• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя румынаў  Ёан-Аўрэд Поп

    Гісторыя румынаў

    Ёан-Аўрэд Поп

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 232с.
    Мінск 2019
    65.28 МБ
    Раней было паказана, як пачынаючы з II—III ст. і цягам некалькіх наступных стагоддзяў сярод румынаў паступова пашырылася хрысціянства. У гэтым плане румыны адрозніваюцца ад сваіх суседзяў, якія прыходзілі з усходу ў розны час і пачыналі знаёміцца з хрысціянскім вучэннем толькі з моманту свайго прыходу. Вугорцы, напрыклад, трапілі ў Панонію ў 896 г. і хрысціянізаваліся збольшага толькі пад 1000 г.; протабалгары прыбылі на Балканы пад 680 г. і пераважная іх большасць прыняла слова Божае прыкладна ў 864 ці 865 гг. Хрысціянізацыя ў гэтых народаў адбывалася зверху ўніз намаганнямі іх уплывовых правадыроў такіх, як Іштван I Святы
    ў вугорцаў ці Барыс I (у хрышчэнні Міхаіл) у балгар. Hi ў румынаў, ні ў іншых аўтахтонных насельнікаў рэгіёна грэкаў, албанцаў нічога падобнага не назіралася. Калі на тэрыторыі Румыніі яшчэ толькі фарміраваліся першыя дзяржаўныя ўтварэнні, сярод румынаў ужо існавала народная хрысціянская традыцыя і была свая царкоўная арганізацыя (вядома, некананічная). 3 прычыны свайго геаграфічнага становішча і наяўнасці пэўных перашкод у сувязях з Рымам (як Старым, так і Новым Канстанцінопалем) румыны стварылі сваю царкоўную структуру на ўзор той, што была ў паўднёвых славян (славянізаваных балгар). Так яны сталі адзіным раманскім народам усходняга (візантыйскага) абраду. Іерархічна іх царква падпарадкоўвалася канстанцінопальскаму патрыярху, а мовай набажэнстваў, дзяржаўнага справаводства і кніжнай (пісьмовай) культуры стала стараславянская мова. Хрысціянскія епіскапаты на тэрыторыі сучаснай Румыніі існавалі яшчэ з IV ст. (у Дабруджы), аднак структурна арганізаваныя і трывалыя сувязі з Візантыяй ды яеўладаннямі на Балканахутварыліся толькіўХІ-ХІІІ стст. Маюцца шматлікія сведчанні аб дзейнасці епіскапатаў у Банаце, Крышане, Трансільваніі, але яны не маглі аформіцца дэ-юрэ з прычыны адсутнасці там румынскай дзяржаўнасці. Затое на поўдзень і на ўсход ад Карпатаў з XIV ст. былі створаныя праваслаўныя мітраполіі з цэнтрамі ў Арджэшы, Сучаве, а пазней у Тыргавіштэ і Бухарэсце (у Валахіі) і ў Ясах (у Малдове).
    Канкурэнцыя двух царкоўных цэнтраў (Рыма і Канстанцінопаля) пачалася на тэрыторыі Румыніі здаўна і асабліва ўзмацнілася пасля таго, як Вугоршчына ператварылася ў «апостальскае каралеўства» з місіянерскаю роляй акаталічваць «паганцаў, ерэтыкоў і схізматыкаў». Пасля 1054 г„ калі дзве царквы афіцыйна разарвалі адносіны, заходнія хрысціяне пачалі называць усходніх «схізматыкамі» (г. зн. раскольнікамі, якія парвалі адносіны з Рымам). У Трансільваніі каталіцызм падтрымліваўся вугорскай дзяржавай і прышлым з захаду вугорскім насельніцтвам, а таксама саксамі і сэкеямі. У XI-XII стст. тут паслядоўна, па меры падпарадкавання тэрыторыі, паўсталі першыя біскупствы рымскага (каталіцкага) абрадуўЧанадзе, Арадзе і Алба-Юліі. Пазней было заснавана згаданае вышэй палавецкае біскупства, а крыху яшчэ пазней біскупствы 98 | Гісторыя румынаў
    ў Бая і Бакэў (у Малдове) і ў Арджэшы (у Валахіі). У XIV ст. Анжуйская дынастыя афіцыйна абвясціла каталіцызм у Вугоршчыне, як сказалі б цяпер, «дзяржаўнай рэлігіяй». Тым не менш і пад 1380 год, нягледзячы на шырокую кампанію навяртання ўсіх у «адзіную веру» (каталіцызм), толькі крыху
    больш за траціну насельніц-	Царква ў Рэдэўці, некропаль
    тва каралеўства спавядала	першых уладароў Малдовы
    каталіцызм. Натуральна,
    у дзяржаве, афіцыйна абвешчанай каталіцкай, як гэта адбылося ў Вугоршчыне, юдэі, мусульмане і праваслаўныя не маглі мець прывілеяў. Так трансільванскія румыны, будучы народам праваслаўным і збройна падпарадкаваным, сталі грамадзянамі «другога гатунку», у якіх быў толькі адзін выбар: або прыняць каталіцтва, або, у адваротным выпадку, жыць у варунках дыскрымінацыі.
