Гісторыя румынаў
Ёан-Аўрэд Поп
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 232с.
Мінск 2019
ўсяго толькі дэкаратыўнымі зменамі: «камуністычны ідэал» заставаўся ў сваёй сутнасці непарушным, а рэжым захоўваў і нават узмацніў жорсткае стаўленне да сваіх грамадзянаў. Пасля візіту ў Кітай і Паўночную Карэю ў 1971 г. Чаўшэску які стаў «палітычным турыстам» планеты! вярнуўся да жорсткай дыктатуры, раскрытыкаваў «касмапалітызм» (арыентацыю на Захад) і заклікаў засяродзіць увагу на нацыянальных дасягненнях. Культ ягонай асобы і сямейнасць у кіраванні
(асабліва далучэнне да ўлады жонкі) Нікалае Чаўшэску
выклікалі абурэнне ва ўсёй краіне.
Цэнтралізм у кіраванні, гвалтоўнае навязванне празмерных рытмаў эканамічнага росту, перабольшаная ацэнка ролі металургічнай і нафтахімічнай прамысловасці, адсутнасць эканамічнага стымулявання работнікаў, няўхільны рост знешніх запазычанасцяў прывялі да глыбокага эканамічнага крызісу. Да ўсяго гэтага далучыліся дрэнныя ўраджаі й палітыка выплаты ўсяго знешняга доўгу (каля 11000 000 000 долараўЗША), што паскорыла збядненне насельніцтва. Паралельна квітнела будаўнічая гігантаманія, былі «закрытыя» буйныя гарады (у іх не дазвалялася законна прапісвацца ўсім, хто жадае), у сувязі з палітыкай павелічэння нараджальнасці забараняліся аборты, была ажыццёўлена тэрытарыяльная «сістэматызацыя», уведзены кантроль над распаўсюджваннем друкавальных машынак, пашыралася зневажальная крытыка дзеячаў культуры і да т. п. Састарэлыя тэхналогіі вытворчасці не замяняліся на новыя. У імя дэманстрацыі «перавагаў сацыялізму» патрабавалася, каб румынскія навукоўцы ўсё вынаходзілі «за адну ноч». Звычайны грамадзянін мог не заўважаць усяго гэтага, але бачыў, што ў яго няма нічога свайго, што ён не можа нічога купіць за грошы, не мае магчымасці выхоўваць дзяцей, купляць лекі, мерзне ў дамах зімою і сядзіць у цемры з прычыны эканоміі, не могучы нават паглядзець па тэлевізары фільм і г. д.
А разам з тым партыйная прапаганда казала толькі пра «перамогі», «росквіт», «рост жыццёвагаўзроўню», «геніяльнага правадыра», «залатую эпоху», «загніваючы капіталізм», у якім пануюць забастоўкі, беспрацоўе, ужыванне наркотыкаў і г. д. Пасля 1980 г. сітуацыя яшчэ болып пагоршылася: тады з крамаў зніклі тавары першай неабходнасці і прадукты харчавання ад мыла, запалак і туалетнай паперы да мяса, малака, цукру, алею і рысу. Частка прадуктаў была пераведзена на «рацыянальнае размеркаванне»: іх выдавалі «па картках» у спецыяльных месцах, да якіх былі прыпісаны грамадзяне ў залежнасці ад месца пражывання.
Узмацненне ціску востра адчувалася амаль усім насельніцтвам, але асабліва нацыянальнымі, рэлігійнымі й сэксуальнымі меншасцямі. Ідэя «стварыць адзіны працоўны народ» была глыбока непрымальнаю для ўсіх, уключаючы нацыянальныя меншасці, сярод якіх кожная мела свае мову, рэлігію, вераванні, звычаі, сімвалы. Школы з выкладаннем на мовах нацыянальных меншасцяў захоўваліся, але іх колькасць зменшылася, а з 1984 г. венгерскія і нямецкія ліцэі сталі «змяшанымі» у іх па-ранейшаму выкладалі на венгерскай і нямецкай мовах, але былі ўведзены і румынскія класы з настаўнікамірумынамі. У той жа час на пэўных факультэтах і аддзяленнях, якія лічыліся «ідэалагічнымі» (гісторыя, філасофія), ва ўніверсітэце Бабеш-Бояі ў Клуж-Напоцы былі расфарміраваныя групы з венгерскаю мовай навучання: іх пакінулі толькі на спецыяльнасцях, якія не ўяўлялі небяспекі рэжыму (матэматыка, інфарматыка, фізіка,
Мірча Эліядэ
Эміл Чаран
Джорджэ Эміл Паладэ
Джорджэ Энэску Канстанцін Брынкуш Эжэн ёнэско
хімія, біялогія і да т. п.). Нацыянальныя меншасці былі занепакоеныя і праграмай «сістэматызацыі сёлаў», якую, хоць і ажыццяўлялі пераважна ў паўднёвых раёнах, дзе насельніцтва было амаль цалкам румынскае, лічылі за пагрозу гістарычнай спадчыне сваіх групаў.
