Гісторыя румынаў
Ёан-Аўрэд Поп
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 232с.
Мінск 2019
пасля 106 года
ІТроэс ліс
Істрыя
Томіс'
Дурастар
алаціс < о
(дэсас
сэмбрыя
Такім чынам, румыны сфарміраваліся перадусім з гета-дакаў і рымлян з пэўным пазнейшым дамешкам старажытных славян. Узнікае пытанне: чаму мы называем румынаў раманскім народам? Чаму румынская мова адносіцца да раманскіх? 3 якога часу можна з упэўненасцю казаць аб утварэнні румынскага народа і яго мовы? У нас не было пакуль магчымасці адказаць на ўсе гэтыя пытанні, бо не былі высветлена, з якіх канкрэтна «інгрэдыентаў» склаўся «рэцэпт» фарміравання румынскага
Руіны рымскага форума ў Ульпіі Траяна Сармізегетузе
народа і яго мовы. I зараз нам трэба будзе разгледзець, як дазіраваліся і змешваліся розныя элементы пры ўтварэнні румынскага этнасу, а таксама калі і дзе адбываўся гэты працэс.
Пасля таго, як Дэцэбал і яго войска былі канчаткова пераможаныя рымлянамі ў 106 г., рымскі імператар Траян вырашыў стварыць на тэрыторыі былой дакскай дзяржавы рымскую правінцыю Дакію як складовую частку Рымскай імперыі. Але ў Дакію ўвайшла не ўся тэрыторыя Дэцэбалавага царства. Значная частка Мунтэніі (Валахіі) і поўдзень Малдовы былі ўключаныя ў склад правінцыі Мёзія, як гэта раней адбылося з Дабруджай. Часткамі рымскай Дакіі сталі: уласна Трансільванія, Банат, Алтэнія і заходняя частка Мунтэніі, а вось Крышана, Марамурэш і Паўночная Малдова, якія знаходзіліся далей ад Дуная і таму іх было складаней кантраляваць, засталіся ў руках свабодных дакаў.
Дакія была імператарскаю правінцыяй, г. зн. кіравалася самім імператарам праз яго намесніка самага высокага рангу (раней ён мусіў быць не менш як консулам у Рыме). Сталіцай Дакіі стаў заснаваны Траянам у нізіне Паўднёвай Трансільваніі за некалькі кіламетраў ад былой Дэцэбалавай сталіцы новы горад Ульпія Траяна Сармізегетуза (цяпер сяло Сармізегетуза ў Хунэдаарскім жудэцы). Дзякуючы гэтаму Дакія, стаўшы складовай часткай самай развітай на той час дзяржавы свету, трапіла ў сферу высокай цывілізацыі. 38 | Гісторыя румынаў
У новую правінцыю рымляне прывялі з сабой воінскія злучэнні і цывільных службоўцаў, служак культу, землеўладальнікаў і рабоў, а галоўнае каланістаў. Разам з імі прыйшлі і рымскія багі, рымская адміністрацыйная сістэма, рымскі лад жыцця, гаспадарання, правапарадку і, вядома ж, лацінская мова. Новы дзяржаўны механізм пачаў працаваць вельмі хутка. Пасля смерці Траяна (98-117) правінцыя, дзеля таго каб ёю было лягчэй кіраваць, была падзеленая спачатку на дзве (Верхняя Дакія і Ніжняя Дакія), а потым і на тры часткі: Параліскую Дакію, Апуленскую Дакію і Мальвенскую Дакію. Улада Рымскай імперыі захоўвалася ў Дакіі на працягу амаль двухсот гадоў, або роўна столькі часу, колькі мінула паміж узнікненнем першых англійскіх паселішчаў у Паўночнай Амерыцы і «Бостанскім чаяваннем». За няпоўныя два стагоддзі англійскія асаднікі ў Паўночнай Амерыцы практычна ператварыліся ў амерыканцаў. Прыкладна за такі самы прамежак часу перамяшанае насельніцтва Дакіі пачало адчуваць сябе раманскім, і такім чынам «пячатка Рыма» назаўжды пакінула свой след на поўнач ад Ніжняга Падунаўя.
5.3. Раманізацыя, або Пячапгка Рыма.
