• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя румынаў  Ёан-Аўрэд Поп

    Гісторыя румынаў

    Ёан-Аўрэд Поп

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 232с.
    Мінск 2019
    65.28 МБ
    У Дакіі стаялі розныя легіёны, але толькі два размяшчаліся тут амаль увесь час і дзякуючы гэтаму цалкам інтэграваліся ў жыццё правінцыі: XIII Парны легіён (legio XIII Gemina) і V Македонскі легіён 42 | Гісторыя румынаў
    (legio V Macedonica), чые штабы месціліся адпаведна ў Апулуме (цяпер горад Алба-Юлія) і Патаісе (цяпер горад Турда). Кожны легіён налічваўпрыкладнабОООваяроў. Напачаткудакаўулегіёны не бралі, прыцягваючы іх толькі да службы ў даволі шматлікіх дапаможных частках. А ў цэлым рымская армія ў Дакіі на момант сваёй найвышэйшай магутнасці налічвала каля 40 000 ваяроў, што складала дзясятую частку ўсіх войскаў Рымскай імперыі, якая ў перыяд найболылага росту сваёй тэрыторыі ўтрымлівала больш за 30 правінцый.
    Зразумела, што на вайсковай службе паўсюдна выкарыстоўвалася лацінская мова пачынаючы ад школ, дзе ваярам даваліся элементарныя веды, і заканчваючы самымі кароткімі камандамі, якія аддаваў дэкурыён (камандзір злучэння з 10 ваяроў). У такіх умовах любы дак, што адбываў вайсковую павіннасць у дапаможных частках, пасля 25 гадоў службы (а менавіта столькі служылі ў рымскай арміі) лёгка размаўляў па-лацінску і нават паводзіў сябе і думаў, як рымлянін.
    Старых ваяроў, што пакідалі войска пасля адбыцця вайсковай павіннасці, называлі ветэранамі. Тыя, хто служыў у дапаможных частках, адразу пасля дэмабілізацыі набывалі рымскае грамадзянства, а таксама атрымлівалі афіцыйнае права на шлюб, грашовую ўзнагароду і дзялянку зямлі ў правінцыі, якую абаранялі. А тыя, хто і раней ужо быў грамадзянінам Рыма, карысталіся вялікай павагаю і займалі розныя грамадскія пасады. У Дакіі жыла такая вялікая колькасць ветэранаў, што азначэнне «мужчына ў гадах» і «стары ваяр» змяшаліся; вось жа слова batran у румынскай мове («пажылы мужчына, дзед») запазычана з лацінскага veteranus («стары баец, ветэран»). Усе тыя ветэраны размаўлялі на лацінскай мове і паўсюдна пашыралі яе вакол сябе.
    4.	Гарады. Шмат якія каланісты сяліліся ў вёсках, станавіліся гаспадарамі-латыфундыстамі і займаліся сельскай гаспадаркай, і ўсё ж пераважная іх большасць напаўняла гарады. У сельскай мясцовасці, перадусім у гарах і ў далінах, колькасць дакаў пераважала. Што да гарадоў, то ў грэка-рымскім іх выглядзе гарадоў у дараманскай Дакіі не было: іх ролю выконвалі некаторыя кірмашовыя селішчы (лац. oppida «маленькія мястэчкі») і крэпасці. Сапраўднае гарадское жыццё ў Дакію прынеслі рымляне. Гарады, якія яны засноўвалі, былі двух відаў. Буйнейшыя называліся калоніямі (соіопіае) і ўяўлялі сабой не-
    Рэканструкцыя галоўнай брамы рымскай крэпасці ў Паралісуме (жудэц Сэлаж)
    шта накшталт Рыма ў мініяцюры, бо іх будавалі на вобраз і падабенства «вечнага горада» (напрыклад, Ульпія Траяна сталіца правінцыі, Апулум, Напока, Драбета, Патаіса, Рамула ды інш.). Жылі ў калоніях выключна рымскія грамадзяне. Гарадское паселішча ніжэйшага рангу называлася муніцыпій (municipium). Гэта былі невялікія гарадкі, якія, аднак, карысталіся самакіраваннем (напрыклад, Д’ерна, сёння горад Оршава ў жудэцы, або павеце, Мехедынцы; Паралісум, сёння сяло Мойград-Паралісум у жудэцы Сэлаж; Тыбіскум, сёння сяло Жупа ў Банаце; Ампелум, сёння горад Златна ў Заходніх Румынскіх гарах, Апусэнях; Албурнус Маёр, сёння камуна Рошыя Мантанэ таксама ў Апусэнях, і інш.). Жылі ў муніцыпіях не толькі грамадзяне рымскай дзяржавы, але і неграмадзяне. Амаль усе назвы рымскіх гарадоў і паселішчаў у Дакіі і ў Мёзіі маюць фракійска-дакскае паходжанне іначай кажучы іх назвы былі запазычаныя рымлянамі ў даўняга мясцовага насельніцтва. Толькі старажытнагрэцкія гарады-калоніі на ўзбярэжжы Чорнага мора захавалі сваю нацыянальную спецыфіку і за рымскім часам. Спачатку статус калоніі быў нададзены толькі сталіцы Дакскай правінцыі, але з цягам часу, з развіццём гарадскога жыцця і ўступленнем шматлікіх жыхароў правінцыі ў рымскае грамадзянства большасць муніцыпій падвысіліся да рангу гарадоўкалоній. Усё грамадскае жыццё ў гарадах, незалежна ад іх статусу, адбывалася на лацінскай мове.
