• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя румынаў  Ёан-Аўрэд Поп

    Гісторыя румынаў

    Ёан-Аўрэд Поп

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 232с.
    Мінск 2019
    65.28 МБ
    Румынія цэнтралізаваная ўнітарная дзяржава (згодна з Канстытуцыяй, федэратыўнага падзелу яна не мае), 90% яе насельніцтва складаюць этнічныя румыны. Астатнія жыхары гэта венгры (больш за 6%), цыганы, прадстаўнікі розных славянскіх народаў, немцы, туркі і татары, армяне, грэкі, габрэі і інш. Усе васямнаццаць нацыянальных меншасцяў Румыніі (аб’яднаных у свае нацыянальныя суполкі) у адпаведнасці з Канстытуцыяй прадстаўлены ў парламенце Румыніі, венгры трапляюць у яго праз усеагульныя выбары (адпаведна працэнтнаму ліміту, атрыманаму падчас усеагульных выбараў па партыйных спісах), а астатнія нацыянальнасці абіраюць у дэпутаты па адным прадстаўніку з сваіх нацыянальных суполак.
    Любая краіна мае ў сваім складзе пэўныя рэгіёны ці гістарычныя вобласці (правінцыі). Калі мы гаворым пра Францыю, то згадваем Бургундыю, Брэтань, Нармандыю ці Эльзас; калі думаем пра Італію, перад нашымі вачыма паўстаюць Таскана, Ламбардыя, Кампанія, Што такое Румынія і хто такія румыны | 11
    Венета, Калабрыя, Лігурыя і г. д. Румынія з гэтага пункту погляду гістарычна складаецца (без увагі на сучасныя палітычныя межы) з трох вялікіх гістарычных абласцей (рэгіёнаў), а менавіта: Валахіі (Tara Romaneasca), што месціцца на поўдні, Малдовы (Moldova) на ўсходзе і паўночным усходзе, а таксама Трансільваніі (Transilvania) на захадзе і паўночным захадзе. У Валахію, у сваю чаргу, уваходзяць Алтэнія, Мунтэнія і Дабруджа; Трансільванія ўлучае ўласна Трансільванію, Банат, Крышану і Марамурэш (Maramure?), а Малдова складаецца з свайго заходняга ядра, размешчанага паміж Усходнімі Карпатамі і Прутам, а таксама Букавіны (паўночная частка якой уваходзіць цяпер ва Украіну) і Бесарабіі (на большай частцы якой з 1991 г. і дагэтуль месціцца Рэспубліка Малдова). Як адзіная ўнітарная сучасная дзяржава Румынія гэтак сама, як Нямеччына ці Італія сфарміравалася толькі ўХІХ ст. (а завяршыўся гэты працэс ужо ў XX ст.), але сярэднявечныя палітычныя ўтварэнні існавалі на яе тэрыторыі ўжо больш за тысячу гадоў таму, пачынаючы з 850-900 гг.
    Адміністратыўны падзел Румыніі на жудэцы
    Увогуле кажучы, румынамі можна было б назваць жыхароў Румыніі, але ў сапраўднасці справа гэтая не такая простая. Па-першае, румыны вядомыя ў гісторыі значна раней, чым на геаграфічнай карце з’явілася прызнаная сусветнай супольнасцю дзяржава з афіцыйнаю назвай Румынія. Упершыню назва «румыны» згадваецца ў напісаным румынскаю моваю малдаўскім летапісе яшчэ ў XVII ст., а пазней гаспадар краіны і асветнік Дзімітрый Кантэмір даў гэтай назве навуковае абгрунтаванне. Па-другое, хоць усіх жыхароў Румыніі і можна назваць румынамі, аднак гэта будзе правільна толькі адносна іх грамадзянства, бо паводле нацыянальнасці яны не заўсёды румыны. Так, напрыклад, венгры, якія жывуць на тэрыторыі Румыніі (6% ад усяго яе насельніцтва), нягледзячы на тое, што кожны з іх мае румынскае пасведчанне асобы, не могуць і не хочуць называцца румынамі, бо яны частка вугорскага этнасу, або, кажучы дакладней, яны этнічныя венгры, хоць і грамадзяне Румыніі. Патрэцяе, маецца значная частка румынаў, якія жывуць па-за межамі Румыніі і не з’яўляюцца (ці хіба што ў вельмі абмежаваным сэнсе) румынскімі грамадзянамі, але адчуваюць сябе румынамі і, дзе б яны не жылі, складаюць частку румынскага народа. Гэта ў першую чаргу датычыцца большасці жыхароў Рэспублікі Малдова, якія размаўляюць на румынскай мове, якія з’яўляюцца румынамі, але не з’яўляюцца складоваю часткай насельніцтва Румыніі. Як і чаму гэта адбылося, мы высветлім пазней. Тое самае тычыцца румынаў паўночнай часткі Букавіны, поўдня Бесарабіі і часткі гістарычнай вобласці Марамурэш на поўнач ад Цісы (якія знаходзяцца ў складзе Украіны), Заходняй раўніны (у Венгрыі) і сербскай часткі Баната на левым беразе Цімака (у Сербіі), а таксама румынаў Балгарыі, якія кампактна пражываюць пераважна на правым беразе Цімака. Гэтак жа румынамі сябе лічаць і адчуваюць нядаўнія эмігранты з Румыніі ў болей аддаленых краінах Еўропы, у Амерыцы, Аўстраліі і Новай Зеландыі. Спецыфічным з’яўляецца статус старажытных балканскіх румынаў, да якіх адносяцца арумыны, мегленарумыны і істрарумыны і якія маюць толькі ў пэўнай ступені (у асноўным дзякуючы ўласным элітам) румынскую нацыянальную свядомасць. Адзначаецца (хоць канчатковыя даследаванні адсутнічаюць), што колькасць румынаў, якія жывуць па-за межамі Румыніі, можа дасягаць 10 мільёнаў!
