Гісторыя румынаў
Ёан-Аўрэд Поп
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 232с.
Мінск 2019
Петру Гроза
Hanepad... da камуністычнага таталітарызму | 211
3 іншага боку, урад скасаваў свабоду прэсы, правёў чыстку дзяржаўнага апарата ад «буржуазных элементаў», арганізаваў лагеры для палітвязняў і заснаваў першыя «саўрумы» своеасаблівыя сумесныя савецка-румынскія таварыствы, якія сталі прыладай для рабавання і эканамічнага кантролю над Румыніяй з боку СССР. Заручыўшыся падтрымкай урадаў ЗША і Англіі, кароль Міхай I выказаў з гэтай нагоды катэгарычны пратэст і ў жніўні 1945 г. абвясціў нават «каралеўскую забастоўку». У лістападзе 1945 г. з нагоды імянінаў караля моладзь Нацыянальна-ліберальнай партыі арганізавала дэманстрацыю, скіраваную супраць усталявання камуністычнай улады ў Румыніі, у якой удзельнічала каля 150 000 чалавек.. Былі ахвяры і 1000 арыштаваных. Пачаліся мерапрыемствы па ліквідацыі старых дэмакратычных партый, у 1946 г. у выніку прапагандысцкага працэсу «над буйнымі нацыянальнымі здраднікамі» былі асуджаныя і расстраляныя маршал Іон Антанэску і яго найбліжэйшыя паплечнікі. Тады ж скасавалі Сенат. У лістападзе 1946 г. прайшлі выбары, пасля якіху выніку маштабных фальсіфікацый пераможцамі былі абвешчаныя камуністы ды іх сатэліты. Пачалі ажыццяўляцца захады для пераходу да цэнтралізаванай, цалкам кантраляванай дзяржаваю эканомікі, быў нацыяналізаваны Нацыянальны банк. У гэтых умовах Румынія вымушана страціла сваё былое пачэснае месца на міжнароднай арэне, бо не магла больш працягваць сваю традыцыйную знешнюю палітыку. У лютым 1947 г. у Парыжы быў падпісаны мірны дагавор, у якім за Румыніяй не прызнаваўся статус краіны-ўдзельніцы антыгітлераўскай кааліцыі, Савецкаму Саюзу афіцыйна перадаваліся Бесарабія, Герца і паўночная Букавіна, але разам з тым, нягледзячы на шырокую прапагандысцкую кампанію з боку Венгрыі, скасоўваўся Венскі дыктат. Кароль Міхай I цяпер заставаўся апошняю перашкодай на шляху поўнай саветызацыі Румыніі, уяўляючы сабой сапраўдны сімвал старога дэмакратычнага парадку. Маючы сваяцкія сувязі са шмат якімі каралеўскімі дамамі Еўропы, ён мог гуртаваць вакол сябе хоць нейкую апазіцыю або служыць крыніцай хоць нейкіх надзеяў. На жаль, 30 снежня 1947 г. урад прымусіў Міхая I адрачыся ад улады і пакінуць краіну. Румынію абвясцілі «народнай рэспублікай». Уся паўната палітычнай улады належала цяпер камуністам.
15. «На шляху пабудовы сацыялізму...» (1948-1989)
Да 1989 г., калі румынам часта даводзілася цярпець нястачу, хадзіў жарт пра шматтомнік прамоваў прэзідэнта пад чырвонаю вокладкай. Выйшлі дзясяткі тамоў з загалоўкамі кшталту «Румынія на шляху пабудовы сацыялізму...» ці, пазней, «Румынія на шляху пабудовы ўсебакова развітога сацыялістычнага грамадства...». Іх амаль ніхто не чытаў. А на пытанне, як будзе называцца апошні том гэтага збору, адказвалі «Румынія пайшла па шляхах...» Жарт быў не пазбаўлены долі ісціны. Рэжым урэшце давёў краіну да таго, што было ў пару пусціцца з торбай. Але ж зыходзілі камуністы з тэарэтычна вельмі высакародных ідэй: роўнасць, справядлівасць, агульны дабрабыт, даступнасць культуры ды адукацыі й г. д. А шмат якія румыны раней сапраўды жылі бедна, цярпелі нягоды ў ваенны час, страцілі дарагіх людзей і цяпер, калі гароты засталіся ззаду, усе шчыра імкнуліся да пазітыўных зменаў. Здавалася, што гэтыя змены вось-вось настануць. Моладзь пераязджала ў гарады, сутыкалася з нябачанымі на сяле выгодамі, ішла ў школы, універсітэты. Будаваліся цэлыя жылыя кварталы з прадугледжанымі ў іхусімі сучаснымі бытавымі ўмовамі, узводзіліся будынкі культурнага і эканамічнага прызначэння. Пэўны час некаторыя сапраўды шчыра верылі ў поспех пабудовы камуністычнага грамадства. Усё гэта аказалася ілюзіямі. Зрэшты, былі і пэўныя канкрэтныя дасягненні, бо людзі тады цалкам аддаваліся працы, творчасці. Але ж гэта былі дасягненні людзей, румынаў, а не збанкрутаванага камунізму. Ды нават у такіх умовах, нават пры тым, што рэжым станавіўся ўсё больш адчувальным, людзі жылі, мелі надзеі, працавалі й тварылі.
