• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя румынаў  Ёан-Аўрэд Поп

    Гісторыя румынаў

    Ёан-Аўрэд Поп

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 232с.
    Мінск 2019
    65.28 МБ
    гамі, а больш за ўсё імкненнем захапіць усю паўнату ўлады хутка пачалі раздражняць генерала. Да іх дзеянняў дадаліся забойствы дзясяткаў палітыкаў, некалькіх былых міністраў і прэм’ер-міністраў, выдатных спецыялістаў і навукоўцаў; у прыватнасці, быў забіты знакаміты гісторык і былы прэм’ер-міністр Нікалае Ёрга. Заручыўшыся падтрымкаю Гітлера, Антанэску скарыстаўся дзёрзкім путчам легіянераў у канцы студзеня 1941 г., калі яны паспрабавалі
    Арышт путчыстаў-легіянераў
    ўзяць усю ўладу ў свае рукі, і якраз-такі адхіліў іх ад улады цалкам, забараніўшы саму іх арганізацыю. Такім чынам, у адрозненне ад іншых краінаў, прафашысцкая групоўка ў хаўрусе з арміяй кіравала Румыніяй усяго пяць месяцаў. Пачынаючы з 1941 г. Румынія ператварылася ў таталітарную дзяржаву на чале з вайсковай і тэхнічнай інтэлігенцыяй,
    Бухарэсцкія габрэі ў чаканні размеркавання на працу
    але прафашысцкага элементу ва ўладзе больш не было. Зрэшты, ва ўнутранай палітыцы антысеміцкія настроі не зніклі, і гэта прывяло да шматлікіх ахвяраў, хоць Румынія і адмовілася адпраўляць габрэяў-грамадзян Румыніі ў нямецкія канцлагеры
    смерці. У якасці варыянту «вырашэння габрэйскага пытання» ў 19431944 гг. румынскім габрэям было дазволена эміграваць на тэрыторыі, дзе пазней з’явілася дзяржава Ізраіль. Як хаўруснік Германіі (разам з Італіяй, Венгрыяй, Балгарыяй, Фінляндыяй і інш.), Румынія ўдзельнічала ў 1941-1944 гг. у вайне супраць СССР. Спачатку вайна мела шырокую народную падтрымку, бо ў ёй бачылі барацьбу за вызваленне румынскіх тэрыторый, акупаваных камуністамі Бесарабіі, Герцаеўскага павета і поўначы Букавіны. Аднак перамясціўшыся на ўсход ад Днястра, ваенныя дзеянні прывялі да вялікіх чалавечых стратаў: загінула каля 150000вайскоўцаўіпрыкладна 180000 трапіла ў палон. 3 пачаткам нямецка-румынскага ваеннага супрацоўніцтва на ўсходнім фронце антысеміцкія і расісцкія акцыі пашырыліся на тэрыторыю Бесарабіі, Трансністрыі й Адэскай вобласці, сеючы смерць і асуджаючы на гаротнае існаванне шматлікіх нявінных ахвяраў. Да іх належалі таксама тысячы цыганоў, якія былі дэпартаваныя і ўтрымліваліся ў Трансністрыі ў нечалавечых умовах.
    Кароль Міхай і палітычныя лідэры дэмакратычнага кірунку (ЮліуМаніу, Канстанцін Брэціану і інш.) выказваліся супраць працягу вайны на Усходзе. Пачынаючы з 1943 г. пачасціліся палітыкадыпламатычныя дзеянні па выхадзе Румыніі з хаўрусу з Германіяй; у іх падтрымку пачала нарастаць і хваля пратэстаў па ўсёй краіне. Некаторыя з тых выступаў былі таемна арганізаваныя нават самім Антанэску (які ў 1941 г. стаў маршалам) і набліжанымі да яго асобамі, Румынія і Другая сусветная вайна | 207
    4арН«Ц»
    Дарабань
    Дарааой
    U mi
    Фзлцічана
    нкауц
    Жывоў
    Бктрмц*
    Бмэў
    Хымліа ТурмД
    ПятраНямц Роман
    Лыргу-Мураш
    МзраураЧуа
    В Е Н Г Р Ы Я с.,у ма₽э
    Залзў
    Хуадзш ІІАЎНОЧНАЯ ТРАНСІАЬВАНІЯ
    Іыргу-Някц Тыргу-Фрушос
    Д»6рэцэн
    Кврза
    Маргіга
    Нучэі
    Гымішаара
    Арааіца
    БЯЛгрдд
    Ораава
    Алве-Юлія, Ьпаж Мвдыяш
    Сэбжй сів<ў
    Арашціе
    С'ПШМрІ
    вэгараш ^Сфылту-Гаорга
    Карансэоаш
    Р У м ы
    Турну-Сэаэрын
    СЕРБІЯ
    Бая-дз-Араяіэ Тыргу-Жыў
    БУХАРЭСТ
    Спаціно
    Рашмрый да Ввдэ
    Ншопала
    БАЛГАРЫЯ
    [цт»
    Джурджу^
    Турку-Магурала	'
    Маллаў Пмопмв
    Capou
    Васпу»
    Тыргу'Оша
    Адяуд
    Фаншанн
    Галац
    Брэў
    Слабаля
    Каларашы
    Брашоў
    РымюауСараг
    ГРАНСН1СТРЫЯ
    БЕСАРАБІЯ
    Ьопгры
    чэркаеодл
    Ыангалія
    Балчыі
    Капстанца
    Адамілісі
    Ьекд»р
    ' Бырпм
    Алізніца
    . Сіжстр^’ ЧВЧ»» ,^АНІІ
    Цірастяпь
    чатаця-Алб»
    Тагарбунары
    Н 1 я
    
