• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя румынаў  Ёан-Аўрэд Поп

    Гісторыя румынаў

    Ёан-Аўрэд Поп

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 232с.
    Мінск 2019
    65.28 МБ
    Бітва пры Мохачы. Атаманская мініятура
    Самы цэнтр Вугоршчыны з шырокімі навакольнымі землямі стаў часткай Асманскай імперыі, паўночна-заходнімі раёнамі завалодалі Габсбургі, а ўсходнія правінцыі Трансільванія, Крышана, Марамурэш, частка Баната і інш. былі ператвораныя ў асобнае
    княства, якое знаходзілася пад пратэкта-
    ратам султана. Прыкладна такі самы юрыдычны статус мелі і Валахія з Малдоваю, але турэцкі прыгнёт тут адчуваўся мацней.
    Унутраныя парадкі ў Трансільваніі зведалі значныя змены. 3 перыферыйнага раёна Вугорскага каралеўства яна ператварылася ў асобнае амаль незалежнае княства (прынцыпат), у якім расслаенне паводле станаў стала яшчэ больш выразным. Частка вугорскіх нобіляў хацела бачыць у Трансільваніі спадчынніцу разбуранай вугорскай дзяржавы, але гэтую ідэю было цяжка ажыццявіць на практыцы. Па-першае, яе не падзялялі прадстаўнікі іншых станаў, а па-другое, прэтэнзіі лічыцца сапраўднымі пераемнікамі вугорскіх каралёў выказвалі Габсбургі, пагатоў ім таксама належала пэўная частка былога каралеўства. Апроч таго, прыкладна ў тыя самыя гады, калі Генрых VIII заснаваў незалежную ад Папы Рымскага царкву Англіі, у Сяміграддзі пашырыўся такі феномен, як рэлігійная Рэфармацыя, што мела своеасаблівыя наступствы: вугорскія нобілі, саксы і сэкеі, або прадстаўнікі трох паноўных нацыянальнасцяў, зацвердзілі на дзяржаўным узроўні кожны сваё веравызнанне, у выніку чаго з 1570-х гадоўу Трансільваніі было замацавана вяршэнства трохнацый і чатырох афіцыйна прызнаных культаў (кальвінізму, лютэранства, уніяцтва і каталіцызму). Прадстаўнікі гэтых нацыянальнасцяў, якія вызнавалі пералічаныя вышэй веравучэнні, якраз і вызначалі дзяржаўную палітыку Трансільваніі. Некаторыя бачаць у гэтым прыклад рэлігійнай талерантнасці, і ў пэўнай ступені яно так і ёсць. Аднак талерантнасць гэтая была абмежаваная і тычылася толькі меншай часткі насельніцтва, да якой, апроч таго, належалі толькі прадстаўнікі трох прывілеяваных нацый: вугорцы, саксы і сэкеі. Што да румынаў, якія складалі пераважную большасць жыхароў Трансільваніі, чыя праваслаўная вера заставалася паранейшаму афіцыйна не прызнанай, то яны не мелі прадстаўніцтва ў заканадаўчым сходзе і лічыліся ўсяго толькі за танную працоўную сілу, на якую ўскладаўся асноўны цяжар грамадскіх павіннасцяў. Менавіта ў гэты перыяд заканадаўчым сходам Трансільваніі былі прыняты дыскрымінацыйныя законы адносна румынаў, якія ставілі ўсе іх сацыяльныя і прафесійныя катэгорыі на болей нізкую прыступку ў дзяржаўнай іерархіі у параўнанні з такімі самымі катэгорыямі прызнаных нацый.
    7.	Уладаранне Міхая Харобрага (1593-1601) і аб’яднанне румынскіх княстваў
    Напрыканцы XVI ст. з прычыны павелічэння даніны й іншых павіннасцяў цяжар асманскага пратэктарату над румынскімі дзяржавамі стаў празмерным. Асманская «апека» прыгнятала гаспадароў трох румынскіх дзяржаваў, выглядаючы асабліва нясцерпнай для гаспадароў Валахіі, бо нават чыста геаграфічна яна знаходзілася бліжэй да непасрэдных асманскіх уладанняў. Уладары Трансільваніі мелі большую свабоду, асабліва тыя, што паходзілі з роду Баторыяў, адзін з якіх Стэфан Баторый стаў нават каралём Рэчы Паспалітай (1576-1586). Трансільванія, абароненая хрыбтом Карпацкіх гор, магла разлічваць і на «пратэкцыю» Габсбургаў. I менавіта таму асманы так ашчадна ставіліся да васалітэту Трансільваніі, каб не даць яе вярхам падставы шукаць у Габсбургаў дапамогі дзеля сваёй абароны або нават для «вызвалення». Габсбургі, у сваю чаргу, шукалі магчымасці Трансільванію ў туркаў забраць.
