Гісторыя румынаў
Ёан-Аўрэд Поп
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 232с.
Мінск 2019
8. XVII стагоддзе: ад Міхая Харобрага да фанарыётаў і Габсбургаў
Пасля смерці Міхая на працягу трох дзесяцігоддзяў павіннасці румынскіх дзяржаў перад Асманскай імперыяй былі значна зменшаныя, султанава вяршэнства зболыпага было фармальным, бо туркі асцерагаліся новых антыімперскіх паўстанняў. Але пазней, асабліва напрыканцы Трыццацігадовай вайны (1618-1648), палітычная залежнасць румынскіх дзяржаваў ад туркаў зноў узрасла, хоць і тады не была поўнай: румыны захоўвалі свае краіны, органы ўлады, свой эканамічны і сацыяльны лад іначай кажучы, аўтаномію, у адрозненне ад грэкаў, балгар, албанцаў, сербаў і інш., якія па-ранейшаму жылі пад поўнай акупацыяй. 3 прычыны войнаў, прыродных катаклізмаў, хваробаў жыццё румынаўзаставалася цяжкім. У другой палове XVII ст. Асманская імперыя зноў узмацняе ціск і павялічвае эканамічны прыгнёт, прымушаючы румынскія дзяржавы прадаваць шэраг прадуктаў туркам па зніжаных (прыкладна на 10-15%) цэнах у параўнанні з наяўнымі на еўрапейскіх рынках. Асобныя гісторыкі назвалі гэты феномен «гандлёвай манаполіяй» туркаў, хоць дакладнага вызначэння і акрэслення яму дагэтуль так і не дадзена. Як бы там ні было, ён не спыніў развіцця эканомікі: па-ранейшаму апрацоўваліся палі, сяляне пачалі вырошчваць кукурузу, на знешні еўрапейскі рынак выйшаў продаж прадуктаў жывёлагадоўлі, пашыралася і ўдасканальвалася горная прамысловасць, з’явіліся першыя мануфактуры. Сацыяльныя вярхі нобілі і баяры пачалі аб’ядноўвацца ў суперніцкія і нават варожыя адна да адной групоўкі, якія абіралі й змянялі гаспадароў ды вызначалі знешнепалітычную арыентацыю румынскіх дзяржаваў на Габсбургаў або Турцыю, або Польшчу, а потым, крыху пазней, і на Расію. Унутрыпалітычная барацьба паміж гэтымі групоўкамі, а таксама змаганне паміж імі ды гаспадарамі або прэтэндэнтамі на трон нанесла прыкметную шкоду румынскім дзяржавам.
У палітычным плане асобныя пераемнікі Міхая Харобрага спрабавалі працягваць яго палітыку ў Валахіі, трымаліся антыасманскай кааліцыі з хрысціянскімі кіраўнікамі і змагаліся за захаванне Гісторыя румынаў | 127
Матэй Басараб
Васіль Лупу
аўтаномнага статусу сваёй краіны. Сярод такіх гаспадароў трэба асобна адзначыць Матэя Басараба (1632-1654) у Валахіі і Васіля Лупу (1634-1653) у Малдове, якія, нягледзячы на ўзаемную варожасць, забяспечылі сваім краінам перыяд росквіту, сацыяльнага прагрэсу і культурнага ўздыму. Імі былі нават зроблены асцярожныя спробы мадэрнізацыі падатковай сістэмы. Нягледзячы на асманскае вяршэнства, румынскія гаспадары мелі самастойныя дыпламатычныя зносіны з хрысціянскімі краінамі і захоўвалі аўтаномію сваіх дзяржаваў. Ва ўтворанай антыасманскай кааліцыі Матэй Басараб лічыўся за «правадыра ўсяго Усходу», а Васіле Лупу ўспрымаўся як нашчадак кіраўнікоў Візантыйскай Імперыіі, бо «з выгляду больш нагадваў імператара, а не гаспадара», як пісаў летапісец. У сваім двары ён увёў цырыманіял візантыйскіх базілеўсаў. Большую свабоду дзеянняў, чым у гаспадароў
Гэоре (Дзьёрдзь) Ракацы I. прыдунайскіх княстваў, мелі кальві-
Малюнак Рэмбранта, 1631 нісцкія кіраўнікі Трансільваніі Ta-
бар Бэтлен (1613-1629), Георг (Дзьёрдзь) Ракацы I (1630-1648) і Георг (Дзьёрдзь) Ракацы II (1648-1657). Яны ўмацавалі цэнтральную ўладу ў духу абсалютызму, спрыялі эканамічнаму росту, падтрымлівалі рамёствы і гандаль. Аднак вынікі гэтага росквіту адчувалі толькі прызнаныя нацыі вугорцы, саксы і сэкеі, а румыны па-ранейшаму заставаліся адхіленымі ад удзелу ў афіцыйным палітычным жыцці і пазбаўленымі палітычнай улады. Трансільванскія кіраўнікі (прынцэпсы) заключылі некалькі дамоваў з Малдовай і Валахіяй, спадзеючыся на аднаўленне «Дакіі» пад сваім вяршэнствам і вызваленне з-пад турэцкага пратэктарату. У 1659 г. у румынскіх землях выбухнула антыасманскае паўстанне на чале з гаспадаром Міхням III (які натхніўся прыкладам Міхая Харобрага), аднак яго поспех кароткачасовым. На Захадзе ў гэты самы час адбываліся такія падзеі, як рэвалюцыя на чале з Оліверам Кромвэлем, англа-галандскія вайны, захоп англічанамі ў іспанцаў вострава Ямайка і шмат іншага.