    
    
    
    Румынія падчас другой сусветнай вайны
    а некаторыя, прычым шматлікія, праходзілі пад патранатам караля Міхая і лідараў гістарычных партый. У Анкары, Стакгольме, Каіры вяліся найважнейшыя перамовы. Урэшце выхад Румыніі з альянсу з Германіяй адбыўся ў выніку ўзброенага ўнутранага акту, які меў нашмат большае значэнне, чым проста пераварот. Акт быўпадрыхтаваны каралём і прыбліжанымі да палаца коламі ў саюзе з прадстаўнікамі Нацыянальна-ліберальнай, Нацыянальна-сялянскай, Сацыял-дэмакратычнай і Камуністычнай партый, а таксама асобных груповак вайскоўцаў. Усе гэтыя падзеі паскорылі набліжэнне лініі фронту да ўсходніх межаў Румыніі. Так, 23 жніўня 1944 г. у каралеўскім палацы адбыўся арышт маршала Антанэску і галоўных яго паслугачоў. Па радыё прагучаў зварот караля да краіны, у якім манарх аб’явіў пра фарміраванне новага ўрада, выхад Румыніі з вайны супраць Аб’яднаных Нацый і пачатак барацьбы на баку саюзніцкіх войскаў супраць Германіі за вызваленне паўночнай часткі Трансільваніі. Гітлер загадаў нямецкім войскам, што знаходзіліся ў Румыніі (а яны
    налічвалі сотні тысяч вайскоўцаў), не дапусціць рэалізацыі планаў румынскага кіраўніцтва. Але ў выніку жорсткіх баёў, якія доўжыліся па 28 жніўня 1944 г., Бухарэст быў вызвалены, a 30 жніўня 1944 г. першыя савецкія ваенныя
    Румынскія і савецкія вайскоўцы на Трансільванскім фронце
    злучэнні ўступілі ў сталіцу Румыніі, не сустрэўшы ніякага адпору. Цягам верасня нямецкі супраціў быў задушаны на ўсёй тэрыторыі Румыніі, і ў верасні-кастрычніку 1944 г. румынскія і савецкія войскі ўжо вялі баі за вызваленне паўночнай Трансільваніі з-пад венгерскай акупацыі. У далейшым румынская армія як саюзнік антыгітлераўскай кааліцыі ваявала за вызваленне Венгрыі, Чэхаславакіі і Аўстрыі аж да самага дня заканчэння вайны 9 траўня 1945 года. Намаганні Румыніі былі значнымі: у баях на баку саюзніцкіх войскаў бралі ўдзел 37 румынскіх дывізій, якія налічвалі 540 000 салдат, з іх каля 150 000 загінулі. Румынская армія вызваліла амаль 4000 населеных пунктаў, а фінансава-эканамічны ўклад Румыніі ў перамогу дасягнуў 1 200 000 000 долараў ЗША ў пераліку на курс 1938 года. На міжнароднай арэне Румынія разглядалася як 4-я краіна ў свеце паводле яе ўкладу ў разгром Германіі.
    На жаль, па вялікім рахунку ўсе гэтыя намаганні аказаліся марнымі, бо вызваленне ад фашызму вылілася ў саветызацыю ўсяго рэгіёна. Лёс Румыніі быў вырашаны ў 1944-1945 гг., калі Чэрчыль прапанаваў Сталіну падзяліць Цэнтральную і Паўднёва-Усходнюю Еўропу на зоны ўплыву. Так, Расія атрымлівала 90% уплыву ў Румыніі, 75% у Балгарыі, 50% у Югаславіі, 10% у Грэцыі і г. д. Цэлыя народы, самі таго не ведаючы, былі скласіфікаваныя і размеркаваныя паводле волі «вялікіх» гэтага свету.
    Румынія і Другая сусветная вайна | 209
    14.	Наперад... да камуністычнага таталітарызму (1944-1947)
    Румыны нават не падазравалі, што ў іх за спінай робяцца такія дамоўленасці. Яны шчыра верылі ў сілу і сумленнасць вялікіх заходніх дэмакратый, якія, без ніякага сумневу, мусілі працягнуць руку дапамогі й выратаваць шматпакутныя народы, якія панеслі столькі ахвяраў. Усюды гучала: «Ідуць амерыканцы!» Румынія рыхтавалася да хуткага пасляваеннага пераходу да дэмакратыі, якой прагнуў увесь народ. Было адноўлена дзеянне Канстытуцыі 1923 г., вызваленыя палітвязні, скасавана таталітарнае, антысеміцкае і расісцкае