    Стэфан Баторый
    У Валахіі, чыё васальнае становішча было найболей складаным, урэшце з’явіўся яе ратаўнік. Ім стаў ваявода Міхай, які, узыходзячы ў 1593 г.на трон, прысягнуў на вернасць султану і заплаціў у Стамбуле (былым Канстанцінопалі) вялікія грошы, але, стаўшы гаспадаром, умацаваў у княстве сваю ўнутраную ўладу і пачаў рыхтавацца да выступу супраць асманаў. Ён увайшоў са сваёю дзяржавай у антытурэцкую «Свяшчэнную лігу», ініцыятарамі якой выступілі Габсбургі й Папа Рымскі. У Еўропе на той час існавала
    Міхай Харобры
    ўжо двухсотгадовая традыцыя стварэння падобных кааліцый, звычайна пад пратэктаратам Святога Прастола. Як мы памятаем, яшчэ yXV ст. супраць турак было праведзена некалькі «крыжовых паходаў». У склад «Свяшчэннай лігі» 1594 г. уваходзілі Іспанія, Венецыя, асобныя італьянскія герцагствы, Малдова і Трансільванія. Уладар Трансільваніі ў гэтым кантэксце выступаў як сюзерэн трох румынскіх дзяржаваў, з якіх у антычныя часы складалася Дакія і жыхароў якіх у духу эпохі Адраджэння паранейшаму так і называлі. Папскі пасол, які на даручэнне
    Папы Рымскага прыбыў схіліць гаспадара Валахіі да ўступлення ў лігу, меў канкрэтныя інструкцыі нагадаць Міхаю, што ён, як і ўвесь румынскі народ, мае рымскае паходжанне.
    Заручыўшыся дапамогаю трансільванцаў і паразумеўшыся з гаспадаром Малдовы, Міхай у 1594 г. узняў у Бухарэсце антыасманскае паўстанне. 3 уласнай арміяй, якая складалася з наймітаў, і з удзелам саюзнікаў гаспадар Валахіі атрымаў некалькі бліскучых перамог у бітвах з туркамі і татарамі як на поўнач, так і на поўдзень ад Дуная, абудзіўшы ў балканскіх хрысціянскіх народаў надзею на нацыянальнае вызваленне. Дзякуючы сваім дзеянням румынскі гаспадар набыў у Еўропе славу хрысціянскага героя, здольнага вызваліць Балканы і Канстанцінопаль. Найбольш значныя перамогі былі здабытыя ў бітве пры Кэлугэрэні 23 жніўня 1595 г., а крыху пазней, у кастрычніку 1595 г., і ў Джурджу-на-Дунаі, у выніку чаго асманская пагроза была адсунутая. Неўзабаве туркі запрасілі міру і былі вымушаныя зноў прызнаць Міхая незалежным гаспадаром. Але мір быў нядоўгі, бо Асманская імперыя пачала шукаць хаўрусу Уладаранне Міхая Харобрага і аб’яднанне румынскіх княстваў | 123
    Бітва пры Кэлугэрэні
    супраць румынскага гаспадара з Польшчай і Трансільваніяй. Дзеля ўмацавання сваіх пазіцый Міхай заключыў пагадненне з Габсбургскай імперыяй (1598), штоўпэўнай ступені ўраўнаважыла сітуацыю. Але патрабавалася нешта яшчэ, былі неабходны пэўныя энергічныя дзеянні, якія ўзмацнілі б уладу гаспадара ў чалавечым, тэрытарыяльным і эканамічным плане, бо толькі гэта давала б рэальную незалежнасць, у першую чаргу адносна турэцкай пагрозы. Міхай вырашыў, выкарыстаўшы саюз з аўстрыйскім імператарам, пашырыць сваю ўладу на ўсе тры румынскія княствы, якія называліся тагачаснымі гуманістамі Дакіяй. Іх аб’яднанню спрыяла і тое, што, у адрозненне ад балканскіх краінаў, румынскія зямлі не былі непасрэдна захопленыя асманамі, што дазваляла гаспадару мець большую свабоду ў дзеяннях. Іх гаспадаркі былі ўзаемадапаўняльныя, праз Карпаты праходзілі асноўныя гандлёвыя шляхі, трансільванскія купцы мелі прывілеі ў Валахіі ды Малдове, гаспадары й асобныя баяры якіх валодалі сотнямі крэпасцяў, кірмашамі і вёскамі ў Трансільваніі, а мітраполія трансільванскіх румынаў (з усімі прыналежнымі ёй епіскапатамі) знаходзілася ў кіраванні мітраполій Валахіі і Малдовы і г. д. Важным чыннікам быў і агульны этнічна-дэмаграфічны падмурак, бо румыны ва ўсіх трох румынскіх дзяржавах складалі 124 | Гісторыя румынаў