    Што такое Румынія і хто такія румыны | 13
    2.	Як румыны самі сябе вызначаюць
    Кожнаму румыну з дзяцінства, з сям’і і школы вядома, што назва яго краіны Румынія (Romania) паходзіць ад Рыма (Roma) і што румыны вядуць свае карані ад старажытных рымлян. Вядома, мы маем тут справу з яўным перабольшаннем і памылковым абагульненнем, хоць сам факт і не далёкі ад ісціны.
    Ва ўсіх краінах дзеці вывучаюць у школах паходжанне сваіх народаў, якія насяляюць адпаведныя краіны. У Грэцыі грунтоўна вывучаецца гісторыя старажытных грэкаў, якія перамаглі персаў і стварылі ўнікальную цывілізацыю, чые каштоўнасці былі распаўсюджаныя Аляксандрам Македонскім аж да Цэнтральнай Азіі, у выніку чаго была створаная цывілізацыя элінізму, запазычаная пазней і рымлянамі. Сінтэз гэтых культур, які атрымаў назву грэкараманскага класіцызму, ляжыць у аснове самай развітай сучаснай цывілізацыі. Вучням у грэчаскіх школах тлумачаць, што сучасны грэцкі народ просты нашчадак старажытнай Элады. Немцы з дзяцінства вучаць, што яны нашчадкі старажытных германцаў (светлавалосыя, высокія, з блакітнымі вачыма), якія яшчэ дзве тысячы гадоў назад мелі адвагу перамагаць у баях рымскіх вайскаводаў і генералаў, а да 500 г. н. э. захапілі і скарылі нават «караля гарадоў свету» Рым. Амерыканцы са Злучаных Штатаў Амерыкі ведаюць, што большая частка іх гэта нашчадкі еўрапейцаў (англічан, французаў, немцаў, ірландцаў, галандцаў, жыхароў Усходняй Еўропы і г. д.), якія былі высланы ці проста эмігравалі ў Новы Свет, пачынаючы з XVI ст., а таксама афрыканцаў, лацінаамерыканцаў і азіятаў і нават амерыканскіх індзейцаў, якія ўсе разам з цягам часу змаглі сумесна ўжыцца і ўтварыць вялікую нацыю. Паходжанне людзей і народаў схаваць немагчыма, бо па сваёй прыродзе людзі цікаўныя, дапытлівыя і хочуць ведаць, адкуль яны паходзяць, каб вызначыць, у які бок ім рухацца. Урэшце, вызначэнне і зацвярджэнне нацыянальных каранёў звычайная справа, але да той мяжы, пакуль гэта не абражае нацыянальны гонар іншых народаў і не прыводзіць да ідэі існавання народаў «вышэйшых» ці «ніжэйшых». На працягу 14 | Гісторыя румынаў
    стагоддзяў вельмі часта складаліся і распаўсюджваліся розныя фальшывыя навукападобныя «тэорыі паходжання», у якіх генезіс тых ці іншых народаў выводзіўся з біблейскіх ці міфалагічных часоў дзеля ўзвышэння славы, гонару ці доказу асаблівых правоў гэтых народаў. Французаў, напрыклад, называлі спадчыннікамі траянцаў (ад Парыса), палякаў выводзілі ад сарматаў, а венграў падавалі як нашчадкаў гунаў і г. д. Румыны таксама не заставаліся ў баку ад падобных тэорый, некаторыя з якіх выглядалі зусім фантастычна.
