Гісторыя румынаў
Ёан-Аўрэд Поп
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 232с.
Мінск 2019
11.1. «Малое аб’яднанне»
Часам так называюць аб’яднанне Валахіі і Малдовы, чыя агульная тэрыторыя ў 1859 г. складала прыкладна трэцюю частку ўсіх румынскіх земляў. Астатнія дзве траціны ўвойдуць у склад Румыніі пазней, пераважна ў 1918 годзе. Але значэнне акта аб’яднання 1859 года палягала ў тым, што ён паказаў усю рашучасць настрою румынаў стварыць сваю ўнітарную дзяржаву і стымуляваў далейшы рух у гэтым напрамку. Насельнікі абедзвюх краін яшчэ з часоў Сярэднявечча ўсведамлялі, што яны адзіны народ з агульным паходжаннем, мовай, рэлігіяй, традыцыямі і культурай і што палітычная мяжа, якою яны фармальнараздзеленыя, праведзеная не імі. He менш было зразумела і тое, што трансільванскія румыны таксама належаць да таго ж самага народа, аднак улада ў іх краіне аддадзена ў рукі нацыянальнай меншасці, а самі яны пазбаўленыя магчымасці кіраваць ёю. Таму прадстаўнікі румынскай эліты вырашылі, што першым крокам павінна стаць аб’яднанне дзвюх дзяржаваў за Карпацкай дугою, дзе румыны былі самі сабе гаспадары. Вялікіх высілкаў унутры краін гэта не патрабавала: жаданне аб’яднацца было моцным і ўсеагульным. Страх перад аб’яднаннем і звязанымі з ім непазбежнымі арганізацыйнымі і дэмакратычнымі пераменамі адчувала толькі невялікая купка гаспадароў, якія бачылі ў гэтым пагрозу свайму становішчу. I яна сапраўды была. Прысутнічалі, вядома, і пачуццё настальгіі, і мясцовая фанабэрыя, Нацыякальнае аб’яднанне і пабудова сучаснай Румыніі | 167
але не яны вызначалі кірунак тагачасных думак. А вось пераканаць вялікія дзяржавы ў неабходнасці гэтага аб’яднання было нашмат цяжэй. Першымі, хто ўзяўся за вырашэнне гэтай задачы, сталі былыя ўдзельнікі рэвалюцыі 1848 года, якія пасля задушэння руху масава высылаліся на Захад адноўленымі старарэжымнымі ўладамі, асабліва бухарэсцкай. Былымі рэвалюцыянерамі было створанае сапраўднае прарумынскае лобі ў італьянскіх дзяржавах, Англіі, Прусіі і самае моцнае у Францыі, у Парыжы. Нікалае Бэлчэску, К. А. Разэці, Думітру Брэціяну і іншыя (нароўні з такімі знакавымі дэмакратычнымі фігурамі, як Джузэпэ Мадзіні) былі сябрамі розных дэмакратычных еўрапейскіх арганізацый і дбалі пра лепшую долю еўрапейскіх народаў. Па меры ўсведамлення таго, што новая агульнаеўрапейская рэвалюцыя не больш, чым утопія, румынскія рэвалюцыянеры зразумелі, што дасягаць канкрэтных мэтаў кожнай асобнай нацыі можна паступова. Што да прычынаў, паводле якіх румынская дзейнасць за мяжой канцэнтравалася перадусім у Парыжы, то іх было шмат: у Францыі вучылася пераважная большасць румынскай моладзі; сучасная румынская культура развівалася пад уплывам французскай; французы, як і румыны, былі новалацінскім народам, Францыя была вялікай дзяржавай, чый голас у еўрапейскай палітыцы меў вагу; французская грамадская думка прыхільна ставілася да румынскай справы; французскі імператар Напалеон III і яго дарадцы былі зацікаўленыя дапамагчы
Думітру Канстанцін Аляксандру
Брэціяну Разэці
Нікалае
Бэлчэску
румынам, няхай хоць бы й зыходзячы з уласных прагматычных матываў эканамічных і палітычных інтарэсаў, якія Францыя мела ў Ніжнім Падунаўі.
Прарумынскі прапагандысцкі рух з цэнтрам у Францыі ахапіў амаль усю Еўропу. Так, у канцы Крымскай вайны (1853-1856), калі буйныя еўрапейскія дзяржавы дапамаглі Турцыі адолець Расію, Францыя падчас мірных перамоваў, што адбываліся ў Парыжы, паставіла пытанне пра аб’яднанне румынскіх краінаў на чале з кіраўніком, які мусіў быць прапанаваны замежнымі дзяржавамі. Такім чынам румынскае пытанне было ўзнятае на міжнародны ўзровень. Бурна пратэставалі дзяржава-сюзерэн Турцыя і Аўстрыя, якая валодала некалькімі правінцыямі з пераважна румынскім насельніцтвам, Англія ўстрымалася. Урэшце, мірным пагадненнем 1856 года было вызначана наступнае: сярод насельніцтва дзвюх краінаў мусіла быць праведзенае апытанне на тэму іх аб’яднання, Малдова і Валахія пераходзілі з-пад пратэктарату Турцыі і Расіі пад калектыўныя гарантыі сямі буйных дзяржаваў (акрамя дзвюх вышэйзгаданых, таксама Францыі, Англіі, Сардзініі, Прусіі й Аўстрыі), Малдове вярталіся тры раёны на поўдні Бесарабіі (захопленыя ў 1812 г. Расійскай імперыяй разам з усёй правінцыяй), што пазбаўляла Расію выхаду да Дуная.
