• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя румынаў  Ёан-Аўрэд Поп

    Гісторыя румынаў

    Ёан-Аўрэд Поп

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 232с.
    Мінск 2019
    65.28 МБ
    ненне, паводле якога Румынія станавілася практычным удзельнікам вайны супраць Асманскай імперыі. Румынская армія налічвала тады каля 100 000 чалавек, з якіх каля 60 000 вайскоўцы баявых частак. Прыкладна 10 000 румынаў загінулі ці атрымалі раненні на палях той вайны. У студзені 1878 г. перамога расійска-румынскіх войскаў, да якіх далучыліся і балгарскія добраахвотнікі, стала відавочнай. Вайна супраць Турцыі была агульнай для ўсіх румынаў, прычым не толькі з Румыніі, а ўвогуле з усіх румынскіх земляў. Добраахвотнікамі запісаліся каля 4000 трансільванскіх румынаў, нямала такіх было і з Букавіны; на патрэбы фронту збіралі ахвяраванні і ўзносы, стваралі брыгады хуткай дапамогі і шпіталі; дзейнічалі жаночыя камітэты. У арміі ўпершыню была арганізаваная санітарная служба. На фронце на палях Балгарыі, дзе вяліся баі, прысутнічалі мастакі і літаратары, якія кожны сваімі сродкамі ўвекавечвалі намаганні румынскага народа. Сярод іх былі Васіле Аляксандры, Чыпрыян Парумбэску, Нікалае Грыгарэску, Тэадор Аман, Караль Поп дэ Сатмары і інш. Яны ўсялялі ў свой народ смеласць і ўпэўненасць.
    Плёнам перамогі Расія вырашыла скарыстацца самастойна і ў лютым 1878 г. у Сан-Стэфана заключыла з асманамі сепаратны мір, які рабіў яе самай уплывовай дзяржаваю на Балканах. Іншыя вялікія дзяржавы, у прыватнасці Англія і Аўстра-Венгрыя, запратэставалі, і ў Берліне быў сабраны кангрэс для перагляду Сан-Стэфанскага і падпісання новага пагаднення, якое ў цэлым аднаўляла раўнавагу і задавальняла апетыты большасці ўдзельнікаў: Англія атрымлівала востраў Кіпр, Аўстра-Венгрыя кіраванне Босніяй і Герцагавінай, Балгарыя ў паўночнай частцы Балканаў ператваралася ў аўтаномную правінцыю пад турэцкім пратэктаратам, а Расія атрымлівала тэрыторыі на Каўказе і Чарнаморскім узбярэжжы. Берлінскім трактатам прызнавалася таксама поўная незалежнасць Румыніі, Сербіі і Чарнагорыі. Але прычынаў адчуваць удзячнасць у Румыніі не было. Панёсшы значны ваенны і эканамічны ўрон, паспрыяўшы ў дасягненні тых вынікаў перамогі, якія былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю, краіна, тым не менш, не была прызнаная за аднаго з пераможцаў у вайне і нават паўнапраўнага яе ўдзельніка. Мала таго, Расія, якая абавязвалася абараняць тэрытарыяльную цэласнасць Румыніі, зноў акупавала тры паветы на поўдні Бесарабіі, якія мелі вялікую 178 Ц Гісторыя румынаў
    Берлінскі кангрэс 1878 г. Карціна Антона фон Вэрнера.
    важнасць для выхаду да Дуная. I нават больш за тое, дзеля канчатковага прызнання сваёй незалежнасці вялікімі дзяржавамі Румынія абавязвалася даць на сваёй тэрыторыі грамадзянства жыхарамнехрысціянам і змяніць на карысць нямецкіх банкіраў умовы чыгуначнай здзелкі (са Штраўсбергам), што цягнула за сабой вялікія страты.
    Як бы там ні было, паводле прапановы Расіі вялікія дзяржавы пагадзіліся прызнаць далучэнне да Румыніі Цэнтральнай і Паўночнай Дабруджы, а таксама дэльты Дуная, якія пасля 450-гадовай асманскай акупацыі вярнуліся пад румынскую ўладу. Але гаворкі пра «шырокую рускую душу» тут не магло быць ніякай там дбалі толькі пра ўласныя інтарэсы, бо, як казалі тады, «у 1878 годзе расійцы забралі ў нас тое, што было нашым (поўдзень Бесарабіі частку Малдовы), а аддалі нам тое, што не было іхнім (Дабруджа была забраная ў Асманскай імперыі)».
