• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя румынаў  Ёан-Аўрэд Поп

    Гісторыя румынаў

    Ёан-Аўрэд Поп

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 232с.
    Мінск 2019
    65.28 МБ
    ўладара дзе мірна, а дзе збройна ўдалося пашырыць тэрыторыю сваёй дзяржавы да натуральных межаў ад Усходніх Карпатаў да Днястра і ад паўднёвай рысы польскіх уладанняў да Чорнага мора. У 80-я гады XIV ст. у Малдове (з пэўнымі цяжкасцямі) была заснаваная мітраполія, якая падпарадкоўвалася Візантыі і адыгрывала тую ж палітычную ролю, што і адпаведная ўстанова ў Валахіі. Гэтак сама, як і Басараб, Багдан заснаваў у Малдове сваю дынастыю. I дзве гэтыя румынскія дынастыі Басарабаў у Валахіі і Багданештаў (або Мушацінаў*) у Малдове кіравалі румынскімі княствамі аж да канца XVII ст. Адносна назвы «Малдова» пасля 1989 года ўзнікла пытанне, бо камуністы ў апошняе дзесяцігоддзе свайго кіравання ўпарта пазбягалі называць яе «румынскай дзяржавай» або «румынскай дзяржавай Малдова». Зрэшты, такое ўдакладненне, можа, і не зусім абавязковае, бо Малдову яшчэ з часоў Сярэднявечча называлі менавіта «румынскай дзяржавай», прычым як ва ўнутраных дакументах, у т. л. у дзяржаўных канцылярыях, так і ў замежных крыніцах. У Полынчы яе называлі нават няйначай як «Румынская дзяржава», а вось дзяржава на поўдзень ад Карпатаў мела ў палякаў назву «Мультан» (Multany), што, відавочна, ёсць скажонай формай ад назвы Мунтэнія. Малдова, безумоўна, мела ў Сярэднявеччы шмат розных найменняў, і іх усе можна згадваць, але не робячы пры гэтым упор на нейкіх прапагандысцкіх ці іншых мэтах. Памылка гістарыёграфаў камуністычнага перыяду якраз і палягае ў тым, што, пераследуючы свае палітычныя і нацыяналістычныя мэты, яны пакінулі ва ўжытку толькі адно найменне.
    Нягледзячы на набегі качэўнікаў і агрэсію суседзяў румыны здолелі стварыць у IX-XIV стст. дзве ўласныя дзяржавы, якія праіснавалі да нашага часу, стаўшы тым палітычным падмуркам, які дапамог ім абараніць і захаваць сябе, як народ. Да гэтых дзяржаваў цягнуліся і іншыя румыны, якім выпала жыць пад уладай замежнікаў, у першую чаргу вугорцаў. Арганізацыя румынскіх дзяржаваў грунтавалася на рымска-візантыйскай спадчыне і візантыйска-
    * Назва дынастыі паходзіць ад мянушкі, дадзенай дачцэ Багдана I Магдалене, Мушата, што значыць «прыгожая» (заўв. перакладчыка).
    славянскім досведзе, але таксама і пры пэўным уплыве «імперый» печанегаў і полаўцаў. У сваім канчаткова сфарміраваным у XIV ст. выглядзе дзве гэтыя дзяржавы ваяводства і «гаспадарства», ці, іншымі словамі, княствы былі перадусім румынскімі ўтварэннямі, і іх справядліва называлі «румынскімі краінамі», бо імі кіравалі румынскія князі, чыімі падданымі былі галоўным чынам румыны. «Уладаранне над усімі румынскімі землямі», менавіта так казаў згаданы вышэй Нікалае Ёрга* пра гэтыя румынскія дзяржавы і іх уладароў, перафразуючы традыцыйнае за часамі Рымскай імперыі выслоўе dominatio totius terrae готапае**, што пазней мела досыць розныя інтэрпрэтацыі, але ў яго вуснах гэта адлюстроўвала рэальнасць, у якой жылі тагачасныя румыны, і сімвалізавала іх здольнасць да палітычнай арганізацыі ў вышэйшай форме.