    Даследаванні мінулага сапраўднымі навуковымі гістарычнымі метадамі паказалі, што румыны, як і італьянцы, французы, іспанцы, партугальцы і інш., нашчадкі старажытных рымлян двухтысячагадовай даўнасці. Гэта не столькі крэўнае сваяцтва, колькі моўная і цывілізацыйная еднасць. У Еўропе, увогуле, маюцца тры вялікія групы народаў: германцы (немцы, англічане, галандцы, нарвежцы, шведы, датчане і інш.), славяне (рускія, украінцы, беларусы, палякі, чэхі, славакі, сербы, харваты, славенцы, балгары і інш.) і раманцы. Румыны, без усялякага сумнення, адносяцца да апошніх. Аднак толькі румыны жывуць у цэнтральна-паўднёва-ўсходняй еўрапейскай зоне, і побач з імі няма ніякага іншага раманскага ці неалацінскага народа. Астатнія раманскія народы жывуць у Заходняй і Паўднёвай Еўропе і ўсе паміж сабою мяжуюць, толькі румыны ў пэўнай ступені ізаляваныя ад іншых «сваякоў»: вакол іх жывуць славяне і венгры. Таму пра румынаў і кажуць, што яны складаюць «лацінскую выспу ў славянскім моры» або «лацінскую выспу каля брамы Усходу».
    Сімвал Рыма ваўчыца з братамі Ромулам і Рэмам
    I ўсё-такі, як могуць румыны быць спадкаемцамі рымлян, калі Рым знаходзіцца гэтак далёка ад Румыніі? Варта згадаць, што два тысячагоддзі назад Еўропа, дый не толькі Еўропа, але ўвесь так званы «цывілізаваны» свет быў болей адзіны, чым цяпер, бо ў палітычным плане ўвесь належаў вялікай Рымскай імперыі. Скажам, у часы рымскага імператара Траяна, каля 100 г. н. э., гэтая дзяржава распасціралася на трох кантынентах, ад халоднай туманнай Брытаніі (сёння Аб’яднанае Каралеўства) да гарачых пяскоў Афрыкі (Егіпет, Лівія, Туніс, Алжыр, Марока і г. д.), ад Атлантычнага акіяна да рэк Тыгр і Эўфрат (дзе цяпер знаходзіцца Ірак). Гэтая цывілізацыя была велізарнаю і вельмі разнастайнаю, але ўсе ў ёй жылі ў адной супольнасці, падпарадкоўваліся адным законам, знаходзіліся пад уладаю аднаго войска і адной падатковай сістэмы і ажыццяўлялі афіцыйная дачыненні на адзінай мове лаціне. Дзякуючы гэтым аб’яднаўчым чыннікам у шмат якіх еўрапейскіх рэгіёнах Рымскай імперыі адбыўся працэс раманізацыі.
    Раманізацыя гэта феномен, калі народы і народнасці, якія ў выніку заваяванняў увайшлі ў склад Рымскай дзяржавы і жылі на тэрыторыі сучасных Італіі, Францыі, Іспаніі, Партугаліі, Бельгіі, Румыніі і ў іншых месцах, авалодалі лацінай і, паступова страціўшы свае мовы, перанялі рымскія рэлігійныя вераванні, звычаі, традыцыі, заканадаўства і іншыя характэрныя асаблівасці, адным словам, перайшлі на раманскі лад жыцця. Але мы не здолеем растлумачыць, якім чынам раманізацыя амаль два тысячагоддзі назад адбылася на тэрыторыі Румыніі, калі не будзем ведаць, хто насяляў тэрыторыі паміж Карпатамі, Дунаем і Чорным морам да іх заваявання Рымам.
    3.	«Найадважнейшыя і найсправядлівейшыя сярод фракійцаў...»
    Старадаўнім народам, які тут жыў да прыходу рымлян са сваім пераможным войскам, былі гета-дакі.
    Хоць яны і мелі дзве назвы а нават і больш, можна казаць, што, у агульных рысах, гэта быў адзіны народ, які грэкі ў сваіх пісьмёнах называлі гетамі, а рымляне дакамі. Вядома, як і любы народ, у гета-дакаў былі розныя рэгіянальныя адгалінаванні, магчыма, і дыялектныя адметнасці, і адрозныя традыцыі і звычаі. Жыхары Дабруджы, Мунтэніі і Малдовы (называныя гетамі), напэўна ж, маглі мець некаторыя мясцовыя адрозненні ад тымі, хто жыў у Банаце, Трансільваніі, Марамурэшы і г. д. (якіх звалі дакамі), але да пачатку нашай эры ўсе яны размаўлялі на аднолькавай мове, і ўспрымаліся, і выглядалі гэтыя плямёны амаль аднолькава. Упершыню гетаў прыкладна пад V стагоддзе да н. э. згадвае грэк Герадот, якога называюць «бацькам гісторыі». Герадот піша, што ў 514 г. да н. э., калі персідскі цар Дарый на чале велізарнага войска рухаўся заходнім узбярэжжам Чорнага мора на поўнач, каб скарыць скіфаў, у Дабруджы супраць яго выступілі геты што праўда, беспаспяхова. Грэцкі гісторык адзначае