Гісторыя румынаў
Ёан-Аўрэд Поп
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 232с.
Мінск 2019
Штэфан Вялікі
ён заснаваў дзясяткі цэркваў і манастыроў, стаўшы адным з найбуйнейшых будаўнікоў у гісторыі Румыніі. Цяпер яго імя ўнесена ў царкоўны каляндар святых.
Каб узысці на гаспадарскі трон, Штэфану давялося адолець нямала перашкодаў, бо ў яго аказалася шмат супернікаў (якія імкнуліся да ўлады) як з ліку яго сваякоў, так і сярод баяр. Ён паслядоўна і няўмольна перамог усю апазіцыю, «высек» частку баяр і ўмацаваў сваю ўладу. Павялічыўшы гаспадарскія ўладанні і падпарадкаваўшы сабе дзяржаўную раду, ён спрыяў развіццю гарадоў і стварыў добра падрыхтаванае войска. Як гаспадар ён забяспечыў эканамічны росквіт Малдовы, асаблівую ўвагу надаючы падтрымцы гандлю, а за адданую службу гаспадарскаму трону расплачваўся пасадамі і маёнткамі. У сваёй дзейнасці ён абапіраўся галоўным чынам на дробнае і сярэдняе баярства, гараджан і свабодных сялян.
Звонку Малдову таксама атачалі зусім не сябры. Вугоршчына і Польшча спаборнічалі паміж сабой за пратэктарат над краінай, Асманская імперыя імкнулася цалкам яе захапіць. Штэфан спрытна выкарыстаў вугорска-польскае суперніцтва для забеспячэння незалежнасці сваёй краіны. Спачатку гаспадар прызнаў сябе васалам польскага караля і адначасова ўступіў ва ўзброеную барацьбу супраць Вугоршчыны, чые войскі разбіў у бітве пры Баі ў 1467 г. Вугорскі кароль усвядоміў, што Штэфана Вялікага разумней мець за хаўрусніка, і адносіны паміж дзвюма краінамі палепшыліся. Малдова і Вугоршчына заключылі дамову аб саюзніцтве дзвюх хрысціянскіх дзяржаваў, вугорскі кароль падарыў румынскаму гаспадару дзве крэпасці з шырокімі прылеглымі землямі і дзясяткі румынскіх сёлаў у Трансільваніі. Тым часам Польшча пачала праводзіць у дачыненні да Малдовы варожую палітыку і ў канцы XV ст. здзейсніла спробу пасадзіць на гаспадарскі сталец польскага князя. Але палякі, чыё войска прыйшло ў Малдову ў 1497 г., былі разбітыя ў бітве ля Козьмінскага лесу, і толькі пасля гэтага паміж Польшчай і Малдовай быў заключаны саюзніцкі дагавор.
Адносіны з Портай, гэта значыць з Турцыяй, былі больш складанымі й цяжкімі. За год да таго, як Штэфан узышоў на трон, тагачасны гаспадар Малдовы Пятру Арон пагадзіўся выплачваць султану сімвалічную грашовую даніну дзеля міру і неўмяшання 114 | Гісторыя румынаў
турак у справы Малдоўскай краіны. Штэфан пэўны час працягваў выплачваць даніну, але адначасова рыхтаваўся да барацьбы, бо лічыў сваю краіну «Брамаю Хрысціянства». Заключыўшы саюзніцкія дамовы з суседзямі, ён распрацаваў план барацьбы, паспрабаваўшы далучыць да яго і Валахію, або, як ён называў яе, «другую румынскую краіну». Для малдаўскага гаспадара першай румынскай краінай была менавіта Малдова, гэта значыць дзяржава, кіраўніком якой быў ён сам. Калі ўсё было падрыхтавана для барацьбы з асманамі, Штэфан адмовіўся выплачваць ім даніну, і тады султан накіраваў супраць Малдовы 120-тысячнае войска, у склад якога ўваходзілі і палкі ВаСвет Сярэднявечча | 115
лахіі. 10 студзеня 1475 г. Штэфан са сваім 40-тысячным войскам пры падтрымцы некалькіх тысяч трансільванцаў і палякаў уступіў з асманамі ў бітву пад горадам Васлуй і здабыў у ёй бліскучую перамогу. Пасля бітвы румынскі гаспадар накіраваў усім манархам хрысціянскай Еўропы пасланне, у якім паведамляў пра сваю перамогу («мы ўзялі ў рукі меч і з дапамогаю нашага ўсёмагутнага Госпада Бога рушылі на ворагаў хрысціянства, разграмілі іх і паставілі на калені, усе яны адчулі вастрыню нашага меча») і тлумачыў, якая вялікая
Баявая харугва небяспека пагражае Малдове і ўсёй
Штэфана Вялікага Еўропе, калі апошняя не прыйдзе
