• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя румынаў  Ёан-Аўрэд Поп

    Гісторыя румынаў

    Ёан-Аўрэд Поп

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 232с.
    Мінск 2019
    65.28 МБ
    прынятыя цягам колькіх папярэдніх стагоддзяў цэлым шэрагам іншых дзяржаваў.
    Каменем спатыкнення для ўрада Кагэлнічану стала аграрная рэформа, сфармуляваная дэмакратычнымі сіламі яшчэ ў 1848 г. Нацыянальны сход сістэматычна ўвогуле адхіляўусе прапанаваныя праекты, у тым ліку новы выбарчы закон. Пасля чарговага правалу галасавання прэм’ер-міністр падаў у адстаўку. Аднак гаспадар адмовіўся яе прыняць і ў траўні 1864 г. распусціў Нацыянальны сход, ажыццявіўшы дзяржаўны пераварот. 3 гэтага моманту кіраванне Кузы перайшло ў аўтарытарную фазу. Народным плебісцытам былі ўхваленыя новая канстытуцыя («Статут у развіццё Парыжскага пагаднення») і новы выбарчы закон. Былі пашыраныя прэрагатывы гаспадара, заснаваны новы заканадаўчы орган Сенат, паменшаныя паўнамоцтвы Палаты дэпутатаў, створана Дзяржаўная Рада; выбарчае права пашыралася, але цэнз і пераважна ўскосныя выбары захаваліся. Новы Нацыянальны сход нарэшце прагаласаваў за «аграрны закон», якім уводзілася шматпакутная аграрная рэформа: прыкладна пяцьсот тысяч сялянскіх сем’яў атрымалі каля двух мільёнаў гектараў зямлі, але цягам пятнаццаці гадоў павінны былі выплаціць яе былым уладальнікам кампенсацыі. Рэформа, хоць і мела шэраг недахопаў, упершыню дала зямлю тым, хто стагоддзямі яе апрацоўваў, чым не толькі адкрыла шлях да мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі, але і стварыла глебу да сур’ёзных перакосаў, якія ў наступныя некалькі дзесяцігоддзяў прывялі да моцных узрушэнняў у жыцці сялянства і ўсёй румынскай супольнасці.
    За кіраваннем Кузы былі рэфармаваныя сферы юстыцыі і фінансаў, армія і адукацыя. «Закон аб народнай адукацыі» вызначаў паслядоўную арганізацыю навучання на трох узроўнях пачатковым, сярэднім і вышэйшым. Пачатковая чатырохгадовая адукацыя стала абавязковаю і бясплатнаю: Румынія была адной з першых краінаў у свеце, дзе такі парадак быў уведзены заканадаўча; расла колькасць ліцэяў, былі заснаваныя новыя сучасныя ўніверсітэты ў Ясах (1860) і Бухарэсце (1864). На французскі і італьянскі ўзор былі распрацаваныя грамадзянскі, крымінальны і гандлёвы кодэксы. Адбыўся пераход на сучасную метрычную сістэму і новую форму бухгалтарскага ўліку, было ажыццёўлены новы адміністрацыйны Нацыянальнае аб’яднанне і пабудова сучаснай Румыніі | 173
    падзел краіны. Існавалі таксама праекты, якія Куза не змог ці не паспеў рэалізаваць: стварэнне нацыянальнага банка, увядзенне нацыянальнай валюты раманат (лей мусіў выкарыстоўвацца толькі як падліковая адзінка), распрацоўка сістэмы дзяржаўныхузнагарод і знакаў адрознення і г. д.
    Яго рэжым актыўна развіваў сувязі з румынамі ў акупаваных румынскіх правінцыях, вылучаў сродкі на фінансаванне румынскіх школ і іншых установаў за мяжой, спрыяў інтэграцыі ў жыццё румынскай дзяржавы тых румынаў, што пераязджалі з акупаваных тэрыторый (пераважна з Трансільваніі) і асядалі ў Румыніі. Знешняя палітыка вызначалася актыўнасцю і годна рэпрэзентавала краіну ў стасунках з Асманскай імперыяй і вялікімі дзяржавамі, выступаючы за прынцып добрасуседства. Румынія спрыяла вызваленчым рухам на Балканах, барацьбе за незалежнасць Рэчы Паспалітай і Вугоршчыны.
