Гісторыя румынаў
Ёан-Аўрэд Поп
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 232с.
Мінск 2019
краіны. Але ўсе альянсы ствараюцца згодна з пэўнымі інтарэсамі, а найважнейшай мэтай Румыніі на пачатку XX ст. было аб’яднанне ўсіх румынскіх правінцый, гэта значыць суседніх тэрыторый з пераважна румынскім насельніцтвам. Было відавочным, што амаль палова румынаў жыве па-за межамі Румыніі, і іх уз’яднанне з радзімай не можа быць чыімсьці падарункам, а патрабуе пэўных ахвяраў. Таму далучэнне Румыніі да таго ці іншага ваенна-палітычнага блока звязва-
лася з дасягненнем нацыянальнага Іон К. Брэціану.
ідэалу. Канчатковае рашэнне было Мал Тэад°Ра Маерхофера
надзвычай складаным, бо Аўстра-Венгрыя (удзельніца Траістага саюза) валодала Трансільваніяй, Банатам, Крышанай, Марамурэшам і Букавінай, дзе жылі мільёны румынаў, а Расія (удзельніца Антанты) уладарыла над Бесарабіяй, дзе румынскае насельніцтва было таксама шматлікім. Далучэнне да любога блока нават пры яго перамозе несла з сабою таксама страты. Генеральнаю рэпетыцыяй агульнаеўрапейскага канфлікту, які наспяваў, сталі Балканскія войны (1912-1913), калі хрысціянскія краіны Балканаў паспрабавалі вярнуць свае старажытныя тэрыторыі, дагэтуль кантраляваныя туркамі. На жаль, з прычыны ўзаемнай варожасці цалкам яны гэтай мэты не дасягнулі. Румынія, што выконвала ў рэгіёне ролю своеасаблівага арбітра, невыразна пазначыла свой удзел толькі ў Другой балканскай вайне, атрымаўшы паводле Бухарэсцкага міру (1913) Паўднёвую Дабруджу (або Кадрылатэр), дзе румыны не складалі большасці, што адно напружыла яе адносіны з Балгарыяй.
Ва ўмовах надзвычай заблытанай сітуацыі, якая склалася ў 1914 г. на момант пачатку Першай сусветнай вайны, Румынія афіцыйна абвясціла нейтралітэт, хоць праяўляла, разам з тым, прыхільнасць да краінаў Антанты. У той самы год памёр Караль I і румынскі трон перайшоў яго ўнуку Фердынанду I (1914-1927). Са смерцю Караля I, які кіраваў 48 гадоў, завяршылася цэлая эпоха румынскай гісторыі, азначаная яркай асобаю вялікага манарха і звязанымі з ёю вялікімі здзяйсненнямі. 3 1916 г. падтрымліваць нейтралітэт без шкоды для нацыянальных інтарэсаў краіны стала немагчымым. У жніўні 1916 г. Румынія ўвайшла ў палітычны і ваенны саюз (у абодвух выпадках таемны) з Антантай, які прадугледжваў: неадкладнае ўступленне краіны ў вайну супраць Аўстра-Венгрыі; бесперабойнае забеспячэнне Антантай румынскай
Фердынанд I
Хуст
КРЫШАНА
Лугаж
БАНАТ
Карансэбеш
Рэшыца
Бая-д>А₽аыэ
Сэвэрын
Бялград
С Е
Б 1 Я
Клуж Турдз
' Залаў Д»ж Бістрыца
Дэбрэцэн
Арадм
тышшаара
Е, Р ы я
Сігет @ МАРАМУРЭШ
БаяМарэ
Родна Нэсэуд
Радэўць
ТРАНСІАЬВАНІЯ Тыргу Мурзш
: Сіішаара
Алба-Юлія Блаж мвдь,яш Руля
Рымніху-Вылча, Тыргу-Жыў ।
Дэва Сзбеш
Арэшціе Сібгў' Хацег
Ппашць
ВААГАРЫЯ
Дмурдму. Турну-Ммурэле -
Чарнаўцы
Дараюа
Тыріу Нямц
. Баташань Сучааа
П ятра-Нямц
Тыргу-Лмушію©
Мэрхура Чу« Бапў
Бэлць
Кэлэраш
Кішынеў
Сарока РАОц
Бенд»р
Васлу» Стэнілешцв
Фзпраш ^Сфынту/ворга Фаішанв
a,,»,™,. , n™°t .
