• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя румынаў  Ёан-Аўрэд Поп

    Гісторыя румынаў

    Ёан-Аўрэд Поп

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 232с.
    Мінск 2019
    65.28 МБ
    4.6.	Дэцэбал (87-106)
    Мінула болей за сто гадоў, перш чым аднаму з нашчадкаў Бурэбісты на імя Дыурпаней (Diurpaneus), пазней болын вядомаму пад мянушкаю Дэцэбал («магутны»), удалося аднавіць адзіную дакскую дзяржаву, надаўшы ёй яшчэ большай трываласці. Краіна ахоплівала ўжо не такія абшары, як пры Бурэбісце, а займала прыкладна тэрыторыю сучаснай Румыніі. Але Дэцэбал надаў свайму дзяржаўнаму ўтварэнню лепшую арганізацыю. Пасля з’яўлення жалеза і шматлікіх жалезных вырабаў хутка развівалася металургічная вытворчасць. Паўсюднае пашырэнне атрымаў плуг з жалезным нарогам, а крыху пазней ганчарны круг. Свае класічныя формы пры Дэцэбале набыла фартыфікацыйная сістэма з цэнтрам у Сармізегетузе, найважнейшай крэпасці і сталіцы дакскай дзяржавы. Войска было добра арганізаванае і ўзброенае, у тым ліку ваеннымі машынамі; кіраванне краіны стала цэнтралізаваным, на ўздыме знаходзіўся гандаль з Рымскай дзяржаваю. Дзякуючы гэтаму шырокі ўжытак атрымалі рымскія сярэбраныя манеты, і дакі, наследуючы іх узору, неўзабаве пачалі чаканіць свае.
    3 цягам часу Рым падпарадкаваў сабе ўвесь Балканскі паўвостраў, і межы імперыі дасягнулі Дуная. У 46 г. н. э. была заваявана Дабруджа, якая ўвайшло ў склад рымскай правінцыі Мёзіі, што месцілася прыкладна на тэрыторыі сучасных Балгарыі і Сербіі.
    Пасля 85-86 гг. рымскія напады на Дакію ўзмацніліся і з невялікімі перапынкамі адбываліся цягам 20 гадоў, аж пакуль дакскі правадыр Дэцэбал не скарыўся Рыму. Аднак Дэцэбал не адчуваў боязі перад рымлянамі, бо, як пісаў Дыён Касій, «быўдасведчаны ўваеннай справе, спрытны ў баях, ведаў, калі трэба ісці ў наступ, а калі своечасова адступіць, быў спраўны ў паходах, адважны ў бітвах, умеў правільна скарыстацца з перамогі і ўдала ўратавацца ад наступстваў паразы». Карыстаючыся гэтымі ўменнямі, Дэцэбал паспяхова абараняў свае зямлі аж да пачатку II ст. н. э. і сваімі дзеяннямі нават сам правакаваў
    Дэцэбал, кароль дакаў
    рымлян да агрэсіі. Якраз у той час на чале
    Старажытнага Рыма стаў самы здольны сярод рымскіх імператараў усіх часоў, за кіраваннем якога межы Рымскай імперыі дасягнулі максімальных памераў. Гэтага імператара звалі Траянам; ён нарадзіўся паблізу Севіллі ў Іспаніі і стаў першым рымскім імператарам, народжа-
    ным не ў Італіі. У выніку дзвюх бязлітасных войнаў яму ўдалося падпарадкаваць Дакію. Пасля першай вайны (101-102 гг. н. э.), якая завяршылася толькі частковай перамогаю Рыма, Дэцэбал фармальна абвясціў сябе рымскім падданым,
    Імператар Траян але не пакінуў надзеі на хуткі рэванш.
    Зрэшты, імператар не меў адносна заключанага міру ніякіх ілюзій. Ён загадаў архітэктару Апаладору Дамаскаму спраектаваць і збудаваць непадалёк ад паселішча Драбета
    мост цераз Дунай. Будоўля стала адной з самых грандыёзных у эпоху Антычнасці, рэшткі таго моста можна ўбачыць дагэтуль на беразе Дуная ў паўднёва-заходняй Румыніі. Па гэтым мосце, а таксама па іншых, у якасці якіх служылі пастаўленыя адзін за адным караблі, рымскае войска колькасцю ў 150 000 ваяроў у розных месцах перайшло цераз Дунай і ў 105 г. уступіла на тэрыторыю Дакіі. Была ўзята ў аблогу сталіца краіны горад Сармізегетуза. На пачатку лета наступнага 106 года крэпасць, у якой скончыліся вада і харчы, была захоплена і знішчана рымлянамі. Рымляне завалодалі і дакскай скарбніцай, запасы якой ацэньваліся на 165 000 кг чыстага золата і 331 000 кг срэбра. За кошт урачыста дастаўленых у Рым скарбаў імператар наладзіў раздачу хлеба і цыркавыя забавы, каб патрафіць капрызам рымскага плебсу, які прагнуў panem et circenses «хлеба й відовішчаў». Золата дакаў напоўніла апусцелую на той час рымскую казну. Але радасць перамогі ў рымлян была няпоўная, бо Дэцэбал з часткаю сваіх прыхільнікаў уцёк у горы, адкуль збіраўся працягваць барацьбу. I ўсё ж яго супраціў быў нядоўгім: неўзабаве адзін
    ■■ ■.
