• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя румынаў  Ёан-Аўрэд Поп

    Гісторыя румынаў

    Ёан-Аўрэд Поп

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 232с.
    Мінск 2019
    65.28 МБ
    ных народаў і народнасцяў хрысціянізаваліся і ў 1000 г. абвясцілі Вугоршчыну каралеўствам феадальнай краінай на заходні ўзор з магутным унутраным уплывам племянных кланаў, якія захаваліся з дахрысціянскага мінулага. Стварыўшы дзяржаву, яны з новым
    Румынскія землі ў ІХ-Х стагоддзях
    імпэтам пачалі палітыка-ваенную экспансію ў цэнтральную частку Еўропы, несучы шкоду суседнім краінам і народам.
    Падчас рабаўніцкіх набегаў на тэрыторыю сучаснай Румыніі вугорцы сустрэлі на сваім шляху некалькі дробных дзяржаў, якія былі яшчэ толькі на стадыі фарміравання. У прыватнасці, у Крышане існавала румынска-
    славянскае ваяводства на чале з некім Менуморутам, васалам візантыйскага імператара. Цэнтр ваяводства знаходзіўся ў крэпасці Біхор (непадалёк ад сучаснага горада Арадзя), і яно мела яшчэ дзве крэпасці Сату-Марэ і Залэў. Другая дробная дзяржава была ў Банаце, і ўзначальваў яе ваявода Глад, у войску якога служылі печанегі, балгары і румыны, якія пабудавалі магутныя крэпасці ў Аршове на Дунаі, Ковіне і Хораме (апошнія два гарады знаходзяцца ў сучаснай Сербіі). Нарэшце, трэцяе ваяводства месцілася на ўсход ад Крышаны «за лесам», што азначала, па сутнасці, класічную Трансільванію. Яго цэнтр знаходзіўся на рацэ Самеш і яе прытоках: верагодна, у раёне сучаснага Клужа. Насельніцтва дзяржавы складалі румыны і славяне, а «кіраванне» (вярхоўную ўладу) над імі трымаў у руках «Гелу, румын». У краіне мелася няСвет Сярэднявечча | 71
    TO^ftAr peftr W^i» hy₽$prain Ф»пЛТЛ l»1»ШМПЯТ4 ^nwftffitni БЛ: NJW I'Bjprw twtattirf. Цfw ЛіікМппр мта пдо fnmtilt tv агк ht&te (httmr пііняв-€ш»ол Г-^'^fttt-fttK»^^	Лйп iuK :■ . Hwn^ qtiiiuf nndws «-draerrtj but l&rirt 6i tu^t
    Aflnn utmmi-fe^rttam л^Пі» furo ftwwf (ilh trf&th Txadtawtf ікж&р ^йогмуіар».^ dwi ttfgnr <М? лргЛ# «vuxvm tenons ur nr^Hhrw in «dttnum лййплйЛЬймпг nueUF flpnmu f Лцп ut
    . ў/	tv
    -р/ ФмпбпГ^Лш-.Ігв
    pwndu бй ^гіЛзя»»» <7
    р GAa flu. р^Л* ft
    / • buitf ruthcu:nd AguntU ccmi MuLta^ фйй іНврпля V	4« Jwdrrtr ■ ibUdemdw&> er Cw uuiecatf rtBr ft$3 fra
    Am^^ ewm ftwftuao>‘ m&iMtwartv Afa hv'torOb » ™Дт «.ж—-тк« тіЛініі»' ЯЛВНт ^KlV trnUU
    •munerc
    Першая старонка летапісу Gesta Hungarorum (Дзеі вугорцаў), y якой згадваюцца Менуморут і Гпад
    мала крэпасцяў, галоўная сярод якіх стаяла на рацэ Самеш, але ваяводства Гелу было не вельмі моцнае, бо войска ў яго складалася толькі з лучнікаў, а жыхары былі «беднымі», бо ўвесь час цярпелі ад печанежскіх набегаў з усходу. Затое, як пішуць хронікі, краіна была багатая на соль і высакапробнае золата, якое можна было знайсці нават у рачным пяску. Усе тры згаданыя ваяводы і іх войскі былі пераможаныя рознымі вугорскімі правадырамі, якія прыйшлі рабаваць іх краіны, а пасля некаторыя вугорцы там і аселі сярод румынаў, славян ды іншых народаў, што жылі ў Крышане, Банаце і Трансільваніі. Але дзяржавы і пасля паразы засталіся свабоднымі і не пад-
    b э
    кантрольнымі ўладзе вугорцаў, бо тыя на мяжы ІХ-Х стагоддзяў не мелі яшчэ дзяржавы, не ўяўлялі сабой арганізаванай сілы і не маглі прапанаваць ніякай цывілізацыйнай мадэлі, якая прывабіла б іхніх суседзяў. Аднак з пачаткам XI ст., калі было створана Каралеўства Вугоршчына (Венгрыя), вугорскія войскі зноў прыйшлі і надоўга падпарадкавалі сабе Крышану і Банат (на чале якога тады стаяў нашчадак Глада на імя Ахтум), пасля чаго накіраваліся да прыкарпацкай Трансільваніі. Аднак тут іх прасоўванне было прыпыненае, і заваяванне гэтай тэрыторыі расцягнулася амаль на паўтара стагоддзя.
