• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя румынаў  Ёан-Аўрэд Поп

    Гісторыя румынаў

    Ёан-Аўрэд Поп

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 232с.
    Мінск 2019
    65.28 МБ
    замена зводзіла б усю іх барацьбу на нішто, робячы бессэнсоўнай. He дзіва, што трансільванскія румыны, якія складалі % насельніцтва краіны, запратэставалі супраць такога рашэння, прынятага без кансультацый з імі. Іх кіраўнікі Сіміён Бэрнуцыу, Георге Барыцыу, Аўрам Янку, Андрэй Шагуна, Ёан Лемень, Аўгуст Трэбоніу Лаўрыян, Аляксандру Папіу-Іларыян, Арон Пумнул, Ціматэй Чыпарыу і інш. арганізавалі 15-17 траўня 1848 г. у Блажы буйны нацыянальны сход, у якім узялі ўдзел каля 40 000 чалавек. Прысутнічалі і румынскія рэвалюцыянеры з Малдовы і Валахіі. На сходзе была абнародаваная «Нацыянальная петыцыя» праграма румынскай рэвалюцыі, якою прадугледжвалася: нацыянальная незалежнасць румынаў Трансільваніі, вызваленне сялянства ад паншчыны без ніякіх кампенсацый з яго боку, стварэнне румынскай нацыянальнай гвардыі, увядзенне дэмакратычных свабодаў, забеспячэнне румынскай адукацыі на ўсіх узроўнях, распрацоўка канстытуцыі на прынцыпах свабоды, роўнасці і братэрства. Ад імя румынскай нацыі выказваўся «катэгарычны пратэст» супраць гвалтоўнага ўключэння Трансільваніі ў склад Вугоршчыны, і румыны абвяшчаліся «самастойнай нацыяй». Прагучалі нават заклікі да аб’яднання з Валахіяй. Удзельнікі сходу прынеслі
    Нацыянальны сход у Блажы 15—17 траўня 1848 г.
    ўрачыстую прысягу, якой абавязваліся паважаць «усе трансільванскія нацыі і ставіцца да кожнай з аднолькаваю пашанай», «не чыніць прыгнёту нікому і не цярпець яго ні ад кога». Быў абраны рэвалюцыйны ўрад, які атрымаў назву «Нацыянальнага камітэта», на чале з епіскапам Андрэем Шагунам і Сіміёнам Бэрнуцыу. Штаб-кватэру «Нацыянальнага камітэта» вырашана было размясціць у Сібіў. Камітэт сфарміраваў дзве дэлегацыі, адна з якіх павінна была ехаць у Вену, а другая у Клуж, каб паведаміць, адпаведна, імператару і заканадаўчаму сойму Трансільваніі пра рашэнні, прынятыя ў Блажы на месцы, якое з таго часу атрымала назву Поля Свабоды.
    Сойм нобіляў у Клужы, які ўсё яшчэ захоўваў сярэднявечную структуру, не прыняў да ўвагі патрабаванні румынаў і, скасаваўшы аўтаномію Трансільваніі, зацвердзіў яе ўключэнне ў склад Вугоршчыны адпаведна з рашэннямі вугорскай рэвалюцыі, прынятымі ў сакавіку 1848 года. Разам з тым, насуперак вугорскай рэвалюцыйнай праграме, клужскі сойм, які быў сходам землеўладальнікаўфеадалаў, адмовіўся адмяніць паншчыну, у чым румыны былі зацікаўленыя самым непасрэдным чынам, бо з іх большасць былі прыгоннымі. У выніку ўзнікаў жорсткі канфлікт паміж румынскімі рэвалюцыйнымі коламі, з аднаго боку, і, з другога, коламі як вугорскіх кансерватараў (знаці), так і вугорскіх рэвалюцыянераў, якія адмаўляліся прызнаваць права румынаў на нацыянальную і сацыяльную свабоду. Нічым не адрознівалася і сітуацыя, у якой знаходзіліся іншыя прыгнечаныя народы імперыі славакі, харваты ці сербы, якіх гвалтоўна залучалі ў склад Вугоршчыны, спасылаючыся на даўно зніклыя акалічнасці сярэднявечнай мінуўшчыны. Усе гэтыя народы, уключаючы румынаў, вымушаныя былі недзе шукаць дапамогі і знайшлі яе ў асобе габсбургскага ўрада, які абяцаў выступіць у якасці ўраўнаважвальнага чынніка, прызнаць нацыянальныя правы і аўтаномію краёў ды правінцый, хоць пры гэтым, безумоўна, пераследаваў у першую чаргу ўласныя імперскія інтарэсы. Іншымі словамі, апынуўшыся перад перспектывай, як і ў Сярэднія вякі, быць уключанымі ў склад Вугоршчыны без ніякай нацыянальнай аўтаноміі, трансільванскія румыны выбралі шлях збройнага супраціву. Яны абвінавацілі лідараў вугорскага рэвалюцыйнага руху ў тым, што тыя не паважаюць памкнення да свабоды ў іншых
    народаў і не жадаюць прызнаць, што, калі вугорцы маюць права на нацыянальнае вызваленне, то і румыны маюць такое самае права. У нацыянальным пытанні лідары вугорскай рэвалюцыі ставалі на адну прыступку з вугорскімі нобілямі, узносячы «перавагі» вугорскай нацыі і праслаўляючы дабратворны ўплыў «дапамогі», якую вугорцы нясуць румынам, сербам, харватам, русінам і іншым, дорачы ім магчымасць уліцца ў «шчодрае ўлонне» шматнацыянальнай ву-
    горскан дзяржавы, у якон вугорцы, нягледзячы на сваю колькасную меншасць, павінны панаваць. У ачмурэнні непамернага ксенафобскага нацыяналізму ў кансерватыўных вугорскіх колах вяліся размовы пра «цывілізатарскую місію Вугоршчыны ў Карпацкім рэгіёне», што гучала як абраза для астатніх тамтэйшых народаў.
