Гісторыя румынаў
Ёан-Аўрэд Поп
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 232с.
Мінск 2019
гнечаных румынаў супраць паноў-вугорцаў. У якасці сімвалу сацыяльнай і нацыянальнай роўнасці памешчыкаў прымушалі апранацца ў румынскія строі і хрысціцца па-праваслаўнаму, а высакародныя дзяўчаты павінны былі выходзіць замуж за румынскіх сялян. Натуральна, супольнымі намаганнямі памешчыкаў і ўладаў паўстанне было ўрэшце задушанае. У 1785 г. Хору, Клошку і Крышана схапілі,
Хора і Клошка на чале групы паўстанцаў
закавалі ў кайданы і, правёўшы сёламі да Алба-Юліі, калесавалі там у прысутнасці тысяч сагнаных гвалтам сялян. Пасля гэтага целы паўстанцкіх правадыроў былі пасечаныя на кавалкі і раскіданыя ўздоўж дарог. Падчас паўстання загінула каля пяцісот сялян і было забіта каля ста пяцідзесяці памешчыкаў.
Паўстанне Хоры атрымала магутны водгук не толькі ў Еўропе, але і ў Амерыцы. Гэта была эпоха высакародных ідэй амерыканскай і французскай рэвалюцый. Выбітныя асветнікі таго часу такія, як, напрыклад, француз Жак-П’ер Брысо выступілі ў абарону румынскіх сялян. I гэтыя дзеячы, і прэса таго перыяду ўсведамлялі румынскі характар паўстання. Менавіта за нацыянальны яго каларыт пакутніка Хору назвалі «каралём Дакіі». Фактычна, паўстанне 1784 г. было сялянскаю спробай рашэння нацыянальнай праблемы вызвалення румынскай нацыі. Калі б сяляне атрымалі свабоду, то вольнай стала б і ўся румынская нацыя, бо больш за 90 яе адсоткаў складалася менавіта з сялян. Такая самая сітуацыя будзе ў 1789 г. у Францыі, дзе трэці стан скліча агульнанацыянальны сход, бо ён адзін будзе рэпрэзентаваць 90% нацыі. Венскі двор не стаў ужываць сярэднявечныя меры застрашэння сялянства, як таго хацелі памешчыкі, а наадварот, прыняў шэраг рашэнняў, якія палягчалі долю сялян, адным з найважнейшых сярод якіх стала аднаўленне асабістай свабоды селяніна (які быў пазбаўлены яе ў 1514 г.). Але ў астатнім жыццё сялян і, адпаведна, румынаў не надта змянілася да лепшага.
Нягледзячы на шматлікія петыцыі ды звароты, з дапамогай якіх асобныя валашскія і малдаўскія баяры-асветнікі імкнуліся прыйсці да нацыянальнага вызвалення, незалежнасці сваіх краінаў, адмены фанарыёцкака рэжыму і г. д., дасягнуць прыкметных вынікаў у жаданым напрамку ім не ўдалося. Ніводная з вялікіх дзяржаваўсуперніц ні Турцыя, ні Аўстрыя, ні Расія, якой карцела ўзяць на сябе ролю «дзяржавы-апякункі» румынаў і іншых праваслаўных хрысціян Асманскай імперыі не ішлі на тое, каб прыняць захады, якія адпавядалі б жаданням, выказаным у асветніцкіх баярскіх зваротах. Больш за тое, з прычыны росту падаткаў і празмернай паншчыны ў памешчыцкіх маёнтках становішча простага люду, асабліва сялян, нават пагоршылася. I хоць Асманская імперыя перажывала 150 g Гісторыя румынаў
глыбокі заняпад, гаспадары-фанарыёты й іх атачэнне па-ранейшаму «высмоктвалі ўсе сокі» з дзвюх румынскіх дзяржаваў. Пасля 1780 года «грэцкі ўплыў» у эканамічнай і царкоўнай палітыцы фанарыётаў нават узмацніўся. Румынам стала складаней займаць пэўныя дзяржаўныя пасады. Аднак ні прыход аўстрыйскіх ці расійскіх акупацыйных войскаў, ні спусташальныя войны не змусілі румынаў кінуцца ў роспач, а наадварот падштурхнулі да актыўных дзеянняў. Шмат якія румыны запісваліся добраахвотнікамі ў расійскую армію, каб ваяваць супраць асманаў, спадзеючыся на вызваленне сваіх краінаў. Але хутка яны з расчараваннем убачылі, што хрысціянскія «дзяржавы-вызваліцелькі» толькі адрываюць часткі румынскай зямлі на сваю карысць, акупуючы іх, як гэта ў 1775 г. зрабіла Аўстрыя, захапіўшы Букавіну, а ў 1812 г. Расія, гвалтам забраўшы Бесарабію.
