Гісторыя румынаў
Ёан-Аўрэд Поп
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 232с.
Мінск 2019
• выключыць ужыванне ў стасунку да румынаў адыёзных і пагардлівых тэрмінаў «дапушчальны», «прымальны», «непрыналежны да паноўных нацый» як непрыстойных і несправядлівых;
• аднавіць ва ўсёй паўнаце грамадзянскія правы румынскай нацыі, у тым ліку яе права на ўдзел у кіраванні;
• афіцыйна абвясціць румынскую нацыю раўнапраўнай з усімі астатнімі нацыямі дзяржавы;
• дапусціць прадстаўнікоў румынскай нацыі ў станавыя сходы, іншыя цэнтральныя і мясцовыя ўстановы, адміністрацыю і ўвогуле прызначаць на ўсе грамадскія пасады адпаведна іх колькаснаму складу ва ўсім насельніцтве.
Гэты дакумент, адрасаваны ад імя ўсёй румынскай нацыі і падпісаны абодвума румынскімі біскупамі уніяцкім і праваслаў144 | Гісторыя румынаў
Гэорге Шынкай
ным, абапіраўся на філасофскія, гістарычныя і чыста прагматычныя аргументы. Аўтары звароту патрабавалі інтэграваць румынаў у дзяржаўную канстытуцыйную сістэму і рабілі гэта ў адпаведнасці не толькі з ідэямі Асветніцтва, але і з ідэямі Французскай рэвалюцыі, правоў чалавека і грамадзяніна, прынцыпаў свабоды, роўнасці і братэрства. Hi гэты зварот, ні наступныя, не былі прынятыя да ўвагі ўрадам, бо пагражалі разбурыць сярэднявечную сістэму панавання меншасці над румын-
скаю большасцю ў Трансільваніі, і іх мэта была сапраўды менавіта такою. Але румынскі нацыянальна-вызваленчы рухужо не мог быць спынены. Дзясяткі зваротаўу цэнтральныя і мясцовыя органы ўлады ад усё больш шырокіх слаёў румынскага насельніцтва паступова рыхтавалі глебу для рэвалюцыйных рухаў XIX ст.
У гэты самы час кіраўніцтва Валахіі і Малдовы змагалася за свабоду дзвюх іншых частак румынскай нацыі, якія жылі на поўдзень і наўсход ад Карпатаў. Грунтуючыся на ідэях незалежнасці Шэрбана Кантакузіна і асабліва Дзімітрыя Кантэміра, палітычная эліта гэтых дзяржаваў, не задаволеная рэжымам фанарыётаў, распрацавала палітычную праграму вызвалення з-пад асманскага пратэктарату. Цягам амаль стагоддзя, з 1735 па 1821 год, баяры і інтэлектуалыасветнікі гэтых краінаў звяртаюцца да кіраўнікоў розных хрысціянскіх дзяржаваў у Еўропе, у першую чаргу Аўстрыі і Расіі, але таксама Францыі, з просьбамі ўзяць прыдунайскія княствы пад сваю апеку, паспрыяць у захаванні іх аўтаноміі і прызнанні незалежнасці ад Турцыі, у аднаўленні на троне гаспадароў-румынаў (замест грэкаўфанарыётаў) і іх абранні прадстаўнічым сходам краіны, у вяртанні ў іх склад тэрыторый на поўнач ад Дуная, захопленых туркамі (Турну, Джурджу, Брэілы і інш.), і ўстанаўленні мяжы паміж Турцыяй і Валахіяй па Дунаі, а таксама на дазвол для румынскіх купцоў на
свабодны гандаль у Еўропе. Некаторыя даходзяць у сваіх ідэях нават да ўтварэння на аснове трох краінаў, населеных румынамі, «Каралеўства Дакіі» як буфернай тэрыторыі паміж вялікімі дзяржавамі, якая зменшыла б суперніцтва паміж імі, У падтрымку гэтых зваротаў прыводзіліся аргументы, якія фігуравалі ў даўніх дамовах паміж Румынскімі княствамі і Асманскай імперыяй, дзе туркі абавязваліся ў абмен за атрыманне ад румынаў даніны паважаць незалежнасць іхніх дзяржаваў, не ўмешвацца ў іх унутраныя справы, аберагаць іх тэрытарыяльную цэласнасць, не адбіраць у іх новых земляў і г. д. Апроч усяго іншага, гэтыя звароты былі натхнёныя і агульнымі ідэямі, пашыранымі ў той час у Еўропе і Амерыцы, ідэямі нацыянальнай і індывідуальнай свабоды, павагі да асобы і да народаў.
