Гісторыя румынаў
Ёан-Аўрэд Поп
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 232с.
Мінск 2019
10.2. Арганічны Рэгламент
Арганічны рэгламент стаў зборам тых дакументаў, згодна з якімі ва ўнутраным жыцці румынскіх княстваў быў праведзены шэраг неабходных сучасных зменаў, прадугледжаных Адрыянопальскім пагадненнем. Дакументы былі распрацаваныя ў перыяд расійскай акупацыі дзвюма камісіямі, якія складаліся з валашскіх і малдаўскіх баяр, і ўступілі ў сілу ў 1831-1832 гг. Абодва варыянты Рэгламен-
РЕГ.ІЕМ ЕП Т УЛ ОР Г А ПIК
A
П Г1 Н ЦIП A Т У Л у й МОЛДОВЕЙ
ЕШІЙ
1854.
Вокладкі Арганічных Рэгламентаў Валахіі і Малдовы
ту адзін для Валахіі і адзін для Малдовы былі амаль тоеснымі і закладалі ўмовы для іх палітычнага і адміністрацыйнага аб’яднання. Рэгламент упершыню ўводзіў прынцып падзелу дзяржаўнай улады: гаспадар, які абіраўся пажыццёва надзвычайным агульным соймам, надзяляўся выканаўчай уладай, у ажыццяўленні якой яму дапамагаў урад з шасці міністраў; заканадаўчая ўлада належала грамадскаму сходу (парламенту), а судовую забяспечвалі мясцовыя суды і апеляцыйныя інстанцыі. Былі заснаваныя пракуратура і корпус адвакатаў,
Аляксандру Дзімітрые Гіка
Гэорге Бібэску
Міхаіл Стурдза
асучасненая падатковая сістэма, уведзены дзяржаўны бюджэт і адмененыя ўнутраныя мытні, рэарганізаваная нацыянальная армія, праведзеная школьная рэформа і закладзеныя нацыянальныя архівы; на заканадаўчым узроўні аб’ядноўваліся дзяржаўныя ўстановы і юрыдычныя сістэмы двух княстваў як пралог іх палітычнага аб’яднання, якое мела неўзабаве адбыцца.
Арганічны Рэгламент меў супярэчлівы характар для далейшага развіцця румынскіх княстваў: з аднаго боку, ён несумненна спрыяў мадэрнізацыі румынскага грамадства, але з другога, захоўваючы старую сістэму прывілеяў баярства і жорсткія ўмовы расійскага «пратэктарату», ствараў пэўныя перашкоды для яго прагрэсу ўвогуле. Паміж 1834 і 1848-1849 гг. гаспадарамі, выбранымі на аснове Рэгламенту, былі Міхаіл Стурдза ў Малдове і Аляксандру Дзімітрые Гіка ды Георге Бібэску ў Валахіі.
10.3. Абсалютысцкі рэжым Габсбургаў у Трансільваніі
і Букавіне
Аўстрыйскія імператары, якім у першай палове XIX ст. бездакорна служыў канцлер Клеменс фон Метэрніх, ажыццяўлялі кіраванне сваёй краінай у духу абсалютызму. Найпершымі іх лозунгамі былі цэнтралізацыя, анямечванне і акаталічванне, а дзеля правядзення іх у жыццё пры патрэбе шырока выкарыстоўваліся таемная паліцыя і цэнзура. 3 Вены ажыццяўлялася нават непасрэднае кіраванне Трансільваніяй, агульны сойм у якой не склікаўся аж па 1834 год, што, зрэшты, унутры краю не замінала панаваць вугорскай знаці. У пятым дзесяцігоддзі XIX ст. найбольш вострымі пытаннямі, якія абмяркоўваліся на мясцовых соймах, былі: зямельнае (бо сялянства па-ранейшаму было пазбаўленае ўсякага права валодаць зямлёю) і пытанне аб афіцыйнай мове. У перыяд з 1841 па 1843 г. у Трансільваніі павінен быў адбыцца пераход з лацінскай мовы ў якасці афіцыйнай на нейкую адну жывую. Натуральна, галасаваннем было вырашана, што такою мовай стане вугорская, бо румыны ў агульны сойме не былі прадстаўленыя, хоць румынскую мову ведала амаль усё насельніцтва. Барацьба румынскай нацыі за палітычныя правы ўступала ў новую фазу.
Захоп Аўстрыяй Букавіны ў 1775 г. стаў для Малдовы цяжкім ударам, бо яна страціла не толькі Чарнавіцкі павет і старажытную сталіцу краіны Сучаву, дзе знаходзілася магіла самага эмблематычнага яе гаспадара Штэфана Вялікага, але і адну з найбагацейшых і густа населеных частак сваёй тэрыторыі. Па 1849 год Букавіна не мела ніякай аўтаноміі і ўваходзіла ў склад правінцыі Галіцыя. Гэты факт палегчаў правядзенне ўладамі палітыкі змешвання насельніцтва: сярод румынаў рассялілі славян, пераважна ўкраінцаў, а таксама немцаўі габрэяў. Букавінскі епіскапат страціўнатуральную сувязь з Малдаўскай мітраполіяй у Ясах і быў перападпарадкаваны, як і праваслаўная царква Трансільваніі, Сербскай мітраполіі ў Карлаўцах. Палітыка дэнацыяналізацыі карэннага румынскага насельніцтва стала відавочнай, што абудзіла і на гэтых землях хвалю нацыянальна-вызваленчага руху.