    6.9.	Сярэднявечныя румынскія інстытуцыі
    Дзяржаўныя інстытуцыі з’яўляюцца падмуркам арганізацыі любога грамадства; у часы Сярэднявечча да іх належалі вышэйшае кіраўніцтва краіны (ваявода, уладар), прыдворная рада і вяльможы, вальны сойм, установы мясцовай адміністрацыі, царква, суд і войска. На тэрыторыі Румыніі гэтыя інстытуцыі фарміраваліся ў рэчышчы рымска-візантыйскай, візантыйска-славянскай і заходняй традыцый. Ствараліся і падтрымліваліся яны прадстаўнікамі новай феадальнай эліты, якая склалася пасля ўтварэння цэнтралізаваных дзяржаваў, трансфармаваўшыся і вылучыўшыся са старажытнай верхавіны, што існавала яшчэ з познеантычнай эпохі і перыяду качэўніцкіх войнаў. У Валахіі і Малдове феадалаў называлі баярамі, паходзілі яны пераважна з старажытных родаў князёў і ваяводаў. Трансільванскіх жа феадалаў у лацінскіх актах называлі, на ўзор Заходняй Еўропы, нобілямі; паходзілі яны пераважна з эліты вугорскіх заваёўнікаў. 3 цягам часу і пры выкананні пэўных умоваў да ліку нобіляў («высакародных») пачалі залучаць і кіраўнікоў саксаў і сэкеяў і нават
    * Нікалае Ёрга (1871-1940) румынскі гісторык, пісьменнік і дзяржаўны дзеяч, старшыня Палаты дэпутатаў (1919-1920), прэм’ер-міністр Румыніі (1931-1932).
    ** Рымскае ўладарства над усім светам (лят.)
    частку румынскіх князёў ды ваяводаў. I гэтая верхавіна, асабліва пачынаючы з XVI ст., пачала лічыцца элітай вугорскай нацыі нягледзячы яе даволі стракатае этнічнае паходжанне.
    Ваявода і гаспадар
    Тытул ваяводы мелі вярхоўныя кіраўнікі ўсіх трох румынскіх дзяржаваў, да якіх мы адносім і Трансільванію, улічваючы яе пераважна румынскі этнічны склад і прыналежнасць да Румыніі. Праўда, ні ў перыяд Сярэднявечча, ні ў Новы час Трансільванія ў палітыкаадміністрацыйным плане не была румынскай краінай, бо румыны ў ёй афіцыйна не прызнаваліся за асобны складнік дзяржавы і не маглі ўдзельнічаць у яе кіраўніцтве. Што да назвы «ваявода», то яна славянскага паходжання і азначае вайсковага кіраўніка, які на лацінскай мове называўся «правадыром» (dux). Слова «ваявода», разам са шматлікімі іншымі, увайшло ва ўжытак у перыяд супольнага жыцця лацінамоўнага насельніцтва са славянамі, калі вярхоўныя кіраўнікі паходзілі з ліку правадыроў прышлых плямёнаў. Мяркуючы па ўсім, у ранняй румынскай мове існавала і слова duca («дука») ад лацінскага ducem (акузатыў ад dux «правадыр»), але пазней яно было выцесненае іншым тэрмінам («ваявода»), які захаваўся дзякуючы таму, што ў адміністрацыйным справаводстве тады выкарыстоўвалася стараславянская мова. У Трансільваніі, пасля яе заваявання вугорцамі, ваявода ператварыўся з незалежнага кіраўніка проста ў высокага саноўніка (другога ці трэцяга ў дзяржаўнай іерархіі), які прызначаўся каралём Вугоршчыны і быў ягоным васалам. Улада трансільванскага ваяводы пашыралася на сем камітатаў (адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Вугорскага каралеўства, якія ўваходзілі ў склад Трансільваніі), а ў пэўныя перыяды (ад імя вугорскага караля) і на землі, дзе жылі саксы і сэкеі, прычым трансільванскі ваявода набываў адначасова і тытул кіраўніка гэтых камітатаў. Разам з тым пад уладу трансільванскага ваяводы не падпадалі іншыя акупаваныя зямлі з румынскім насельніцтвам, якія знаходзіліся на захад і ўсход ад Трансільваніі (Банат, Крышана, Марамурэш і інш.). Трансільванскі ваявода быў надзелены адміністрацыйнымі, судовымі і ваеннымі паўнамоцтвамі, асабіста прызначаў сваіх намеснікаў, найважнейшым сярод якіх 90 | Гісторыя румынаў
    быў віцэ-ваявода; ён меў уласнае справаводства. У канцы XIII ст. некаторыя трансільванскія ваяводы, скарыстаўшыся з крызісу Вугорскага каралеўства, паўставалі супраць сваіх гаспадароў, стваралі свае незалежныя інстытуцыі, уступалі ў сваяцкія сувязі з праваслаўнымі ўладарамі Балканскіх краін, ладзілі свае вальныя сходы (парламенты), незалежныя ад вугорскіх, і рабілі ўсё, каб стаць цалкам незалежнымі. Адным з такіх магутных ваяводаў у пачатку XIV ст. быў Ладзіслаў Кан, які нават, кінуўшы гэтым выклік Папу Рымскаму, сам сябе каранаваў і дзейнічаў як поўны сюзерэн. I ўсё ж у часы Сярэднявечча гэты край уздоўж Карпацкай дугі, які складаўся з сямі пераважна румынскіх камітатаў (з украпінамі саксаў і сэкеляў), падпарадкоўваўся вугорскаму каралю, хоць і меў у складзе Вугорскага каралеўства аўтаномны статус і ў гістарычных крыніцах часта пазначаўся як regnum (каралеўства).