Натуральна, што пасля двух дзесяцігоддзяў амаль пастаянных бітваў (86-106) і асабліва пасля двух цяжкіх войнаў (101-102; 105-106) Дакія была, як выказаўся адзін тагачасны гісторык, «выпатрашаная ад мужчын». Шмат якія дакі загінулі ў бітвах, а тыя нешматлікія, хто выжыў і аказаўся падпарадкаваным, былі вымушаныя супрацоўнічаць з рымлянамі. У іх не было іншага выйсця. Дый, апроч таго, рымская цывілізацыя выглядала прывабнай, рымскі лад жыцця ў параўнанні з дакскім прапаноўваў шмат выгодаў і быў лягчэйшым. З’яўляючыся бліскучымі заваёўнікамі, рымляне былі яшчэ лепшымі адміністратарамі, а як выбітныя адміністратары былі яшчэ лепшымі заканатворцамі. Пасля ўсякай заваёўнай вайны і анэксіі Рымам заваяваных земляў адбывалася ўсеагульнае замірэнне і схіленне мясцовага насельніцтва да супрацоўніцтва. Мясцовыя жыхары ўмелі апрацоўваць зямлю, ведалі, дзе знаходзяцца карысныя выкапні, крыніцы, урадлівыя глебы, таму іх працоўныя рукі карысталіся ў рымлян попытам. Паступова дакі пачалі суіснаваць з рымлянамі, Утварэнне румынскага народа і румынскай мовы | 39
а з часам i жыць, як рымляне. Археолагі знайшлі больш за паўтары сотні паселішчаў і пахаванняў, у якіх сляды дзейнасці дакаў перамяшаныя з старажытнарымскімі, што сведчыць пра іх супольнае пражыванне. Дакаў пачалі ўключаць у склад дапаможных рымскіх ваенных злучэнняў, побач з уласнымі традыцыйнымі імёнамі яны пачалі насіць рымскія. Вядома, што пасля смерці Траяна дакі пару разоў, асабліва моцна ў 117 г„ усчыналі паўстанні супраць рымскага ўладарства, але хутка яны былі ўлагоджаныя. Напружанасць у супольным жыцці паступова слабела, што вяло да ўсё большай інтэграцыі, асіміляцыі і раманізацыі насельніцтва.
Працэс раманізацыі, як было ўжо сказана, адбываўся практычна ва ўсіх частках Рымскай імперыі, але ў кожнай праходзіў па-свойму. У Дакіі раманізацыя азначала трансфармацыю ранейшай краіны і грамадства гета-дакскай супольнасці на ўзор старажытнарымскай. Вядома, раманізацыю можна было праводзіць, засяляючы падпарадкаваныя зямлі рымскім ці лацінамоўным насельніцтвам, прывозячы сюды тавары з імперыі, рымскія прылады працы, рымскія манеты, рымскае адзенне і г. д. Але гэта не азначае, што дакі былі б аўтаматычна раманізаваныя. Дакі маглі араць нарогам рымскага плуга, маглі карыстацца дасканалымі рымскімі керамічнымі вырабамі, будаваць жыллё, як старажытныя рымляне, але ўсё гэта не ператварала іх у рымлян. Калі сучасны румын п’е кока-колу і носіць аўтэнтычныя джынсы, гэта не значыць, што ён аўтаматычна становіцца амерыканцам. Для грунтоўнай, глыбіннай раманізацыі патрабавалася куды болып: дакі павінны былі пераняць мову, культуру, вераванні і звычаі пераможцаў, што з часам і адбылося. Менавіта такая, культурная і духоўная, раманізацыя стала ўрэшце незваротнай і цалкам перайначыла вобраз старажытнай Дакіі. Магчымасць ажыццявіцца гэтаму працэсу надалі як мінімум тры асноватворныя ўмовы, што мелі месца ў Дакіі:
• масавая і арганізаваная каланізацыя правінцыі рымлянамі ці іншымі лацінамоўным элементам;
• шчыльны кантакт паміж перасяленцамі і карэнным насельніцтвам у месцах сумеснага пражывання;
• відавочная перавага рымскай культуры і цывілізацыі над культурай і цывілізацыяй заваяванага народа, прычым гэтая пе40 | Гісторыя румынаў
равага павінна ўспрымацца навочна, бо ў адваротным выпадку ў насельніцтва заваяваных земляў не ўзнікне гатоўнасці і жадання пераймаць нормы жыцця больш развітай цывілізацыі.
