• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя румынаў  Ёан-Аўрэд Поп

    Гісторыя румынаў

    Ёан-Аўрэд Поп

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 232с.
    Мінск 2019
    65.28 МБ
    мі-асманамі апошняга балгарскага царства з цэнтрам у Відзіне. Але на пачатку XV ст. аўтарытэт Мірчы быў настолькі высокі, што ён нават вызначаў палітычную сітуацыю на ўсіх Балканах. Апякуючыся лёсам трансільванскіх румынаў, ён далучыў да Валахіі румынскія землі Усходняга Баната, наваколля Сібіў і Фэгэрашскага краю. Усе праваслаўныя царквы Трансільваніі былі падпарадкаваныя валашскай мітраполіі. Па сваёй смерці Мірча пакінуў вялікую і моцную краіну, яго сучаснік-летапісец назваў гаспадара «самым магутным і нязломным з уладароў-хрысціян». Усё гэта адбывалася прыкладна ў той самы час, калі Генрых IV, змусіўшы Рычарда II адмовіцца ад трона, заснаваў у Англіі дынастыю Л анкастэраў, а ў Італіі у Фларэнцыі, Венецыі, Мілане, Рыме пад уплывам ідэяў Дантэ Аліг’еры, Франчэска Петраркі і іх сучаснікаў квітнеў гуманізм, што, зрэшты, не спыняла звады і войны паміж італьянскімі гарадамі-дзяржавамі. На саборы каталіцкай царквы ў Канстанцы (1414-1418) быў пакладзены канец вялікаму расколу і вызначана месца знаходжання адзінага Папы Рымскага у Рыме (бо перад тым здаралася, што Папам Рымскім аб’яўлялі сябе адначасова і два, а нават і тры іерархі). У час правядзен108 | Гісторыя румынаў
    ня сабору 6 ліпеня 1415 года быў абвінавачаны ў ерасі і прыгавораны да спалення чэшскі прапаведнік Ян Гус, што выклікала «рэвалюцыю гусітаў» (1419-1434) першы значны еўрапейскі канфлікт, які меў нацыянальную афарбоўку.
    Янку з Хунэдаары (Янаш Хуньядзі)
    (1441-1456)
    Спадкаемцы Мірчы таксама цвёрда стаялі на абароне краіны, хоць некаторыя былі вымушаныя спалучаць узброеную барацьбу з палітыкай замірэння, ваенны супраціў з дыпламатычнымі захадамі і нават дзеля захавання статусу сваёй дзяржавы і зберажэння міру пэўны час сплачваць даніну султану. Болыіі за тое, некаторыя румынскія гаспадары станавіліся прыладай асманаў, удзельнічаючы на іх баку ў ваенных кампаніях. Неўзабаве праблема абароны закранула і Трансільванію, на чале якой у 1441 г. стаў румынскі ваявода
    Янку (Ёан) з Хунэдаары.
    Ён быў, як сказалі б сёння, «selfmade man», бо паходзіў з сціплай сям’і румынскіх князёў з Зямлі Хацэгулуй паўднёва-заходняй часткі гістарычнай Трансільваніі. Яго бацька вызначыўся на вайсковай службе ў вугорскага караля, якому тады служылі шмат якія румынскія князі, і за свае заслугі атрымаў зямельны надзел у жудэцы Хунэдаара, дзе пазней яго сын, будучы ваявода, пабудаваў уражвальны замак у гатычным стылі, найбуйнейшы з тых, што дагэтуль захаваліся ў Трансільваніі. Дзеля ўмацавання свайго становішча бацька нашага героя перайшоў у каталіцызм, навярнуўшы ў яго і сваіх сыноў. Але ў сыноў захавалася падвойнае імя адно румынскае і праваслаўнае
    Янаш Хуньядзі
    Свет Сярэднявечча | 109