    Пад 943 г. у Дабруджы крыніцы згадваюць кіраўніка краю на імя Дзімітрыэ, пра Малдову ў XII ст. пішуць як пра «краіну валахаў» (што значыць румынаў), у Алтэніі і Мунтэніі ў XIII ст. існуюць малыя дзяржавы, на чале з такімі ваяводамі, як Літавой і Сенеслаў (Станіслаў), Ёан і Лупу (Фаркаш). У насельніцтве ўсіх 72 | Гісторыя румынаў
    гэтых дзяржаўных аб’яднанняў, якія месціліся як на поўнач, так і на поўдзень ад Дуная, пераважалі румыны, аў замежных крыніцах яны называліся «валоскімі», што ў перакладзе з іншых моваў на румынскую адпавядае паняццю Tara romaneasca (Румынская дзяржава).
    6.4.	Румынска-балгарскае царспіва дынастыі Асеняў
    На Балканскай паўвыспе перавага ў этнічным і палітычным плане была на баку візантыйцаў (грэкаў) і славян. Пасля масавай славянізацыі, якая пачалася ў VII ст., румыны, або балканскія валахі, былі выцесненыя з месцаў іх першапачатковага пражывання на поўнач ад Дуная і ў Задунаўе або, наадварот, да Балканскіх гор, у Фесалію, Эпір, Цэнтральную Грэцыю, Македонію, Албанію. Там, дзе захавалася іх кампактнае пражыванне, румыны стварылі ўласныя палітычныя ўтварэнні з адпаведнымі дзяржаўнымі інстытуцыямі утварэнні, якія ў замежнікаў займелі назвы Валошчына, Валахія і да т. п. У1066 г. адбы лося першае паўстанне гэтых румынаў супраць Візантыйскай імперыі і яе празмернага падатковага прыгнёту. 1185 год быў адзначаны ўвядзеннем новых памераў выплат, якія браты Пётр і Асёнь, кіраўнікі валахаў, паспрабавалі, звярнуўшыся да візантыйскага імператара, скасаваць, але беспаспяхова. Тады валахі разам з балгарамі і з дапамогай паўночнадунайскіх валахаў (румынаў) і полаўцаў (куманаў) паўсталі супраць візантыйцаў і заснавалі новую дзяржаву пад назваю «Царства валахаў і балгар» з цэнтрам паміж Балканамі і Дунаем. Візантыя новую дзяржаву не прызнала, але ў 1204 г., калі ў румынаў (валахаў) і балгар кіраваў румын Ёніца Калаян, малодшы брат Пятра і Асеня, яе легітымізаваў Святы Пасад: Папа Рымскі Інакенцій III прызнаў Калаяна законным «царом балгар і румынаў» пры ўмове прыняцця ім рымскага веравызнання. Каб схіліць яго да гэтага кроку, Папа Рымскі ў сваім пасланні Ёніцу пісаў, што ведае пра яго рымскае паходжанне іначай кажучы, ведае, што гэты румынскі манарх і яго продкі вядуць свой радавод ад старажытнага Рыма. I сам Ёніца, пасылаючы Папу Рымскаму ліст у адказ, ганарыўся сваім раманскім паходжаннем, як і раманскімі каранямі свайго народа, і пагаджаўся з ідэяй вяртання да повязі з «Вечным горадам». Прыняцце рымскай веры было палітычным актам, які забяспечваў незалежнасць і прызнанне Свет Сярэднявечча | 73
    Царства валахаўі балгар за Ёніцам Калаянам, 1197-1207
    новай дзяржавы. А для Папы Рымскага гэта было сведчаннем разрыву з візантыйскім абрадам новага этнічнага і палітычнага ўтварэння, для чаго момант быў вельмі спрыяльны: Канстанцінопаль быў якраз захоплены «лацінянамі» (заходнімі крыжакамі), якія пасля ўзяцця візантыйскай сталіцы абвясцілі аб стварэнні на землях старажытнай Візантыі, што трапілі ў рукі заходніх рыцараў і Венецыі, «Усходняй Лацінскай імперыі» (праіснавала з 1204 па 1261 год). Так што перад папствам адкрываліся ўсе ўмовы для пашырэння каталіцызму на Усход, для спробаў навярнуць у сваю веру балгар, сербаў, румынаў, русінаў, якія кампактна засялялі шырокую тэрыторыю ад Канстанцінопаля да Вугоршчыны і Полынчы.
    Але цягам XIII стагоддзя румынская дынастыя Асеняў славянізавалася, лацінская царква была адкінутая, доля валахаўу этнічным складзе царства значна паменшала, і краіна стала балгарскай. Таму балгарскія гісторыкі вядуць гаворку пра яе і называюць яе «Другім балгарскім царствам», якое праіснавала да канца XIV ст., а потым, распаўшыся на дзве часткі, было заваяванае туркамі-асманамі.