У сувязі з узнікненнем у Еўропе агульнага клімату нацыянальнага адраджэння, калі ў барацьбу за сваю свабоду ўключыўся цэлы шэраг народаў (сербы, грэкі, італьянцы), румыны таксама перайшлі да актыўных дзеянняў. На іх чале стаў Тудар Уладзімірэску дробны землеўладальнік з Алтэніі, былы салдат-добраахвотнік і афіцэр расійскай арміі, былы купец і чыноўнік, гэта значыць цэласная асоба з вялікім жыццёвым досведам. Тудар усталяваў сувязі з таемным грэцкім таварыствам «Філікі Этэрыя» («Братэрствам сяброў»), створаным грэкамі Расійскай імперыі з мэтаю вызвалення Балканаў ад туркаў супольнымі намаганнямі мясцовых народаў. Але натуральна, што канчатковай мэтай «Этэрыі» было вызваленне ўласна Грэцыі, у дасягненні якога яны спадзяваліся на дапамогу Расіі.
У студзені 1821 г. у Бухарэсце памірае гаспадар-фанарыёт Аляксандр Суцу. Скарыстаўшыся з гэтага, Тудар і яго паплечнікі ўздымаюць паўстанне ў Алтэніі, дзе арганізуюць шэраг умацаваных раёнаў. У Падэшы яны склікаюць «Усенародны сход», які становіцца кіраўнічым органам свайго кшталту парламентам, пры якім фарміруецца нацыянальнае войска. На чале гэтага войска Тудар Уладзімірэску рушыць на Бухарэст і, увайшоўшы ў яго ў сакавіку 1821 года, бярэ ўладу. Праграма рэвалюцыйнага руху 1821 г., якая была зафіксавана ў некалькіх дакументах, уключала ў сябе: права народа на барацьбу з прыгнётам; прынцып нацыянальнага суверэнітэту; скасаванне несумленна набытай маёмасці; ліквідацыю замежнага Эпоха Асветніцтва | 151
Тудар Уладзімірэску
панавання; скасаванне феадальных прывілеяў; прызначэнне на пасады з улікам заслуг, а не маёмаснага становішча, займанне пасадаў пераважна румынамі, а не фанарыётамі; судовую, адміністрацыйную, падатковую і школьную рэформы; фарміраванне нацыянальнага войска; ліквідацыю ўнутраных мытняў; захаванне поўнай аўтаномнасці краіны. Рухавіком рэвалюцыі сталі вольныя і прыгонныя сяляне, вайскоўцы, гараджане, дробныя чыноўнікі й баяры, гэта значыць у большасці сваёй румыны, якія прагнулі свабоды. Два наступныя месяцы, красавік і травень 1821 г., каліўладазнаходзілася ў руках рэвалюцыянераў, былі прысвечаныя ператварэнню гэтай перадавой праграмы ў жыццё. Рэха барацьбы валашскіх паўстанцаў да-
сягнула Малдовы і Трансільваніі.
Разгортванню румынскай рэвалюцыі перашкодзіла некалькі чыннікаў: імкненне грэкаў-этэрыстаў падпарадкаваць змаганне іншых народаў сваім мэтам, іх няздольнасць сваімі сіламі перайсці цераз Дунай і пранікнуць на Балканы і ў Грэцыю, страта дапамогі Расеі, якую турбавалі толькі ўласныя вялікадзяржаўныя інтарэсы, пэўныя разыходжанні ў кіраўніцтве румынскага руху, інтэрвенцыя асманскіх войскаў на тэрыторыі на поўнач ад Дуная. Уначы з 26 на 27 траўня 1821 г. грэкі забілі Тудара Уладзімірэску, а яго войска было паступова разбітае туркамі. Прыкладна тады ж пацярпела паразу і войска грэкаў-этэрыстаў. Аднак паўстанне 1821 года не прайшло марна. Дзякуючы яму румынская праблема трапіла ў цэнтр увагі вялікіх дзяржаваў, якія пачалі шукаць магчымасці яе вырашэння. У выніку, пачынаючы з 1822 года гаспадары-фанарыёты ў Малдове і Валахіі былі замененыя на гаспадароў-румынаў, што стала 152 | Гісторыя румынаў
вялікай перамогай румынскага народа ў міжнацыянальнай гульні. Рэвалюцыйная праграма 1821 года, якую ўдалося рэалізаваць толькі ў малой ступені, была адноўленая і ўзятая на ўзбраенне рэвалюцыяй 1848-1849 гг., якая абапіралася на досвед, здабыты паплечнікамі Тудара Уладзімірэску.
5!
Хацін >.
ОДэбрэцэн
О Арадзя
Ліпава
Д й? о w
оТымішаара
ТЫМІШААРСКІ
БАНАТ
Бяпград'
С^-Марэ бс.гег
Сучавао
Бабылна о
Бістрыца
: оклуж
Турдао
ТРАНСІАЬВАНСКАЕ
КНЯСТВА
Алба-Юлія о, оСэбеш
ДэваОw о
Хунедаара
Алмаш ° о
Сібіў
о /
Сігішаара .
