• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя румынаў  Ёан-Аўрэд Поп

    Гісторыя румынаў

    Ёан-Аўрэд Поп

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 232с.
    Мінск 2019
    65.28 МБ
    імперыя) і г. д. Калі ж гэты перакладзены вышэй шэраг назваў цалкам сінанімічны сучасным назвам адпаведных краін, то падобнае ж павінна датычыцца і назвы Tara Rumaneasca I Romaneasca (Pyмынская зямля I край), як сінанімічнай назве Rumania / Romania (Румынія). Румыны заўсёды называлі землі, на якіх месціцца сёння Румынія, «румынскімі землямі / румынскім краем», і таму гэтую, старую назву гэтак сама справядліва суадносіць з сучаснаю назвай Румынія, як справядліва Англію называць Англіяй, а не Англійскай зямлёй / краем, Нямеччыну Нямеччынай, а не Краем / зямлёю немцаў, Венгрыю Венгрыяй і г. д. Назва Румынія такая самая «новая», як і назвы Англія, Нямеччына ці Венгрыя, якія ўжываюцца замест даслоўных эквівалентаў іх традыцыйным саманазвам England (Англійская зямля), Deutschland (Нямецкая зямля) або Magyarorszdg (Вугорскі край). У такім выпадку і тэрмін Jara Romaneasca (Румынская зямля / край) павінен разглядацца як традыцыйная саманазва Румыніі, бо ён бесперапыннаўжываўся самімі румынамі, пачынаючы ад Сярэднявечча, і ўжываецца дагэтуль.
    Такім чынам, як мы паказалі вышэй, румыны заўсёды называлі самі сябе румынамі (гйтапі або готапі) словам, вытворным ад лацінскага Romanas (рымлянін, рымскі), а замежнікі аж да XIX ст. называлі румынаў валахамі ці влахамі (або, у залежнасці ад краіны, іншымі вытворнымі ад гэтага імя тэрмінамі Valachus, Vlahus, Blacus), што, паводле свайго агульнага сэнсу, азначала «той, хто гаворыць па-лацінску». Калі ж гэтыя тэрміны, якімі пазначалі румынаў, пачалі фіксавацца ў гістарычных крыніцах? Само сабой, гэта адбылося на завяршальным этапе іх этнагенезу, бо раней крыніцы не маглі фіксаваць тое, чаго яшчэ не было. Такім чынам існаванне румынаў упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах, пачынаючы з ІХ-Х стст., прычым гэтыя пісьмовыя помнікі замежныя (лацінскія, візантыйскія, старажытнарускія), бо ў саміх румынаў у той час сваіх гісторыкаў, храністаў ці нават канцылярыстаў яшчэ не было. Прыкладна ў гэты ж перыяд упершыню згадваюцца як асобны раманскі народ і французы. Што да тагачасных румынаў, то пра іх пішуць як пра народ, які жыве на шырокіх прасторах ад сярэдняга Падунаўя (па абодва бакі ракі) і да Чорнага мора. Кампактна засяляючы гэтую велізарную тэрыторыю, румыны жылі побач
    з многімі іншымі народамі старажытнымі славянамі, аварамі, протабалгарамі, грэкамі, старажытнымі германцамі і інш. Венгерскія хронікі XI-XIV стст., напрыклад, адзначаюць, што каля 900 года ў Паноніі (прыкладна на тэрыторыі сучаснай Венгрыі) жылі старажытныя славяне, балгары, грэкі, старажытныя германцы і румыны (Blachi або Ulahi), а ў Трансільваніі румыны і славяне. Пра румынаў храністы згадвалі, што яны былі «пастухамі і рымскімі каланістаміземляробамі, якія добраахвотна» засталіся на гэтых землях і пасля таго, як іх пакінулі афіцыйныя рымскія ўлады. Разам з тым, усе гэтыя крыніцы сведчаць пра раманскае паходжанне румынаў, робячы гэта як ускосна, паводле іх назвы, так і непасрэдна, называючы румынаў нашчадкамі старажытных рымлян, якія засталіся жыць на тэрыторыі старажытных рымскіх правінцый ад Дуная да Карпатаў. Пад 1550 год харвацка-вугорскі гуманіст Антун Вранчыч (Антал Веранчыч) пісаў пра румынаў так: «Каб цалкамразвеяць гэтае пытанне канкрэтнымі доказамі і канчаткова давесці, што валахі вядуць сваё паходжанне ад старажытных рымлян, прывяду ўсяго два аргументы, а рабіць высновы пакіну самім чытачам, асабліва тым, хто ведае розныя мовы. He гаворачы нават пра тую вялізную колькасць словаў, якія ў мове валахаў маюць тое самае значэнне, што і ў лацінскай або ў італьянскіх дыялектах, зазначу, што, пытаючыся ў чалавека, ці ён ведае валашскую мову, яны кажуць: «Ці разумееш ты парумынску?» а <каб даведацца>, ці чалавек валах, пытаюцца, ці ён румын» [Monumenta Hungariae Historica. Scriptores. Vol. II. Pest, 1857. P. 135.]. Такім чынам, як відаць з гэтых нататак відавочцы, мясцовыя жыхары, якіх замежнікі называлі валахамі, самі сябе называлі румынамі (а па-лацінску готапі, г. зн. рымлянамі), а сваю мову румынскай (готапі, г. зн. раманскай), бо рэальныя словаформы ruman, гйтапа ці rumaneasca немагчыма было дакладна перадаць на лаціне ці перакласці на іншыя мовы.