Апытанне жыхароў дзвюх краінаў павінна было адбыцца на двух адмыслова скліканых выбарных сходах з прадстаўніцтвам усіх сацыяльных групаў Малдовы і Валахіі. Нягледзячы на спробы Аўстрыі і Турцыі сфальсіфікаваць вынікі галасавання, сходы 1857 года прынялі дзве амаль ідэнтычныя рэзалюцыі, якія адлюстроўвалі агульныя памкненні румынаў:
• аб’яднанне двух княстваў у адзіную дзяржаву з назвай Румынія;
• прызначэнне ў якасці кіраўніка спадчыннага прынца адной з кіроўных дынастый Еўропы, яго нашчадкі мусяць выхоўвацца ў традыцыях дзяржаўнай рэлігіі (праваслаўя);
• захаванне правоў і аўтаноміі новай дзяржавы на аснове старых румына-асманскіх пагадненняў;
• нейтралітэт дзяржавы і недатыкальнасць яе тэрыторыі;
• увядзенне ўсеагульных сходаў, надзеленых заканадаўчаю ўладай і ўпаўнаважаных рэпрэзентаваць інтарэсы ўсіх слаёў нацыі.
У 1858 годзе прадстаўнікі сямі буйных дзяржаваў ізноў сустрэліся на канферэнцыі ў Парыжы з мэтай абмеркаваць волю румынаў, выказаную імі на адмыслова праведзеных сходах. У выніку разыходжання ў поглядах паміж вялікімі дзяржавамі канчатковага вердыкту па аб’яднанню сфармуляваць не ўдалося. Аднак было дасягнута пагадненне, згодна з якім утвараўся саюз двух княстваў пад назвай «Аб’яднаныя княствы Малдовы і Валахіі» з аўтаноміяй, калектыўна гарантаванай усімі сямю вялікімі дзяржавамі, пры гэтым турэцкі пратэктарат заставаўся чыста фармальным; княствы захоўвалі кожнае свайго гаспадара (румынскага, а не замежнага паходжання), свае заканадаўчыя сходы, урады і сталіцы; ствараліся дзве цэнтральныя ўстановы адна з паўнамоцтвамі распрацоўкі сумесных законаў, другая з паўнамоцтвамі агульнага вярхоўнага суда, месцазнаходжаннем гэтых установаў вызначаўся горад Факшаны, што на рацэ Мілкаў, якая сімвалічна падзяляла два княствы; акрэсліваліся пэўныя агульныя ўмовы роўнасць усіх малдаван і валахаў перад законам, магчымасць абірацца на грамадскія пасады ў абедзвюх краінах; скасоўваліся ўсе манаполіі і феадальныя прывілеі, уводзіліся новыя выбарчыя правілы (заснаваныя на маёмасным цэнзе, г. зн. на ўзроўні даходаў); прадугледжвалася паляпшэнне становішча сялянства і г. д. Такі акт яшчэ не азначаў самога аб’яднання, але і не шкодзіў яму.
Новых гаспадароў павінны былі абраць на выбарчых сходах, якія мусілі адбыцца ў Ясах і Бухарэсце ў студзені 1859 года. У выніку магутнай прапаганды і ўдала праведзенай кампаніі з правядзеннем мітынгаў, выданнем адозваў, публікацый у прэсе і да т. п. нацыянальнай партыі ўдалося прыйсці да выбараў з выразна акрэсленай агульнай стратэгіяй. Першымі 5 студзеня 1859 г. прагаласавалі малдаване ў Ясах, якія выбралі гаспадаром палкоўніка Аляксандру Ёана Кузу, аднаго з кіраўнікоў рэвалюцыі 1848 г., чалавека новага, без шляхетнай крыві, але які горача выступаў за прагрэс і дэмакратыю. Нацыянальная партыя вырашыла, што дзеля таго, каб аб’яднанне адбылося дэ-факта, у Бухарэсце гаспадаром абавязкова павінны выбраць выбранніка малдаван. I вось 24 студзеня, пасля некалькіх драматычных тыдняў і асабліва апошніх сутак, калі народ не адыходзіў, абступіўшы залу пасяджэнняў, сход аднагалосна 170 I Гісторыя румынаў
прагаласаваўза абранне гаспадаром Валахіі таго самага Аляксандру Ёана Кузу.