Між тым, некаторыя румынскія інтэлектуалы, дый простыя людзі, пачалі ўсё часцей эміграваць на Захад (пераважна нелегальна). За мяжой расквітнела творчасць такіх румынскіх дзеячаў, як Джорджэ Энэску, Канстанцін Брынкуш (Бранкузі), Мірча Эліядэ, Эміл Чаран, Эжэн Іанэску (Ёнэско), Джорджэ Эміл Паладэ. Паступова пакінулі краіну румынскія габрэі й немцы, чый ад’езд асабліва паскорыўся пасля падпісання з Ізраілем і Федэратыўнай Рэспублікай Германіяй адмысловых пагадненняў, паводле ўмоваў якіх такая кантраляваная эміграцыя прыносіла рэжыму немалы грашовы прыбытак. Але большасць румынаў мусіла несці свой крыж, бо «месца румынаў было ў Румыніі», як вяшчала ў сваіх радыёперадачах «Свабодная Эўропа». Гэтая радыёстанцыя, а таксама «Голас Амерыкі» і Бі-Бі-Сі падтрымлівалі ў румынах надзею, неслі мясцовым інтэлектуалам (дый не толькі) праўдзівую інфармацыю пра ўнутраныя і знешнія падзеі, паведамленні пра якія падлягалі ў Бухарэсце цэнзуры, і паказвалі, наколькі непрыглядна выглядае вобраз румынскага рэжыму пры позірку звонку. Гэтыя радыёхвалі даносілі таксама рэха пратэстнага руху ў Румыніі, у прыватнасці, расказвалі пра дзейнасці дысідэнткі з Клужа Дойны Корня. Грубае парушэнне правоўчалавека, адчуванне мільёнамі румынаў поўнае беспрасветнасці, безумоўна, «На шляху пабудовы сацыялізму...» | 219
Нікіта Стэнэску
Ана Бландыяна
Марын Прэда
выклікалі ў Румыніі пэўны супраціў і дысідэнцкія настроі, але яны былі не такія, як у суседніх краінах, бо і сам румынскі камуністычны рэжым быў асаблівым, вылучаючыся якраз сілаю рэпрэсіўнай машыны. Зрэшты, здараліся ўсё-ткі й калектыўныя дысідэнцкія акцыі: страйк шахцёраўу даліне Жыў (1977), утварэнне «Свабоднага прафсаюза працоўных Румыніі» (1979), які ўзначаліў Паўл Гома, студэнцкая маніфестацыя ўЯсах (1987), пратэстная дэманстрацыя рабочых Брашова (1987) і г. д.
Нават ва ўмовах пастаяннай і рэальнай пагрозы шэраг інтэлектуалаў па-ранейшаму выяўляў нязломнасць, ствараючы вартасныя творы. Сярод такіх можна назваць Нікіту Стэнэску, Марына Прэду, Марына Сарэску, Ану Бландыяну, Міхая Батэза, Давіда Прадана, Аўгусціна Бузўру, Нікалае Брэбана, Мірчу Дынэску ды інш. Але найчасцей непрыманне сітуацыі было маўклівым, вызначалася агульным станам дыскамфорту, сораму і нават безнадзейнасці або праяўлялася ў спецыфічных формах абыходкавых крытычных прыказках і палітычных анекдотах, у ліку прымаўкі тыпу: «Мамалыга страва тыпова румынская, выбуху ў жываце ніколі не зробіць». I ў грамадстве таксама дзесяцігоддзямі нічога «не выбухала». Магчыма, не выбухнула б і ў 1989 г., калі б не ўзніклі адпаведныя ўмовы, у першую чаргу па-за межамі Румыніі. Але, перафразуючы словы Нікалае Бэлчэску, падзеі, якія адбыліся ў Цэнтральнай і ПаўднёваУсходняй Еўропе ў 1989 г. сталі не прычынай, а зручнай падставай для выбуху румынскай рэвалюцыі ў снежні таго самага года. Пры220 | Гісторыя румынаў
Тымішаара, 18 снежня 1989 года
чынаю ж было поўнае банкруцтва камуністычнага рэжыму, або, калі канкрэтней, рэпрэсіі, зневажанне чалавечай годнасці, холад, пустыя лозунгі, цемра, культ асобы, прыніжэнні, ізаляцыя і г. д., і да т. п. Няважна, як і кім Румынская «рэвалюцыя» 1989 года была падрыхтаваная, якія знешнія ці ўнутраныя сілы паспрыялі таму, што яна ўрэшце выбухнула, сапраўдным з’яўляецца факт, што больш за 99% яе тагачасных удзельнікаў шчыра верылі, што яны самі мяняюць румынскі свет, зрынаюць стары рэжым, вынішчаюць зло і робяць сапраўдную рэвалюцыю. Найбуйнейшыя дэманстрацыі 16-22 снежня 1989 г., у якіх узялі ўдзел мільёны людзей, даказваюць гэта. Кровапраліцце, як даніна ў адплату за волю, чые маштабы былі тады крыху перабольшаныя, тым не менш, здарылася сапраўды й было трагічным. Памерлыя гвалтоўнаю смерцю ў вялікай калатнечы кіраўнікі і людзі з вуліцы, ахвяры і каты усе яны былі ўраўнаваныя тым актам астатняга ахвярапрынашэння. Больш як тысяча чалавек загінула, а магчыма, нават болей. Да іх трэба дадаць яшчэ ўсе папярэднія дзясяткі тысяч ахвяраў камуністычнага рэжыму Румыніі. Тым фінальным актам гвалтоўным сконам сваёй камуністычнай дыктатуры Румынія зноў-такі была «арыгінальнай» у сваёй трагедыі, як «арыгінальным» быў і камуністычны рэжым a la roumaine.
