Гісторыя румынаў
Ёан-Аўрэд Поп
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 232с.
Мінск 2019
Гэорге Тэтэрэску Іон Гэорге Дука Юліу Маніу
Заснаваная ў 1921 г., яна не вызначалася масавасцю, але, называючы Румынію «імперыялістычнай дзяржавай», выступала за яе распад. У сувязі з гэтым у 1924 г. яна была пастаўленая па-за законам. Hi адзін кіраўнік гэтай партыі, якая з таго часу дзейнічала нелегальна, не быў румынам (у чым і заключалася палітыка Камінтэрна), і яе ўплыў на грамадска-палітычнае жыццё Румыніі быў слабы. На крайнім правым флангу знаходзіўся ўтвораны ў 1927 г. Легіён архангела Міхаіла, які пазней стаў больш вядомы пад назвамі Жалезная гвардыя, або Легіянерскі рух. Яго заснавальнікам і кіраўніком быў Карнэліу Зэля Кадрану, якога пасля яго забойства ў 1938 г. змяніў Хорыя Сіма. Высоўваючы антыкамуністычныя і антысеміцкія лозунгі, легіянеры змагаліся з дэмакратыяй, бачачы ў ёй бясплённае палітыканства, і патрабавалі «ачышчэння смерцю», дзеля чаго практыкавалі палітычны тэрор, часта выходзячы за рамкі закона і ўжываючы забойствы. У 1933 г. рух быў забаронены, аднак праз два гады, у 1935 г., зноўз’явіўся на палітычнай сцэне пад іншым імем. Легіянерамі былі забітыя дзясяткі палітычных дзеячаў, у тым ліку два прэм’ер-міністры. Пэўны час ім сімпатызавала моладзь і асобныя інтэлектуалы, якія хацелі надаць Румыніі новае маральнае аблічча. Але многія былі расчараваныя дзейнасцю легіянераў, і некаторыя нават цалкам з імі парвалі.
Урад, за вельмі малым выняткам, складаўся выключна з лібералаў і аграрыяў, чаму спрыяў і выбарчы закон, надаючы буйным партыям, якія знаходзіліся пры ўладзе, прыкметную перавагу. У першае міжваеннае дзесяцігоддзе, пасля таго як змянілася некалькі ўрадаў, Румынія паміж дзвюма сусветнымі войнамі [ 201
узначаленых генераламі, кіраванне краінай перайшло да Нацыянальналіберальнай партыі, а ў перыяд эканамічнага крызісу 1929-1933 гг„ калі змянілася восем урадаў, шэсць з іх фармавала Нацыянальна-сялянская партыя. Паміж 1934 і 1937 гг. урадам зноў кіравалі лібералы на чале з Георге Тэтэрэску. Прысутнасць караля ўраўнаважвала палітычнае жыццё прынамсі, да смерці Фердынанда I ў 1927 г. А потым здарыўся дынастычны крызіс (1927-1930) у сувязі з тым, што за два гады да бацькавай смерці спадкаемны прынц Караль, замешаны ў любоўным скандале, быў вымушаны адрачыся ад трона, новым каралём стаў яго пяцігадовы сын Міхай I, і на час яго малалецтва была створаная рэгенцкая рада. У 1930 г. Караль II адсунуў сына ад трона і заняў яго самастойна. Узначальваючы Румынію да 1940 г., ён імкнуўся падпарадкаваць сабе палітычныя партыі й нават скампраметаваць іх дзейнасць, каб забраць усю паўнату ўлады ў свае рукі. У 1938 г. яму гэта ўдалося. Хоць палітыкі нярэдка парушалі дэмакратычныя прынцыпы, у цэлым уміжваеннай Румыніі пераважала дэмакратыя. Аўтарытарны рэжым Караля II спыніў дзеянне дэмакратычнай канстытуцыі, ліквідаваў палітычныя партыі і прафсаюзы і ўвёў некалькі жорсткіх законаў, што стала пралогам да ваеннай дыктатуры, якая і ўсталявалася ў 1940 г. пасля адхілення Караля II ад улады.