    пераважную большасць. У выніку ў 1599 г. войска Валахіі на чале з Міхаем Харобрым (фармальна ад імя імператара з роду Габсбургаў), пераваліўшы цераз Карпацкі хрыбет, увайшло ў Трансільванію і перамагло войска мясцовага ўладара. Гаспадар Валахіі быў абвешчаны й кіраўніком Трансільваніі. Годам пазней войска гаспадара дзвюх аб’яднаных румынскіх земляў зноў перайшло Карпацкія горы, гэты раз ужо кіруючыся на ўсход, у выніку чаго да новага палітычнага ўтварэння была далучаная і Малдова. Такім чынам улетку 1600 года ў Ясах Міхай Харобры прыняў вярхоўны тытул «гаспадара Валахіі, Трансільваніі і ўсяе Малдовы». У духу Рэнесансу сучаснікі ахрысцілі яго «аднаўляльнікам Дакіі» (restitutor Daciae), гэта значыць тым, хто зноўку злучыў землі колішняй Дакіі. Але ён злучыў іх на карысць румынаў, як асцярожна і ненаўпрост пачалі адзначаць сведкісучаснікі, а пазней ужо больш адкрыта падкрэслівалі нашчадкі. У Лондане ў гэты час трон па-ранейшаму займала каралева Лізавета, якая стварыла перадумовы аб’яднання Англіі і Шатландыі і заснавала ў Новым Свеце калонію Вірджынія, што пазней стала ядром вялікай амерыканскай федэрацыі.
    Але аб’яднанне было нетрывалым, бо памкненні Міхая былі непрымальнымі не толькі для венгерскіх нобіляў іх зусім не падзялялі ні палякі, ні туркі, ні Габсбургі. Аднаўленне Дакіі ў новых умовах на чале з румынскім кіраўніком не ўпісвалася ў тагачасныя міжнародныя рэаліі, і абставіны для гэтага былі таксама неспрыяльныя. Таму гаспадар-аб’яднальнік у выніку быў па-здрадніцку забіты па змове баяр 19 жніўня 1601 г. паблізу Турды.
    Аб’ядноўваючы тры дзяржавы, Міхай Харобры не дзейнічаў у нацыянальным духу, як гэта разумелі б сёння, ён не меў на мэце стварыць тагачасную Румынію, але ім быўзакладзены трывалы падмурак у стварэнне будучай Румыніі. У Трансільваніі ён ажыццявіў шэраг захадаў на карысць румынаў, ураўнаваўшы іх у правах з іншымі нацыямі, увёў пэўныя агульныя для ўсіх трох дзяржаваў установы. Апроч таго, захаваўшы ранейшыя ўладныя інстытуты, ён увёў у іх і румынаў, а захаваўшы ранейшыя афіцыйныя мовы, пачаў выдаваць загады і дакументы і на румынскай мове. Ён прымусіў заканадаўчы сход прызнаць права румынаў пасвіць скаціну з румынскіх сёлаў на ўзмежжы з паселішчамі вугорцаў і саксаў, а таксама вызваліць
    Забойства Міхая Харобрага. Гэавюра 1703 г.
    румынскіх святароў ад працоўнай павіннасці (абавязку адпрацоўваць на карысць нобіляў), ён звярнуўся да аўстрыйскага імператара, каб праваслаўе было прызнанае сярод іншых дазволеных рэлігійных культаў, і г. д. Афіцыйныя вярхі Трансільваніі, якія ўяўлялі сабой меншую частку насельніцтва, усведамлялі сур’ёзнасць небяспекі, якую ім несла дзейнасць новага гаспадара, і таму зрабілі ўсё, каб звергнуць Міхая і абсекчы ўсякія сувязі з дзвюма іншымі румынскімі дзяржавамі. Румыны ж, наадварот, «акрыленыя гаспадаром з іх народа» (як адзначыў адзін вугорскі храніст), падняліся на барацьбу супраць нобіляў, атрымалі вялікую надзею на вызваленне ў сваёй краіне і на роўныя правы з прызнанымі нацыямі. Пазней Міхай Харобры стаў для румынаў нацыянальным сімвалам, накшталт бацькі-заснавальніка, якім, скажам, стаў Джордж Вашынгтон для амерыканцаў. Румынскія нацыяналісты перабольшвалі ролю Міхая Харобрага, але яго віны ў гэтым, безумоўна, няма, а вось значэнне яго кіравання ў гісторыі Румыніі і ва ўсёй еўрапейскай цывілізацыі застаецца бясспрэчным.