• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя румынаў  Ёан-Аўрэд Поп

    Гісторыя румынаў

    Ёан-Аўрэд Поп

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 232с.
    Мінск 2019
    65.28 МБ
    з гэтай нагоды, што геты былі «найадважнейшыя і найсправядлівейшыя сярод фракійцаў». Гэта надзвычай карысная інфармацыя, бо далучае гетаў да буйной этнічнай групы фракійцаў. Што да саміх фракійцаў, то іх Герадот называе самым шматлікім народам у свеце пасля індыйцаў.
    Гэрадот «Гісторыя» (фрагмент)
    J С J
    хі е
    э м е с
    Гісторыя румынаў 17
    Фракійскі ваяр (рэканструкцыя)
    Фракійцы, у сваю чаргу, належаць да вялікай групы індаеўрапейскіх народаў. Разам з грэкамі і ілірыйцамі яны кампактнымі групамі прыйшлі з усходу і паўночнага ўсходу прыкладна ў 2000-х гг. да н. э. і хутка змянілі ўвесь этналінгвістычны ландшафт Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы, уключаючы ўвесь Балканскі паўвостраў і аж да Італіі, а пазней і да ўзбярэжжа Малой Азіі. Грэкі аселі пераважна на поўдні ад Балканаў і ў Малой Азіі, ілірыйцы уздоўж заходняга ўзбярэжжа Балканскага паўвострава, а фракійцы на шырокай прасторы земляў сучаснай Балгарыі, Сербіі, Харватыі, Македоніі, Румыніі, Малдовы, Венгрыі, Славакіі, часткова Украіны іг. д.
    Такім чынам, можна сцвярджаць, што прыкладна 3 тыс. гадоў таму фракійцы ўжо былі падзеленыя на паўночную і паўднёвую галіны, размежаваныя, у агульных рысах, хрыбтом Балканскіх гор, якія тады называліся Гемскімі (лдц. Haemus). Прыкладна ў той час, калі ў Італіі, згодна з гістарычнымі паданнямі, быўзаснаваны Рым (753 да н. э.), гета-дакі ўжо вылучыліся сярод плямёнаў паўночных фракійцаў як найбольш значная этнічная група. Паступова яны сфарміравалі асобны народ, адметнасці іх палітычнай і ваеннай арганізацыі былі апісаныя Герадотам у 514 г. да н. э. Гета-дакі жылі пераважна ў далінах сярэдняга і ніжняга Дуная, ад сучаснай Славакіі і да ўпадзення ракі ў Чорнае мора, а іх арганізацыйны і «дзяржаваўтваральны» цэнтр
    размяшчаўся ў Карпатах. На такой шырокай прасторы, якая ахоплівала тэрыторыю сучасных Румыніі і Малдовы, а таксама Венгрыі, Славакіі, часткі Балгарыі, Украіны і Польшчы, гета-дакі жылі 18 | Гісторыя румынаў
    не кампактна, а падзяляючы яе з іншымі народамі, народнасцямі або часткамі народаў, паміж якімі яны з цягам часу аселі галоўным чынам у межах згаданай вышэй тэрыторыі. Іхнімі ж суседзямі, у прыватнасці, былі старажытныя грэкі, якія ў VII-VI стст. да н. э. заснавалі некалькі калоній на ўзбярэжжы Чорнага мора (Істрыю, або Істр, Томы сучасную Канстанцу, Галатыс сучасную Мангалію, Дыянісопаль сучасны Балчык, Адэсас сучасную Варну, Мэсэмбрыю сучасны Нэсэбр і іншыя), а таксама ілірыйцы, скіфы, кельты, паўднёвыя фракійцы і іншыя.
    Фракійцы размаўлялі на мове,
    Гэцкі шалом
    якая належыць да вялікай індаеўрапейскай моўнай сям’і. Гэтаксама на мовах індаеўрапейскага тыпу размаўлялі і старажытныя грэкі, рымляне, старажытныя германцы, але гаворка фракійцаў была бліжэйшая да той індаеўрапейскай моўнай групы, у якую ўваходзілі мовы старажытных балтаў і ілірыйцаў; да гэтай самай моўнай групы адносяцца скіфская, персідская і санскрыт. 3 цягам часу да мяжы I ст. да н. э. і I ст. н, э. дыялект, на якім размаўлялі гета-дакі, моцна перайначыўся і, на думку некаторых спецыялістаў, ператварыўся ў асобную мову, адрозную ад фракійскай, з якой ён вылучыўся.