10.4. Бесарабія пад расійскаю акупацыяй
Частка Малдовы, якую ў 1812 годзе акупавала «апякунка» Расія, была трохі большай за сучасную Данію і складала прыкладна Vs плошчы цяперашняй Вялікабрытаніі. Акрамя румынаў, якія складалі амаль 90% насельніцтва, у рэгіёне жылі славяне, габрэі, грэкі, армяне і гагаузы. Пачынаючы з 1828 г. Бесарабія страціла ўсякую аўтаномію, і расійская мова стала адзінай афіцыйнай моваю ў адміністрацыі, судаводстве ды іншых сферах дзяржаўнай дзейнасці. Пад уплывам палітыкі дэнацыяналізацыі шмат якія румыны страчвалі сваю этнічную ідэнтычнасць. Магутным інструментам дэнацыяналізацыі стала царква, якая ў расійцаў мела такую самую абраднасць, што і ў румынаў. У румынскія цэрквы прыйшлі расійскія святары; культавыя кнігі, царкоўныя набажэнствы былі пераведзеныя з румынскай мовы на расійскую. Але сувязі з Малдовай, а пазней, пасля 1859 г„ з Румыніяй не знікалі ніколі, частка эліты захавала нацыянальную самасвядомасць свайго народа. У складаных умовах першых гадоў замежнага панавання асновы румынскай культуры ў гэтай частцы акупаванай Малдовы былі захаваныя і ўмацаваныя дзякуючы дзейнасці мітрапаліта Гаўрыіла Бэнулеску-Бадоні (памёр у 1821 г.). 158 | Гісторыя румынаў
10.5. Дабруджа пад панаваннем туркаў
Частка Валахіі, якая выходзіла да чарнаморскага ўзбярэжжа яшчэ ў XV ст. трапіла пад турэцкую акупацыю гэтак сама, як Балгарыя, Сербія ці Албанія. У выніку румынскае насельніцтва змяшалася тут з турэцка-татарскім, балгарскім ды інш. і ўжо не складала большасці. Аднак і ў XVIII-XIX стст. румынская спецыфіка рэгіёна ўсё яшчэ захоўвалася, у т. л. дзякуючы міграцыі насельніцтва з іншых румынскіх правінцый, асабліва з Трансільваніі, адкуль прыбывалі пастухі ( «чабаны») са сваімі статкамі. Праз Дабруджу праходзіла частка шляхоў знешніх зносінаў Валахіі, якія набылі асаблівае значэнне пасля 1774 г„ калі ўпершыню была парушаная турэцкая манаполія на гандаль румынскімі таварамі. Пасля аднаўлення ў 1829 г. румынскай улады над партамі на Дунаі, асноўнай мэтай знешнепалітычнай дзейнасці валашскіх румынаў стала вяртанне Дабруджы з-пад улады туркаў.
10.6. Румынская рэвалюцыя 1848-1849 гг.
1848 год быў названы «вясною народаў», бо ад Францыі і Італіі да Польшчы і румынскіх княстваў рэвалюцыйныя сілы падняліся на барацьбу супраць старых рэжымаў і кансерватыўнага духу, супраць перажыткаў феадалізму, замежнага прыгнёту і абсалютызму, за дэмакратыю, канстытуцыйнасць і г. д. Французы сваім паўстаннем у Парыжы ў лютым 1848 г. паказалі прыклад і далі штуршок нацыянальнаму абуджэнню народаў усёй Еўропы.
Румыны, якія жылі ў двух розных аўтаномных краінах і шматлікіх правінцыях, акупаваных аўстрыйцамі, расійцамі і туркамі, не мелі практычнай магчымасці ажыццявіць у 1848 г. супольную рэвалюцыю, як не маглі зрабіць гэтага з прычыны раздробленасці ні немцы, ні італьянцы. Але высокія ідэалы й мэты ў румынаў былі агульныя: увядзенне дэмакратычных правоў і свабодаў, скасаванне феадальных парадкаў, незалежнасць і шырокая аўтаномія краіны, ліквідацыя чужаземнай «апекі», прыняцце канстытуцыі, распрыгоньванне сялян і надзяленне іх правам валодаць зямлёю, нацыянальнае вызваленне, аб’яднанне румынскіх дзяржаваў.
