• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя румынаў  Ёан-Аўрэд Поп

    Гісторыя румынаў

    Ёан-Аўрэд Поп

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 232с.
    Мінск 2019
    65.28 МБ
    Фармальна ўсе саксы і сэкеі былі свабоднымі грамадзянамі, іх вольніцу гарантавалі вугорскія каралі. Сэкеі займаліся жывёлагадоўляй і апрацоўкай невялікіх надзелаў зямлі, бо падораныя ім землі з гарыстым рэльефам былі не надта ўрадлівыя. У саксаў земляробства было болей развітае: яны перыядычна ўгнойвалі глебу, час ад часу пакідалі пэўныя ўчасткі ў папары, ужывалі абарот культур. Але апроч таго, саксы займаліся гарадскімі рамёствамі, яны былі купцамі, пісарамі, адвакатамі, настаўнікамі і да т. п. Румыны, якія жылі сярод саксаў і сэкеяў, здаецца, мусілі б мець аднолькавыя з імі правы, але з цягам часу пераважная іх большасць ператварылася ў прыслужнікаў тых, хто лічыўся іх новымі гаспадарамі.
    Юрыдычна ў часы Сярэднявечча ўсе сяляне былі свабоднымі калі іншае не вызначалася адмысловымі актамі. Але ж большасць была залежная эканамічна, бо не мела ўласнай зямлі і была вымушаная працаваць на палях феадалаў. Толькі мала каму ўдавалася заставацца незалежнымі і юрыдычна, і эканамічна дзякуючы ўладанню спадчыннаю зямлёй, якая часцей за ўсё знаходзілася ў супольнай уласнасці абшчыны. Большасць такіх сялян жыла на поўдзень і на ўсход ад Карпатаў, пераважна ў горных раёнах. Аднак і яны выконвалі пэўныя працы на карысць гаспадара ці дзяржавы. Найбольш цяжкае становішча было ў залежных сялян і асабліва ў рабоў. Колькасць рабоў была нязначная як правіла, гэта былі замежнікі: узятыя ў палон татары ці цыганы, што ў канцы XIV ст. прыйшлі сюды з Індыі. Іх статус быў блізкі да антычных рабоў, з тою розніцай, што гаспадары
    Красва
    Дэж ,Сіх
    •
    мсталы ■	шахты
    ▼ вінаграднікі
    Кымпулунг
    Малдавэнэск Хырлэў
    V V
    .Абрул
    Алба-Юлія
    Чарнаўцы
    'V •Тыргу-Тротуш
    V Ясы
    £ A В А у ЧатацяАлбэ'
    Лэпушна V
    Бсндэр
    Слэйік
    Падгорыя
    V Кілія*
    Окна-
    „ «V Мікэ
    Кымпулунг» »В
    ■•Акнэлс-Мары V
    Арджэш Тыргавіштэ “ * Вылча .Бухарэст
    ВАЛАХІЯ
    Слатна
    (V Джурджу
    Адабэшці,
    
    
    