12.3. Знешняя палітыка
У 1919-1940-х гг. Румынія актыўна ўдзельнічала ў палітычным жыцці Еўропы. У сваёй знешняй палітыцы краіна сканцэнтроўвала намаганні галоўным чынам на падтрыманні стабільнасці і парадку, які ўсталяваўся на кантыненце пасля Першай сусветнай вайны, на захаванні міру й бяспекі і наладжванні сяброўскіх стасункаў з усімі суседзямі. Першачарговай задачай пасля 1918 года стала прызнанне вялікімі дзяржавамі межаў Каралеўства Румынія з далучанымі да яго Бесарабіяй, Букавінай і Трансільваніяй, што і было дасягнута ў перыяд з 1919 па 1920 г. Другім чыннікам было падтрыманне традыцыйных саюзніцкіх і сяброўскіх сувязяў з Францыяй і Англіяй ды паглыбленне адносінаў з ЗША. У Цэнтральнай Еўропе і на Балканах Румынія імкнулася стварыць сістэму саюзаў у агульных рамках калектыўнай бяспекі (што падтрымлівалася і французскаю дыпламатыяй) дзеля 202 | Гісторыя румынаў
папярэджання канфліктаў, прадухілення агрэсіі і супрацьстаяння спробам рэвізіі дамоўленасцяў 1919-1920 гг. Падобную палітыку ў рэгіёне праводзілі таксама Чэхаславакія, Югаславія, Польшча, Грэцыя ды інш. За перагляд пагадненняў выступалі Венгрыя і Балгарыя, чыю палітыку падтрымлівалі Германія і Італія, што патэнцыйна магло прывесці да ўзнікнення новага канфлікту. У Венгрыі «трагедыю Трыанона» разглядалі як сапраўдную гістарычную катастрофу, якая прывяла да страты краінай «дзвюх трацінаў плошчы й насельніцтва», і такое становішча трэба было выправіць за любы кошт. Каб запабегчы нападу Венгрыі, Румынія, Чэхаславакія і Югаславія заключылі ў 1921 г. абарончы саюз, які атрымаў назву «Малой Антанты». Гэтаксама дзеля абароны міру Румынія, Югаславія, Грэцыя і Турцыя заключылі ў 1934 г. ваенна-палітычны саюз Балканскай Антанты.
Самымі складанымі сярод усіх суседніх краінаўу Румыніі былі адносіны з Венгрыяй і СССР, бо Венгрыя праводзіла рэвізіянісцкую палітыку дзеля вяртання сабе любым спосабам Трансільваніі, а Савецкі Саюз, не пагаджаючыся на далучэнне Бесарабіі да Румыніі, адмаўляўся прыз-
Нарада міністраў замежных справаў дзяржаваў Малой Антанты
наць мяжу паміж краінамі па Д нястры і чыніў у дачыненні да Румыніі безупынныя пра-
вакацыі. I ўсё ж у 1934 г. пасля значных высілкаў дыпламатычныя адносіны паміж краінамі былі ўсталяваныя.
Румынія была адной з краін-заснавальнікаў створанай у 19191920 гг. Лігі Нацый са штаб-кватэрай у Жэневе. Галоўнымі мэтамі арганізацыі былі абарона міру і бяспекі й прадухіленне новай вайны. На пачатку 1930-х гг. тагачасны міністр замежных спраў Румыніі Нікалае Тытулеску двойчы абіраўся Старшынём Лігі Нацый, што стала прызнаннем як яго асабістага аўтарытэту, так і важкай ролі яго краіны. Ён меў вялікую веру ў сілу дыпламатыі паводле сфармуляванага ім у 1920-х гг. прынцыпу: «Калі мір пад пагрозай, праблема Румынія паміж дзвюма сусветнымі войнамі | 203
вырашаецца не вайной, а ўмацаваннем міру». Яго вельмі хвалявалі ўздым фашызму, яго першыя агрэсіўныя дзеянні й падрыхтоўка да вайны. Румынія асудзіла ўсе акты агрэсіі канца 1930-х: ад анэксіі Германіяй Рура да расчлянення Чэхаславакіі, аншлюсу Аўстрыі і нападу нацыстаў на Польшчу. Румынія прытрымлівалася традыцыйных саюзніцкіх пагадненняў з Францыяй і Англіяй аж да 1940 г., калі ўсе гарантыі заходніх дзяржаваў перасталі мець усякае значэнне. У 1940 г. Румынія перажыла адну з самых вялікіх трагедый у сваёй гісторыі:
1) пад пагрозай савецкага ўварвання Румынія была вымушаная саступіць на карысць СССР Бесарабію, паўночную частку Букавіны і Герцаеўскі павет, прычым два апошнія рэгіёны ніколі Расіі не належалі (28 чэрвеня 1940 г.);
2) пад гвалтоўным дыктатам Германіі ды Італіі (вядомым як Венскі арбітраж) Румынія была вымушаная аддаць Венгрыі паўночнаўсходнюю частку Трансільваніі плошчай больш за 40 000 квадратных кіламетраў з насельніцтвам больш за 2 500 000 жыхароў, палова з якіх былі румынамі, а венгры складалі меншасць (30 жніўня 1940 г.);
3) праз патранат Гітлера Румынія аддала Балгарыі паўднёвую частку Дабруджы Кадрылатэр (верасень 1940 г.).