У Малдове рэвалюцыя пачалася ў сакавіку 1848 г. падчас сойму ў Ясах, дзе была прынята даволі памяркоўная праграма з мэтай пазбегнуць немінучай інтэрвенцыі расійскіх войскаў, што стаялі па той бок Прута. На чале малдоўскай рэвалюцыі ў стаялі Васіле Аляксандры, Міхаіл Кагэлнічану, Алеку Руса, Аляксандру Ёан Куза і інш. Але іх дзеянні былі спыненыя гаспадаром, і шмат хто з рэвалюцыянераў быў вымушаны ўцякаць у Трансільванію. Там яны ўзялі ўдзел у Вялікім румынскім сойме ў Блажы, а ў траўні 1848 г. у Брашове пад іх уплывам была створаная новая, значна больш радыкальная праграма, якою прадугледжваўся падзел зямлі паміж сялянамі ды аб’яднанне Валахіі і Малдовы. Другая група малдаўскіх рэвалюцыянераў на чале з Міхаілам Кагэлнічану ўцякла ў Букавіну, дзе ўжо таксама разгаралася румынская рэвалюцыя, галоўным ініцыятарам якой быў Эўдоксій Гурмузакі. I тут таксама была распрацавана даволі радыкальная праграма, якая ставіла за мэту аб’яднанне румынскіх земляў і вызваленне сялян.
У Валахіі рэвалюцыянеры былі арганізаваныя лепш і здолелі захапіць уладу. Большасць з іх былі выхадцамі з румынскага асяродку ў Парыжы, дзе ў 1845 г. было створана рэвалюцыйнае таварыства студэнтаў. Валахі і малдаване меркавалі пачаць рэвалюцыю адначасова ў абодвух княствах. Але падзеі развіваліся імкліва, і таму
адначасовае выступленне аказалася немагчымым. План прадугледжваў таксама, што, прынамсі, на поўдзень ад Карпатаў рэвалюцыя пачнецца паралельна ў чатырох месцах. Але ўлады перашкодзілі й гэтаму. Таму 9 чэрвеня 1848 г. рэвалюцыя ўспыхнула толькі ў Іслазе. Тут быў створаны першы рэвалюцыйны ўрад з удзелам Іона Эліядэ-Рэдулеску, Штэфана Галеску, Крысціяна Тэла ды інш., якія звярнуліся да народа з адозвай, што стала фактычна праграмаю рэвалюцыі. Рэвалюцыянеры рушылі на Бухарэст, дзе пад націскам народа
гаспадар адрокся ад улады, і яна перайшла да рэвалюцыйнага ўрада, у які цяпер уваходзілі Нікалае Бэлчэску, Георге Магеру, A. К. Галеску, К. А. Разэці. Нягледзячы на адсутнасць досведу і пэўныя дапушчаныя памылкі, новы ўрад пачаў ажыццяўляць рэвалюцыйную праграму: адмяніў баярскія званні, зацвердзіў трохкаляровы нацыянальны сцяг, вызваліў палітычных вязняў, заняўся стварэннем арміі і вырашэннем сялянскага пытання, ініцыяваў новую канстытуцыю, ажыццявіў захады па прызнанні новага палітычнага рэжыму еўрапейскімі краінамі, звярнуўся з заклікам да аб’яднання «малдаўскіх братоў» і г. д. Але ў верасні 1848 г. турэцкія і расійскія войскі ўварваліся ў краіну, і, нягледзячы на адчайны супраціў, рэвалюцыя была задушаная.
Найбольш складаныя рэвалюцыйныя працэсы адбываліся ў Трансільваніі. Тут у барацьбу за прагрэс уключыліся і румыны, што складалі большасць насельніцтва, і вугорцы, і саксы, і сэкеі. Дзеянні саксаў і сэкеяў былі болей сціплымі і лакальнымі і мелі на мэце пашырэнне правоў для іх асобных этнічных групаў. Вугорцы ў сваіх дзеяннях падтрымлівалі сувязь з паўстанцкімі масамі супляменнікаў у Вугоршчыне. Што да румынаў, то яны змагаліся за нацыянальныя ідэалы, якія тычыліся ўсёй іхняй нацыі. Спачатку, увесну 1848 года., калі ўзніклі першыя беспарадкі, адбываліся першыя сходы й выступленні, румынская і вугорская моладзь, а таксама саксы і сэкеі дзейнічалі супольна, бо мелі агульныя мэты: ліквідацыю габсбургскага абсалютызму і аўстрыйскай акупацыі, адмену феадальных парадкаў і здабыццё дэмакратычных правоў і свабодаў. Натуральна, што прыгнечаныя Габсбургамі народы хацелі сфарміраваць уласныя нацыянальныя дзяржавы, вызваліцца і жыць у Еўропе свабодных і раўнапраўных нацый. 3 гэтага і пачаліся рознагалоссі. Ключавым момантам стаў дзень 15 сакавіка 1848 г., калі вугорскія рэвалюцыянеры ў Пешце апублікавалі праграму, якая сярод іншага прадугледжвала стварэнне Вялікай Вугоршчыны ў яе сярэднявечных межах, уключаючы Славакію, Харватыю, Трансільванію, Банат, Крышану, Марамурэш, Ваяводзіну і інш. Пры гэтым стваралася б вялікая дзяржава, дзе вугорцы складалі б меншасць, бо над імі колькасна пераважалі б іншыя нацыянальнасці румыны, харваты, славакі, сербы, русіны (украінцы) і інш. Апроч таго, ніводзін з гэтых народаў не хацеў замены аўстрыйскай улады на вуторскую, бо такая