    Правасуддзе
    Старажытнае румынскае права (ius valachicum) абапіралася на трывалыя старажытнарымскія традыцыі і ўжывалася паўсюдна ва ўсіх румынскіх супольнасцях. 3 часам асобныя феадальныя ўтварэнні пачалі ўводзіць уласнае заканадаўства, спачатку у Трансільваніі, на заходні ўзор, потым у Валахіі і Малдове, на ўзор візантыйскі. Судовыя інстанцыі вызначаліся разнастайнасцю, пачынаючы ад старажытнага, сельскага суда, які складаўся з «людзей добрых і паважаных», суда феадальнага (з прадстаўнікоў баярства, «шляхты») і тэрытарыяльнага (у павеце, краі, камітаце, дыстрыкце і г. д.) да найвышэйшага у асобе кіраўніка краіны. Найвышэйшым суддзёй быў уладар (кароль), толькі ён зацвярджаў смяротныя пакаранні. Часам, аднак, гэтае права делегавалася прадстаўнікам мясцовай арыстакратыі, якая самастойна выносіла вердыкт пры разглядзе найбуйнейшых злачынстваў.
    Войска і сістэма абароны
    Ва ўсіх трох сярэднявечных румынскіх дзяржавах ваявода (кіраўнік) быў адначасова і вярхоўным вайскаводам, што і засведчваў яго тытул. Войска складалася пераважна з феадалаў, чыёй асноўнай задачай якраз і быў удзел у войнах і бітвах. У Трансільваніі намаганнямі магнацтва і каталіцкага біскупа з Алба-Юліі набіралася значнае войска, да якога далучаліся атрады саксаў і сэкеяў. Вялікую ролю ў трансільванскім войску мелі і румынскія князі, чые выключныя ваенныя заслугі ў абароне Вугорскага каралеўства пэўным чынам узнагароджваліся (яны маглі афіцыйна атрымліваць шляхецкія прывілеі). У Валахіі і Малдове войска фарміравалася пад сцягам гаспадара і складалася з баярскіх атрадаў, фарміраванняў свабодных сялян і гараджан. Паводле некаторых італьянскіх крыніц, у XV ст. румынскія гаспадаркі маглі разам выставіць дзеля адпору асманскай агрэсіі каля 100 000 чалавек конніцы і пяхоты. Калі небяспека асабліва ўзрастала, асобныя феадалы прыцягвалі для барацьбы і сваіх прыгонных. Узбраенне войска было тыповым для сярэднявечнай Еўропы. 3 XV-XVI стст. пачала выкарыстоўвацца і агняпальная зброя што праўда, яшчэ без прыкметнага поспеху. Важкую абарончую ролю адыгрывалі крэпасці, пабудаваныя на берагах Дуная і Днястра, а таксама ў Карпатах. Яны былі шчыльна звязаныя між сабой і ўтваралі цэласную сістэму абароны, як па Дунаі (ўмацаванні ў Турну, Джурджу, Брэіле, пазней захопленыя туркамі), так і па Днястры (крэпасці ў гарадах Хацін, Архей, Сарока, Бендэр, Чатаця-Албэ, або Белая Крэпасць).
    6.10.	Эканамічныя і сацыяльныя структуры
    У канцы XVI ст. насельніцтва ўсіх трох румынскіх сярэднявечных дзяржаваў складала каля двух мільёнаў чалавек (больш за 800 000 у Трансільваніі, прыкладна 600 000 у Валахіі і каля 500 000 у Малдове). Пераважная большасць з іхзаймаліся апрацоўкай зямлі й жывёлагадоўляй. Вырошчвалі пшаніцу, жыта, ячмень, авёс, проса, гародніну; гадавалі буйную рагатую жывёлу, коней, авечак, свіней. Фармальна зямля знаходзілася ва ўласнасці караля (у Трансільваніі) і гаспадароў (у Валахіі і ў Малдове), але сапраўднымі яе ўладальнікамі 100 | Гісторыя румынаў
    Румынскія дзяржавы пры канцы XVI стагоддзя
    былі феадалы, царква, свабодныя сяляне і некаторыя абшчыны. Такія паняцці, як феадал, феадалізм, феадальны лад і да т. п., даўно ўсталяваныя ў Заходняй Еўропе, паступова пашырыліся для вызначэння сярэднявечных адносінаў і на яе ўсходнюю частку. Аднак яны не ахопліваюць усёй палітры гэтых адносінаў, у значнай ступені адрозніваючыся, скажам, ад «феадальнай лесвіцы» ў Францыі. Сёння існуюць істотныя разыходжанні ў тлумачэнні тэрміна «феадалізм», якім характарызуецца тагачаснае заходнееўрапейскае грамадства, і гэта відавочна, бо чалавечае грамадства само па сабе надзвычай разнастайнае. Але ж ніякага новага ўсёахопнага тэрміну пакуль не прыдумана, і таму мы, з пэўнай умоўнасцю, будзем і далей выкарыстоўваць тут старыя навуковыя тэрміны, памятаючы, аднак, пра спецыфіку румынскіх сярэднявечных рэалій.