заканадаўства. Аднак Чырвоная армія не падавала ніякіх прыкметаў таго, што збіраецца пакідаць Румынію. I гэтак Румынія зноў ператварылася ў акупаваную краіну. Паўсюль панавалі рабункі, разруха, гвалт і канфіскацыі, якія чыніліся савецкімі войскамі. Урэшце саветы пагадзіліся заключыць замірэнне з Румыніяй. Дакумент, падпісаны ўМаскве 12верасня 1944года,атрымаўназву«Канвенцыяабзамірэнні паміж Румыніяй і Аб’яднанымі нацыямі», але ў сапраўднасці гэта быў аднабаковы акт на карысць СССР: Румынія разглядалася ў ім як пераможаная краіна, а не як краіна, якая выйшла з вайны супраць дзяржаваў антыгітлераўскай кааліцыі дзякуючы сваім унутраным намаганням; ёй ставілася ў абавязак утрымліваць акупацыйную савецкую армію, на што толькі за 1944-1945 гг. мусіла быць выдаткаваная сума ў два мільярды амерыканскіх долараў; цягам двух дзесяцігоддзяў яна павінна была выплачваць на карысць СССР велізарныя ваенныя рэпарацыі; мяжа паміж Румыніяй і СССР усталёўвалася па Пруце, такім чынам Бесарабія, Герцаеўскі раён і паўночная частка Букавіны зноў анэксаваліся Савецкім Саюзам; наўзамен скасоўваўся Венскі дыктат, а тая частка Трансільваніі, якая ў 1940 г. была саступлена Венгрыі, пераходзіла пад часовую адміністрацыю Чырвонай арміі. Румынія абавязвалася накіраваць на вайну з Германіяй 12 дывізій, у той час як на той момант супраць Германіі ўжо і так ваявалі 37 румынскіх дывізій. Але ўсякія аргументы ўяўляліся марнымі: амерыканцы былі надта далёка, а савецкае кіраўніцтва мела поўную свабоду дзеянняў ва ўсходняй частцы Еўропы.
    23 жніўня 1944 г. з ліку вайскоўцаў і рознагаліновых спецыялістаў быў сфармаваны ўрад на чале з генераламі Канстанцінам Сэнэтэску і Нікалае Рэдэску. Але паступова, у сувязі з пагрозамі, што гучалі з боку савецкіх акупацыйных уладаў, у яго склад былі ўведзеныя
    прадстаўнікі камуністычных сілаў і іх памагатыя такія, як Тэа-
    хары Джарджэску, Георге Геаргіу-Дэж, Петру Гроза ды інш. Калі на жнівень 1944 г. Румынская камуністычная партыя налічвала некалькі соцень членаў, то ў 1947 г. яе колькасць вырасла ўжо да каля 800 000. Камуністычны рух у Румыніі меў самыя слабыя традыцыі ў параўнанні з усімі цэнтральнаеўрапейскімі краінамі, але прапаганда і ціск, амбіцыі ці наіўнасць у адных і вера ў абяцанкі пра бесклапотнае жыццё ў другіх забяспечылі імклівы колькасны рост Румынскай камуністычнай партыі (РКП). I ўсё ж камуністы ў складзе румынскай нацыі ўяўлялі сабою меншасць. Гэтая «хіба»
    кампенсавалася прысутнасцю савецкіх войскаў. 6 сакавіка 1945 г. кароль Міхай быў вымушаны зацвердзіць на чале ўрада доктара Петру Грозу, які ўзначальваў найбуйнейшую ў краіне сялянскую арганізацыю «Фронт земляробаў». Хоць гэта быў палітык яшчэ
    з міжваенных часоў і ніколі ў РКП не ўваходзіў, цяпер ён пачаў цалкам падыгрываць камуністам. У склад кантраляванага камуністамі ўрада не ўвайшоў ніводзін прадстаўнік старых традыцыйных пар-
    тый Нацыянальна-ліберальнай і Нацыянальна-сялянскай. Толькі два дзеянні з усіх, здзейсненых урадам Петру Грозы, здаецца, маглі, прынамсі часткова, быць прынятыя народам прыхільна: узяцце на сябе (з рук савецкіх вайскоўцаў) адміністрацыйнага кіравання паўночнаю Трансільваніяй і правядзенне аграрнай рэформы, паводле якой падлягалі канфіскацыі ўсе зямельныя надзелы, буйнейшыя за 50 га. Больш за мільён гектараў зямлі былі размеркаваныя паміж амаль 900 000 сялянскіх сем’яў.