    5.	Рэлігія. Народ вельмі няпроста адмаўляецца ад сваёй рэлігіі, бо часцяком яна разумеецца як прыкмета ягонай тоеснасці, як яго лад светаўспрымання. 3 палітыка-ваенных меркаванняў рымскімі 44 || Гісторыя румынаў
    заваёўнікамі была ў значнай ступені разбураная не толькі сталіца незалежнай Дакіі, але і галоўнае свяцілішча дакаў, іх рэлігійны цэнтр, што размяшчаўся тамсама, на вышыні 1200 м. Паўсюль у гарадах і вёсках, у палях, ваенных лагерах і г. д. рымляне замянілі мясцовых багоў уласнымі і ўзвялі прысвечаныя ім храмы, у якіх служылі прысланыя з Рыма жрацы. Пэўны час дакі ўсё яшчэ пакланяліся свайму вярхоўнаму богу Залмоксу і іншым боствам свайго пантэона, але паступова пачалі прыстасоўвацца да афіцыйна прынятага рымскага рэлігійнага культу. Перш за ўсё гэта рабілі тыя, хто імкнуўся спадабацца новым гаспадарам: яны пачалі шанаваць і рымскіх, і іншых багоў, бо рэлігійныя культы ў Рымскай імперыі былі вельмі разнастайныя. Новымі багамі ў Дакіі сталі Юпітэр, Юнона, Мінерва, Венера, Апалон, Лібер і Ліберыя, Дыяна і г. д. За бога лічыўся і дзейны імператар, а таксама асобныя яго папярэднікі, пачынаючы з Актавіяна Аўгуста. Пакланенне імператару лічылася грамадскім абавязкам. Усе рэлігійныя цырымоніі адбываліся на лацінскай мове. Асобныя старажытнарымскія сімвалы напрыклад, культ ваўчыцы і братоў-двайнят Ромула і Рэма пераймаліся дакамі досыць лёгка і хутка, бо ўшанаванне ваўка адыгрывала значную ролю і ў дакскай міфалогіі. Галоўным элементам на дакскім сцягу была воўчая галава. Асобныя дакі, несумненна, па-ранейшаму пакланяліся Залмоксу і Бендыдзе, але былыя традыцыйныя багі атрымлівалі рымскія імёны. Гэты феномен, які назіраўся і ў іншых рымскіх правінцыях, прынята называць interpretatio готапа (атаясамліванне рымскіх багоў з мясцовымі).
    6.	Эканамічнаежыццё. Пасля заваявання Дакіі рымлянамі ўся бягучая эканамічная дзейнасць пачала рэгулявацца новымі гаспадарамі. На дакскую тэрыторыю пашырылася рымская сістэма рабаўладання, і ўсё эканамічнае жыццё пачало ажыццяўляцца на той самы ўзор, што і ў іншых правінцыях Імперыі. Сельская гаспадарка, здабыча горных мінералаў і солі, выплаўка жалеза і каштоўных металаў, апрацоўка мармуру, выраб высакаякаснай ганчарнай прадукцыі і г. д. усё знаходзілася пад кантролем рымскіх уладаў. Дакскія тубыльцы працавалі разам з выхадцамі з Рыма ці іншых лацінамоўных правінцый, уваходзілі з імі ў адны цэхі (аб’яднанні людзей паводле прыналежнасці да аднолькавага рамяства, сацыяльнага стану і нават Утварэнне румынскага народа і румынскай мовы | 45
    рэлігіі) і мелі кантакт з тымі самымі дзяржаўнымі функцыянерамі, якія размаўлялі выключна на лацінскай мове.