    Ператварэнне Румынііў каралеўства
    Здабыццё Румыніяй поўнай незалежнасці мела для румынскага народа велізарнае палітычнае, маральна-духоўнае, эканамічнае і нацыянальнае значэнне. У стасунках з іншымі краінамі Румынія афіцыйна стала раўнапраўнай дзяржавай і годна ўвайшла ў лік свабодных нацый Еўропы; у 1881 г. янабыла ператвораная ў каралеўства, Нацыянальнае аб’яднанне і пабудова сучаснай Румыніі Ц 179
    Акт абвяшчэння Каралеўства Румынія
    і румынскі суверэн атрымаў тытул караля. Пасля доўгага перапынку румынская армія ўзяла ўдзел у сучаснай вайне з ужываннем найноўшых на той час відаў узбраення і паспяхова ў ёй вытрымала, што заслужыла высокую ацэнку ў спецыялістаў і ўхвальныя водгукі ў міжнароднай прэсе. Вялікі духоўны ўздым адзначыўся прыходам у 1870-я гады такіх класікаў румынскай літаратуры, як Міхай Эмінэску, Іон Крангэ, Васіле Аляксандры, Ёан Славіч, Іон Лука Караджале ды інш., а таксама мастакоў
    (Грыгарэску) і выбітных навукоўцаў ва ўсіх галінах навукі. Імкненне да сучасных зменаў і крытычны дух прывялі да ўзнікнення магутнага культурнага руху «Жунімя» («Маладосць»), які быў запачаткаваны ў Ясах на чале з Ціту Маёрэску. У эканамічнай сферы краіна здабыла поўную свабоду, каб абараняць свае інтарэсы, праводзіць пратэкцыянісцкую палітыку, вызначаць умовы на ўнутраным рынку і ствараць каналы для збыту сваіх вырабаў. У нацыянальным плане ўзнікла яснае ўсведамленне, што «румынскае сонца ўзыходзіць у Бухарэсце»; незалежная дзяржава пад назваю «Каралеўства Румынія» стала цэнтрам прыцягнення для ўсіх румынскіх правінцый, якія знаходзіліся пад замежнаю ўладай, і рух за нацыянальнае вызваленне ўвайшоў у завяршальную фазу, выяўляючыся ва ўзгодненым 180 | Гісторыя румынаў
    узаемадзеянні румынаў Бесарабіі, Букавіны, Трансільваніі, Вугоршчыны з незалежнай румынскай дзяржавай. Сялянская і нацыянальная праблемы па-ранейшаму вызначаюць палітычнае жыццё Румыніі канца XIX ст., падзяляючы яго на дзве галоўныя палітычныя плыні кансерватыўную і ліберальную, з якіх урэшце выходзяць першыя палітычныя партыі. Пад уплывам звонку пашыраецца левы рух з сацыял-дэмакратычнымі і сацыялістычнымі ўхіламі, а таксама яго мясцовыя варыянты папаранізм і семенетарызм*, якія заяўляюць пра сябе ў 1900-я гады, у тым ліку ў культурна-мастацкай і літаратурнай сферах. Адным з элементаў некаторых рухаў, перадусім кансерватыўнага кірунку, быў антысемітызм, які культываваўся пэўнымі выданнямі і нават быў шырока распаўсюджаны ў грамадскай думцы.
    11.4.	Ад абвяшчэння незалежнасці
    да «вялікага аб’яднання» (1878-1918)
    У 1870-я гады Італія і Германія завяршылі аб’яднанне кожная сваіх земляў, і Еўропа ўступіла ў новую эпоху свайго развіцця. У шматнацыянальных імперыях, якія трухлелі, перажыўшы свой век, і заставаліся цяжкаю спадчынаю мінулага, у якой не было будучыні, беспрэцэдэнтнымі тэмпамі набіралі моц нацыянальна-вызваленчыя рухі. I гэта было натуральна, бо цэлыя народы і нацыі на Балканах па-ранейшаму гібелі пад асманскім ці аўстра-венгерскім прыгнётам. Чэхі, славакі, палякі не мелі сваіх дзяржаваў, а палова румынаў жыла не ў Румыніі.
    Бесарабія
    У Бесарабіі царская імперыя пачала праводзіць магутную каланізатарскую палітыку, якая суправаджалася засяленнем краю
    * Папаранізм (ад рум. ророг народ) румынская версія нацыянал-папулізму, запачаткаваны ў 1890-я гг. румынскім пісьменнікам, публіцыстам і палітыкам Канстанцінам Стэрэ; семенетарызм (ад рум. samanatorul сейбіт: паводле назвы часопіса, які быўрупарам гэтай плыні) літаратурна-ідэалагічны кірунак у румынскім культурным жыцці пачатку XX ст.