У другой палове XVII на пачатку XVIII ст. пасля некалькіх слабых і кароткачасовых гаспадароў да ўлады прыходзяць Шэрбан Кантакузіна і Канстанцін Брынкавяну (у Валахіі) і Дзімітрый Кантэмір (у Малдове) тры выбітныя асобы ў гісторыі Дунайскіх княстваў. Пасля правальнага паходу туркаў на Захад ды іх няўдалай аблогі Вены (1683) адносіны паміж румынскімі гаспадарамі сталі шчыльнейшымі.
Кантакузіна, а пасля яго і Канстанцін Брынкавяну правялі перамовы з Габсбургамі дзеля ўсталявання незалежнасці краіны, забеспячэння ў ёй рэлігійных свабодаў, захавання мясцовых звычаяў і поўнага выхаду з-пад асманскага ўплыву. Дзімітрый Кантэмір спадзяваўся дасягнуць такой самай мэты (скасаванне султанскага
Дзімітрый Кантэмір
пратэктарату, дасягненне незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Малдовы й спадчыннасць сваёй улады) з дапамогай саюза з расійскім царом Пятром I у 1711 г. Але ўсе гэтыя спробы выйшлі няўдалымі, а гаспадары скончылі сваё жыццё драматычна ці нават трагічна. У прыватнасці, пасля няўдачы расійска-румынскага войска ў бітве пад Стэнілешці (1711) Дзімітрый Кантэмір быў вымушаны падацца ў выгнанне ў Расійскую імперыю, дзе працягнуў навуковую і культурную дзейнасць у духу ранняга Асветніцтва (або перадасветніцтва). Ён стаў адным з найбуйнейшых еўрапейскіх навукоўцаў свайго часу, напісаў пра мінулае і сучаснае свайго народа, пра адзінства ўсіх румынаў, пра іх музычнае мастацтва, рэлігійныя веравызнанні і да т. п. Кантэмір стварыў адну з найлепшых гісторый Асманскай імперыі. Яго імя і сёння можна ўбачыць на франтоне Парыжскай бібліятэкі св. Жэнеўевы побач з прозвішчамі выдатных сусветных навукоўцаў і культурных дзеячаў. Брынкавяну за 26 гадоў свайго кіраванняўмацаваўпрэстыж сваёй краіны, захаваў шчыльныя сувязі з Захадам, прытупіўшы пільнасць туркаў з дапамогаю дыпламатычных захадаў і велізарных сум грошай, узвёў манументальныя будынкі ў стылі румынскага барока, якому было нададзена яго імя. Урэшце яго выклікалі з усёй сям’ёй у Стамбул і паставілі перад выбарам: або здрадай нацыі і веры, або смерцю. 3 цвёрдасцю святога пакутніка Брынкавяну выбраў апошняе: перад яго вачыма былі забітыя чатыры яго сыны, а потым быў абезгалоўлены і ён сам. Пазней Румынская праваслаўная царква далучыла яго імя, як і імя згадванага вышэй Штэфана Вялікага, да ліку святых.
У год трагічнай смерці Брынкавяну трон у Вялікабрытаніі заняла Гановерская дынастыя (Георг I), а незадоўга перад тым англійскі парламент прыняў Habeas Corpus Act (1679), здарылася «славутая рэвалюцыя» (1688), быўзаснаваны Англійскі банк (1694) і адбылося аб’яднанне Англіі з Шатландыяй пад назвай Вялікабрытанія (1707). У Амерыцы судзілі «салемскіх ведзьмаў» (1692), Нью-Джэрсі стаў «каралеўскай правінцыяй» (1702), быў заснаваны Ейльскі ўніверсітэт (1701), а паўстанне індзейцаў Паўночнай Караліны было задушанае англійскімі войскамі. У Францыі падыходзіў да заканчэння доўгі і яскравы перыяд уладарання Людовіка XIV, якога празвалі «Каралём-Сонцам».