    (ужыванае ў праваслаўных колах), а другое вугорскае і каталіцкае (ужыванае ў вугорскім і заходнееўрапейскім асяроддзі). Таму румыны і прадстаўнікі балканскіх праваслаўных народаў называлі ваяводу Янку (Янка), а вугорцы і заходнееўрапейцы Янаш (Ёганэс). Янку атрымаў выдатную ваенную адукацыю пры двары караля Сігізмунда I Люксембургскага, ваенны досвед у гусіцкіх войнах у Чэхіі і ў кампаніях у Італіі, а пачынаючы з 1439 г. здабыў некалькі перамогаў у бітвах з туркамі. У 1441 г. ён разбіў асманскае войска ў Сербіі, а потым у Трансільваніі і Валахіі. У 1443-1444 гг. ён арганізаваў «доўгую кампанію» маштабны ваенны паход на Балканы, пагражаючы нават захопам тагачаснай сталіцы Асманскай імперыі. Ашаломленыя туркі запрасілі міру, які і быў заключаны тэрмінам на дзесяць гадоў. Але ў 1444 г. па намаўленні ІІапы Рымскага быў арганізаваны новы «крыжовы паход» (з удзелам вугорскіх, румынскіх, харвацкіх, баснійскіх і інш. ваенных атрадаў), які, аднак, увосень таго ж года завяршыўся жахлівым разгромам хрысціян у бітве пад Варнай, дзе загінуў і вугорскі кароль Уладзіслаў I. У выніку Янку застаўся самым вядомым і ўплывовым дзеячам Вугорскага каралеўства і ў 1446 г. яго ўзначаліў. У новага кіраўніка ўзнікла ідэя стварыць сумесную антыасманскую кааліцыю, да якой, апроч Вугоршчыны, ён разлічваў далучыць абедзве румынскія дзяржавы, а таксама сербскія і албанскія войскі, аднак значнага поспеху ў гэтым напрамку ён не дасягнуў. У 1453 г. туркі захапілі цэнтр і сімвал усходняга хрысціянства Канстанцінопаль. He здолеўшы абараніць гэты сімвал, Янку стаў на абарону ўсёй Цэнтральнай і Заходняй Еўропы, якой пагражаў заваёўнік Канстанцінопаля Мехмед II. Янку сабраў усе свае збройныя сілы ў Бялградзе, які ў той час быў магутнаю крэпасцю на памежжы з Вугоршчынай, і яго амаль 30-тысячнае войска (а ў яго ўваходзілі выхадцы з Вугоршчыны, Польшчы, Чэхіі, нямецкіх земляў, а таксама нямала румынаў з Трансільваніі) выратавала Вугоршчыну і Еўропу, разбіўшы турак летам 1456 года. Пасля гэтага Янку стаў героем усіх хрысціян. Папа Рымскі назваў яго «пасланнікам Хрыста» і загадаў, каб у гонар вялікай перамогі і яе натхняльніка ва ўсіх каталіцкіх цэрквах штодня апоўдні білі званы. Але 11 жніўня 1456 г. Янку з Хунэдаары памёр ад чумы: гэта здарылася непадалёк ад Бялграда. Яго смерць аплаквалі ўсе хрысціяне 110 | Гісторыя румынаў
    Еўропы, ён быў пахаваны ў цэнтры роднай Трансільваніі, у АлбаЮліі, і на яго магіле быў выбіты надпіс, які захаваўся да нашых дзён: «Пагасла святло свету...» У Англіі тады якраз толькі ўсчалася вайна Пунсовай і Белай ружы бойка за трон паміж дамамі Ланкастэраў і Ёркаў, чыімі сімваламі былі ружы, якія яны шчодра абмылі крывёю. Францыя цяжка перажывала наступствы нядаўна скончанай Стагадовай вайны (1337-1453), а на Пірэнейскай паўвыспе праз шлюбны саюз аб’ядналіся Кастыльскае і Арагонскае каралеўствы.
    Улад Цэпеш
    Улад III Цэпеш (Дракула) (1456-1462)
    Як ні дзіўна, але адным з найбольш вядомых румынаў на Захадзе і ў ЗША стаў так званы Дракула, класічны «вампір». Стагоддзе таму ірландскі пісьменнік Брэм Стокер шукаў якога-небудзь страшнага персанажа, каб праз апісанне яго жудасных і скандальных учынкаў дагадзіць густам тагачаснага грамадства. Адзін сябар пісьменніка звярнуў яго ўвагу на крыважэрнага трансільванскага князя XV ст., якога небеспадстаўна ненавідзелі і чые зверствы перабольшвалі немцы, блытаючы іх з лютымі паводзінамі Эржэбэт Батары, што жыла на стагоддзе пазней і мела мянушку «Крывавай графіні». Вядома, да сюжэта рамана, які быў у выніку напісаны, трэба дадаць і яркую фантазію аўтара.
