• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя румынаў  Ёан-Аўрэд Поп

    Гісторыя румынаў

    Ёан-Аўрэд Поп

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 232с.
    Мінск 2019
    65.28 МБ
    Вялікі Народны Сход уАлба-Юліі
    уладарыў Міхай Харобры, Вялікі Народны Сход. Яго ўдзельнікамі сталі 1228 дэлегатаў з правам голасу ад кожнай сельскай і гарадской абшчыны, царкоўных і іншых арганізацый, якія рэпрэзентавалі, такім чынам, увесь
    румынскі народ з венгерскай часткі былой Аўстра-Венгрыі. Акрамя іх, прысутнічала яшчэ каля 100 000 румынаў з усіх куткоў Трансільваніі ды заходніх тэрыторый. Сход аднадушна аб’явіў (вуснамі Васіле Голдыша) аб далучэнні Трансільваніі, Баната, Крышаны і Марамурэша да Румыніі. Да поўнага аб’яднання з румынскай дзяржавай Сходам былі сфармаваныя Вялікая Нацыянальная Рада, якая мела заканадаўчыя функцыі і падпарадкоўвалася бухарэсцкаму парламенту, і Кіраўнічы Кансіліум, які меў выканаўчыя функцыі і падпарадкоўваўся ўраду Румыніі. У 1919 г. нацыянальныя меншасці рэгіёна (саксы, швабы, габрэі, асобныя венгерскія колы) афіцыйна прызналі акт за 1 снежня 1918 г. і прыналежнасць Трансільваніі да Румыніі. Венгрыя адмовілася прызнаць новую рэальнасць, а пасля прыходу да ўлады камуністаў Бэлы Куна здзейсніла ўзброены напад на Румынію (у красавіку 1919 г.). Гэтыя варожыя дзеянні, а таксама просьба краінаў Антанты спыніць пашырэнне камунізму ў цэнтры Еўропы) прымусілі румынскую армію даць адпор: ужніўні 1919 г. яны перайшлі Цісу, узялі Будапешт і скінулі савецкую ўладу ў Венгрыі.
    Акт 1 снежня 1918 г. азначаў сабою завяршэнне працэсу аб’яднання румынаўу адзіную дзяржаву. 24 снежня 1918 г. кароль Фердынанд выдаў дэкрэт аб уз’яднанні Трансільваніі са старажытнай Румыніяй, а ў 1922 г. манарх і каралева Марыя былі афіцыйна каранаваныя ў Алба-Юліі. У выніку вызваленчае барацьбы і ў сітуацыі, якая склалася ў канцы Першай сусветнай вайны, свае дзяржавы, Нацыянальнае аб’яднанне і пабудова сучаснай Румыніі | 195
    адначасова з румынамі, стварылі палякі, чэхі, славакі, югаславы, венгры, аўстрыйцы.
    Усе гэтыя вялікія перамены сталі магчымымі ў выніку рэалізацыі народамі свайго права на самавызначэнне, сфармуляванага Прэзідэнтам ЗША Ўудра Ўілсанам у студзені 1918 г., і былі афіцыйна прызнаныя вялікімі дзяржавамі на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919-1920 гг. Асобныя дамовы, падпісаныя ў Сэн-Жэрмэн з Аўстрыяй, у Нёйі-сюр-Сэн з Балгарыяй і ў Трыаноне з Венгрыяй, зацвердзілі на міжнародным узроўні рашэнні, за якія румынскі народ прагаласаваўу 1918 г., вызначыўшы тым самым новыя межы Румыніі. Толькі Савецкая Расія (з 1922 г. СССР), якая не брала ўдзелу ў Парыжскай мірнай канферэнцыі, не прызнала аб’яднання Бесарабіі з Румыніяй, нягледзячы на тое, што ўсе буйныя заходнія дзяржавы яго ўхвалілі. Новы палітыка-тэрытарыяльны падзел Цэнтральнай Еўропы, што склаўся пасля 1918 года, ствараў спрыяльныя ўмовы для развіцця нацый, але і ўтрымліваў у сабе зародак для ўзнікнення варожасці й спрэчак паміж дзяржавамі, якія абвастрыліся адразу з узмацненнем рэвізіянізму. Цэлыя народы, перадусім немцы, венгры, аўстрыйцы, якія ў выніку вайны пацярпелі найбольшыя
    Ўудра Ўілсан
    тэрытарыяльныя страты, паступова, у тым ліку дзякуючы добра пастаўленай нацыяналістычнай прапагандзе, прыйшлі да пераканання, што сталі ахвярамі пераможцаў і незаслужана страцілі свае «гістарычныя землі», якія трэба вярнуць. Як бы там ні было, зацвярджаючы ў 1919-1920 гг. новую будову Еўропы, вялікія дзяржавы ўпершыню ў гісторыі прынялі пад увагу не толькі ўласныя інтарэсы, але і жаданні народаў. Гэтая будова не была дасканалай, але ў ёй ужо не было краінаў, дзе нацыянальная меншасць была б паноўнай і трымала б у сваім падпарадкаванні цэлыя народы.