Усе гэтыя ўмовы павінны быць выкананыя ў поўнай меры. У Грэцыі раманізацыі не адбылося, бо культура і цывілізацыя ўгрэкаў былі болей развітыя, чым у старажытных рымлян, хоць Грэцыю рымляне заваявалі і ў ёй пасяліліся асаднікі, якія жылі супольна з карэнным насельніцтвам. У рымскай правінцыі Афрыка (Паўночная Афрыка) перавагі рымскай цывілізацыі адчувалася відавочна, і тут таксама з’явіліся рымскія каланісты, але яны жылі адасоблена ад мясцовага насельніцтва. А вось у старажытнай Дакіі якраз быў такі шчаслівы збег абставінаў, які меў месца і ў Італіі, Галіі, Іспаніі ды інш., дзе ўсе неабходныя патрабаванні для паспяховай раманізацыі аказаліся ў наяўнасці і супалі.
Раманізацыі спрыялі шматлікія чыннікі:
1. Каланісты. Пераважная большасць дакаў лёгка навучаліся лацінскай мове, якую яны засвойвалі ад шматлікіхяе носьбітаў, што прыязджалі на пасяленне ў Дакію. Рымская ўлада праводзіла ў Дакіі шырокую і арганізаваную каланізацыю, сюды прыбывалі жыхары «з усяго рымскага свету», якія пасяляліся ў гарадах і або займаліся земляробствам, або працавалі на рудніках. Рымляне заваявалі Дакію
перадусім дзеля таго, каб завалодаць яе багаццямі, яе радовішчамі золата, срэбра, іншых карысных выкапняў, пакладамі солі і г. д. Яны мелі на мэце як мага шырэй скарыстацца гэтымі запасамі. Акрамя таго, носьбіты лацінскай мовы з шматлікіх правінцый ехалі з Дакію і неарганізавана, на свой страх і рызыку, бо іх вяла сюды мара ўзбагаціцца, галоўным чынам прага золата. Дакія была ў той час своеасаблівым «Эльдарада», нечым накшталт антычнае Каліфорніі. У выніку месца дакаў, што загінулі ў войнах, хутка займалі каланісты, колькасць якіх безупынна расла.
Рымскія каланісты
I гэта дазваляе сказаць, што раманізацыя Дакіі адбылася проста шляхам каланізацыі яе шматлікімі носьбітамі лацінскай мовы, якія прыбылі (у значнай меры і добраахвотна) з усёй Рымскай імперыі.
2. Адміністрацыя. Кіраванне Дакіяй рымляне наладзілі на свой узор, пачынаючы ад кіравання ўсёй правінцыяй і сканчваючы арганізацыяй жыцця ў самых дробных паселішчах. Рымскія службоўцы прысутнічалі паўсюдна. Яны пільна сачылі, каб дзе прымусам, дзе праз ужыванне сілы, а дзе праз увядзенне жорсткае дысцыпліны грамадства як мага лепш развівалася, як мага больш вырабляла і як мага больш бездакорна функцыянавала. 3 цягам часу і тая невялікая колькасць дакаў, якая перажыла войны, была вымушаная супрацоўнічаць з новай уладай, каб мець магчымасць вырашаць тыя ці іншыя жыццёвыя праблемы, а для гэтага ім трэба было авалодаць лацінскай мовай. Некаторыя дакі дзеля захавання і ўмацавання свайго матэрыяльнага становішча ці сацыяльнага статусу, дый проста, каб далей развівацца, бо жыццё рухалася наперад, нават паступалі да рымлян на дзяржаўную службу.
3. Войска. Магутнасць Старажытнага Рыма абумоўлівалася наяўнасцю ў яго добра арганізаванага войска, служба ў якім была часткай штодзённага жыцця рымскага народа. Шматлікія злучэнні рымскай арміі знаходзіліся на сталай аснове і ў Дакіі. Рымскае войска складалася з легіёнаў (рэгулярная армія, эліта) і дапаможных сіл. У легіёнах служылі выключна рымскія грамадзяне, а ў склад дапаможных ваенных злучэнняў (пехацінскіх, конных і змяшаных) дапускаліся і неграмадзяне. У адпаведнасці з дзейным на той час заканадаўствам (паводле рымскага права) не кожны чалавек, які жыў ці нават нарадзіўся ў Рымскай імперыі, аўтаматычна станавіўся рымскім грамадзянінам. Перш за ўсё, не мелі грамадзянства рабы, якіхзвычайна называлі «рэчамі, што размаўляюць». Сярод жыхароў заваяваных правінцый таксама ніхто аўтаматычна не станавіўся рымскім грамадзянінам. Уступленне ў рымскае грамадзянства лічылася вельмі ганаровым, яго трэба было заслужыць спраўнай службай на карысць айчыны.