    4.	Як жылі гета-дакі
    4.1.	Занятак і жытло
    Звычайнай дакскай сям’і, якая складалася з дзядуляў і бабуль, бацькоў і дзяцей, даводзілася прыкладаць немалыя намаганні, каб утрымліваць усіх 10-12 чальцоў сваёй радзіны нават пасля таго, як чалавецтва прамінула перыяд, які гісторыкі называюць раннім жалезным векам, г. зн. час на пачатку I тыс. да н. э. Мужчыны тады навучыліся здабываць з нетраў зямлі жалезную руду, плавілі яе ў печах і потым у адмысловых майстэрнях выраблялі розныя працоўныя прылады і зброю. Праўда, сярод дакаў толькі невялікая колькасць займалася гэтым цяжкім рамяством, якое патрабавала
    пэўных навыкаў і прадугледжвала наяўнасць радовішчаў карысных
    выкапняў. Пераважная большасць дакаў займалася жывёлагадоўляй
    і земляробствам, заняткамі, якія дапаўнялі адно адно. Тагачасныя людзі ўмелі ўрабляць зямлю, карыстаючыся сахой, спачатку вельмі простай драўлянай з каменным нарогам; яны вырошчвалі збожжа, пераважна проса, бабовыя і гародніну, займаліся вінаробствам. Жанчыны ўмелі прасці з авечай воўны ніткі і ткаць тканіну, вырабляючы з яе адзенне ды іншыя рэчы гаспадарчага ўжытку. Здаўна практыкавалася і ручное ганчарства, г. зн. выраб са змяшанай з вадою гліны посуду, які высушвалі на сонцы, а потым абпальвалі
    Гзцкія срэбныя аздобы са скарба ў Аджыгіёле (жудэц Турча)
    ў печы. Сваё жытло, асабліва ў горных раёнах, гета-дакі ўзводзілі на паверхні зямлі, хаты з дрэва і абмазваючы іх зверху глінай. Але шмат будавалася і зямлянак або паўзямлянак. Дрэва было асноўным матэрыялам і ў іншых відах вытворчасці, але выкарыстоўваліся таксама камень, гліна, косці, рогі жывёл, бронза, срэбра і золата, асабліва ў вырабе ўпрыгажэнняў, а таксама, вядома ж, жалеза.
    3 цягам часу, пачынаючы ад 450-400 гг. да н. э., апрацоўка жалеза ўдасканальваецца, выплаўляны метал набывае лепшую якасць, расце разнастайнасць вырабленых з яго працоўных прыладаў і зброі. Настае перыяд, які археолагі называюць познім жалезным векам. Чалавек вынаходзіць ганчарны круг,
    што дазваляе надаваць прадметам болып акрэсленыя рэльефныя формы і значна павялічыць аб’ёмы вырабаў з абпаленай гліны. Узнікае вытворчасць велізарных круглых судзін дыяметрам некалькі метраў, якія ўкопвалі ў зямлю для захавання ў іх збожжа, і драбнейшых збаноў (кубкаў) пад разнастайныя гаспадарчыя, медыцынскія або рэлігійныя патрэбы. Найбольшай адметнасцю, характэрнай для мясцовага стылю, вылучаліся дакскія кубкі, келіхі з расшыранай верхняю часткай і выгнутымі вонкі краямі, якія маглі мець адно ці два вушкі. Крыху пазней, відавочна, пад уплывам сваіх суседзяў грэкаў, кельтаў, паўднёвых фракійцаў, гета-дакі навучыліся вырабляць і выкарыстоўваць сохі з жалезным нарогам. Дзякуючы вырабу лішку прадукцыі, перш за ўсё сельскагаспадарчай збожжа, жывёлы, шкур, футра, воўны, мёду, а таксама вырабаў з керамікі, прыладаў працы, зброі ды інш. асобныя мясцовыя жыхары сталі купцамі. Спачатку яны ў якасці пасрэднікаў займаліся натуральным тавараабменам, але потым перайшлі да выкарыстання грэкапантыйскіх, македонскіх і эліністычных манет. А пасля 300 г. да н. э. гета-дакі пачалі чаканіць і ўласныя манеты ў мясцовых майстэрнях, пераймаючы ўзор эліністычных вырабаў.
    4.2.	Супольнасць: «бліскучыя» і «калматыя»
    Ваяр-дак
    Як і ўсе тагачасныя народы-суседзі, дакі складаліся з розных сацыяльных і прафесійных слаёў і груп. Падмурак грамадства, г. зн. самую шматлікую групу насельніцтва, якая займалася вытворчасцю матэрыяльных выгодаў, утваралі свабодныя ў юрыдычным сэнсе людзі. Яны жылі ў сельскіх грамадах, былі земляробамі, пастухамі, рамеснікамі і нават дробнымі купцамі. Вельмі шчыльна звязаныя з апрацоўкай зямлі і жывёлагадоўляй, дакі насілі суконныя штаны, кашулю з дзвюх асобных полак, падперазаную шырокім скураным ці палатняным поясам, а паверх яе надзявалі вопратку з рукавамі ці накідку кшталту мантыі. Узімку яны насілі скураныя ці лямцавыя лапці, да падэшваў якіх часам прымацоўвалі шыпы, каб не пакаўзнуцца на лёдзе. Халоднай ці дажджлівай парой шараговыя гета-дакі надзявалі на галаву башлык ці каптур, каб абараніцца ад непагадзі. Жанчыны таксама насілі кашулі, спадніцы і накідкі кшталту мантыі, а валасы расчэсвалі пасярэдзіне на прабор і збіралі ззаду ў вузел. У мужчын валасы былі доўгія, і, магчыма, таму іх называлі comati «калматымі» (з доўгімі лахманамі) ці capillati «кудлатымі» (з вялікаю грывай). Будучы свабоднымі, гэтыя людзі, тым не менш, мелі пэўныя абавязацельствы перад сваімі правадырамі, а пасля іх і перад дзяржавай.