    12.	Румынія паміж дзвюма сусветнымі войнамі
    Пасля 1918 года нягледзячы на цяжкі пасляваенны крызіс, эпідэміі й вострую нястачу румыны жылі ў эйфарыі. Краіна нарэшце стала адзінай, увабраўшы ў сваё ўлонне амаль усіх румынаў. Безумоўна, за межамі заставаліся яшчэ пэўныя групы румынаў на ўсходзе за Днястром, на поўнач ад Цісы ў гістарычным Марамурэшы, у Венгрыі, у сербскім Банаце, у Балгарыі, на Балканах (арамуны, мегленарумыны, істрарумыны), але ўсяго дасягнуць немагчыма, і таму ўтварэнне адзінай нацыянальнай дзяржавы ў 1918 г. стала надзвычайнай падзеяй. Дый у самой Румыніі жылі не толькі румыны: амаль чвэрць насельніцтва складалі нацыянальныя меншасці (8% вугорцаў, 4% немцаў, 4% габрэяў, а таксама славяне, армяне, туркі й татары, цыганы, грэкі ды інш.). Але межы, на жаль, не могуць паўтараць звілістага шляху рассялення розных этнічных групаў. Як бы там ні было, цяперашняя сітуацыя была зусім не падобная да той, што існавала да 1918 г., калі вялікія імперыі панавалі над народамі, цэлымі нацыямі або іх асобнымі часткамі, асуджанымі на нацыянальны прыгнёт. Праблемы нацыянальных меншасцяў, зрэшты, заставаліся вельмі актуальнымі ва ўсёй Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропе, і ўнітарная румынская дзяржава не заўсёды знаходзіла найлепшыя спосабы, каб гэтыя праблемы вырашаць і эфектыўна й дэмакратычна кіраваць тэрыторыямі, якія нядаўна ўвайшлі ў яе склад.
    У 1918 г. Румынія займала плошчу каля 300 000 квадратных кіламетраў (прыкладна як Італія) і мела шаснаццаць мільёнаў насельніцтва. Большасць жыхароў была гатовая на вялікія ахвяры дзеля пабудовы лепшай будучыні. Надышлі два дзесяцігоддзі беспрэцэдэнтнага культурнага росквіту, дасягненне нацыянальнага ідэалу мела самы дабратворны ўплыў: узніклі сучасныя мастацкія школы й плыні, якія знаходзіліся ў агульным рэчышчы з тэндэнцыямі еўрапейскай і сусветнай думкі, з’явіліся творцы такога маштабу, як Лучыан Блага (філасофія і літаратура), Нікалае Ёрга (гісторыя і культура ў цэлым), Джорджэ Кэлінэску (гісторыя літаратуры і літаратурная крытыка), Джорджэ Энэску (музыка), Тудар Аргёзі
    (паэзія), Канстанцін Брынкўш (скулыітура), Каміл Пэтрэску (літаратура) і шмат іншых.
    12.1.	Эканоміка і грамадства
    Эканоміка аднаўлялася і з цяжкасцю ажывала. Толькі ў 1924 г. удалося дасягнуць даваеннага ўзроўню яе развіцця. Але эканамічны рост, ледзьве пачаўшыся, быў раптоўна спынены сусветным эканамічным крызісам 1929-1933 гг., які закрануў усё грамадства. Новы, паслякрызісны этап эканамічнага развіцця скончыўся ў 1939 г. з пачаткам Другой сусветнай вайны. Эканоміка краіны мела аграрна-індустрыяльны характар. Паспяховае развіццё сельскай гаспадаркі забяспечыла аграрная рэформа 1921 года, паводле якой амаль дзве траціны зямлі буйныхземлеўладальнікаў (шэсць мільёнаў гектараў) былі бясплатна размеркаваныя сярод сялянаў. 3 вынікаў гэтай рэформы, якая стала самай радыкальнай і дэмакратычнай пасляваеннай сельскагаспадарчай рэформай у краінах Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы, змаглі скарыстацца амаль паўтара мільёна сялянскіх сем’яў.