    6.2.	Ад сялянскай грамады да дзяржавы
    Пасля таго, як рымскія ўлады пакінулі Дакію (271-274 гг.), а яшчэ больш актыўна пасля таго, як узмацніліся напады качэўнікаў (пасля 350 г.), дака-рымляне былі вымушаныя адмовіцца ад жыцця ў гарадах 66 | Гісторыя румынаў
    на старажытнарымскі ўзор і пачалі аддаваць перавагу маленькім лясным паселішчам, якія лягчэй можна было абараніць, а пры патрэбе й пакінуць. Разам з тым землі, якія раней не былі пад рымскай уладай і дзе раней не было лацінамоўнага насельніцтва Крышана, Марамурэш, Бераг, Угоча, Цэнтральная і Паўночная Малдова да рэк Днестр і Чарамош ды інш., але дзе з антычнасці адчуваўся ўплыў рымскай цывілізацыі, цяпер, дзякуючы павелічэнню лацінамоўнага насельніцтва протарумынаў і румынаў, якія пачалі сюды перасяляцца з рэгіёнаў, што раней уваходзілі ў склад старажытнарымскіх правінцый, атрымалі моцны штуршок да лацінізацыі. Часткова гэтае перасяленне людзей за Карпацкі масіў абумовалася набегамі качэўнікаў, але яго прычынай былі і звычайныя дэмаграфічныя працэсы (павелічэнне колькасці насельніцтва), патрэба пошуку і апрацоўкі больш урадлівых земляў, сезонная авечкагадоўля, якое прадугледжвала змену зімовых і летніх пашаў.
    Пад уплывам новых умоваў дака-рымляне і протарумыны паступова карэнным чынам змянілі свой лад жыцця. Старыя рымскія дзяржаўныя інстытуты былі прыстасаваныя да спецыфікі жыцця ў сельскай абшчыне. На чале такой абшчыны ў кожным сяле (парумынску sat, «вёска», што паходзіць ад лацінскага fossatum, «роў з земляным валам вакол паселішча») стаяў жупан выбарны суддзя (рум. judele), якога пазней з прычыны славянскага ўплыву пачалі называць князем (рум. cnez}. 3 удзелам «людзей сумленных і паважаных» жупан чыніў суд спачатку на аснове рымскага права, а пасля і румынскага. 3 цягам часу жупанаў (князёў), якія першапачаткова вылучаліся з ліку мясцовых жыхароў ці прышлых качэўнікаў, што аселі сярод тутэйшага насельніцтва, выбіраць перасталі, і яны пачалі перадаваць свае пасаду і тытул у спадчыну. Паступова яны ператварыліся ў сапраўдных правадыроў, шанаваных і ўладных, якія прыўлашчвалі найлепшыя землі, што належалі мясцовай абшчыне, і прымушалі шараговых сялян задарма іх апрацоўваць. 3 такіх правадыроў склалася ядро будучага баярства (нобіляў), феадалаў. Мяркуючы па ўсім, пачынаючы з VIII-IX стст., некаторыя жупаны-князі ператварыліся ўжо ва ўласнікаў цэлых сёлаў, звычайныя жыхары якіх мусілі на іх працаваць. А некаторым удавалася завалодаць нават усімі сёламі, размешчанымі ў даліне
    якой-небудзь ракі ці ў лагчыне (а іх магло быць і пятнаццаць, і дваццаць). Праз патрэбу абароны сваіх уладанняў большая частка князёў пачала аб’ядноўвацца вакол якога-небудзь аднаго найбольш магутнага князя, надзеленага ваенным талентам, якога лацінскія крыніцы называюць duce («верхавод, лідар»), а славянскія «ваявода». Пачынаючы з гэтага перыяду, які прыпадае на IX ст., ужо можна казаць аб узнікненні на тэрыторыі Румыніі першых палітычных утварэнняў, заснаваных румынамі і прадстаўнікамі іншых народаў, з якімі яны жылі супольна. Падобныя малыя дзяржавы былі такімі ж дробнымі, як і англа-саксонскія «каралеўствы» часоў караля Артура, але кожная мела ўласнае войска, драўляныя і земляныя ўмацаванні, свае судаводства і царкоўнае ўладкаванне. У выніку злучэння такіх княстваў і ваяводстваў цягам XIII-XIV стст. паступова паўсталі цэнтралізаваныя, аб’яднаныя румынскія дзяржавы.