9. Эпоха Асветніцтва
9.1. Новыя палітычныя рэжымы: Габсбургскі і фанарыёцкі
Як ні парадаксальна, Асветніцтва прынесла чалавецтву не толькі здабыткі ў сферы культуры і свабоду ў самых розных яе праявах, але і было адзначана дэспатызмам, тыраніяй, войнамі і незлічонымі пакутамі. Румынскія дзяржавы ўступілі ў новую эпоху сцвярджэння сучаснай нацыі праз барацьбу за палітычнае і нацыянальнае вызваленне. Выразна не акрэсленыя і пераважна раздробленыя нацыі Сярэднявечча ўвайшлі ў новы перыяд актыўнага самасцвярджэння на аснове нацыянальных праграм, якія вялі да свабоды. Несумненна, як ад імя царквы, сям’і ці ўладара, так і ад імя ўсёй нацыі чынілася нямала несправядлівасці і злачынстваў, але гэта не павінна ўводзіць у зман і прыводзіць да асуджэння нацыі ўвогуле як формы чалавечай супольнасці.
Варажнеча паміж вялікімі дзяржавамі за панаванне ў цэнтральнапаўднёва-ўсходнім еўрапейскім рэгіёне прывяла да змены статусу румынскіх дзяржаваў. Так, Трансільванію захапілі Габсбургі, а Малдова і Валахія трапілі ў яшчэ большую залежнасць ад Асманскай імперыі, няхай і з захаваннем сваёй аўтаноміі. Апошнім пранікненнем туркаў у Цэнтральную Еўропу стала няўдалая аблога Вены ў 1683 г. Аблога з Вены была знятая дзякуючы польскім і хрысціянскім войскам на чале з каралём Рэчы Паспалітай Янам Сабескім, але перамогай скарысталіся аўстрыйцы. Яны кінуліся ў пагоню за турэцкім войскам і на падставе здзейсненага вызвалення хрысціянскіх краінаў ад туркаў занялі і далучылі да сваіх земляў Вугоршчыну, Славенію, Харватыю і Трансільванію (1684-1699). Трансільванія, якая была напалову незалежнай дзяржавай, трапіла ў непасрэднае падпарадкаванне, цалкам страціўшы свабоду знешніх стасункаў і апынуўшыся пад апекай аўстрыйскіх уладаў, якія прыйшлі сюды разам з габсбургскім войскам у 1687-1688 гг. і прымусілі мясцовыя станавыя сходы, што складаліся з набілітэту вугорцаў, саксаў ды сэкеяў, адмовіцца ад асманскага пратэктарату і прызнаць «імперскі сюзерэнітэт». Дыплом Леапольда 1691 г. (паводле імя аўстрыйскага імператара Леапольда I) стаў асноватворным дакументам, якія вызначыў статус Трансільваніі
Дыплом Леапольда 1691 г.
на наступныя амаль 150 гадоў. Гэты дыплом стаў пэўнага кшталту пагадненнем, заключаным паміж аўстрыйцамі і вярхамі паноўных у Трансільваніі нацый: захоўваліся ўсе іх сярэднявечныя прывілеі і надалей афіцыйна прызнаваліся тры нацыі (вугорцы, саксы і сэкеі) і чатыры «рэлігіі» пры далейшым прыгнёце румынаў, пры гэтым Трансільванія ўключалася ва ўладанні аўстрыйскіх Габсбургаў. У 1699 г. туркаў прымусілі афіцыйна ў выглядзе пісьмовай дамовы прызнаць іх адмаўленне ад любых прэтэнзій на Трансільванію.
Аўстрыйцы выношвалі планы прасунуцца са сваім войскам і за Карпаты да Дуная і Чорнага мора, але ў гэтым рэгіёне значныя
інтарэсы мела ўжо і Расія, дый туркі яшчэ не былі такімі слабымі, каб дазволіць спраўдзіцца падобным задумам Габсбургаў. Пастаянныя «здрады» румынскіх гаспадароў, асабліва Дзімітрыя Кантэміра
і Канстанціна Брынкавяну, прымусілі турак шукаць новыя метады кіравання румынамі і захавання іху арбіце асманскага ўплыву. Таму пачынаючы з 1711 г. у Малдове і з 1716 г. у Валахіі туркі пазбавілі мясцовых румынскіх гаспадароў улады і замянілі іх грэцкімі вяльможамі, якія паходзілі з квартала Фанар у Канстанцінопалі (чаму іх і пачалі называць фанарыётамі), бо канстанцінопальскім грэкам асманы давяралі больш. Фанарыёты прыбывалі ў румынскія землі са світаю грэцкіх баяр, службоўцаў, прыслугі і з вялікім жаданнем як найхутчэй узбагаціцца. Яны не карысталіся павагай сярод румынаў, бо, хоць і былі хрысціянамі, успрымаліся як турэцкія стаўленікі. Насуперак гэтаму нямала фанарыётаў былі культурнымі людзьмі, мелі сімпатыю да асветніцкіх еўрапейскіх і мясцовых румынскіх ідэалаў.