У тыя гады Румынія прайшла некалькі этапаў на шляху да поўнага банкруцтва:
1) 1948-1962, або «дакучлівае дзесяцігоддзе» (як яго назвалі ў літаратуры), перыяд спусташальнага сталінізму з выразным дамінаваннем камуністычнай ідэалогіі;
2) 1962-1975, або «адліга», калі будаваўся «сацыялізм з чалавечым тварам» з незалежнасцю ад Масквы і вяртаннем да пэўных нацыянальных традыцый;
3) 1975-1989, або «нацыянальны камунізм», які давёў краіну да катастрофы.
На першым этапе, у 1948-1950 гг. былі «нацыяналізаваныя» іначай кажучы, канфіскаваныя заводы, шахты, банкі, медыцынскія ўстановы й аптэкі, тэатры й кінатэатры, жылыя памяшканні й да таго падобнае. У 1949 г. пачалася гвалтоўная калектывізацыя, а па сутнасці замаскіраваная канфіскацыя зямлі, што знаходзілася ў асабістай уласнасці, якая, нягледзячы на супраціў, завяршылася ў 1962 г. У выніку шматлікіх перагібаў і парушэнняў 96% сельскагаспадарчых земляў апынулася ў «калектыўных сельскіх гаспадарках», які пазней пачалі называць «аграрнымі вытворчымі кааператывамі». Была праведзена і гвалтоўная індустрыялізацыя з ухілам на развіццё цяжкай прамысловасці. Усё перавялі на пяцігадовыя і дзесяцігадовыя планы, кожны з якіх мусіў прыводзіць толькі да «гістарычных поспехаў» ды «эпахальных здзяйсненняў». Камуністычная партыя, якая з 1948 па 1965 г. называлася Румынскай рабочай партыяй, кантралявала ўсё і кіравала ўсім. Усе іншыя партыі, уключаючы саюзніцкія, былі распушчаныя. На чале Камуністычнай партыі да 1965 г. знаходзіўся Георге Геаргіу-Дэж, а з 1965 па 1989 г. Нікалае Чаўшэску. У 1967 г. Чаўшэску адначасова заняў і пасаду кіраўніка краіны. У дзяржаўным кіраванні панаваў прынцып «дыктатуры пралетарыяту», які
Гэорге Гэаргіу-Дэж
апраўдваў любое злоўжыванне і любую несправядлівасць. Дзеля трыумфу пралетарыяту ўсе «класавыя ворагі» й «здраднікі» мусілі быць пакараныя і нават ліквідаваныя. У выніку фіктыўных працэсаў на шматгадовае зняволенне ў турмах Сігета, Аюда, Герлы, Пітэшця былі асуджаныя тысячы чалавек, якія належалі да міжваеннай эліты, выбітных інтэлектуалаў, святароў, дзяржаўных службоўцаў, палітычных лідараў у прыватнасці, такіх, як Юліу Маніу, Іон Міхалаке, Георге I. Брэціану, Канстанцін К. Джурэску, Юліу Хосу, Міхаіл Манайлеску, Раду Разэці, Ёан
Лупаш, Сілвіу Драгамір, Іон Петравіч, Дзімітрые Гусці, Ёан Худзіцэ і шмат іншых. Дзясяткі тысяч людзей памерлі на «Канале», гэта значыць на катаржнай працы па будаўніцтве канала «Дунай Чорнае мора», у якім удзельнічалі вязні лагераў у Дабруджы.