    
    Эканамічная карта румынскіх земляў у часы Сярэднявечча
    ўжо не мелі права вырашаць пытанне іх жыцця або смерці. Некаторыя з іх рабіліся слугамі, другія чаляднікамі, і ў такіх выпадках іх умовы былі нашмат лепшыя, чым у класічных рабоў. Шмат хто з іх прыняў хрысціянства; некаторыя нават сталі даверанымі людзьмі сваіх гаспадароў, аднак асабістай свабоды яны не мелі.
    Так ці іначай, большасць сялян была эканамічна вымушаная працаваць на гаспадароў, бо зямля, якую яны апрацоўвалі, належала не ім, а знаходзілася ва ўласнасці феадалаў, і таму яны былі абавязаны або адпрацоўваць фізічна, або выплачваць чынш прадуктамі ці грашыма. Усе сяляне былі феадальна залежныя ад караля ці гаспадара, а сяляне Трансільваніі (фармальна толькі каталікі) мусілі яшчэ й аддаваць дзесяціну свайго даходу Касцёлу. 3 прычыны шматлікасці накладзеных на іх абавязкаў і розных злоўжыванняў трансільванскія сяляне некалькі разоў уздымалі супраць феадалаў паўстанні у прыватнасці, у 1437-1438 іў 1514 гг. Кабзапабегчы падобным народным хваляванням, сялян урэшце пазбавілі і асабістай свабоды, абавязаўшы ўсё жыццё служыць аднаму гаспадару. Іншымі 104 | Гісторыя румынаў
    словамі, сяляне страцілі свабоду перамяшчэння і сталі прыгоннымі «прымацаванымі да зямлі». Ва ўсіх трох румынскіх дзяржавах такая трансфармацыя адбылася ў перыяд паміж XVI пачаткам XVII ст., хоць не паўсюль прыгон быў аднолькавым і поўным.
    Некаторыя жыхары румынскіх сярэднявечных дзяржаваў займаліся здабычай солі і мінералаў (жалеза, золата, срэбра, медзі), мясцовымі промысламі ў сельскай мясцовасці, рамесніцтвам і гандлем у гарадах і г. д. Рамеснікі аб’ядноўваліся ў цэхі (краўцоў, шаўцоў, кавалёў, суконшчыкаў, рэзнікаў і г. д.), гуртаваліся вакол уладальнікаў майстэрняў і вызначалі цану, месцы збыту і інш. Найбольш квітнелі такія гарады, як Брашоў, Клуж, Сібіў, Бістрыца, Тыргавіштэ, Бухарэст, Сучава, Ясы, Кілія, Чатаця-Албэ і інш. Аднак асноўнае насельніцтва тагачасных румынскіх дзяржаваў (болын за 90%) жыло ў сёлах і займалася земляробствам і жывёлагадоўляй.
    6.11.	Бітва за Крыж: абарона хрысціянства
    У той час, калі іспанцы былі занятыя «рэканкістай», змагаючыся з маўрамі (г. зн. сарацынамі, або арабамі), а французы з англічанамі вялі між сабою Стагадовую вайну (1337-1453), народы Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы былі вымушаныя абараняцца ад ісламскай навалы ў асобе татар і, у яшчэ большай ступені, туркаў. У ХІ-ХІІ стст. рымскі папа, заходнееўрапейскія каралі і рыцары, натхнёныя шчырай хрысціянскай пабожнасцю і асабістымі інтарэсамі, беспаспяхова спрабавалі вызваліць «Святую Зямлю» з-пад улады арабаў. Такія паходы атрымалі назву «крыжовых». У XIV ст. ужо іншыя мусульмане (асманы), захапіўшы Малую Азію і Левант, рушылі скараць Еўропу. Усе гэтыя падзеі, у якіх назіраецца дзіўная сіметрыя (калі цягам васьмі стагоддзяў паміж 700 і 1500 гадамі паўднёва-заходні ўскраек Еўропы Іберыйская паўвыспа цярпеў ад набегаў арабаў і быў доўгі час непасрэдна імі акупаваны, а паўднёва-ўсходні (Балканская паўвыспа), гэтак сама як большая частка Цэнтральнай Еўропы, знаходзіліся паміж 1350 і 1900 гг. пад трывалым ціскам ваяроў Паўмесяца турак-асманаў), пакінулі ў памяці еўрапейцаў цяжкі ўспамін. Спачатку асманы напалі на тое, што заставалася ад Візантыйскай імперыі, і каля 1350 г. праніклі на Свет Сярэднявечча | 105
    еўрапейскі кантынент. Стагоддзем пазней (ў 1453 годзе), нягледзячы на адчайны супраціў, захапілі Канстанцінопаль і балканскія хрысціянскія дзяржавы балгар, албанцаў, сербаў. Каля 1390 г. яны выйшлі да Дуная і паспрабавалі рушыць далей на поўнач і захад, пагражаючы румынскім землям, Вугоршчыне і Польшчы. I з гэтага моманту ўсходнееўрапейскія краіны надоўга ператварыліся ў своеасаблівы «загараджальны хрысціянскі мур», стаўшы, з поўным усведамленнем сваёй місіі, абарончымі бастыёнамі Еўропы. Папа Рымскі і асобныя хрысціянскія манархі Заходняй Еўропы выступілі з ініцыятывай арганізацыі новых «крыжовых паходаў» (якія можна было б акрэсліць паняткам «позніх, або абарончых, крыжовых паходаў») дзеля абароны Еўропы ад заваявання яе мусульманамі, аднак асноўны цяжар барацьбы лёг на грэкаў, балгар, сербаў, албанцаў, а