16. Надзеі, мары, дасягненні...
Жыццё без надзеі бясплодная ніва. У румынаў усе іх вялікія надзеі і мары ажылі ў 1989 годзе. Тады ўяўлялася, што жыццё, нібыта на ўзмах чарадзейнай палачкі, пачне зараз жа мяняцца да лепшага. Цяпер ужо, казаў тады шмат хто, амерыканцы (заходнікі ўвогуле, якіх так чакалі ў 1945 г.) прыйдуць дакладна, і грамадства нарэшце пачне буйна квітнець! Аднак былі й скептыкі, якія якраз і аказаліся рэалістамі, яны лічылі, што, каб квітнець, павінен прайсці пэўны час, бо адолець наступствы старога рэжыму будзе няпроста. Асобныя палітыканы крычалі, што трэба адхіліць ад улады ўсё старое «камуністычнае» пакаленне, яно, маўляў, няздольнае пабудаваць новую Румынію. Але гэта было немагчыма. Было практычна нерэальна знайсці «чыстых» лідараў, бо ўся румынская палітычная эліта, з вельмі малым выняткам, была часткаю амаль чатырохмільённай Румынскай камуністычнай партыі. Астатнія румыны не мелі за душою нічога, апроч прагнага жадання. Сярод іх немагчыма было знайсці ні добрых менеджараў, ні добрых палітыкаў з выразнымі праграмамі, ні добрых банкаўскіх работнікаў, ні добрых знаўцаў капіталістычных стасункаў. Што да прадстаўнікоў румынскай дыя-
Першы дзень свабоды
спары, то яны, з аднаго боку, не карысталіся дастатковым даверам, бо іх занадта дэманізавала камуністычная прапаганда, а з другога, самі не наважваліся браць на сябе адказнасць. Сітуацыю, што склалася, алегарычна можна параўнаць з рыбнай заціркай: калі з капіталізму зрабілі камунізм, гэта, па сутнасці, было тое самае, як бы з вольнага мора рыб перасадзілі ў акварыум, а тады гэты акварыум ператварылі ў жалезны рондаль і пачалі варыць у ім з тых рыб зацірку. Калі ж настаў 1989 год, перад румынамі, як і перад іншымі народамі з постсацыялістычных краінаў, паўстала задача: вярнуць тое, што яшчэ заставалася жывым у зацірцы, з рондаля назад у мора, як было ад пачатку: зрабіць з камунізму капіталізм.
Першыя месяцы пасля снежаньскіх падзей 1989 года ў краіне панавала суцэльнае бязладдзе, якое выклікалася як агульным пачуццём няпэўнасці і няўпэўненасці, так і супярэчлівасцю першых захадаў, што прымаліся часовымі органамі ўлады. Простаму люду, які дзесяцігоддзямі кармілі адпаведнай ідэалогіяй, бліжэй была палітыка левага напрамку, і дзеячы, якія ўсё жыццё такой палітыкаю займаліся, ахвотна яе абяцалі. Адроджаныя «гістарычныя» партыі паўзначальвалі амаль невядомыя лідары, сярод якіх некаторыя толькі вярнуліся з эміграцыі, а той, хто не еў «соевага салямі», асаблівай падтрымкай у румынаў не карыстаўся. У гэтых умовах на першы план зноў выйшлі тыя, хто даўно стаяў пры камуністычнай уладзе, але на момант падзей 1989 г. займаў болып сціплыя пазіцыі ў грамадскапалітычнай іерархіі. Частка радыкальна настроенай інтэлігенцыі й моладзі патрабавала выключыць былых камуністаў з палітычнай дзейнасці, дзеля чаго на Універсітэцкай плошчы ў Бухарэсце быў арганізаваны вялікі страйк. У адказ на гэтую акцыю кіраўніцтва звярнулася па дапамогу да шахцёраў. Далейшыя падзеі атрымалі назву «Мінерыядаў» (адрум. mineri шахцёры). На другі дзень пасля закліку некалькі тысяч шахцёраў прыбылі з шахтаў Жыўльскай даліны ў Бухарэст і «дапамаглі», учыніўшы над дэманстрантамі гвалт, напаўшы і разбурыўшы штаб-кватэры апазіцыйных партый. Гэтыя дзеянні спарадзілі нестабільнасць у краіне і адмоўны розгалас за мяжой.