Курцх дэ Арджэш
Спаціна
Краеаа Решыарый д»-Вадэ
' Бырпад
Кахул
Болград
Ісагча
Буіэў
Бухарзсі
Калараш
Тыргавштэ
Р У М Ы Н I я
(іэрыторыя. аіупаааная Цзнрталанымі Дмркмаш, 1в1в-1918)
БЕСАРАЫЯ
Чвчця-Албэ
Рымніку-Сарат, Кымаулумг
Бебадаг
канстанца
Сілістра Туртухан
Румынія падчас першай сусветнай вайны
арміі; падтрымку Румыніяй расійскіх войскаў у Дабруджы; удзел у наступальнай аперацыі саюзнікаў супраць балгарска-турэцкіх войскаў у напрамку Салонікаў (Грэцыя). У адказ краіны Антанты абавязваліся паважаць тэрытарыяльную цэласнасць Румыніі і забяспечыць ёй раўнапраўныя ўмовы пры падпісанні краінамі Антанты будучай мірнай дамовы; найважнейшым пунктам стала прызнанне Францыяй, Англіяй, Расіяй, Італіяй і іх саюзнікамі румынскіх спадзяванняў на ўз’яднанне з Румынскай дзяржавай Трансільваніі, Баната, Крышаны, Марамурэша і Букавіны. Атрымаўшы гарантыі, Румынія аб’явіла вайну Аўстра-Венгрыі, і яе армія агульнаю колькасцю болып за 800 000 чалавек распачала наступальную аперацыю ў Карпатах (з мэтаю вызвалення Трансільваніі), а таксама далучылася да ваенных дзеянняў супраць нямецка-балгарска-турэцкіх войскаў у Дабруджы (у значна меншых маштабах). Праціўнік меў прыкметную перавагу ў колькасці і ўзбраенні, і, паколькі абяцанай дапамогі з боку Антанты так і не паступіла, румынская армія пацярпела
паразу на Дунаі і, нягледзячы на пэўныя першапачатковыя поспехі, была вымушаная паступова адступіць з Трансільваніі. Аўстравенгерскія і нямецкія войскі імкнуліся захапіць праходы праз Карпаты, і ў далінах рэк Жыў і Олт ім гэта ўдалося. Урэшце пасля амаль чатырохмесячных баёў 6 снежня 1916 г. нямецкія войскі ўвайшлі ў Бухарэст. Гэта азначала акупацыю Цэнтральнымі дзяржавамі дзвюх трацінаў тэрыторыі тагачаснай Румыніі. Каралеўскі двор, урад, цэнтральная адміністрацыя, частка насельніцтва з’ехалі ў Малдову адзіную частку краіны, якая заставалася вольнай. На поўдні Малдовы фронт стабілізаваўся, але пагроза не знікла. Ва ўмовах жорсткай зімы, голаду і хваробаў, якія ахапілі мільёны людзей, румынскі супраціў рабіўся больш складаным. Парламент, урад і кароль прымалі захады дзеля выхаду з крызісу. Былі паабяцаныя аграрная і выбарчая рэформы, а частка архіваў, залаты запас румынскага каралеўскага двара і ўнікальныя каштоўнасці з нацыянальнай скарбніцы былі перададзеныя на часовае, як тады спадзяваліся, захоўванне ў Расіі. Большая частка перададзеных скарбаў застаецца там і дагэтуль: спачатку іх канфіскавалі бальшавікі, але сітуацыя не змянілася і пасля распаду СССР. Са свайго боку, ваенны рэжым, усталяваны немцамі і аўстра-венграмі на акупаванай частцы Румыніі, таксама безупынку рабаваў Румынію, вывозячы наземныя і падземныя багацці (усяго прыкладна на васямнаццаць мільярдаў леяў золатам).
Румынскім уладам, якія перасяліліся ў Малдову, удалося аднавіць баяздольную армію колькасцю прыкладна ў 460 000 чалавек і забяспечыць яе набытым за мяжой сучасным узбраеннем. Навучаннем арміі займалася французская ваенная місія на чале з генералам АнрыМатыясам Бэртло. Каралева Марыя ўзяла пад сваю апеку Чырвоны Крыж. Дзякуючы ўсяму гэтаму, калі войскі Цэнтральных дзяржаваў перайшлі ў вырашальны наступ з мэтаю канчаткова выбіць Румынію з вайны, румынская армія ў ліпені-жніўні 1917 г. здолела перамагчы ворагаў у бітвах пры Мэрэшці, Мэрэшэшці і Ойтузе і выратавала румынскую дзяржаву. Салдатаў натхняла ўрачыстае абяцанне караля раздаць пасля вайны зямлю, а таксама кліч генерала Эрэміі Грыгарэску: «Адсюль не сыдзем!» На жаль, румынскія перамогі мелі толькі маральнае значэнне, бо істотныя змены ў Расіі прывялі да таго, што Румынія страціла адзінага важнага саюзніка ў рэгіёне. 192 | Гісторыя румынаў
Расія заключыла з Цэнтральнымі дзяржавамі перамір’е, а пасля і сепаратны мір. I каб не знікнуць цалкам як незалежная дзяржава, тое самае вымушаная была зрабіць Румынія. Аднак у лістападзе 1918 г. ваенныя дзеянні супраць Цэнтральных дзяржаваў з боку Румыніі былі адноўленыя, і на момант падпісання перамір’я, якога прасіла Германія, яна зноў уваходзіла ў склад Антанты. Румынскія ўлады здолелі пераканаць традыцыйных саюзнікаў Румыніі, што замірэнне з Германіяй і Аўстра-Венгрыяй, падпісанае ў Бухарэсце ў траўні 1918 г„ не здрада (як меркавалі некаторыя), а ўсяго толькі часовы тактычны ход, і пры першым спрыяльным моманце яно будзе ануляванае. Страты Румыніі склалі 340 000 чалавек забітымі, 300 000 цяжка параненымі і 115 000 узятымі ў палон і зніклымі без вестак.