пасля іх заваявання на румынаў, вугорцаў, саксаў, сэкеяў, палякаў, харватаў і інш. Гэтыя народы, у тым ліку румыны, на працягу доўгіх стагоддзяў змагання жылі ў гаротах і цяжкасцях, што пазней даволі істотна адбілася на іх калектыўнай свядомасці: з аднаго боку, яны адчувалі сябе кінутымі «на скрыжаванні ўсіх нягод», знясіленымі і выпетранымі бясконцымі бітвамі, няспыннай стратай маёмасці, беднасцю і неабароненасцю, а з другога разумелі, што выконваюць важную місію, бо абараняюць не толькі сваю краіну, але і пэўныя каштоўнасці агульнай Хрысціянскай Справы, якія ў той час супадалі з каштоўнасцямі ўсёй еўрапейскай цывілізацыі. Вось чаму некаторыя гісторыкі і дзеячы мастацтва на хвалі рамантычнага ўздыму адзначалі, што румыны побач з іншымі народамі, якія вялі барацьбу на ўсходнееўрапейскім рубяжы, абаранілі Захад і паспрыялі тым самым «стварэнню заходнееўрапейскага храма», ці, калі казаць іншымі словамі і адкінуць у бок метафары, народы Паўднёва-Усходняй Еўропы зрабілі свой важны ўнёсак у стварэнне ўмоваў дзеля росквіту заходняга свету, які пазней стаў узорам для большай часткі чалавецтва.
    Пасля падзення камуністычнага рэжыму пачалі гучаць галасы, якія імкнуліся перагледзець і развянчаць разнастайныя «нацыяналістычныя» погляды, пашыраныя сярод румынаў, у прыватнасці гаварылася, што, маўляў, у той час, калі ў Заходняй Еўропе будаваліся знакамітыя раманскія і гатычныя храмы, туркі былі яшчэ далёка ад 106 | Гісторыя румынаў
    Балканаў і Цэнтральнай Еўропы, а значыць, румыны не маглі паспрыяць іх пабудове. Гэтае сцверджанне можна было б палічыць за жарт, калі б яно не гучала так выкрывальна-трагічна. Вышэйзгаданая метафара мела на мэце ўсяго толькі паказаць агульную абарончую ролю, якую адыгралі балканскія народы, затрымаўшы навалу з Усходу, якая кацілася, каб пахаваць пад сабою Рым, Вену ці Прагу, але была спыненая на Дунаі і ў Карпатах. Дый потым, нават калі, прытрымліваючыся дакладнай храналогіі, на момант пабудовы тых храмаў туркі-асманы сапраўды яшчэ не нападалі, на Еўропу тады адна за адной нахлыналі жорсткія хвалі печанегаў, полаўцаў, татар, якія, паводле наяўных крыніц, таксама былі практычна спыненыя ўсходнімі славянамі, румынамі, вугорцамі, саксамі, сэкеямі і інш. Такім чынам мы прыходзім да высновы, якая не мае нічога агульнага з міфалагізацыяй: ставячы перад нападнікамі заслону, імкнучыся іх спыніць, румыны, вядома, абаранялі перадусім сябе, але тым самым, разам з іншымі ўсходнееўрапейскімі народамі, выканалі ролю абаронцаў хрысціянскай Еўропы, г. зн. заходняй цывілізацыі!
    Мірча Стары
    (1386-1418)
    Захапіўшы амаль усю Балканскую паўвыспу, туркі-асманы пачалі рабіць напады на Валахію, Трансільванію і Вугоршчыну. Першым румынскім ваяводам, які арганізаваў абарону роднай зямлі ад асманскай пагрозы, стаў Мірча Стары. Перад тым ён стварыў моцныя стымулы для эканамічнага росту краіны, спрыяў развіццю земляробства і рамёстваў, умацоўваўгандаль. Маючы добра арганізаванае войска і высокадасведчаных дыпламатаў, ён здолеў далучыць да Валахіі шэраг новых земляў, што знаходзіліся ў Трансільваніі, на поўдні Малдовы і нават на поўдзень ад Дуная. Найважнейшым у гэтым плане стала далучэнне Дабруджы, правінцыі паміж Дунаем і Чорным морам, якая ўХІУ ст. была незалежным дзяржаўным утварэннем, а перад тым у розны час уваходзіла ў склад Візантыйскай імперыі або паўднёвых балгарскіх царстваў. 3 канца XIV ст. Дабруджа апынулася пад пагрозаю заваявання асманамі. Але ўжо ў пачатку свайго валадарання румынскі гаспадар смела ўвайшоў у Дабруджу са сваім войскам і ўключыў яе ў склад Валахіі.
    Мірча Стары
    Самастойна ці пры збройнай дапамозе іншых хрысціян Мірча здабыў некалькі значных перамогаў над туркамі і дамогся поўнай самастойнасці сваёй краіны. Ён заключыў саюзніцкія дамовы з Вугоршчынай і Польшчай, а пасля смерці султана Баязіда ўварваўся ў межы асманскай дзяржавы, каб узвесці на султанскі пасад свайго фаварыта. У 1394-1395 гг. Мірчам былі здабытыя новыя перамогі над туркамі («бітва пры Равінэ»), а ў 1396-м ён удзельнічаў у крыжовым паходзе супраць туркаў на баку вугорцаў. Праўда, той паход скончыўся паразаю пад балгарскім горадам Нікопалем і захопам турка-