    Раслі здабыча вугалю і нафты, металургічная вытворчасць, развіваліся новыя галіны прамысловасці, Румынія вырабляла сінтэтычны каўчук, выбуховыя рэчывы, касметыку, пад’ёмныя краны, лакаматывы, вагоны, аўтобусы, самалёты і г. д. У 1926 г. была ўрачыста адкрыта першая нацыянальная авіялінія, у 1928 г. у эфіры ўпершыню загучала румынскае радыё. У 1927 г. пачала функцыянаваць першая цэнтральная тэлефонная станцыя, а неўзабаве Румынія была ахоплена адной з найлепшых тэлефонных сетак у Еўропе. Пракладаліся новыя сучасныя аўтадарогі, будаваліся парты, развіваліся флот і чыгунка. Вырас экспарт, асабліва ў Францыю і Вялікабрытанію. Паскарэнню эканамічнага развіцця спрыяў прыток замежнага капіталу, пераважна англійскага, французскага і амерыканскага. У1938-1940 гг. былі адзначаны першыя асцярожныя інвестыцыі румынскага капіталу за мяжой (у Югаславіі, Чэхаславакіі, Балгарыі). Натуральна, усе гэтыя змены забяспечылі паляпшэнне дабрабыту пэўнай часткі насельніцтва, але не маглі ліквідаваць беднасці й цяжкіх умоваў жыцця, у якіх знаходзілася значная коль198 | Гісторыя румынаў
    касць румынаў Тым не менш, сярэдні даход на аднаго жыхара склаў тады 110 долараў ЗША, што было больш, чым у Турцыі, Полынчы, Венгрыі, Грэцыі, Югаславіі ці Балгарыі. У 1930-х гг. Бухарэст выглядаў як адзін з самых сучасных гарадоў рэгіёна, за што яму была дадзеная мянушка «маленькі Парыж».
    12.2.	Унутраная палітыка
    Кіраванне краінай было складаным і залежала ад паступовага правядзення ў жыццё рэформаў і новых законаў. У1923 г. была прынятая новая канстытуцыя, у якой знайшлі адлюстраванне як сам факт утварэння ўнітарнай нацыянальнай дзяржавы, так і тыя дэмакратычныя
    пераўтварэнні, якія адбыліся ў ёй за апошнія гады. У параўнанні з канстытуцыяй 1866 г. новы асноўны закон пашыраў правы й дэмакратычныя свабоды, абвяшчаў усеагульнае і роўнае выбарчае права з непасрэдным і таемным галасаваннем (у якім
    Сход першага Парламента ўз’яднанай Румыніі.
    Чытанне каралеўскага паслання на адкрыцці сесіі, 20 лістапада 1919
    маглі браць удзел, праўда, толькі мужчыны старэйшыя за 21 год), забяспечваў правы нацыянальных меншасцяў. Як і паўсюль, канстытуцыю і законы часам парушалі, што ўскладняла ажыццяўленне дэмакратыі і, натуральна, выклікала пратэстныя настроі. Канстытуцыя пракламавала, што носьбітам улады ёсць нацыя, якую ўвасабляе парламент. Урад быў падсправаздачны парламенту, утворанаму з сенатараў і дэпутатаў сяброў палітычных партый, што ўдзельнічалі ў выбарах, а таксама невялікай колькасці так званых «сенатараў паводле права», якія не выбіраліся, а ўваходзілі ў Сенат паводле пэўных крытэраў напрыклад, спадчынныя прынцы, кіраўнікі ўсіх прызнаных у дзяржаве канфесій, старшыня Румынскай акадэміі і г. д.
    Румынія паміж дзвюма сусветнымі войнамі | 199
    Галоўных партый, якія дамінавалі на румынскай палітычнай арэне, было дзве: Нацыянальна-ліберальная і Нацыянальна-сялянская. Кансерватыўная партыя, хоць яе ў розны час узначальвалі выдатныя асобы, у прыватнасці, Таке Ёнэску, перажыла некалькі расколаў і пасля аграрнай рэформы 1921 г.,якаяліквідавалабуйныхземлеўладальнікаў, цалкам знікла з палітычнага жыцця. Нацыянальна-лібэральная партыя самая магутная ў тагачаснай Румыніі прадстаўляла інтарэсы румынскага прамысловага і фінансавага капіталу. Яе лідарамі пераважна былі прадстаўнікі сям’і Брэціану (да 1927 г. Іон I. К. Брэціану), але таксама і Іон Георге Дука, і Георге Тэтэрэску. Нацыянальна-сялянская партыя ўтварылася ў выніку аб’яднання Румынскай нацыянальнай партыі Трансільваніі і Сялянскай партыі Старога Каралеўства. Яна адлюстроўвала інтарэсы сялянства, сярэдніх фермераў, дробнай і сярэдняй буржуазіі. Узначальвалі яе Іон Міхалаке і Юліу Маніу. Сярод драбнейшых партыяў можна назваць Нацыяналістычнадэмакратычную, якую ўзначальваў выбітны гісторык Нікалае Ёрга, Народную лігу на чале з генералам (пазней маршалам) Аляксандру Аверэску і некалькі партый нацыянальных меншасцяў, сярод якіх было дзве венгерскія, дзве нямецкія і дзве габрэйскія. Вельмі разрозненымі ў міжваенны час былі сацыялістычная і сацыял-дэмакратычная партыі, болыпай з іх была сацыял-дэмакратычная выразнік інтарэсаў прамысловых рабочых. На крайнім левым флангу знаходзілася Камуністычная партыя Румыніі, якая па сутнасці ўяўляла сабой маскоўскае аддзяленне Камінтэрна (Камуністычнага Інтэрнацыянала).