    6.3.	Першыя сярэднявечныя палітычныя ўтварэнні на тэрыторыі Румыніі
    Аднойчы ўзнікнуўшы і ўсвядоміўшы сваю супольную ідэнтычнасць, усякі народ ці этнічная група адчувае патрэбу ў выпрацоўцы шэрагу інстытуцый, якія арганізоўвалі б яго побыт і забяспечвалі б яму абарону, гарантуючы такім чынам само яго існаванне. Адной з найважнейшых такіх інстытуцый ёсць дзяржава. Румынскае слова «дзяржава» stat паходзіць з лацінскай мовы, і паступова румынам удалося стварыць сучасную мадэль дзяржавы з усімі ўласцівымі ёй інстытутамі. Але ў 476 г., калі Заходняя Рымская імперыя спыніла сваё існаванне, на яе руінах паўстаў цэлы шэраг палітычныхутварэнняў, заснаваныхзахопнікамі-варварамі. Калі не паглыбляцца ў іх сутнасць, іх таксама можна назваць дзяржавамі, хоць па сваёй сутнасці яны былі вельмі далёкія ад класічнага старажытнарымскага ўзору. Што да Сярэднявечча, то і тут больш слушна было б казаць пра герцагствы, княствы, царствы, імперыі і да т. п., але ў якасці пэўнага абагульненага паняцця мы будзем карыстацца тэрмінам «сярэднявечная дзяржава». Доўгі час румынам не ўдавалася стварыць уласную дзяржаву (дзяржавы) перш за ўсё з прычыны нашэсцяў і рабаўніцкіх нападаў качэўнікаў, а таксама таму, што землі, 68 | Гісторыя румынаў
    населеныя румынамі ці іх продкамі, перыядычна ўваходзілі ў тыя ці іншыя «імперыі», утвораныя заваёўнікамі. Пасля таго, як протабалгары, якія ў канцы VII ст. перасяліліся ў паўднёвае Падунаўе, былі ў хуткім часе славянізаваныя, а авары разгромленыя франкскім каралём Карлам Вялікім (канец VIII ст.)> лацінамоўнае насельніцтва Ніжняга Падунаўя атрымала магчымасць на працягу амаль стагоддзя жыць у адносным спакоі. За гэты перыяд яно разам з суседнімі народнасцямі паспела стварыць у Трансільваніі і крыху ад яе на захад першыя протадзяржавы. Але ў Х-ХІІІ стст. пракацілася хваля новых нашэсцяў, перадусім вугорцаў, печанегаў, агузаў, полаўцаў (апошнія тры цюркамоўныя народнасці мелі цэнтральнаазіяцкае паходжанне) і татар, якія моцна затрымалі палітычную эвалюцыю румынаў і аб’яднанне іхніх дзяржаў. Больш за ўсё дробныя румынскія дзяржаўныя ўтварэнні пацярпелі ад драпежніцкіх набегаў вугорцаў, якія, пачынаючы прыкладна з 900 г. і на працягу першых двух-трох дзесяцігоддзяўХ ст. ажыццяўлялі іх з тэрыторыі Паноніі. Вугорцы качавы народ фіна-вугорскага паходжання, які, паходзячы з цэнтру Азіі, змяшаўся падчас свайго доўгага перасялення з іншымі этнасамі, перш за ўсё цюркскімі. Вугорскія орды, да якіх далучаліся іншыя ўсходнія качэўнікі, рухаліся на паўночны захад у кірунку Кіева і Уладзіміра, рабуючы ўсё на сваім шляху, а ў 895-896 гг. перавалілі з паўднёвага захаду цераз лясістыя Карпаты і запаланілі Панонскую раўніну. Тут, пасля некалькіх сутычак з мясцовым насельніцтвам, вугорцы разгарнулі свае намёты, узвялі земляныя крэпасці і пачалі ажыццяўляць шматлікія рабаўніцкія наезды на суседнія народы. Ад вугорскіх нападаў цярпелі перадусім Аўстрыя, Італія, Германія і нават Францыя, пакуль 955 г. іх не спыніла і не разбіла нямецкае войска караля (і будучага імператара) Атона I Вялікага. Пасля той паразы вугорцы скіравалі свае набегі пераважна на Цэнтральную Еўропу, на ўсход, поўдзень і паўднёвы ўсход ад Паноніі. Цягам першага стагоддзя пасля прыходу ў Цэнтральную Еўропу вугорцы не падпарадкавалі сабе вялікіх тэрыторый, бо знаходзіліся на стадыі племяннога саюза, былі паганцамі і яшчэ не мелі ўласнай дзяржавы. Іх мэта палягала перадусім у рабаванні і захопе здабычы, якая складала галоўны сродак іх існавання. 3 часам, аднак, яны перайшлі да аселасці, пачалі займацца земляробствам, пад уплывам наваколь-