    Улетку і ўвосень 1848 года паміж румынамі і вугорцамі адбылося некалькі сутыкненняў, шмат якія румыны былі рэпрэсаваныя вугорскімі ўладамі. Тады ў верасні 1848 г. лідары румынскай рэвалюцыі склікалі ў Блажы новы сход, на які сабралося каля 60 000 узброеных чалавек. Было зноў заяўлена аб непрымальнасці незаконнай анэксіі краю Вугоршчынай, выстаўлена патрабаванне склікаць усенародны сход з прапарцыйным прадстаўніцтвам румынаў, вугорцаў і саксаў, у адпаведнасці з іх колькасцю ў насельніцтве Трансільваніі. Сход саксаў у Сібіў ухваліў гэтую рэзалюцыю румынскага сходу
    Штэфан Людвіг Рот
    ў Блажы, а лідар саксаў Штэфан Людвіг Рот распаўсюдзіў яе сярод насельніцтва. Але знаць не пагаджалася на супрацоўніцтва і паранейшаму чыніла супраць румынаўузброеныя правакацыі. Урэшце Румынскім нацыянальным камітэтам было прынята рашэнне аб стварэнні збройнага рушэння дзеля абароны нацыянальнай ідэнтычнасці румынаў. Так былі сфарміраваныя румынскія ўзброеныя сілы нацыянальная армія, якая складалася з пятнаццаці легіёнаў, падзеленых на сотні
    на чале з прэфектамі і трыбунамі на ўзор былой арміі Старажытнага Рыма. Узначаліць войска даверылі маладому 24-гадоваму адвакату Аўраму Янку, якому было наканавана стаць нацыянальным героем пад мянушкаю «Уладар гор». Апусэні, дзе знаходзілася стаўка Аўрама Янку, сталі цэнтрам румынскага супраціву. Тым часам венскі імператарскі ўрад распачаўрэпрэсіі супраць удзельнікаў вугорскай рэвалюцыі, якія канфліктавалі з іншымі рэвалюцыйнымі рухамі прыгнечаных народаў рэгіёна, у тым ліку з румынамі. Паразуменне паміж вугорскімі і румынскімі рэвалюцыйнымі лідарамі сталася магчымым толькі ўлетку 1849 г., калі вугорскія лідары прызналі за румынскай нацыяй шэраг правоў і быў складзены праект румынскавугорскага прымірэння. Але было ўжо надта позна, бо аўстрыйскія і расійскія царскія войскі агульнымі сіламі пачалі жорстка душыць любыя праявы рэвалюцыйнага духу.
