Гісторыя румынаў
Ёан-Аўрэд Поп
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 232с.
Мінск 2019
ў значнай меры разгортваліся на тэрыторыі румынскіх дзяржаваў, вылілася ў знішчэнне шматлікіх матэрыяльных каштоўнасцяў і страты чалавечых жыццяў. Румыны ўдзельнічалі ў змаганні хрысціянскіх краін супраць Турцыі у тым ліку і як добраахвотнікі. Цягам доўгага перыяду гэтага супрацьстаяння асобныя румынскія правінцыі рабіліся аб’ектамі захопу і былі акупаваны замежнымі, пераважна хрысціянскімі краінамі, якія такім чынам «дапамагалі» румынам у вызваленні: так, аўстрыйцы захоплівалі Алтэнію (у 1718—1739 гг.), пасля Букавіну (якой уладарылі з 1775 па 1918 г.)> расійцы акупавалі Бесарабію (з 1812 па 1918 г.). Аўстрыйцы, забраўшы Банат у туркаў, валодалі ім з 1718 па 1918 г. Акрамя гэтага, як ужо адзначалася, пад уладай Аўстрыі з 1688-1699 гг. знаходзілася Трансільванія, дзе ў значнай ступені захоўвалася сярэднявечная, дыскрымінацыйная ў дачыненні да румынаў сістэма кіравання. Усё гэта прывяло румынаў да стварэння арганізаванага нацыянальнага руху. Нягледзячы на залежнасць ад Асманскай імперыі, прысутнасць грэкаў у якасці гаспадароў і тэрытарыяльныя страты, дзве румынскія дзяржавы на поўдзень і ўсход ад Карпатаў усё-такі захавалі сваю нацыянальную ідэнтычнасць. Тут гадавалася румынская адукаваная эліта, якая таксама пачала палітычную барацьбу за незалежнасць і палітычнае аб’яднанне румынаў.
9.5. Барацьба за нацыянальна-палітычнае вызваленне
Дзякуючы наступствам аб’яднання румынскіх земляў, ажыццёўленага Міхаем Харобрым, а таксама ў сувязі з узнікненнем новых еўрапейскіх гарызонтаў былая сярэднявечная румынская нацыя ўжо з 1600 г. пачала набываць сучасныя рысы. XVII стагоддзе прынесла нямала дасягненняў на нацыянальнай ніве, прывёўшы румынаў да ўсведамлення свайго нацыянальнага адзінства і старажытнага раманскага паходжання, што паслужыла штуршком да барацьбы за нацыянальнае вызваленне. На сцэну пачала выходзіць сучасная румынская нацыя, якая заяўляла пра сябе актыўнымі дзеяннямі, што ўрэшце мусіла прывесці да ўзнікнення ўнітарнай нацыянальнай дзяржавы. I ў папярэднія XV і XVI стст. былі румынскія знаўцы, якія ведалі, што іх народ паходзіць ад рымлян, «ад імператара Траяна, Эпоха Асветніцтва | 139
які спешыўся тут першым», што амаль усе насельнікі Трансільваніі, Марамурэша, Баната і інш. гавораць на адной мове і складаюць адзін народ, але ўпэўненасць у гэтым яшчэ не была пашыраная і не магла спарадзіць рашучых дзеянняў ад імя нацыянальнай супольнасці. Час для гэтага тады яшчэ не надышоў. Стагоддзю Асветніцтва было наканавана аб’яднаць лацінскасць, даўнасць і еднасць паходжання тры складнікі аднаго ўраўнення, на другім канцы якога стаяла нацыянальнае вызваленне, каб з іх вынікла канкрэтнае дзеянне.
Формы нацыянальнай барацьбы былі разнастайныя, але іх можна разбіць на чатыры групы: палітычныя, рэлігійныя, сацыяльныя і культурныя. Разгледзім кожную з іх больш канкрэтна.
1. У канфесійным плане імі былі:
- унія з рымска-каталіцкай царквой;
- асветніцкі рух на чале з грэка-каталіцкім біскупам Інакенціем Міку-Кляйнам;
- супраціў праваслаўнага насельніцтва ў Трансільваніі.
2. У палітычным плане:
- зварот баяр Валахіі і Малдовы да буйных дзяржаваў;
- петыцыі трансільванскіх румынаў (вядомыя пад лацінскаю назвай як Supplex Libellus Valachorum Transsilvaniae);
3. У сацыяльным плане:
- паўстанне Хорыі;
- нацыянальна-вызваленчы рух на чале з Тўдарам Уладзімірэску;
4. У культурніцкім плане:
ваяўнічае асветніцтва, прадстаўленае перадусім Трансільванскаю школай, а таксама аналагічнымі рухамі ў прыдунайскіх княствах.