на дапамогу. Хутка турэцкі ўладар рушыць на нас з усёй сваёй моцай, пісаў малдоўскі гаспадар, і тады «ён заваюе нашу краіну, якая ёсць брамаю ў хрысціянскі свет і дагэтуль ахоўвалася нашым Госпадам Богам», але «калі гэтая брама, якою ёсць наша краіна, будзе захоплена (хай Гасподзь нас бароніць ад гэтага!), тады ўсё хрысціянства апынецца ў вялікай небяспецы». I хоць жаданая дапамога так не прыйшла, Штэфан летам 1476 г. змог сам адолець велізарнае войска, якое асабіста ўзначальваў заваёўнік Канстанцінопаля. У бітве каля Рэзбоеня войска Малдовы пацярпела паразу, але асманы не здолелі скарыстацца са сваёй перамогі, бо малдаване ўжылі тактыку «выпаленай зямлі». Варожае войска вымушанае было адступіць, так і не здолеўшы скінуць малдоўскага гаспадара з трона і скарыць Малдову. Праўда, і Штэфан быў вымушаны заключыць з туркамі мір, перадаць ім дзве важныя крэпасці на Дунаі і Чорным моры (Кілію і Белую Крэпасць) і штогод выплачваць даніну. Прыкладам таго, наколькі значным быў яго аўтарытэт, можа служыць запрашэнне Штэфана ў 1497-1498 гг. увайсці ў таемную змову з «каралём рымлян» Максімільянам Габсбургам для адлучэн116 | Гісторыя румынаў
ня ад улады дынастыі Ягелонаў перадусім караля Вугоршчыны і Багеміі Уладзіслава.
Пасля сваёй смерці ў 1504 г. гаспадар пакінуў нашчадкам магутную і шанаваную суседзямі краіну, якая захавала незалежную ўладу і стаяла заслонай на шляху асманскага ўварвання. Праз некалькі гадоў пасля смерці Штэфана польскі кароль назваў яго Stephanus ille magnus («Штэфан Вялікі»), і менавіта гэтае імя ўвайшло ў гісторыю і зрабіла яго неўміручым.
I ў той самы момант, калі на мяжы XV і XVI стст. тут заканчвалася эпоха Штэфана Вялікага, па той бок Атлантыкі пачынаў паўставаць Новы Свет, які ў будучыні зменіць канфігурацыю Еўропы і ўсёй планеты.
6.12. XVI стагоддзе
Гераічнае XV стагоддзе супраціву асманскай экспансіі скончылася, і разам з ім сышла большасць яго змагароў легендарных ваяводаў. Пасля 1500 года намаганні захаваць незалежнасць румынскіх дзяржаваў, безумоўна, не спыніліся, але ў іх ужо не было ранейшага размаху і гераізму. На чале туркаў стаў адзін найславуцейшых султанаў Сулейман I Пышны (1520-1561), вядомы на Захадзе як Сулейман Цудоўны, а на Усходзе як «Заканадавец». Дзеля захопу ўладанняў Габсбургаў ён заключыў саюз з Францыяй і напаў на Цэнтральную Еўропу. У 1521 г. туркамі быў захоплены Бялград, які некалі так гераічна бараніў Янку з Хунэдаары, а ў 1526 г. было ўшчэнт разгромленае вугорскае войска, у выніку чаго Цэнтральная Вугоршчына разам з яе сталіцай амаль на 150 гадоў ператварыліся ў Асманскую правінцыю. Лёс румынскіх дзяржаваў быў крыху лепшы: яны засталіся хрысціянскімі краінамі, захаваўшы свой грамадскі лад, парадкі і інстытуцыі. Аднак прыкладна з сярэдзіны XVI ст. умовы асманскага пратэктарату пачалі паступова рабіцца ўсё больш адчувальнымі, а павіннасці гаспадароў перад султанам расці. Аддаленне Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы ад Заходняй павялічвалася адначасова са зменаю гандлёвых шляхоў з Міжземнамор’я на Атлантыку ў выніку вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Турэцкая ўлада, якая пашырылася на ўвесь Балканскі
паўвостраў аж да Сярэдняга Дуная, нараджала ў народаў гэтага рэгіёна пачуццё небяспекі. Але румыны, назіраючы за цяжкім лёсам грэкаў, балгар, албанцаў, сербаў, харватаў, вугорцаў і інш., непасрэдна падначаленых асманам, па-ранейшаму супраціўляліся і захоўвалі аўтаномны статус сваіх краінаў. I хоць яны выплачвалі султану даніну ды іншыя падаткі, хоць іх знешнія зносіны былі абмежаваныя і яны вымушаныя былі саступіць на карысць туркаў асобныя тэрыторыі, на чале гэтых дзяржаваў па-ранейшаму стаялі ўласныя гаспадары, туркам было забаронена ў іх сяліцца і мець зямельную ўласнасць, наварочваць мясцовае насельніцтва ў іслам і будаваць мячэці. Іншымі словамі, румыны захавалі ўласныя традыцыі, інстытуцыі і законы, і іх дзяржавы служылі эфектыўным сродкам абароны іх нацыянальнай ідэнтычнасці. 3 другога боку, з пэўнага часу і для асманаў, мяркуючы па ўсім, было выгодным мець толькі ўскосны кантроль над румынскімі дзяржавамі.