У гэтыя драматычныя моманты сваёй гісторыі Румынія засталася адна супраць усіх сваіх ворагаў нягледзячы на сістэму калектыўнай бяспекі, якую яна так адстойвала. 3 усіх бакоў яе атачалі варожыя краіны: СССР, Венгрыя і Балгарыя прычым дзве апошнія ўвесь час былі хаўруснікамі нацысцкай Германіі. Немцы акупавалі й падзялілі Чэхаславакію і Польшчу, Францыя капітулявала, Англія была атакаваная, а Гітлер са Сталіным у 1939 г. падпісалі дамову аб ненападзе (вядомую як пакт Молатава-Рыбентропа). У Румыніі заставалася толькі два шляхі: супраціўляцца і быць паглынутай нацысцкай Германіяй або паспрабаваць зблізіцца з ёю. Германія палічыла за лепшае ўскосную акупацыю Румыніі, замаскіраваную пад «саюз», каб мець магчымасць неабмежавана выкарыстоўваць стратэгічнае становішча, чалавечы і эканамічны патэнцыял Румыніі. На той частцы Трансільваніі, што адышла да Венгрыі, румынскае насельніцтва, якое ўяўляла сабою большасць, трапіла пад рэжым тэрору, а габрэі былі ўключаныя ў праграму поўнага вынішчэння ў канцэнтрацыйных лагерах Нямеччыны і акупаванай Польшчы, дзе іх загінула каля 120 тысяч.
13. Румынія і Другая сусветная вайна (1940-1945)
3 пачаткам ваеннай агрэсіі Германіі і яе хаўруснікаў у Еўропе, асабліва пасля падзення Францыі (чэрвень 1940 г.) Караль II пачаў ускладаць усе свае надзеі захаваць трон і межы краіны на збліжэнне з Германіяй. Да ўлады пачало прыходзіць усё больш палітыкаў пранямецкай арыентацыі, нават Жалезная гвардыя, раней забароненая, была асцярожна запрошаная ўпершыню прапанаваць сваіх прадстаўнікоў ва ўрад. У 1938-1940 гг. быў прыняты шэраг законаў расісцкага (антысеміцкага) характару, якія тычыліся такіх сфераў жыцця, як сям’я, адукацыя, дазвол выконваць пэўныя функцыі ці займаць пасады, што адбывалася ў той час і шмат у якіх іншых краінах, якія імкнуліся ўбіцца ў ласку да новых гаспадароў Еўропы. Але гэта ўжо не магло выратаваць аўтарытарны рэжым Караля II і яго камарыллі, асабліва пасля значных тэрытарыяльных стратаў улетку 1940 г. Праз самавольныя рашэнні Гітлера й Сталіна Румынія ў адно імгненне страціла амаль 100 000 квадратных кіламетраў сваёй тэрыторыі і каля шасці мільёнаў жыхароў. Здавалася, што абрына-
ецца ўсё.
У гэтай безвыходнай сітуацыі Караль II даручыў сфармаваць новы ўрад генералу Іону Антанэску, надзяліўшы яго надзвычайнымі паўнамоцтвамі. I ўжо 6 верасня 1940 г. кароль быў вымушаны адрачыся ад улады і пакінуць краіну. Новым каралём абвясцілі юнага Міхая I (1940-1947), але
Падпісанне пакта Молатава-Рыбентропа, 23 жніўня 1939 года
рэальна кіраўніком краіны стаў Іон Антанэску. Да новага дыктатарскага рэжыму далучылася Жалезная гвардыя, і Румынія была абвешчаная «нацыянальна-легіянерскай дзяржавай». У лістападзе
Маршал Іон Антанэску
1940 г. Антанэску афіцыйна падпісаў паперы аб уваходжанні Румыніі ў Траісты пакт (Германіі-Італіі-Японіі). Вымушанае супрацоўніцтва Антанэску з легіянерамі доўжылася амаль пяць месяцаў. Кіраўнік краіны, кадравы ваенны, выпускнік французскай Сэн-Сірскай ваеннай акадэміі, быў чалавекам парадку, прыхільнікам прафесіяналізму і меў даўнія сентыменты да Англіі ды Францыі. Ён змушана стаў германафілам у той момант, калі стары парадак быў знішчаны й трэба было ратаваць краіну. Легіянеры са сваёй шавіністычна-нацыяналістычнай ідэалогіяй, анархічным радыкалізмам, прагаю помсты ды галаслоўнымі лозун-