11.6. «Вялікае аб’яднанне»
Нягледзячы на ўсе прыніжэнні і панесеныя ахвяры, 1918 год падарыў Румыніі самае вялікае здзяйсненне ў яе сучаснай гісторыі: палітычнае аб’яднанне ўсіх румынаў. Першай правінцыяй, якая ўз’ядналася з роднай зямлёю, стала захопленая замежнікамі апошняй Бесарабія (акупаваная Расіяй у 1812 г.). Як ужо адзначалася, яе паўднёвая частка з Кагульскім, Ізмаільскім і Болградскім паветамі (жудэцамі) была перададзеная Малдове (а такім чынам і Румыніі) яшчэ раней паміж 1856 і 1878 г. А цяпер, пасля больш як стогадовай акупацыі, Бесарабія вярталася ў склад Румынскай дзяржавы цалкам, будучы вельмі адсталаю тэрыторыяй, у якую яе ператварыў прыгнёт царскай імперыі. Увосень 1917 г. у Кішынёве быў сфармаваны Сфатул Цэрый (Краёвая Рада), дэмакратычна абраны прадстаўнічы орган насельніцтва між Прутом і Днястром, які абвясціў Бесарабію незалежнай і неўзабаве даў ёй новую назву Малдаўская народная рэспубліка. A 27 сакавіка (9 красавіка) 1918 г. той самы Сфатул Цэрый, у які ўваходзілі, у тым ліку, прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў, большасцю галасоў прыняў рашэнне аб аб’яднанні Бесарабіі з Каралеўствам Румынія.
Заставаліся яшчэ румыны Аўстра-Венгрыі, якія падчас вайны нярэдка былі абавязаныя ваяваць супраць свайго ж народа. Драму гэтых людзей таленавіта апісаў Лівіу Рэбрану ў рамане «Лес паве-
Акт аб аб’яднанні
Бісарабіі з Каралеўствам Румынія
шаных». Яшчэ ў кастрычніку 1918 г. прадстаўнікі румынскага народа на чале з Сэкстылам Пушкарыу і Янку Фландорам вырашылі аб’яднаць Букавіну з Румыніяй. Была створана Румынская нацыянальная рада на чале з Янку Фландорам, якая пастанавіла дзейнічаць хутка асабліва пасля таго, як у Букавіну ўвайшлі ўкраінскія войскі. 15 (28) лістапада 1918 г. у Чарнаўцах сабраўся Усеагульны букавінскі кангрэс, на якім былі прадстаўленыя румыны, палякі, немцы і русіны й які пераважнаю большасцю прагаласаваў за «безумоўнае і спрадвечнае адзінства Букавіны ў яе старажытных межах з Каралеўствам Румынія». Прадстаўнікі іншых нацый
пазней таксама прызналі аб’яднанне Букавіны з Румыніяй.
Рух за аб’яднанне з Румыніяй быў вельмі актыўны таксама ў Трансільваніі. У кастрычніку 1918 г., калі імператар Карл I прапанаваў федэралізацыю Аўстра-Венгрыі, румыны адказалі дэкларацыяй аб незалежнасці, якую ў венгерскім парламенце зачытаў дэпутат Аляксандру Вайда-Ваявод. Паступова ўладу на месцах узялі румынскія нацыянальныя рады, а грамадскі парадак забяспечвалі румынскія гвардзейцы. Кіраўнічым органам усіх румынаў была Румынская Нацыянальная Рада, у якую ўваходзілі шэсць сяброў Румынскай нацыянальнай партыі і шэсць Сацыял-дэмакратычнай (Тэадор Міхаль, Васіле Голдыш, Штэфан Чыча-Поп, Аўрэл Лазэр, Аўрэл Влад, Аляксандру Вайда-Ваявод, Іон Флуэраш, Базіл Сурду, Ёсіф Рэною і іншыя). Каб узаконіць новы стан рэчаў, Рада 18 лістапада (1 снежня) 1918 г. склікалаў Алба-Юліі горадзе-сімвале, дзе ў 1600 г. 194 | Гісторыя румынаў