    славянскім насельніцтвам і русіфікацыяй усіх грамадскіх сфераў жыцця: адміністрацыі, судаводства, царквы й школы. Аб’яднанне Малдовы і Валахіі мела ў Бесарабіі магутны водгук, таму расійскія ўлады зрабілі ўсё, каб абсекчы любыя зносіны з Румыніяй. У 1867 г. румынская мова ва ўсіх школах Бесарабіі была забароненая, а расійская стала абавязковай для вывучэння. Усе старажытныя царкоўныя кнігі на румынскай мове былі сабраныя ў Кішынёве і знішчаныя. I хоць доля румынаўужо ў 1900 г. зменшылася да 50-60% (славяне складалі каля 30%, габрэі каля 11%), царская імперыя ўсё адно заставалася незадаволенай павольным працэсам русіфікацыі.
    Ва ўмовах найцяжэйшага царскага прыгнёту, калі румынская эліта была цалкам выкінутая з палітычнага жыцця або ў значнай ступені зрусіфікаваная, нацыянальны рух часцяком выбіраў кружны шлях калі не ў палітычным, дык у культурным полі. Ён увасабляўся ў прэсе праз газеты «Romanul» («Румын») і «Basarabia» («Бесарабія»), у дзейнасці настаўнікаў, святароў, культурных таварыстваў, што абапіраліся на падтрымку з Румыніі, у штодзённай працы такіх знакавых інтэлектуалаў як Іон Інкулец, Эмануіл Гаўрыліцэ, Ёан Пеліван, Замфір Арбарэ, Аляксандру Ноўр, Канстанцін Стэрэ, Пантэлімон Халіпа і інш. Але ў сваёй
    бальшыні насельніцтва Бесарабіі было непісьменным, і яе эканоміка знаходзілася ў стане відавочнага занядбання.
    Inui ill II \ ВіК'іігі'мІ nihsi Міпгом'ік' > IK yincrl МяІ
    ROMANUL
    III Hill ШЛШ. ІІШІШ. ІІОММ.
    Румынская газета, заснаваная ў 1857 г. К. А. Разэці
    Трансільванія і Букавіна
    Абедзве гэтыя вялікія правінцыі ўваходзілі ў склад Аўстрыйскай імперыі, якая ў 1867 годзе ператварылася ў Аўстра-Венгрыю. Нацыянальныя меншасці, узятыя ўсе разам, разам складалі большасць насельніцтва гэтай шматнацыянальнай дзяржавы, якая, пачынаючы 182 | Гісторыя румынаў
    з 1848 года, зведала некалькі метамарфозаў: у 1849-1867 гг. у краіне панаваў неаабсалютызм, цэнтралізаваны аўтарытарны рэжым, якому імкнуліся надаць болын тонкія і дасканалыя рысы, але чаканых вынікаў гэта яе кіраўнікам не прынесла; у 1860-1867 гг. была зроблена спроба перайсці на ліберальна-федэралісцкі рэжым з аднаўленнем пэўнай аўтаноміі гістарычных правінцый і земляў; 1867-1918 гады былі перыядам аўстра-венгерскага двоеўладдзя. Кіраўнічыя колы Аўстрыі й Вугоршчыны знайшлі агульную мову і зразумелі, што, калі вугорцы будуць падвышаныя да рангу паноўнай нацыі на ўсходзе краіны, гэта дасць магчымасць захаваць імперыю і кіраваць ёю цвёрдай рукой. У кожны з гэтых перыядаў румынскі нацыянальна-вызваленчы рух вымушаны быў прыстасоўвацца да новых палітычных умоваў і дзейнічаў адпаведнымі часу метадамі.
    У 1848 г. румынаў у Букавіне было ўдвая больш за ўкраінцаў, але ў 1900 г. украінскае насельніцтваўжо трошкі перавышала румынскае. Палітыка прымусовай дэнацыяналізацыі румынаў адбывалася праз царкву і школу, але ў першую чаргу праз шырокае засяленне рэгіёна ўкраінцамі, немцамі, палякамі, славакамі ды іншымі. Важную ролю ў грамадска-палітычным жыцці букавінскіх румынаў адыгрывалі царква і перыядычныя выданні такія, як «Bucovina» («Букавіна»), «Gazeta Bucovinei» («Газета Букавіны»), «Patria» («Радзіма»),«Junimea literara» («Літаратурная Моладзь»), а таксама такія мерапрыемствы, як праведзеныя ў 1871 г. у Путне вялікія ўрачыстасці (на якія з’ехалася інтэлектуалы з усіх румынскіх рэгіёнаў, у тым ліку малады паэт Міхай Эмінэску), святкаванне ў 1904 г. чатырохсотых угодкаў па смерці Штэфана Вялікага і г. д. 3 1892 г. нацыянальна-вызваленчую барацьбу ў Букавіне ўзначаліла Румынская нацыянальная партыя. У 1875 г. быў заснаваны Чарнавіцкі ўніверсітэт, дзе моваю выкладання была нямецкая і дзейнічала дазволеная ўладамі кафедра румынскай мовы і літаратуры.