    Траянская калона і фрагмент яе барэльефа
    рымскі атрад здолеў дагнаць уцекачоў. Загнаны ў тупік, Дэцэбал скончыў жыццё самагубствам, а яго галаву і правую руку прывезлі імператару, а пазней выставілі на агульны агляд у Рыме, каб усе пераканаліся, што люты вораг Рымскай імперыі загінуў. Святкаванні з нагоды перамогі над дакамі доўжыліся ў Рыме 123 дні, у іх узялі ўдзел 10 000 гладыятараў і 11 000 дзікіх звяроў, кожнаму падаткаплатніку было падорана па 650 дынараў; былі таксама выпушчаныя новыя манеты, тры памятныя медалі; вырабляліся керамічныя цацанкі, прысвечаныя заваяванню Дакіі. У 113 г. н. э. на ўспамін пра гэту падзею ў новым, пабудаваным на загад імператара Траяна, рымскім форуме быўузведзены велічны помнік, вядомы як «Калона Траяна». Калона выраблена з белага мармуру, мае вышыню амаль 40 і дыяметр 4 метры, а яе ствол апаясваюць рэльефныя выявы эпізодаў вайны рымлян з дакамі. Гэты славуты помнік можна і сёння ўбачыць у Рыме непадалёк ад Венецыянскай плошчы, ён лічыцца сведчаннем аб нараджэнні румынскага народа.
    5.	«Мы вядзем сваё паходжанне з Рыма»: утварэнне румынскага народа і румынскай мовы
    5.1.	Раманскія народы
    Як вядома, Рым называюць «вечным горадам». Ён вечны не толькі таму, што рымская цывілізацыя перажыла сябе і паўплывала на культуру новай Еўропы, але і таму, што яна дала штуршок станаўленню раманскіх народаў, якія дагэтуль захоўваюць лацінскую спадчыну. Найбуйнейшымі раманскімі народамі, якія захаваліся да нашага часу, з’яўляюцца італьянцы, французы, іспанцы, партугальцы і каталонцы ў Заходняй Еўропе і румыны ва Усходняй. У сярэднія вякі і ў Новы час з прычыны вялікіх геаграфічных адкрыццяў і ўтварэння калоній мова і культура некаторых раманскіх народаў распаўсюдзіліся і ў Паўночнай, Цэнтральнай ды Паўднёвай Амерыцы (перш за ўсё датычна вялікай прасторы Лацінскай Амерыкі), а таксама і на пэўныя тэрыторыі Афрыкі і Азіі. Усе раманскія народы сфарміраваліся, увогуле, паводле падобнай схемы. У аснове генезісу ўсіх раманскіх народаў ляжаць два асноўныя элементы: мясцовы (аўтахтонны) дараманскага перыяду, гэта значыць да часу рымскага заваявання, і прышлы рымскі (лацінскі). Для французаў, напрыклад, якія як нацыя сфарміраваліся на тэрыторыі старажытнай Галіі, мясцовым (аўтахтонным) фактарам этнагенезу сталі галы. А калі казаць пра паходжанне румынаў, то для іх такім элементам сталі гета-дакі, якія да рымскага заваявання жылі ў Дакіі. На месца галаў і дакаў прыйшлі рымляне, узровень развіцця грамадства і культуры якіх быў прыкметна вышэйшы, і ранейшыя жыхары гэтых земляў, перамяшаўшыся з рымлянамі, перанялі лацінскую мову, а таксама рымскія лад жыцця і звычаі. Можна сказаць, што яны раманізаваліся, хоць і захоўвалі некаторыя малаістотныя элементы сваіх даўнейшых традыцый. Такія этнічныя сумесі, якія існавалі на працягу пэўнага гістарычнага перыяду, гісторыкі называюць «гала-раманскай» і «дака-раманскай».