Фэгэраш?Брашоў
Сарокац^Р
КдзІЯ4 Рымніку-Вылча(
РГІасада \ 1 ОПаэнар
лОршава
^^Сэвэрын
СЕРБІЯ
ОКрі
Відзіна’
'^Сірэт
Баяо Тыргу-НямцО
Роман
.Тэкуч
Васлуй о
ОКымпулунг оАрджэш
ТО
Тыргавіштэ
■^ымніку-Сэрато
В A A A X I Я
аёвв °Бухарэст
ДжурдЧУд,'"'Туртукая
д Рахова Нікопаль'-"
л н С К А-
ЯсыО
>
Бен^з^^
Новая К
Стара
о
Бузэў •'
Чатан
МААДОВА
*•
, Стары Архейо
ОКанстанца
Бр^іла^
Т J Кухя
4
Румынскія землі пасля падпісання Бялградскай мірнай дамовы (1739). 1739-1774
10. Рэформа і рэвалюцыя першая палова
XIX стагоддзя
10.1. Агульныя рысы
Пасля 1815-1820 гг. у Еўропе аднавіліся спробы вялікіх дзяржаваў рэстаўраваць старыя парадкі і спыніць хвалю нацыянальна-вызваленчых рухаў, абуджаных паўсюдным пранікненнем ідэяў Французскай рэвалюцыі і вайною за незалежнасць Злучаных Штатаў Амерыкі. Велізарны энтузіязм у лібералаў і рамантыкаў выклікала думка аб вызваленні з-пад турэцкай улады грэкаў стваральнікаў самай старажытнай дэмакратыі. У сувязі з гэтым заходнія краіны й Расія пачалі праяўляць інтарэс і да іншых хрысціянскіх народаў на Балканах, а таксама да таго становішча, у якім апынуліся румыны, вугорцы, палякі.
У 1821-1822 гг. пасля стагоддзя кіравання фанарыётаў (г. зн. турэцкіх стаўленнікаў-грэкаў) на чале Валахіі й Малдовы, як мы ўжо згадвалі, зноў сталі гаспадары-румыны. На той час у межах Валахіі заставалася % яе былой тэрыторыі, бо Дабруджа і некалькі партоў на Дунаі (Турну, Джурджу, Брэіла) былі захопленыя туркамі, а Малдова пасля таго, як Букавіну ў яе забралі аўстрыйцы, а Бесарабію расійцы, займала ўсяго каля 2/5 сваіх колішніх земляў. Трансільванія, як ужо згадвалася, мела статус вялікага прынцыпату, які знаходзіўся пад аўстрыйскаю акупацыяй. Агульнае насельніцтва трох румынскіх дзяржаваўу гэтыя гады налічвала прыкладна шэсць-сем мільёнаў чалавек і мела найбольшую шчыльнасць у Трансільваніі, дзе % жыхароў (паводле перапісу 1844 г.) былі румынамі, прычым на поўдзень і на ўсход ад Карпатаў доля румынаў была значна болыпай. Сялянства ў румынскіх дзяржавах складала 80-90% насельніцтва. Іх эканоміка паступова развівалася, узніклі першыя сельскагаспадарчыя машыны, некаторыя з іх вырабляліся на месцы ў румынскіх дзяржавах. Расла колькасць мануфактур і прамысловай прадукцыі, пашыраўся гандаль і шляхі зносінаў.
Расея ўсё мацней праяўляе зацікаўленасць узяць пад свой пратэктарат Малдову й Валахію, што ўрэшце ёй і ўдаецца ў выніку пагадненняў, заключаных у 1826 г. у Акермане (Белай Крэпасці) і ў 1829 г. —у Адрыянопалі. Апошняе з іх, падпісанае пасля заняцця 154 | Гісторыя румынаў
Мірныя перамовы паміж расійцамі / туркамі ў 1828 годзе
расійскімі войскамі ў 1828 г. румынскіх дзяржаваў, мела далёкія наступствы, хоць акупацыя прадоўжылася шэсць гадоў. Адрыянопальскае мірнае пагадненне ўтрымлівала асобны пункт, які тычыўся румынскіх княстваў і ў значнай ступені забяспечваў ажыццяўленне нацыянальнай палітычнай праграмы, сфармуляванай румынскім баярствам, а менавіта: пацвярджэнне і пашырэнне аўтаноміі абодвух княстваў, пажыццёвае абранне іх гаспадароў з ліку румынаў, поўную свабоду гандлю (ліквідацыю асманскай манаполіі на гандаль), вяртанне Валахіі земляў з партамі на Дунаі (Турну, Джурджу, Брэілы). Апроч таго, падчас расійскай акупацыі быў распрацаваны шэраг дакументаў канстытуцыйнай значнасці, якія атрымалі назву «Арганічны Рэгламент» і якія Турцыя абавязвалася паважаць. 3 гэтай пары румынскія княствы афіцыйна знаходзіліся пад падвойным турэцкім і расійскім пратэктаратам.