Румынія стала адзінай краінай савецкага блока, дзе аж па 1962 год у гарах (у Бучэджы, Фэгэрашы, Чарнагорах) чыніўся ўзброены супраціў камуністычнай уладзе. Пратэстныя дзеянні ладзілі права-
слаўныя вернікі, прадстаўнікі Будоўля канала Дунай Чорнае мора, іншых веравызнанняў і кан- распачатая і спыненая
фесій. Трагічны лёс напаткаў на загад Масквы
уніяцкую (грэка-каталіцкую)
царкву, якая пад ціскам Масквы ў 1948 г. была ліквідаваная. Усе святары гэтай царквы былі кінутыя ў турмы (дзе большасць з іх і памерла), сярод іх апынуўся і будучы кардынал Юліу Хосу. Новы закон аб рэлігіях падпарадкаваў усе цэрквы камуністычнай дзяржаве. У 1956 г. у сувязі з падзеямі ў Венгрыі і Польшчы рэпрэсіі ўзмацніліся. Дзясяткі тысяч жыхароў Баната цэлымі вёскамі былі гвалтоўна пераселеныя ў Бэрэган (стэпавую раўніну ў паўднёваўсходняй Румыніі). Узнавіліся арышты інтэлектуалаў і студэнтаў, на камуністычны лад былі рэарганізаваныя Румынская Акадэмія, міністэрства адукацыі, навукова-даследчыя ўстановы; шмат якія прафесары былі адхіленыя ад выкладання; забараняліся дысцыпліны, якія лічыліся «буржуазнымі» і небяспечнымі. Усе грамадскагуманітарныя дысцыпліны былі наскрозь нашпігаваныя ідэямі марксізму-ленінізму і сталінізму. Заахвочвалася палітызацыя нават матэматыкі, што прымушала асобных настаўнікаў казаць вучням (часам жартам, часам сур’ёзна), што «2 + 2 = 4 і ў нас, і ў СССР».
31958 года пачалі ўзнікаць кволыя намёкі на перамены: з Румыніі былі выведзены савецкія войскі (у іншых сацыялістычных краінах яны заставаліся па 1989 год), ажывіліся эканамічныя і дыпламатычныя стасункі з заходнімі ды іншымі краінамі (прычым з некаторымі, у якіх добрых адносінаў з СССР не было!), згорнуты савецкі план пераўтварэння Румыніі ў аграрны прыдатак СЭУ («Савет Эканамічнай Узаемадапамогі» эканамічны альянс «сацыялістычных краінаў»), вызвалены з турмаў больш за 2500 палітвязняў, выпрацаваны новыя прынцыпы ўзаемаадносінаў паміж краінамі, у тым ліку «сацыялістычнымі», і г. д. Усе гэта ўспрымалася як прыкмета незалежнай палітыкі Румыніі і выклікала ў Масквы яўнае раздражненне. Пасля смерці Георге Геаргіу-Дэжа (1965) увыніку «закулісных дамоўленасцяў» кіраўніком Румынскай кампартыі быў «выбраны» Нікалае Чаўшэску. Пачалі ўзнікаць прыкметы лібералізацыі таксама ў іншых галінах, што адкрывала шляхі для пэўнага эканамічнага прагрэсу; ажываў гандаль, заахвочвалася стварэнне малых прыватных прадпрыемстваў, былі дазволеныя замежныя паездкі (уключаючы навучанне і стажыроўку), паслаблены паліцэйскі рэжым, прыўзнята заслона для пранікнення асобных элементаў заходняй культуры (фільмы, пераклады, часопісы, кнігі) і адначасова вернуты на належны ўзровень нацыянальныя і традыцыйныя каштоўнасці. У 1968 г. Румынія, адзіная з краінаў Варшаўскай дамовы, адмовілася ўдзельнічаць ва ўвядзенні войскаў у Чэхаславакію і ад самага пачатку рэзка асудзіла гэты акт агрэсіі. Чаўшэску рабіў асаблівы акцэнт на шанаванні нацыянальных каштоўнасцяў, што пасля доўгага перыяду сталінскага інтэрнацыяналізму, калі шмат каго садзілі ў турму толькі за паважлівае стаўленне да румынскіх сімвалаў, выглядала абнадзейвальным і даўно чаканым жэстам, які быў станоўча ацэнены народам. Сімпатыю на Захадзе выклікалі і пэўныя крокі Румыніі ў знешняй сферы: усталяванне дыпламатычных адносінаў з Федэратыўнай Рэспублікай Германіі (1967), захаванне дыпламатычных адносінаў з Ізраілем пасля «шасцідзённай вайны» 1967 г., уваходжанне ў шэраг сусветных эканамічных арганізацый, дамова аб супрацоўніцтве з краінамі «Агульнага рынку» і інш.
На жаль, вельмі хутка высветлілася, што ўсё гэта зусім не мела на ўвазе адыходу ад «сацыялістычных каштоўнасцяў» і абмяжоўвалася 216 | Гісторыя румынаў