    На момант утварэння ўнітарных румынскіх дзяржаваў і захопу вугорцамі Трансільваніі (ХІ-ХІІІ стст.) усе гэтыя землі ўжо былі ва ўласнасці князёў і ваяводаў. Менавіта яны й былі найстаражыт-
    Дароўная грамата, якою Раман (Мушат) перадае свайму вернаму слузе тры вёскі на рацэ Сірэт
    нейшымі мясцовымі феадаламі. I тут пад феадаламі мы разумеем увогуле землеўласнікаў, якія мелі залежных сялян, што мусілі на іх працаваць і выконваць пэўныя вайсковыя абавязкі. Феадалы, у сваю чаргу, мелі пэўныя абавязкі перад каралём, выплачваючы яму рэальную ці ўмоўную даніну, якая фіксавалася ў дакументах. Такім чынам румынскія гаспадары і вугорскія каралі дакументальна прызнавалі правы асобных
    князёў, што ўзводзіла іх у ранг баяр, або нобіляў. Іншымі словамі, феадалы ў Валахіі і ў Малдове ўтварыліся як клас з былых князёў і ваяводаў. Што да Трансільваніі, дык тут паноўны клас паходзіў перадусім з адданых свайму каралю вугорцаў, якія атрымлівалі зямлю ў падзяку за службу і за ўпакорванне мясцовых румынаў. Да класа нобіляў былі далучаныя таксама асобныя кіраўнікі сэкеяў і саксаў, і нават некаторыя румынскія князі з аддаленых куткоў, дзе ім удалося захаваць уладу. Каб іх уладанні былі прызнаныя і каб ім афіцыйна быў нададзены шляхецкі статус, румынскія князі павінны былі атрымаць дакумент (дыплом), які пацвярджаў іх даўнюю ўладу над вёскамі, дзеля чаго яны мусілі прысягнуць на «верную службу» вугорскаму каралю і іншым буйным феадалам і вяльможам, а таксама перайсці (хоць бы дэкларатыўна) у каталіцызм. Шмат якія румынскія князі з Хацэга, Марамурэша ці Баната здолелі выканаць гэтыя патрабаванні і сталі нобілямі, але пераважная іх большасць, чые ўладанні месціліся на адкрытых, здаўна заваяваных прасторах, апусціліся па сацыяльнай лесвіцы, бо іх землі былі раздораныя вугорскім нобілям, царкве, саксам і сэкеям. Тым не менш румынскія князі, якія перайшлі ў дваранства, застаўшыся пры гэтым дробнымі сельскімі землеўласнікамі, змаглі захаваць сваю румынскую этнічную ідэнтычнасць, але тыя, што забагацелі і занялі 102 ў Гісторыя румынаў
    высокія дзяржаўныя пасады, паступова да XVI ст. змадзярызаваліся. Таму ў часы позняга Сярэднявечча румынаў у афіцыйна прызнаных вярхах грамадства ўжо не было так, як, напрыклад, вугорцаў, саксаў і сэкеяў, чые нобілі заўсёды былі прадстаўленыя ў кіраўніцтве Вугорскага каралеўства. Гэтая трансфармацыя грамадскага статусу румынскіх князёў адбывалася ў XIII-XV стст. У гэты перыяд яны яшчэ адыгрывалі прыкметныя ролі ў войску, перш за ўсё ў барацьбе з туркамі-асманамі, дзякуючы чаму некаторым князям і ўдалося захаваць свае ўладанні і ператварыцца ў нобіляў. Пэўны час іх яшчэ так і называлі «румынскімі нобілямі», але пачынаючы з XVI ст. вышэйшая арыстакратыя ўжо атаясамліваецца толькі з ядром «вугорскай нацыі», бо слова «шляхціч» стала сінонімам слова «вугорац».