    74 | Гісторыя румынаў
    6.5.	Дзяржаўныя ўтварэнні ў Трансільваніі ад «Краіны Гелу» да «Сяміграддзя»
    Як мы ўжо адзначалі, на крайнім паўночным захадзе тэрыторыі, населенай румынамі, у Крышане, Банаце і Трансільваніі, яшчэ пачынаючы з IX ст. існавалі дробныя дзяржавы, узначальваныя Менуморутам, Гладам і Гелу. Усе яны моцна цярпелі ад набегаў вугорскіх ордаў (каля 900 г.), якія суправаджаліся рабункамі і забойствамі. Летапіс сведчыць, што, напрыклад, у Трансільваніі румынскія і славянскія жыхары, убачыўшы смерць свайго ўладара, вымушаныя былі «прызнаць над сабой права» вугорскіх прыхадняў і прынеслі прысягу вернасці іхняму правадыру. На мяжы X і XI стст. за тое, што некаторыя іншыя ваяводы (князі) Ахтум у Банаце і Дзюла ў Трансільваніі не хацелі прызнаць цэнтральную вугорскую ўладу з Паноніі, першы кароль Вугоршчыны Стэфан I (1000-1038) прыслаў дзеля іх пакарання войска. Перамогшы, вугорцы Ахтума забілі, а Дзюлу разам з сям’ёй узялі ў палон. У XI ст. некаторыя са згаданых старажытных ваяводстваў, перадусім тыя, што знаходзіліся на раўнінах Крышаны й Баната, тэрытарыяльна ўвайшлі ў склад Каралеўства Вугоршчыны. I пачынаючы з таго ж XI ст. вугорцы прыступілі да метадычнага і сістэматычнага заваявання «краю за лесам», г. зн. Трансільваніі, крок за крокам прасоўваючыся з захаду і паўночнага захаду пераважна па рачных далінах. Мясцовае румынскае насельніцтва, разам з малалікімі групамі славян, печанегаў, полаўцаў і г. д. па магчымасці аказвалі ім супраціў, але вымушаныя былі адыходзіць усё далей, у больш бяспечныя мясціны, лепш прыстасаваныя для абароны. Паступова іх землі былі захопленыя, а там, дзе на іх яшчэ захаваліся муры старажытнарымскіх гарадоў ці крэпасцяў або ўмацаванні, узведзеныя
    Стэфан I, першы кароль Вугоршчыны
    мясцовым насельніцтвам, захопнікі абсталявалі цяпер ужо свае абарончыя пункты. Да 1200 г. уся Трансільванія была ўжо заваяваная Вугоршчынаю аж да Карпатаў. Першы намеснік, пастаўлены вугорскім каралём над Трансільваніяй, згадваецца адразу ў двух дакументах пад 1111-1113 гг. Звалі яго Меркурый (Mercurius), і ён меў тытул «прынцэпса» (ргіпсіре). Праўда, ні дакладнае месца яго пасаду, як і ніводзін яго ўказ невядомыя. Ва ўсякім разе паўднёвая і ўсходняя часткі Трансільваніі ў той час на пачатку XII ст. яшчэ не падпарадкоўваліся вугорцам. На працягу наступных прыкладна 65 гадоў ніякія іншыя кіраўнікі Трансільваніі не згадваюцца, і толькі пад 1176 годам паведамляецца пра ваяводу Еўстахія. Цалкам можна дапусціць, што гэты перыяд быў напоўнены канфліктамі і супрацьстаяннем, бо падпарадкаванае румынскае і румына-славянскае насельніцтва не хацела мірыцца са сваім становішчам. Каб выклікаць яго прыхільнасць, вугорскія ўлады былі вымушаныя прызнаць за кіраўніком Трансільваніі традыцыйны для гэтых месцаў тытул ваяводы (замест заходняга «прынцэпса»), бо румыны здаўна яго ведалі, прызнавалі і паважалі як частку сваёй славяна-румынскай спадчыны. Увогуле Трансільванія была адзіным краем у складзе сярэднявечнага Вугорскага каралеўства, які заўсёды называўся ваяводствам, а яго кіраўнік ваяводам. Гэтаксама ваяводамі называліся і правадыры двух румынскіх краінаў на поўдзень і на ўсход ад Карпатаў, якія ўшчыльную падышлі да ўсталявання сваёй дзяржаўнай незалежнасці. Праўда, пасля Трансільваніі Вугорскае каралеўства паспрабавала падпарадкаваць сабе і гэтыя румынскія тэрыторыі, г. зн. Валахію і Малдову. Аднак гэтая спроба практычна пацярпела няўдачу, бо вугорскае «вяршэнства», якое ажыццяўлялася пераважна ў форме сюзерэнітэту, пашырылася толькі на зусім нязначную тэрыторыю і толькі на кароткі час.