    У сапраўднасці Дракула быў князем з румынскай дынастыі Басарабаў і звалі яго Улад Драгула (што азначае «сын Драгула», бо ягоным бацькам быў Улад II Драгул). Бацька Улада Цэпеша быў гаспадаром Валахіі, але калі ў яго нарадзіўся сын, ён разам з усёй сям’ёй быў вымушаны шукаць прытулку ў Трансільваніі, дзе пэўны час жыў у выгнанні. Улада добра ведалі Янку з Хунэдаары і ягоны сын, будучы
    вугорскі кароль Мацьяш Корвін. У сталым веку Улад Цэпеш быў энергічным і суровым чалавекам, нават жорсткім, як і большасць ягоных сучаснікаў. Ён імкнуўся ўсталяваць законнасць і парадак, стымуляваць развіццё рамёстваў і гандлю, умацаваць войска. I дасягаў гэтага крывавымі метадамі, памяць пра якія захоўваецца дагэтуль, хоць часам іх бязлітаснасць, мабыць, перабольшваюць. Як бы там ні было, стаўшы, як і яго бацька, гаспадаром Валахіі, ён узняў прэстыж краіны і дамогся яе павагі ад суседніх дзяржаваў. У міжнародных стасунках ён імкнуўся ўкараніць пашыраны сёння прынцып узаемаадпаведнасці. У прыватнасці, Улад Цэпеш дамагаўся, каб купцы з Валахіі мелі ў Трансільваніі такі самы статус, якім карысталіся купцы-саксы, прыязджаючы ў Валахію. Саксы не пагадзіліся выконваць яго пажаданні, за што былі жорстка пакараныя. Тады, не дараваўшы такога стаўлення да сябе, купцы ахрысцілі валашскага гаспадара тыранам і разнеслі славу пра ягоную жорсткасць па краінах Заходняй Еўропы. Відаць, дзякуючы ім ён і стаў вядомы як «Дракула», бо вымаўленне «к» замест «g» характэрна для сакскіх гаворак. Так корань «drag» у ягоным імі змяніўся на «drac». У гісторыі румынаў асабліва дзякуючы вобразу, які стварылі яму пісьменнікі і гісторыкі ў эпоху рамантызму, гаспадар Улад застаўся сапраўдным сімвалам справядлівасці і прыкметным змагаром з асманамі абаронцам незалежнасці сваёй краіны. Ён адмовіўся выплачваць даніну румынскімі дзецьмі, якіх забіралі, каб выхоўваць янычарамі ў султанавым войску, і некалькі разоў удала разбіваў турак, завабліваючы іх у засады. Палонных ён загадваў саджаць на кол, і таму туркі ды іншыя ворагі далі яму мянушку Цэпеш, што ў перакладзе азначае «саджальнік на кол». Узімку 1461-1462 гг. валашскі гаспадар перайшоў са сваім войскам на паўднёвы бераг Дуная і разбіў турэцкія войскі, пакінуўшы 23 809 туркаў забітымі ў на полі бою і яшчэ 884 спаленымі ў іхніх дамах (менавіта з такой дакладнасцю ён пісьмова паведамляў пра гэта каралю Мацьяшу Корвіну). Туркі былі ў жаху, баючыся, што румынскі гаспадар захопіць нават Канстанцінопаль. Вяртаючыся, Улад вызваліў з палону і забраў з сабой вялікую колькасць балканскіх хрысціян, каб рассяліць іх у Валахіі. Тады зняважаны султан Мехмет II прыйшоў, як сведчаць крыніцы, з 200-тысячным войскам (хоць гэтая колькасць відавочна 112 | Гісторыя румынаў
    перабольшаная), каб пакараць гяура. Улад не меў дастатковай сілы, каб уступіць у адкрытую бітву з такою армадай, але прыняў тактыку бесперапыннага цвялення ворага хуткімі наскокамі і нават спрабаваў забіць султана. Ён ускладаў спадзяванні на дапамогу караля Мацьяша, але той, відаць, падгавораны саксамі, абвінаваціў валашскага гаспадара ў выдуманай здрадзе і, арыштаваўшы, амаль 12 гадоў пратрымаў у палоне ў Вугоршчыне, пасля чаго зноў вярнуў на валашскі пасад, але гэтым разам зусім на кароткі час і без прыкметнага поспеху.
    Штэфан Вялікі
    (1457-1504)
    У 1457 г. Улад Цэпеш дапамог маладому Штэфану, якога ведаў з дзяцінства, стаць гаспадаром Малдовы. I менавіта з часу кіравання Штэфана Малдова стала трэцяй румынскай сярэднявечнай дзяржавай, якая ўключылася ў вялікую агульную барацьбу супраць асманскай агрэсіі. Застаючыся гаспадаром амаль паўстагоддзя,
    Штэфан стаў самым значным румынскім уладаром Сярэднявечча, звязаўшы сваё імя і дасягненні з цэлай эпохай гэтак сама, як каралева Лізавета ў Англіі або Казімір IV у Польшчы. У народзе яго называлі «вялікім і святым» і шанавалі як нацыянальнага героя; яго выяву заўсёды цягам стагоддзяў увасаблялі з крыжам і шабляй у руках. Пасля кожнай перамогі над «нехрысцямі» ён згодна з хрысціянскай традыцыяй ставіў у падзяку Госпаду новую царкву, але будаваў царкву нават і тады, калі цярпеў няўдачу. Такім чынам