Канфесійны аспект: праз пасярэдніцтва царквы да нацыі
Ідэя уніі трансільванскіх румынаў з рымска-каталіцкай царквой была царкоўным актам з палітычным кантэкстам, бо адказ румынаў меў нацыянальную форму: мы аб’ядноўваемся з вамі, калі вы даяце нам нацыянальныя правы! 3 гэтай прычыны праграма нацыянальнага вызвалення румынаў была выпрацаваная царкоўнікам, уніяцкім біскупам (з 1728 г.) Інакенціем Міку-Кляйнам. Ён звярнуўся да аўстрыйскіх палітычных уладаў і мясцовага трансільванскага кіраўніцтва з некалькімі патрабаваннямі (названымі 140 | Гісторыя румынаў
SVPPLEX LIBELLVS
VALACHORVM TRANSSILVANIJE IVRA TR1BVS BECEPTIS NATIONIBVS COMMVNIA POSTL1MINIO SIBI ADSERI POSTVLANT1VM.
СГМ KOTiS inSTORICQ . CR1T1C1S 1. C. E.
CIVIS TRAftSSlLPMU.
CLAVEJOPOLL
S«»p«ibu» « Typu Hurint , C»ef. K«< Dicall T.popjphi Apr
bbliop.br. MDCCXCJ
Першая старонка петыцыі Supplex Libellus Valachorum
Supplex Libellus «кніжная петыцыя»), у якіх зазначыў, што яны абавязаныя «вярнуць даўжок», бо, хоць румыны і аб’ядналіся з рымска-каталіцкай царквой, але абяцаных палітычных правоў так і не атрымалі. Міку-Кляйн неаднаразова і настойліва паўтараў гэтыя патрабаванні: адмена стаўлення да румынаў як да людзей падпарадкаваных, ураўноўванне іх у правах з іншымі нацыямі; дазвол прадстаўнікам румынскага народа займаць публічныя пасады, уключна з прадстаўніцтвам ва ўрадзе і станавых сходах (дзе на той час быў толькі адзін румын, сам гэты
біскуп!), права атрымліваць адукацыю і займацца рамёствамі прапарцыйна з колькасным прадстаўніцтвам у грамадстве; паляпшэнне становішча сялянства і ўсіх іншых сацыяльных катэгорый прыгнечанага румынскага народа. Біскупавы аргументы на карысць надання правоў яго нацыі адпавядалі часу і былі лагічнымі: румыны самы шматлікі народ Трансільваніі, яны выконваюць большую частку грамадскай працы, карысць ад якой атрымліваюць іншыя, апроч таго, яны і найстаражытнейшыя жыхары краіны, нашчадкі каланізатараў-рымлян яшчэ ад часоў імператара Траяна. Умовы жыцця румынскай нацыі і яе гістарычная спадчына становяцца для Інакенція Міку-Кляйна зброяй у палітычнай барацьбе, адстойванне сваіх нацыянальна-гістарычных правоў ператвараецца ў сапраўдную палітычную праграму нацыянальнага вызвалення ўсіх трансільванскіх румынаў.
Абураны прыгнечаным станам сваёй непрызнанай нацыі, грэблівым стаўленнем і непрыняццем уладаў, упэўнены ў сваёй праўдзе, біскуп ператвараецца ў палітычнага лідара: дзеля абмеркавання надзённых праблемаў нацыі ён склікае сінод у Блажы (цэнтры ўніяцкай царквы), куды запрашае найбольш вядомых прадстаўнікоў румынаў царкоўных і свецкіх дзеячаў, грэка-каталікоў
Інакенцій Міку-Кляйн
і праваслаўных. Па сутнасці, гэта быў своеасаблівы сход нацыянальнай рады. Імператрыца Марыя Тэрэзія, якую даўно ўжо гнявілі ўчынкі ўпартага біскупа, выклікала яго ў Вену (1744), дзе ён незаконна быў дапытаны і пачуў на свой адрас пагрозы. 3 гэтай прычыны Інакенцій быў вымушаны таемна пераправіцца ў Рым пад абарону Папы Рымскага, дзе 24 гады (па 1768 год) пражыў у выгнанні, спалучаным з забаронай вяртацца на сваю радзіму, пра якую ён ніколі не пераставаў думаць. Міку-Кляйн дзесяткі разоў звяртаўся пісьмова да прэлатаў і каранаваных асоб, імкнучыся палепшыць лёс сваёй нацыі. Ён памёр
у выгнанні, у Італіі, з верай у нацыянальнае абуджэнне румынаў роднай Трансільваніі і з упэўненасцю, што «сапраўднае ўваскрашэнне магчымае толькі на роднай зямлі».
Запавет біскупа-пакутніка быў выкананы толькі праз 230 гадоў, калі ўвосень 1997 г. яго прах быў прывезены з Рыма і перазахаваны ў Блажскім саборы.