    Куза спяшаўся зрабіць шмат і за кароткі час, ужываючы хуткія метады і дапамогу людзей, якія былі не заўсёды сумленныя й шчырыя з іншымі. Вядома, з часам гэта прывяло да ўзнікнення апазіцыі, асабліва ў колах радыкальных лібералаў і кансерватараў (двух процілеглых лагерах, якія не прымалі гаспадара з розных прычынаў). Апроч таго, Куза дапусціў і шэраг памылак грамадскага і асабістага характару, перадусім у час свайго аўтарытарнага кіравання, што пагоршыла адносіны з вялікімі дзяржавамі і ўзмацніла абвінавачванні з боку ўнутранай апазіцыі. У канцы 1865 года гаспадар расчараваў шмат якіх сваіх прыхільнікаў, напісаўшы французскаму імператару і выступіўшы ў парламенце з заяваю, што гатовы пакінуць трон і саступіць яго замежнаму кіраўніку, як гэта прадугледжвалася рашэннямі надзвычайных выбарных сходаў 1857 года. Таму 11 BroTara 1866 г. у выніку змовы гаспадар быў вымушаны пакінуць трон і краіну, заявіўшы: «Хай Госпаду будзе ўгодна, каб краіне жылося лепш без мяне, чым са мною! Жыве Румынія!» Куза памёр у 1873 г. у Германіі, але яго парэшткі прывезлі хаваць на радзіму. У жалобнай працэсіі ўдзельнічалі тысячы сялян, за чыю лепшую долю ён змагаўся ўсё жыццё. Куза застаўся ў гісторыі як адзін са стваральнікаў сучаснай Румыніі, які за сем гадоў свайго кіравання рэалізаваў значную частку таго, што было вызначана прагрэсіўнай праграмай 1848 года. 174 | Гісторыя румыкаў
    11.3.	Кіраванне Караля I (1866-1914)
    Пасля адхілення Кузы ад улады была сфарміравана кіраўнічая рада, чыёй задачай стала як мага хутчэйшае рашэнне праблемы вакантнага трона, бо асобныя вялікія дзяржавы сумняваліся ў патрэбе аб’яднанай Румыніі, і гэта было рэальнай пагрозай яе існаванню. Адзінае выратавальнае рашэнне заключалася ў запрашэнні аўтарытэтнага ў Еўропе замежнага прынца, які стаў бы дзейсным арбітрам паміж суперніцкімі ўнутранымі групоўкамі. Таму ў выніку плебісцыту 10 траўня 1866 года парламент урачыста абвясціў пра жаданне Румыніі застацца адзінай «на чале з гаспадаром Каралем I з дынастыі Гагенцолернаў-Зігмарынгенаў». Неўзабаве нямецкі прынц прыбыў у краіну і заняўяе трон, а вялікія дзяржавы, перадусім Турцыя і Аўстрыя, зноў былі пастаўлены перад здзейсненым фактам.
    Сярод першых актаў, ухваленых новым гаспадаром, трэба вызначыць новую канстытуцыю першага сапраўды сучаснага асноватворнага закона, прынятага дэмакратычна абранымі прадстаўнікамі румынскага народа. Канстытуцыя 1866 года была пабудаваная з улікам патрэбаўрумынскагаграмадства, акрэсленыхрэвалюцыйнай прагра-
    май 1848 г., Парыжскай канвенцыяй 1858 г. і «Статутам» Кузы 1864 г., і мела за ўзор бельгійскую канстытуцыю. Яна дэкларавала шэраг асноватворных прынцыпаў, абвешчаных рэвалюцыямі XVIII ст., а менавіта «асноўныя правы і свабоды грамадзяніна», «нацыянальны суверэнітэт», «падзел уладаў у дзяржаве», адказнасць міністраў, двухпалатную парламенцкую сістэму, канстытуцыйную спадчынную манархію, адказнасць манарха і да т. п. Асноўны закон
    Караль I
    зацвярджаў і афіцыйную назву краіны Румынія. Гаспадар меў шырокія паўнамоцтвы як у выканаўчай, так і ў заканадаўчай уладзе. Але сама заканадаўчая ўлада належалаўсё-такі парламенту, які складаўся з Сената і Палаты дэпутатаў. Палата валодала правамі самакантролю, інтэрпеляцыі (дэпутацкага звароту) і стварэння ўласных следчых камісій. Сярод дэмакратычных правоў і свабодаў найважнейшымі былі: недатыкальнасць прыватнай уласнасці, поўная і безумоўная свабода друку без ніякай цэнзуры, права на палітычны прытулак для асобаў, што пераследуюцца ў балканскіх краінах, у царскай і аўстрыйскай (з 1867 года аўстра-венгерскай) імперыях.
    Канстытуцыя не ўтрымлівала ніякіх згадак ні пра які знешні пратэктарат і была ўведзеная гаспадаром без ніякіх аглядак на Турцыю ці дзяржавы-гаранты. Яна праслужыла румынскаму грамадству да пачатку XX ст. і, як паказаў час, была адною з самых сучасных канстытуцый у Еўропе.