Культурны аспект: Трансільванская школа
Найболып значным феноменам румынскага асветніцкага руху стала дзейнасць Трансільванскай школы групы інтэлектуалаў, якія ператварылі культуру (перадусім такія галіны, як гісторыя, філалогія, літаратура, права і некаторыя іншыя) у зброю палітычнага змагання за нацыянальнае вызваленне. У XVIII ст. у палітычных дыспутах важнае значэнне па-ранейшаму надавалася гістарычнаму аргументу: мець уладу ў дзяржаве і карыстацца ў ёй усімі правамі павінны самыя старажытныя і самыя знатныя яе жыхары. Але, зыходзячы з гэтай логікі, румыны былі аб’ектам поўнага беззаконня, бо, як нашчадкі дака-рымлян, якраз яны й былі самымі старажытнымі і знатнымі жыхарамі Трансільваніі, хоць ніякіх правоў не мелі. Каб абгрунтаваць паходжанне румынаў навуковымі сродкамі, патрабаваліся высокаадукаваныя спецыялісты. Адным з такіх навукоўцаў быў Дзімітрый Кантэмір, але яго голас застаўся адзінокім, і ён не стварыў сваёй школы. Праблему вырашылі выхадцы з асяроддзя румынаў-уніятаў, якія, хоць і не атрымалі ўсіх абяцаных правоў, тым не менш здолелі па пэўных каналах наладзіць культурныя сувязі з Еўропай. Перадусім гэта адбылося дзякуючы намаганням такога вялікага падзвіжніка, якім быў уніяцкі біскуп Інакенцій Міку-Кляйн. Разам з некалькімі сваімі сучаснікамі ён заснаваў у 1754 г. у Блажы вышэйшую школу, з якой пасля выйшла 146 | Гісторыя румынаў
цэлая плеяда выдатных філолагаў і навукоўцаў. Лепшыя вучні гэтай школы атрымлівалі стыпендыі і накіроўваліся на вучобу ў школы Вены і Рыма, бліскуча закончыўшы якія, яны вярталіся дадому, каб стаць святарамі, пратапопамі, вышэйшымі іерархамі, прафесарамі, службоўцамі, юрыстамі і г. д. У канцы XVIII ст. з іх асяроддзя вылучылася група навукоўцаў і пісьменнікаў, сярод якіх найбуйнейшымі сталі Самуіл Міку, Георге Шынкай, Петру Маёр і Ёан Будай-Дэляну. Імі былі створаныя змястоўныя працы па гісторыі ды філалогіі, у якіх яны даказалі, што румынскі народ паходзіць ад рымлян, што ён заўжды і бесперапынна жыў на прасторах старадаўняй Дакіі, што ўсе румыны незалежна ад таго, у якіх дзяржавах ці землях яны жывуць, з’яўляюцца адзіным народам, што румынская мова вядзе радавод ад лаціны і яе захаваннем трэба апекавацца. Яны спрыялі друкаванню асветніцкіх твораў для народа, змагаліся з невуцтвам, выступалі за пераадоленне забабонаў. Вынікам іх неверагодна шматбаковай дзейнасці стала навуковае абгрунтаванне паходжання румынаў ад рымлян, што значыць ад аднаго з найбольш высакародных і цывілізаваных народаў у гісторыі. Яны свядома пакінулі ўбаку дакскі складнік ва ўтварэнні румынскага народа, бо дакі былі «варварамі», і таму у меншай ступені «нобілямі». I гэта яскрава падкрэслівае нацыянальную і палітычную скіраванасць іх намаганняў у плоскасці культуры. Ідэі, закладзеныя ў творах навукоўцаў Трансільванскай школы, былі ўспрынятыя ў штыкі прадстаўнікамі прыўладных нацый у Трансільваніі й афіцыйнай Венай, і іх публікацыя, безумоўна, не прынесла румынам ні раўнапраўя, ні нацыянальнага вызвалення, але яны стварылі ідэалагічны падмурак нацыянальнага руху XIX ст.