    Рэвалюцыйны рух на румынскіх землях пацярпеў паразу з дзвюх прычын як з прычыны пэўнай сваёй унутранай слабасці, так і, што было галоўным чыннікам, з прычыны інтэрвенцыі трох імперый расійскай, турэцкай і аўстрыйскай. У Трансільваніі румынскі рэвалюцыйны рух меў большы маштаб, з’яўляючыся, з аднаго боку, складоваю часткай агульнага руху ва ўсіх трох румынскіх дзяржавах, а з другога падтрымліваючы адносіны з вугорскім і іншымі народнымі рэвалюцыйнымі рухамі Аўстрыйскай імперыі. Габсбургскія ўлады спрытна скарысталася з асобных пралікаў кіраўнікоў вугорскай рэвалюцыі ды іх разыходжання ў поглядах з румынскімі лідарамі. У практычным і фізічным плане рэвалюцыйны рух 1848-1849 гг. быў задушаны сілаю зброі, але ён перамог у ідэйным сэнсе і з пазіцыі погляду ў будучыню. Ён выпрацаваў дэмакратычную і прагрэсіўную праграму, якую ў 1848-1849 гг. удалося рэалізаваць толькі ў нязначнай ступені. Але яна стала праграмай мадэрнізацыі Румыніі да 1918 г. Усе стратэгічныя мэты, пастаўленыя рэвалюцыянерамі 1848 г. перш заўсё нацыянальнае адзінства, сацыяльная свабода і поўная незалежнасць краіны былі паступова рэалізаваныя ў другой палове XIX стагоддзя і ў пачатку наступнага. Таму значэнне румынскай рэвалюцыі 1848-1849 гг. вялікае: яна не магла хутка змяніць тагачасны стан рэчаў, але істотна перайначыла будучыню румынаў і Румыніі ў прагрэсіўным і дэмакратычным сэнсе.
    11.	Нацыянальнае аб’яднанне
    і пабудова сучаснай Румыніі
    Пасля 1848 г. галоўнаю мэтай румынаў, якія з XVII і асабліва ў XVIII стагоддзі пачалі ператварацца ў сучасную нацыю, стала дасягненне нацыянальна-палітычнага аб’яднання. Паноўная на той час ідэалогія сцвярджала, што кожная нацыя вартая таго, каб мець уласную ўнітарную дзяржаву, якая разглядалася як падмурак дзеля захавання і развіцця як усяго нацыянальнага арганізма, так і кожнага індывіда, які складоваю часткай гэтага арганізма з’яўляецца. Шматнацыянальныя імперыі і царствы праяўлялі прыкметы стомленасці, яны ўжо не былі здольныя трымацца сваіх састарэлых прынцыпаў часоў абсалютызму ці неаманархіі, а іх частковыя саступкі ўжо не задавальнялі заняволеныя імі народы. Час народаў «з гісторыяй» і «без гісторыі», «вышэйшых» і «ніжэйшых», «надзеленых гістарычнай місіяй» і «народжаных жыць у падпарадкаванні» ўжо мінуўся.
    Пасля 1848 г. велізарнае жаданне румынаў аб’яднацца ў нацыянальную дзяржаву, актыўна і паслядоўна падаграванае адукаванай і актыўнай элітай, пачало спалучацца з міжнароднымі дзеяннямі, скіраванымі на тое, каб заручыцца падтрымкай вялікіх дзяржаваў. Румыны разумелі, што без падтрымкі пэўных вялікіх дзяржаваў адны толькі ўнутраныя іх высілкі не будуць мець поспеху і што аб’яднанне павінна праходзіць паэтапна, як гэта адбываецца ў італьянцаў, немцаў і некаторых іншых народаў. Было таксама зразумела, што перад тым, як імкнуцца да аб’яднання правінцый, якія фактычна знаходзіліся пад чужаземнай акупацыяй, спачатку трэба сфармаваць нацыянальна-дзяржаўнае ядро, аб’яднаўшы Валахію і Малдову, якія былі амаль незалежнымі краінамі са сваімі ўласнымі палітычнымі элітамі і дзяржаўнымі ўстановамі. Аб’яднанне румынаў у нацыянальную дзяржаву ўключала наступныя этапы:
    1)	1848-1859-1866: аб’яднанне Малдовы і Валахіі у адзіную дзяржаву з афіцыйнаю назвай Румынія і яе прызнанне вялікімі дзяржавамі;
    2)	1877-1878-1881: вайна за незалежнасць Румыніі і афіцыйнае прызнанне яе поўнай незалежнасці на міжнародным узроўні;
    далучэнне да Румыніі Дабруджы і абвяшчэнне краіны каралеўствам;
    3)	1916-1918-1920: удзел Румыніі ў Першай сусветнай вайне; далучэнне да Румыніі Бесарабіі, Букавіны, Трансільваніі, Баната, Крышаны і Марамурэша; прызнанне на міжнародным узроўні ўнітарнай румынскай дзяржавы.
    Другая палова XIX ст. і наступныя некалькі дзесяцігоддзя сталі для многіх нацый перыядам утварэння ці кансалідацыі іх палітычнага адзінства. Так было з немцамі, італьянцамі, румынамі, дый з амерыканцамі таксама, якія ў выніку Грамадзянскай вайны (1861-1865) пазбеглі расколу і ўмацавалі сілы сваёй нацыі.