    У Валахіі і ў Малдове цэнтральная ўлада была прыкладна такая самая, як у караля на Захадзе. Найвышэйшы кіраўнік называўся «вялікім ваяводам» ён стаяў на чале войска і «гаспадарыў» над дзяржаваю і сваімі падданымі. Адпаведна сярэднявечнай ідэалогіі, ён атрымліваў сваю пасаду «з божае ласкі» і з волі нябёсаў дзейнічаў як «памазаннік божы» роўняй яму мог быць толькі Бог. На гэтым факце трымалася незалежнасць дзяржавы, і боскае паходжанне ўлады, як і ва ўсім сярэднявечным свеце, давала кіраўніку дзяржавы неабмежаваную ўладу (аўтакратыю). Трансільванскі ваявода не мог называцца «ўладаром», бо вышэйшую ўладу ў той дзяржаве меў кароль Вугоршчыны. Менавіта вугорскі кароль быў «гаспадаром», бо ён і быў «памазаннікам Божым». Перадача ўлады ў Малдове і Валахіі была спадчынна-выбарнай. Тэарэтычна на пасад мог узысці любы здаровы «целам і духам» мужчына-прадстаўнік уладаровай сям’і сын, унук ці пляменнік дзейснага ўладара, пры ўмове, што яго абвесціць уладаром вальны сойм. Нярэдка найболып магутныя ўладары самі абвяшчалі сваіх сыноў пераемнікамі яшчэ пры жыцці. Румынскія ўладары ўзначальвалі войска, былі найвышэйшымі суддзямі, старшынявалі на пасяджэннях рады і вальных соймаў, стаялі на чале царквы, прымалі заканадаўчыя акты і пастановы па правахуласнасці, валодалі вярхоўным правам наўсе землі дзяржавы і г. д. Іначай кажучы, у руках уладара канцэнтравалася ўся ўлада.
    Прыдворная рада
    Пачынаючы ўжо з XIV ст. уладар меў пры сабе Раду групу буйных феадалаў, куды ўваходзілі і яго сваякі, якія дапамагалі ўладару ў выкананні разнастайных дзяржаўных функцый. Пасля яны атрымалі канкрэтныя ўрадавыя пасады. Найбольш значнымі ўраднікамі былі:
    •	падкаморы (vornicul) ураднік двара, адказны за сядзібу манарха;
    •	канцлер / лагафет (logofatul) кіраўнік дзяржаўнай канцылярыі, адказваў і за знешнія зносіны;
    •	падскарбі (vistierul) апекаваўся дзяржаўнай скарбніцай і даходамі дзяржавы;
    •	мечнік (spatarul) ваенны кіраўнік, як правіла, начальнік конніцы;
    •	падчашы (paharnicul) адказваў за напоі, што падаваліся да ўладаравага стала;
    •	стольнік (stolnicul) загадваў абслугоўваннем уладаравага стала і падачай страваў пры ўрачыстых трапезах;
    •	канюшы (comisul) адказваў за ўладаравыя стайні;
    •	пасцельнічы (postelnicul) тайны дарадца ўладара, і інш.
    Тытулы ўраднікаў былі агульныя ва ўсіх трох сярэднявечных румынскіх дзяржавах, але рада трансільванскага ваяводы была колькасна меншая і яе функцыі былі абмежаваныя. Часам пры слабым ваяводзе рада практычна кіравала краінай, і наадварот, калі ўладар быў аўтарытарны, рада склікалася збольшага фармальна. Тэарэтычна, калі гаспадар адсутнічаў ці не мог выконваць свае паўнамоцтвы, раду ўзначальваў мітрапаліт дзяржавы, але ў рэальнасці найважнейшая роля ў такім выпадку належала ў Валахіі бану (намесніку) Алтэніі, а ў Малдаўскім княстве найчасцей кашталяну сучаўскаму*. Прыдворная рада была, па сутнасці, папярэднікам сучасных урадаў, дзе ўраднікі выконвалі ролі міністраў.