Народная радасць была шчыраю і заслужанаю, увесь румынскі народ, у тым ліку жыхары правінцый, акупаваных чужынцамі, бачыў у гэтай падзеі зародак фарміравання сучаснай Румыніі. Міністра замежных справаў Францыі захапляла гэтая «прага да аб’яднання», якую праяўлялі румыны, а былы правадыр вугорскай рэвалюцыі Лаяш Кошут пісаў, што «такі дух неабходны нацыі, каб стварыць сваю бацькаўшчыну, ці, калі яна была страчаная, каб яе вярнуць».
11.2. Кіраванне Аляксандру Ёана I (1859-1866)
Аляксандру Ёан Куза
Кіраванне Кузы, які стаяў на чале дзяржавы пад імем Аляксандру Ёана I, можна падзяліць на два асобныя перыяды: першы, паміж 1859 і 1862 годам, калі ён змагаўся за міжнароднае прызнанне свайго падвойнага абрання і практычнае завяршэнне поўнага аб’яднання; і другі, паміж 1863 і 1865 годам, калі ён распачаў мадэрнізацыю Румыніі праз правядзенне глыбокіх рэформаў ва ўсім грамадстве. У 1859 г., дзякуючы руплівым дыпламатычным захадам, вялікія дзяржавы далі згоду лічыць Кузу за гаспадара адначасова ў Ясах і Бухарэсце, але адназначна прызнаць аб’яднанне дзяржавы не пагадзіліся; урэшце, калі было ўхвалена і яно, у студзені 1862 г. у Бухарэсце сабраліся першы аб’яднаны ўрад Румыніі і першы агульнарумынскі Нацыянальны сход. Гэта стала магчымым дзякуючы падтрымцы, якую аказвалі на міжнародным узроўні ў першую чаргу Францыя, а таксама Іта-
лія, Прусія і Расія. 3 дапамогай сваіх паплечнікаў гаспадар правёў поўную інтэграцыю ўсіх дзяржаўных інстытутаў ад арміі да царквы, аб’яднаўшы, у тым ліку, заканадаўства, фінансы, нацыянальныя сімвалы і г. д. Усё гэта адбывалася ў той самы час, калі прэзідэнтам ЗША стаў Аўраам Лінкальн, а асобныя амерыканскія штаты аб’явілі аб сваім выхадзе са складу Федэрацыі. У Еўропе ў гэты перыяд найбольш актыўную дзейнасць выяўлялі італьянцы й немцы, асабліва іх палітычныя і ваенныя вярхі, якія імкнуліся стварыць адзіную Італію і адзіную Германію.
Румынскі гаспадар і яго бліжэйшы паплечнік прэм’ер-міністр Міхаіл Кагэлнічану выступалі гарачымі прыхільнікамі структурнай перабудовы грамадства ў духу праграмы 1848 года, але не рэвалюцыйнымі метадамі, а шляхам паступовага рэфармавання. Заканадаўчы сход, у якім пераважалі кансерватары, не хацеў гэтых зменаў і галасаваў супраць любой прапанаванай рэформы, якая тычылася іх інтарэсаў. Тым не менш урад Кагэлнічану быў цвёрда настроены правесці секулярызацыю манастырскіх маёнткаў, а гэта значыць перавесці ва ўласнасць дзяржавы прыкладна чвэрць наяўных у краіне сельскагаспадарчых земляў і іншай маёмасці, што знаходзілася ў манастырскай уласнасці. Такі закон выклікаў абурэнне не толькі ў Румыніі, але і па-за яе межамі, бо палова той маёмасці і багаццяў належалі румынскім манастырам, якія былі заснаваны яшчэ ў Сярэднявеччы і падпарадкоўваліся патрыярхам усяго Усходу і гары Афон дзеля падтрымання аўтарытэту і дабрабыту гэтых Святых Земляў, якія тады знаходзіліся, як было прынята казаць, «у руках язычнікаў». Але з часоў Сярэднявечча да XIX ст. сітуацыя істотна змянілася, Грэцыя здабыла незалежнасць, і было ненатуральна, што чвэрць дзяржаўных земляў належыць духавенству і служыць замежным інтарэсам. Іначай кажучы, у цяперашняй сітуацыі выходзіла, што частка багаццяў адной краіны перацякае вонкі, пераважна ў іншую свабодную еўрапейскую краіну, якая больш не знаходзіцца пад уладаю «іншаверцаў». Румынская дзяржава дала грэцкім святарам пэўныя кампенсацыі і, нягледзячы на апазіцыю Турцыі, Расіі і Аўстрыі, у снежні 1863 года прыняла закон, паводле якога ўсе прыбыткі манастыроў у Румыніі належалі і заставаліся ў румынскай дзяржаве. Аналагічныя палажэнні былі 172 | Гісторыя румынаў