    У III—V стст. Рымскую імперыю ахапіў крызіс, і яна паступова распалася. Былыя рымскія правінцыі апынуліся не толькі ізаляванымі адна ад адной, але сталі адасобленымі і ад даўняга цэнтру лацінскасці 34 | Гісторыя румынаў
    Еўрапейскія дзяржавы, дзе гавораць на раманскіх мовах
    Дзяржавы, дзе раманская мова афіцыйная ці адна з афіцыйных на дзяржаўным узроўні ■ Дзяржавы, дзе раманская мова афіцыйная ці адна з афіцыйных на рэгіянальным узроўні ■ Дзяржавы, дзе раманская мова не афіцыйная, але на ёй гавораць на дзяржаўным узроўні
    Дзяржавы, дзе раманская мова не афіцыйная, але на ёй гавораць на рэгіянальным узроўні
    Рыма. У выніку гутарковая лаціна на тэрыторыі сучаснай Францыі паступова перайначылася і ператварылася ў новую мову, якая атрымала назву французскай, а гутарковая лаціна на тэрыторыі старажытнай Дакіі, дзе пазней паўстала Румынія, паступова трансфармавалася ў румынскую мову. Цалкам натуральна, што разам са станаўленнем моваў з гала-раманцаў і дака-раманцаў сфарміраваліся новыя народы адпаведна французы й румыны. У перыяд утварэння гэтых новых народаў, калі іх неалацінскі характар ужо відавочна акрэсліўся, ва ўсіх былых рымскіх правінцыях, уключаючы Італію, з’явіліся і пачалі асядаць новыя народнасці, якія сярод гісторыкаў прынята называць «качавымі» (бо на працягу пэўнага часу яны не мелі сваёй сталай бацькаўшчыны). Раманізаванае ж насельніцтва былых рымскіх правінцый называла іх «варварамі», г. зн. іншаземцамі з дзіўнымі, незразумелымі мовамі. У Заходняй Еўропе такімі народнасцямі былі пераважна германцы, а ў Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропе старажытныя славяне. Такім чынам сярод гала-раманцаў, якія амаль цалкам ператварыліся ў французаў (або протафранцузаў), з’явіліся і аселі германскія плямёны франкаў і бургундцаў, якія, у сваю чаргу, былі раманізаваныя неалацінянамі.
    А сярод дака-раманцаў пасяліліся галоўным чынам старажытныя славяне, якія таксама паступова растварыліся ў колькасна пераважным раманізаваным насельніцтве. Заканамерна, што і франкі, і старажытныя славяне пакінуліўраманізаваным насельніцтве, якім былі асіміляваны, пэўныя свае сляды у прыватнасці, пэўныя рысы сваёй цывілізацыі і культуры, але паводле сваёй значнасці гэтыя адметнасці
    непараўнальныя з рымскаю спадчынай неалацінян. Такім чынам, можна сцвярджаць, што ў фарміраванні ўсіх раманскіх народаў, акрамя першых двух чыннікаў дараманскага (аўтахтоннага) і ўласна раманскага (які прыкметна пераважаў), удзельнічаў яшчэ і трэці, другасны па сваім уплыве, чыннік прышлага (качавога) насельніцтва. Пры гэтым трэба зазначыць, што прапанаваная схе-
    ма ўзнікнення раманскіх народаў у значнай ступені
    Олагеры легіенаў:
    1. Бэрзобіс; 2. Апулум ▲ лагеры дапаможных войскаў.
    1.	Міцыя; 2.Рэскулум:
    3.	Бучум; 4. Ларгіана; 5. Паралісум;
    6.	Тыхэў; 7. Самум; 8. Аркабадара;
    9.	Лівезіле; 10. Архею-Бістрыцзй; 11 Ьрыніавенэшць;
    12.	Кэлугэрзнь; 13. Інлэчэнь; 14 Бумбэшць;
    15.	Драбета. 16. Д'ерма; 17. Ледэрата;
    18.	Грэбэнац; 19 Вршац: 20. Арцыдава;
    21.	Цэнтум Путэі; 22. Аізіс; 23 Тыбіскум;
    24.	Прэторуюм; 25. Ад Паноньбс, 26 Джылэў;
    27.	Герла; 28. Фульдэьёарв; 29. Хогіз;
    30.	Ангустыя; 31 Кумідава; 32. Рукэр;
    33.	Войнэшць: 34. Кастра Траяна 35. Бурыдава;
    36.	Понс Алюці; 37 Рэіарый: 38. Ачыдава;
    39 Ромула; 40. Іспаз-Раковіца
    спрошчаная і ўтварэнне этнічнай сумесі ў кожным выпадку адбывалася нашмат больш складана.
    5.2. Лёс Дакіі