    7.	Права. Рымляне былі выдатнымі законнікамі. Класічныя нарматыўныя палажэнні рымскага права спрыялі трываламу і бездакорнаму функцыянаванню дзяржавы, вырашэнне ўсіх
    Марк Аўрэлій Антоній, яядпмы як
    прыватных і крымінальных справаў адбывалася паводле прынцыпаў справядлівасці і бесстароннасці. Антоніеўуказ 212 г. н. э., вядомы як эдыкт Каракалы, надаў рымскае грамадзянства практычна ўсім свабодным жыхарам Рымскай імперыі. Згодна з гэтым указам і ўсё насельніцтва правінцый Дакія і Мёзія з юрыдычнага пункту погляду ператваралася ў паўнапраўных рымлян. I кожны жыхар гэтых тэрыто-
    рый, калі ён звяртаўся ў суд, вымушаны быў рабіць гэта на лацінскай мове, на якой былі выкладзеныя ўсе палажэнні рымскага права.
    8.	Адукацыя. На тэрыторыях, што ўключаліся ў склад імперыі, Рым імкнуўся ўвесці сваю культуру, і яе засваенне пачыналася з адукацыі. Знойдзены шматлікія сведчанні функцыянавання пачатковых школ для дзяцей і моладзі і нават школ для вайскоўцаў у ваенных лагерах (кашарах). Праз вельмі кароткі час пасля заваявання Дакіі дзеці, перш за ўсё ў гарадах, пачалі арганізавана вывучаць лацінскую мову, а разам з лацінай без асаблівага намагання засвойвалі і рымскія духоўныя каштоўнасці. На сённяшні час на тэрыторыі Дакіі і ў Дабруджы (частцы Мёзіі) археолагамі знойдзена каля 4000 надпісаў на лацінскай мове ад надмагільных камянёў да васковых таблічак, якія ў сваёй большасці былі зробленыя ў часавым інтэрвале ў дзве сотні гадоў. Гэты факт, разам з тым, што адбывалася ў іншых рымскіх правінцыях, даказвае, што рымская традыцыя наносіць надпісы была вельмі пашыраная і што грамата, уменне пісаць і чытаць, моцна шанавалася, а гэта, у сваю чаргу, спрыяла хуткай раманізацыі. У гарадах Дакіі і Мёзіі 46 | Гісторыя румынаў
    існавалі грамадскія плошчы, якія называліся форумамі, дзе, як і ў Рыме, грамадзяне слухалі прамоўцаў, паэтаў, палітыкаў. Такім чынам слухачы, пераважна плебеі, мелі магчымасць знаёміцца з рымскімі каштоўнасцямі, ацэньваць і лёгка засвойваць іх.
    У выніку на працягуўсяго некалькіх пакаленняў знаходжання пад рымскай уладай гета-дака-фракійцы
    Дака-рымскае сямейнае надмагілле, I cm. н. э. Аюд, жудэц Алба
    былі цалкам і канчаткова раманізаваныя. У іх былі ўсе падставы хацець стаць сапраўднымі рымлянамі, бо, жывучы ў сферы ўплыву
    самай развітай тагачаснай цывілізацыяй, яны маглі карыстацца перавагамі адной з самых высокіх культур. Пасля Дэцэбалавай смерці і канчатковага зацвярджэння рымскай улады ад Карпатаў да Дуная падпарадкаваныя дакі ўсвядомілі, што асіміляцыя дорыць ім шанец і ім выгадна пераняць рымскі лад жыцця, а галоўнае авалодаць лацінскаю мовай. Нешта падобнае адбывалася і з эмі-
    грантамі з Румыніі ў Амерыку ў перыяд паміж дзвюма сусветнымі войнамі. Прыбываючы ў Новы свет, такі эмігрант часцей за ўсё не ведаў англійскай мовы, але на працягу некалькіх гадоў больш-менш яе вывучаў і ўрэшце, няхай з акцэнтам, пачынаў на ёй размаўляць, часам з настальгіяй усё яшчэ ўспамінаючы былыя каштоўнасці, сваякоў і сяброў, пакінутых на Радзіме. Ён ніколі так і не ператвараўся ў сапраўднага амерыканца, у ім кожны мог лёгка пазнаць нядаўняга эмігранта. Аднак яго дзеці гаварылі па-англійску ўжо без акцэнту, былі цалкам асіміляваныя, жылі і думалі як сапраўдныя амерыканцы, якія, па сутнасці, усе эмігранты з розных частак свету (за выключэннем амерыканскіх індзейцаў). Гэтак сама не выклікае сумнення (і гістарычныя крыніцы гэта цалкам пацвярджаюць), што і дакі, трапіўшы ў склад Рымскай імперыі, мелі ўсе падставы цягам двухтрох пакаленняў цалкам раманізавацца. Да гэтага яшчэ трэба дадаць, Утварэннерумынскага народа і румынскай мовы Ц 47