Паліпгыка і культура
У першыя дзесяцігоддзі XVI ст. гаспадары Валахіі і Малдовы не адмаўляліся ад палітыкі антыасманскіх саюзаў, хоць
па-ранейшаму (і яшчэ доўгі час) плацілі даніну туркам. У пошуку саюзнікаў яны скіроўвалі свае погляды да Трансільваніі, Габсбургаў і Польшчы. Пачынаючы ад Петру Рарэша і да Іона Водэ і Арона Водэ (ад 1530-х гг. і па канец стагоддзя), гаспадары Малдовы праводзілі актыўную антыасманскую палітыку збройнага супраціву і вядзення эфектыўных абаронных бітваў. Пры Штэфане Лакустэ (1538-1540) была зроблена спроба адбіць у туркаў захопленыя імі паўднёвыя землі (Буджак). Крыху пазней былаўмацаваная абарончая лінія з шэрагу фартэцый у даліне
Петру Рарэш
Днястра. Пры гэтым не пакідалася па-за ўвагай і развіццё культуры. У Малдове ў часы ўладарання Петру Рарэша распісваліся шматлікія цэрквы і манастыры, будаваліся новыя, Дэспат Водэ заснаваў «грэкалацінскую школу» з выкладчыкамі з Заходняй Еўропы; у Валахіі ў 1508, 1510 і 1512 гадах былі надрукаваныя (на стараславянскай мове) першыя ў гэтай частцы Еўропы кнігі. Нягое Басараб збудаваў у Курця-дэ-Арджэш манументальную царкву і пакінуў
Манета з выявай Дэспата Водэ
свайму сыну й наступным гаспадарам краіны кнігу мудрых парадаў, названую пазней «Настаўленні Нягое Басараба свайму сыну Тэадосію». Гэтыя «Настаўленні» задумваліся як своеасаблівы падручнік для палітычнага кіраўніцтва краіны кшталту таго, якім быў «Уладар» Макіявэлі ў Італіі. Таксама ў XVI ст. (спачатку ў Сібіў і Брашове, а пазней і ў іншых трансільванскіх гарадах) пад уплывам Рэфармацыі і пры спрыянні гаспадароў дунайскіх княстваў выходзяць першыя друкаваныя кнігі на румынскай мове. 3 сярэдзіны XVI ст.
асманскі ўціск на Валахію істотна ўзмацняецца, безупынна павялічваецца памер даніны, а «непакорлівыя» гаспадары замяняюцца султанам на тых, што прысягаюць яму ў паслухмянасці. Цягам XVI стагоддзя туркамі быў забраны ў румынскіх дзяржаваў шэраг новых земляў і крэпасцяў такіх, як Тыгіна, або Бендэр (у Малдове), Брэіла (у Валахіі), цэнтральная і паўднёвая часткі Баната.
Нягое Басараб / яго сын Тэадосій
Трансільванія аўтаномнае княства
Найбольшыя змены ў гэты час перажывала Трансільванія (якую мы разглядаем тут у шырокім сэнсе). Крызіс, што ахапіў Вугорскае каралеўства на пачатку XVI ст., пераадолець было ўжо немагчыма. Першыя яго прыкметы выразна праявіліся яшчэ ў 1514 годзе, калі дзясяткі тысяч добра навучаных вайсковай справе сялян сабраліся ў Будзе, каб выправіцца ў крыжовы паход супраць туркаў, але павярнулі зброю супраць сваіх жа гаспадароў і рушылі ў Трансільванію, справакаваўшы тым самым сапраўдную грамадзянскую вайну. Улады разбілі сялян і пакаралі іх самым жорсткім чынам, «пажыццёва прымацаваўшы да зямлі» і пазбавіўшы ўсялякай асабістай свабоды. Таму сяляне былі няздольныя абараніць краіну ў 1526 г., калі султанава войска, пасля заваявання ў 1521 г. Бялграда, які называлі тады «ключом да Вугоршчыны», ушчэнт разграміла войска вугорскіх нобіляў; пры гэтым загінуў і сам вугорскі кароль. Бітва пры Мохачы стала паваротным пунктам у распадзе краіны. У 1526-1541 гг. Вугоршчына мела паралельна двух каралёў: аднаго з сям’і Габсбургаў, другога стаўленіка султана. Краіна распалася на два варожыя адзін да аднаго лагеры, што канчаткова падарвала яе сілы. У 1541 г. султан паклаў канец гэтай варожасці, прыйшоўшы ў Вугоршчыну са сваім войскам і захапіўшы яе цэнтральную частку, уключна са сталіцаю.