    У адрозненне ад звычайных свабодных людзей, магнаты (ці арыстакраты) мелі багацейшую вопратку, а на галаве нязменна, як характэрную адзнаку іх рангу, насілі малахай (шапку), якая па-лацінску называлася рііейт. Таму іх і называлі pileati («пільсцёвыя»). Было ў арыстакраты найменне і на сваёй мове, якое да нашага часу дайшло як tarabostes, што значыць «абраныя», «бліскучыя». Гэта былі рыцары, святары, кіраўнікі правінцый, ваяводы, адказныя за збор даніны, за гандаль
    з кельцкім, грэцкім, элінскім і рымскім светам. Натуральна, што сярод гета-дакаў была і праслойка рабоў, але іх было няшмат, рабы выконвалі пераважна гаспадарчую працу, г. зн. былі кшталту слуг у маёнтках арыстакратаў. Пры пэўных абставінах некаторыя дакі станавіліся рабамі грэкаў і рымлян; з другога боку, дакі прадавалі ваеннапалонных у рабства за мяжу.
    Заможныя арыстакраты жылі ў вялікіх і прасторных сядзібах, а некаторыя у сапраўдных замках. Іх узводзілі на ўзвышэннях і па першым часе будавалі з зямлі й драўніны, абносячы ровам і абаронным валам. Але ў канцы дахрысціянскай эры адбываецца пераход да будаўніцтва буйных мураваных крэпасцяў, асабліва ў Трансільваніі, якая ператвараецца ў цэнтр гета-дакскай дзяржавы.
    4.3.	«Яны вераць у сваю несмяротнасць...»
    Ужо згаданы старагрэцкі гісторык Герадот Галікарнаскі адзначаў, што геты верылі ў неўміручасць: «Геты мяркуюць, што яны не паміраюць, а, развітваючыся з жыццём, выпраўляюцца да бога Залмокса (Замолкса), якога некаторыя з іх называюць яшчэ Гэбэлейзам. Кожныя пяць гадоў яны абавязкова пасылаюць да Залмокса вешчуна таго, на каго быць вешчуном выпадзе жэрабя, і ён
    павінен пераказаць богу пра іхнія патрэбы. А пасылаюць яны вешчуна так: некалькі чалавек стаюць поруч і трымаюць тарчма тры дзіды, другія бяруць за рукі і за ногі вешчуна, які павінен выправіцца да Залмокса, разгойдваюць яго і падкідаюць высока так, каб ён упаў на вастрыё дзідаў. Калі вяшчун, працяты дзідамі, памірае, яны лічаць, што боства да іх прыхільнае. А калі не памірае, абвінавачваюць вешчуна, называючы яго грэшнікам і бязбожнікам. Пасля гэтага яны выбіраюць іншага вешчуна і даручаюць яму тое самае заданне. А калі бліскаюць маланкі і грыміць гром, фракійцы страляюць у неба з лукаў...»
    Бог Залмокс, дэталь роспісу фракійскай магілы ў Аляксандрава (Балгарыя)
    Як і ўсе старажытныя еўрапейскія народы, гета-дакі былі мнагабожнікамі (верылі ў мноства багоў), хоць у пэўныя перыяды сваёй гісторыі яны й пакланяліся аднаму галоўнаму богу. Самым вядомым і шанаваным быў вышэйзгаданы Залмокс, бог зямлі, сельскай гаспадаркі і ўрадлівасці, чый дом, на думку дакаў, быў дзесь пад зямлёй. Баством, адваротным Залмоксу, якое адпрэчвала яго аўтарытэт і ўладу, быў Гэбэлейз, бог неба, маланкі і грому. Апроч іх, былі, напрыклад, такія боствы, як Бендыда, багіня месяца і лясоў, падобная да Артэміды ў старажытных грэкаў і Дыяны ў рымлян, а таксама бог вайны, падобны адпаведна да Арэса ці Марса. Раку flyHaft (лац. Donarius), якую грэкі называлі Істрам, а рымляне Данубіем, таксама лічылі баством. Былі, вядома, і іншыя боствы. Кожнае мела сваё месца для пакланення, святыню ці храм. Храмы ўзводзіліся двух відаў: прастакутныя і круглыя, іх будавалі з дрэва і каменю (мармуру), аздабляючы тонкімі калонамі, і, як правіла, кожны з іх меў некалькі святых залаў. Найбуйнейшыя і найбольш шанаваныя з іх былі знойдзеныя ў цэнтры Дакіі, на поўдні Трансільваніі, дзе, верагодна, і знаходзілася святая гара дакаў Кагаёнан, нешта накшталт мясцовага Алімпа.