Сацыяльны аспект: сяляне або народ
Вялікія навуковыя намаганні эліты, скіраваныя на вызваленне нацыі, былі мала вядомыя простаму люду, бо падзел паміж элітаю і народам быў яшчэ відавочным. Інтэлектуалы ставіліся з сімпатыяй да сялян, смуткавалі з іх гаротнага стану, але лічылі, што справядлівасць можа настаць толькі праз апеляцыю да чалавечага розуму, праз законны шлях падачы петыцый і праз «асвету» гэта значыць праз навучанне і культурніцкую дзейнасць. Народ бачыў,
што ў яго цяжкім паднявольным становішчы не адбываецца ніякіх зменаў. Павіннасці сялян перад памешчыкамі і дзяржавай няўхільна раслі, праца шахцёраў у Заходніх Румынскіх гарах (Апусэнях) станавілася ўсё болей цяжкай, прычым нярэдка за яе нават не плацілі; аўстрыйскія ўлады забіралі ў вяскоўцаў лясныя і пашавыя ўгоддзі, пазбаўлялі іх права займацца лядавым земляробствам і г. д. Але галоўную незадаволенасць выклікалі вугорскія нобілі, якія панавалі паўсюдна і асабіста кіравалі ўсім, карыстаючыся з вынікаў сялянскай працы. Калі сяляне былі пераважна румынамі, то клас нобіляў складаўся амаль цалкам з вугорцаў. Усе сяляне былі залежнымі, або, кажучы іначай, прыгоннымі, і працавалі на землях памешчыкаў ці, значна радзей, апрацоўвалі зямлю, што знаходзілася ў дзяржаўнай уласнасці. Надзеі на вызваленне з добрай волі памешчыка ў сялян не было. Таму калі аўстрыйскі імператар у 1784 г. выдаў дэкрэт, згодна з якім прыгонныя сяляне з пэўных трансільванскіх тэрыторый, паступаючы ў памежныя палкі на вайсковую службу, атрымлівалі свабоду, а адначасова свой дом і зямельны надзел, гэта выклікала вялікі пярэпалах. Амаль усе сяляне-румыны рушылі да Алба-Юліі запісвацца ў войска, каб выратавацца тым самым ад прыгоннай залежнасці. Ніхто больш не хацеў апрацоўваць абшарніцкія землі. Тады, на просьбу нобіляў, набор у войскі быў адменены, а да непаслухмяных прыняты жорсткія меры.
У гэты час з’явіўся адзін селянін, які карыстаўся шырокім аўтарытэтам, бо шмат разоў ездзіў да імператара ў Вену, і ён пачаў распускаць чуткі, нібыта існуе імператарскі ўказ аб змяншэнні прыгонных павіннасцяў, але «памешчыкі» супраціўляюцца яго правядзенню. Звалі таго селяніна Нікула Урс, а мянушка ў яго была Хора. Да яго далучыліся яшчэ некалькі сялян Крышан, Клошка ды іншыя і яны вырашылі падняць паўстанне, але спачатку разам з іншымі прадстаўнікамі сялянства (а ўсяго набралася некалькіх соцень вяскоўцаў) пайсці зноў да Алба-Юліі, каб паспрабаваць запісацца ў войска і атрымаць зброю. Па дарозе 1 лістапада 1784 г. на іх напалі пасланыя ўладамі жаўнеры. Пасля гэтага паўстанне было ўжо не стрымаць, і з горных раёнаў яно пашырылася амаль на ўсю Трансільванію. 11 лістапада 1784г. паўстанцы атакавалі замак Дэва.уякім схаваліся памешчыкі, і выставілі ім ультыматум:
148 | Гісторыя румынаў
• памешчыкі мусілі прысягнуць румынскаму крыжу (як праваслаўныя);
• крыніцаю існавання памешчыкаў мусіла быць толькі служба на пасадах, дадзеных імператарам;
• памешчыкі не павінны былі мець землеўладанняў і мусілі плаціць падаткі, як звычайныя грамадзяне;
• землі памешчыкаў мусілі быць размеркаваныя паміж усім народам адпаведна з імператарскім указам.
Па сутнасці гэта была даволі перадавая сацыяльная праграма, якая адпавядала тагачасным ідэям роўнасці і свабоды, хоць яна і адлюстроўвала чыста сялянскі пункт погляду. Улады былі напалоханыя, яны пайшлі на перамовы з паўстанцамі і паспрабавалі ўлагодзіць іх абяцаннямі. Гэтым яны імкнуліся выйграць час, каб потым абрынуцца на сялян з рэпрэсіямі. I неўзабаве баі аднавіліся з новай сілай. Сяляне змагаліся з войскам, але за галоўнага ворага лічылі перадусім памешчыкаў. 3 разрастаннем паўстання сацыяльныя лозунгі трансфармаваліся ў нацыянальныя, сялян усё часцей пачалі называць румынамі (валахамі), а памешчыкаў вугорцамі. У выніку сацыяльны рух набыў нацыянальную афарбоўку і стаў ужо не толькі барацьбою сялян з памешчыкамі, але і паўстаннем пры-