    Прызнанне поўнай незалежнасці і далучэнне Дабруджы да Румыніі
    Пасля прыняцця Канстытуцыі галоўнаю мэтай стала прызнанне вялікімі дзяржавамі поўнай незалежнасці Румыніі і завяршэнне яе аб’яднання. Паралельна хуткімі тэмпамі працягвалася мадэрнізацыя грамадства. Узнікалі новыя прадпрыемствы й цэлыя галіны прамысловасці. 3 1861 г. Румынія пачала экспартаваць ачышчаную нафту, а ў 1878 г. у краіне налічвалася ўжо дваццаць нафтаперапрацоўчых заводаў. Трансільванскі вугаль цаніўся на рынках Цэнтральнай Еўропы. Куза адмяніў мытныя пошліны на экспарт, а Караль I у 1875 і 1876 гадах заключыў гандлёвыя пагадненні з Аўстра-Венгрыяй і Расіяй без ніякіх кансультацый з Турцыяй, чым, па сутнасці, кінуў ёй выклік. У 1867 г. была ўведзена нацыянальная грашовая сістэма, Румынія распачала чаканку ўласнай манеты. У 1880 г., пасля пераходу на сучасныя прынцыпы крэдытавання, быў заснаваны Нацыянальны банк Румыніі. У 1850-1860-х гг. будуюцца першыя лініі чыгункі, а ў 1878 г. агульная даўжыня чыгуначнай сеткі ў Румыніі дасягае ўжо 1300 км. На пачатку XX ст. агульная даўжыня чыгунак Румыніі, Трансільваніі і Букавіны складала ўжо 7200 км. Хуткі эканамічны рост тармазіўся фармальным пратэктаратам Асманскай імперыі ды чужаземнай акупацыяй, пад якой усё яшчэ 176 | Гісторыя румынаў
    жылі некалькі мільёнаў румынаў. Пачынаючы з 1870 г. імкненне да поўнай незалежнасці становіцца ўсё болей выразным.
    3 сярэдзіны XIX ст. адносіны Румыніі з Асманскаю Портай ператварыліся ў фармальныя, асманскі пратэктарат захоўваўся толькі на паперы ў выглядзе юрыдычнага дакумента. Гаспадар Караль і румынскія ўрады рабілі шматлікія дыпламатычныя захады дзеля прызнання поўнай незалежнасці Румыніі, але жаданага выніку гэтыя намаганні не давалі. Тым часам балканскія народы Босніі й Герцагавіны, Балгарыі, Сербіі і Чарнагорыі паўсталі супраць прыгнёту Асманскай імперыі, і Румынія ўскосна іх падтрымала. Але ўсе гэтыя нацыянальна-вызваленчыя рухі былі задушаныя. У 1876 г. да вайны з Турцыяй пачала рыхтавацца Расія. Дзеля гэтага яна папярэдне заручылася нейтралітэтам Аўстра-Венгрыі, якая сама разлічвала мець з той вайны пэўныя выгады. Румынія, са свайго боку, усяляк садзейнічала Расіі ў яе барацьбе супраць Турцыі, бо імкнулася атрымаць ад яе прызнанне поўнай сваёй незалежнасці. За гэта расійскія ўлады абмежаваліся ўсяго толькі патрабаваннем заключыць пагадненне аб праходзе расійскіх войскаў праз тэрыторыю Румыніі пры ўмове абароны і захавання яе тэрытарыяльнай цэласнасці і палітычных правоў. Расійска-турэцкая вайна пачалася ў красавіку 1877 года артылерыйскім абстрэлам туркамі румынскіх паселішчаў і партоў на Дунаі. У адказ бухарэсцкі парламент прагаласаваў за разрыў усякіх стасункаў залежнасці Румыніі ад Асманскай імперыі і абвясціў стан вайны з гэтай дзяржавай. 9 траўня 1877 г. пасля палымянага выступу міністра замежных спраў Міхаіла Кагэлнічану Палата Дэпутатаў афіцыйна абвясціла пра незалежнасць Румыніі. Вялікія дзяржавы, за выключэннем Расіі, стрымана паставіліся да гэтага акту, а Турцыя абвінаваціла Румынію ў «бунце».
    Ваенныя дзеянні з цяжкасцю прасоўваліся на поўдзень ад Дуная, дзе туркі мелі добра прадуманую сістэму фартыфікацыйных умацаванняў. Улетку 1877 г. пад Плеўнай расійская армія была на мяжы паразы. У сувязі з гэтым камандуючы расійскіх войскаў на Балканах 19 ліпеня звярнуўся да гаспадара Караля з настойліваю просьбай аб дапамозе з боку румынскай арміі. Караль умяшаўся і паспрыяў таму, каб шалі ўрэшце схіліліся не на карысць Турцыі. У жніўні 1877 г. паміж румынскім гаспадаром і царом Расіі было заключанае пагадНацыянальнае аб'яднанне і пабудова сучаснай Румыніі { 177