Адмова трансільванскіх уладаў і венскага двара (па іх намаўленні) надаць трансільванскім румынам пісьмова абяцаныя імперскімі ўрачыстымі актамі 1699-1701 гг. грамадзянскія правы, пагардлівае стаўленне да зваротаў Інакенція Міку-Кляйна і яго выгнанне выклікалі беспарадкі сярод румынаў і спарадзілі тэндэнцыю да іх вяртання ў праваслаўе. Паміж 1744 і 1763 гг. адбыўся шэраг падзеяў, у якіх часам прысутнічалі і праявы гвалту, у выніку чаго частка трансільванскіх румынаў так і не захацела пакідаць праваслаўную веру або вярнулася назад да праваслаўя. Урэшце венскі двор вымушаны быў пагадзіцца на аднаўленне праваслаўнай царкоўнай іерархіі, і такім чынам з 1761 года ў румынаў афіцыйна стала дзве царквы праваслаўная і грэка-каталіцкая, абедзве з візантыйскім абрадам. 142 | Гісторыя румынаў
Сату-Марэ
О
д
Хацін
оДэбрэцэн
Арадзя
Бістрыца
Роман
оКяуж
Бабылна О
Сучава^ Баяо Тыргу-Нямцо
Турда°
ТРАНСІАЬВАНСКАЕ
Сірэт
Сарока
МАЛДОВА
Бенд.эро
Стары Архей
ЯсыО
Ііпава
Алба-Юлія
КНЯСТВА
о Сігішаара
оТымішаара
ТЫМІШААРСКІ БАНАТ
Дэвао
О'
Бялград
окраёва
о
Хунедаара
І<бЗІЯ0 Рымніку-Вылчао
^эбеш
,Алмаш о Сібіў
В A
A
СЕРБІЯ
рпасада
Фэгэрашоврашоў
оПаэнар
ОКымпулунг ОАрДЖЭШ
Рымніку-Сэрато
Васлуй0
оТэкуч
Брэіла
ТО
Тыргавіштэ
A X I Я
оБухарэст
Турну-^ Рахова ' ' нікопапь
Новая Кіліі ф °Старая I
Чатаця-А.
•r
°Бузэў
Джурд^д.
оКанстанца ’
с К А Я
Румынскія землі пасля Карлавіцкага кангрэса (1699). 1699-1718
Палітычны аспект: прызнанне румынскай нацыі
і аднаўленне Дакіі
У трансільванскіх румынаў не было іншай актыўнай і надзейнай эліты, апроч святароў, а Інакенцій Міку-Кляйн паказаў, што і адзін прэлат пры неабходнасці можа стаць палітычным лідарам. Выказаныя ім ідэі былі развітыя іншымі царкоўнымі дзеячамі, яго паслядоўнікамі, якія ўзнялі іх на яшчэ болып высокі ўзровень. Першыя афіцыйныя перапісы насельніцтва Габсбургскай імперыі ясна і недвухсэнсоўна засведчылі, што румыны складаюць дзве траціны насельніцтва Трансільваніі, але ўсімі выгодамі карысталася толькі кіроўная траціна нерумынаў вугорцы, саксы і сэкеі. Толькі яны прысутнічалі ў кіраўніцтве, з іх складаліся станавыя сходы і мяс-
цовыя органы ўлады, яны вяршылі суд, выдавалі законы, мелі свае школы, культурныя ўстановы і да т. п. Імператар Ёзэф II (1780-1790), які некалькі разоў наведаў Трансільванію, прасякнуўся лёсам сваіх румынскіх падданых, ён іх вітаў як нашчадкаў Рыма, спрабаваў і нават часткова здолеў выправіць сітуацыю, паменшыўшы сярэднявечныя прывілеі трох паноўных нацый і забяспечыўшы прынамсі мінімальнае паляпшэнне жыцця румынаў. Аднак пасля смерці імператара ў 1790 г. паноўны набілітэт адмяніў усе праведзеныя імператарам рэформы й вярнуўся да палітыкі кансерватызму. Тады румынскія падзвіжнікі, спачатку дзеячы царквы, а потым і свецкія асветнікі, дробная знаць, купцы з Брашова, афіцэры румынскіх палкоў і інш. разгарнулі шырокі нацыянальны рух. Такія выбітныя асобы, як Ёан Пара, Петру Маёр, Самуіл Міку, Георге Шынкай, Ігнаціе Дарабант, Ёан П’юарыу-Молнар ды іншыя, у пераважнай большасці грэка-каталікі, склалі некалькі бліскучых петыцый, сярод якіх найважнейшай стала «Кніга пажаданняў румынаў» (Supplex Libellus Valachorum) 1791 года прадстаўнічы акт румынскай нацыі (чыя назва сама паказвала, што ён пададзены ад імя ўсіх румынаў), які грунтаваўся на праграме, выпрацаванай Інакенціем Міку-Кляйнам. Канчатковая рэдакцыя дакумента была завершаная ў Арадзе пры двары ўніяцкага біскупа-асветніка Ігнаціе Дарабанта і адтуль была высланая ў Вену імператару Леапольду II. Румынская нацыя прасіла наступнае: