• Газеты, часопісы і г.д.
  • Губернскі Гродна Аповяды з гісторыі горада (канец XVIII ст. - пачатак XX ст.) Вячаслаў Швед

    Губернскі Гродна

    Аповяды з гісторыі горада (канец XVIII ст. - пачатак XX ст.)
    Вячаслаў Швед

    Выдавец: Баранавіцкая ўзбуйненная друкарня
    Памер: 167с.
    Баранавічы 2003
    84.73 МБ
    Серыя “Мой горад” Кніга трэцяя
    Вячаслаў Швед
    ГУБЕРНСКІ ГРОДНА
    Аповяды з гісторыі горада (кансц XVIII ст.  пачатак XX ст.)
    РУПП “Баранавіцкая ўзбуйненая друкарня” 2003
    УДК 908.(476.625 Гродна)(091)«17/19»
    ББК 26.89(4Бен)
    Ш 34
    Серыя “Мой горад” распрацавана доктарам гістарычных навук В.В.Шведам. Заснавана ў 1996 г.
    Рэцэнзенты: доктар гістарычных навук, прафесар ГрДУ імя Я. Купалы С.Я. КульСяльверстава; кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ імя Я. Купалы І.В. Соркіна.
    Швед В.В.
    Ill 34 Губернскі Гродна: Аповяды з гісторыі горада (канецXVIII пач. XX ст.) /  В. Швсд.  Баранавічы: Баран. узб. друкарня, 2003. 168 с.
    Серыя (Мой горад, кн. 3).
    ISBN 9856676274.
    У чарговай кнізс ссрыі “Мой горад” звсрнута ўвага на губсрнскі псрыяд гісторыі Гродна. Аўтар, абапіраючыся на разнастайныя дакумснтальныя крыніцы, раскрывас старонкі экана.мічнага, палітычнага і культурнага жьшця губернскага Гродна.
    Разлічана на дзяцсй сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, а таксама на ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Гродна. Можа быць выкарыстана як дапаможнік па краязнаўчых курсах у школах. гімназіях, ліцэях.
    УДК 908.(476.625 Гродна)(091)«17/19»
    ББК 26.89(4Бен)
    ISBN 9856676274
    © Швсд В.В., 2003
    3
    Слова да чытачоў
    3 моманту публікацыі другой кніжкі з серыі “Мой горад” прайшло пяць гадоў. Мяне не раз пыталіся: “Калі будзе трэцяя?” Аб’ектыўныя і суб’ектыўныя прычыны затрымалі яе напісанне, але цяпер яна ў Вашых руках, і мяркуйце самі, якая яна атрымалася.
    Я хацеў данесці да Вас працяг гісторыі нашага Гродна. Другая кніжка расказала аб трагічных падзеях  падзелах Рэчы Паспалітай, страце незалежнасці. Трэцяя  прысвечана “расійскаму” псрыяду гродзенскай гісторыі. Гродна ў гэты час развіваўся як губернскі горад; ён быў уцягнуты ў агульнарасійскае сацыяльнаэканамічнае, палітычнае і культурнае жыццё, але меў свае адметнасці і асаблівасці. Іх Вы знойдзеце, чытаючы аповяды пра прамысловае развіццё горада, пра ўдзел гарадзенцаў у франкарускай вайне 1812 г., патаемных і масонскіх таварыствах,паўстаннях 18301831, 18631864, 19051907 гадоў. Вы пазнаёміцеся з гродзенскімі старонкамі гісторыі дзекабрыстаў, гісторыі гродзенскага аддзялення Расійскага біблейскага таварыства, з трагічнымі падзеямі пажару 1885 г., з жыццём гарадзенцаў Вы даведаецсся пра шэраг асоб, пакуль малавядомых ці нсвядомых для Вас. Упершыню, напрыклад, друкуюцца поўныя спісы гродзенскіх губернатараў, павятовых і губернскіх маршалкаў (прадвадзіцелей дваранства). Гэта дасць Вам магчымасць, калі будзе жаданне, заняцца даследаваннем іх жыцця і дзейнасці.
    Наогул хацеў бы адзначыць, што гэтая кніжка, як і папярэднія дзве, нс з’яўляецца поўнай гісторыяй Гродна дадзснага часу. Гэта нарысы, аповяды з гісторыі горада, якія менавіта і кладуць пачатак манаграфічнага даследавання Гродна.
    Вячаслаў Швед, доктар гістарычных навук, прафесар Гродзенскага дзяржуніверсітзтй
    4
    ГУБЕРНСКІ ГОРАД НА ПРАВЫМ БЕРАЗЕ НЁМАНА
    У складзе Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага горад Гродна быў цэнтрам павета ў складзе Трокскага (да 1793 г.), a затым Гродзенскага (да 1795 г.) ваяводстваў. Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай апошняе перастала існаваць. Страта незалежнасці ВКЛ адбывалася ў 1772, 1793, 1795 гадах па адзінаму сцэнарыю: 1) дыпламатычныя перамовы паміж будучымі захопнікамі тэрыторыі РП; 2) стварэнне там прарасійскай канфедэрацыі; 3) увод расійскіх войск на тэрыторыю РП; 4) анексія зямель Беларусі; 5) легалізацыя апошняга на сеймс РП; 6) прысяга насельніцтва захопленых зямель расійскаму імпсратару. Нассльніцтва Гродзсншчыны, як і ўсёй Літвы і Белай Русі, апынулася ў краіне, якую Ф.Энгельс назваў “апошняй апорай агульнаеўрапейскай рэакцыі”, а У. Ленін  “турмой народаў”.
    Адміністрацыйнас ўпарадкаванне ВКЛ і Расійскай імперыі перад інкарпарацыяй адрозніваліся адно ад другога, і таму расійскі ўрад павінен быў праводзіць свас адміністрацыйнае ўладкаванне далучаных беларускалітоўскіх зямсль. У ВКЛ павятовая рэформа 1566 г. ліквідавала блытаніну розных тэрытарыяльных адзінак і стварыла выразную структуру з ваяводстваў і павстаў. У Расійскай жа імпсрыі праект адміністрацыйнага падзелу быў падрыхтаваны спецыяльнай камісіяй у 1767 г. Уся тэрыторыя дзялілася на 20 губерняў (кожная з іх вслізарных памсраў), тыя  на правінцыі, апошнія  на павсты. Беларусь, далучыўшыся да Расіі, стала палігонам для выпрабавання спачатку гэтага праекта, а потым  “Учреждення для управлсння губерннй” ад 7(18). 11.1775 г. На наш погляд, гісторык Пічэта слушна звязвае губернскае ўладкаванне зямель Беларусі з мэтамі царскага ўрада “больш цсснага іх зліцця з Расіяй” і называс гэта русіфікацыяй, бо насельніцтва звыклася з былым адміністрацыйным парадкам.
    Пасля трэцяга падзела Рэчы Паспалітай была створана паводле ўказа Кацярыны II ад 14(25).12.1795 г. Слонімская губерня, у склад якой увайшоў Гродна як цэнтр павета. У ім размеркаваліся павятовыя ўлады (адміністрацыйная і судовая) і гараднічы. Указам ад 14(25).11.1796 г. было арганізавана Слонімскае намесніцтва. Гродна застаўся павятовым горадам. Павел I указам ад 6( 17).02.1797 г. аб’яднаў Слонімскую і Віленскую губерні і ўказам ад 12(23).07.1797 г. стварыў з іх Літоўскую губерню, у складзе якой быў Гродзенскі павет. Паводле ўказа Аляксандра I ад 9(21 ).О9.1801 г. Літоўская губерня была падзелена на Віленскую і ЛітоўскаГродзенскую (так яна называлася да 1840 г.) губерні.
    5
    Гродна, а не Слонім стаў губернскім цэнтрам па эканамічных меркаваннях, а таксама таму, што ён “нздревле город довольно знатный”, тут жылі вялікія князі літоўскія і польскія каралі, замежныя паслы, знаходзіўся Галоўны літоўскі трыбунал, горад быў забудаваны добрымі і прыдатнымі дамамі і будынкамі, дзе можна было размеркаваць губернскія ўлады. Гродзенскую губерню склалі Брэсцкі, Гродзенскі, Ваўкавыскі, Кобрынскі, Лідскі, Навагрудскі, Пружанскі і Слонімскі паветы. Паводле ўказа ад 18(30). 12.1842 г. у склад губерні з 1843 г. уваходзілі Беластоцкі, Бельскі (злучаны з Драгічынскім) і Сакольскі паветы са скасаванай Беластоцкай вобласці, а Лідскі перададзены ў Віленскую губ., Навагрудскі  у Мінскую губ. Цікава, што на гэты раз ізноў узнікла пытанне на званне губернскага горада. Гродна перамог Беласток па прычынах гістарычнага старшынства, па статыстычных перавагах (большасць насельніцтва, выгоднае становішча на адной з галоўных рэк краю, развіццё прамысловасці і гандлю), па наяўнасці таго, што яшчэ трэба было ўладкаваць у Беластоку (адміністрацыйныя будынкі, сродкі камунікацыі). Такос адміністрацыйнатэрытарыяльнае ўладкаванне губерні захоўвалася да 1921 г.
    Фактычна ЛітоўскаГродзенская губерня пачала існаваць з 1 (13) студзеня 1802 г., калі ў поўнач адбылося першае пасяджэнне губернскага праўлення. У Каложы, ці ў царкве Раства Багародзіцы базыліянскага манастыра, адбылася літургія, затым  мша аб здароўі Гасудара Імператара і ўсёй царскай сям’і. Пасля гэтага прызначаныя літоўскім генералгубернатарам Л.Л. Бенігсэнам чыноўнікі сабраліся ў былым палацы А.Тызенгаўза, дзе размеркаваліся губернскія ўстановы (цяпер на гэтым месцы знаходзяцца помнік савецкім ваярам і Вечны агонь). Памяшканні былі акроплены святою вадой, і чыноўнікі прынеслі прысягу. Былі прачытаны “прмлнчные статьн” з высачайшага “Учрежденмя о губерннях”, пасля чаго віцэгубернатар стацкі дарадца Пётр Іванавіч Берг, дарадца праўлення Пётр Панкратавіч Прэжэнц і калежскі сакратар Нікіфар Загаранскі занялі свае месцы і загадалі “запісаць адкрыццё ЛітоўскаГродзенскай губерні ў журнал і данесці пра гэтае ў Кіруючы Сенат”, што і было зроблена. Пратакол першага пасяджэння захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Рэспублікі Бсларусь у Гродне. У гэты ж дзень адбылося першае пасяджэнне Гродзенскай казённай палаты.
    19 (31) мая 1802 г. указам, дадзеным Кіруючаму Сенату, быў пастаноўлены парадак дваранскіх выбараў у “губернях, ад Польшчы далучаных” на агульных падставах, прадпісаных па “Учрежденню о губерннях”. 3(15) сакавіка 1805 г. выйшаў указ "Аб парадку выбараў у губернях, ад Польшчы далучаных”. Адпаведна з ім было абме
    6
    жавана кола выбарчых толькі тымі дваранамі, якія мелі 18 ці болсй гадоў і валодалі ў губерні нсрухомым маёнткам, які прыносіць не меней 150 рублёў прыбытку. Маглі быць выбранымі на пасаду толькі дваране, не маладзейшыя за 23 гады і маючыя права голасу ў дваранскім сходзе. Павятовыя і губернскі маршалы выбіраліся таксама, як і прадвадзіцелі дваранства рускіх губерняў на падставе Даравальнай граматы дваранству ад 1785 г.
    11 (23) ліпсня 1802 г. высачайшым указам Сената быў зацверджаны герб ЛітоўскаГродзенскай губерні: у верхняй частцы шчыта “ездок в латах, скачушнй на белом коне в правую сторону, у которого в правой руке поднятая ввсрх сабля, а на левой надет серебряной шнт с красным осьмнконечным крестом” (Пагоня) ў чырвоным полі, у ніжняй  выява зубра ў сярэбраным полі; пасля 1845 г. на шчыце герба застаўся толькі зубр у чырвоным полі. У 1878 г. была зменена выява зубра (“золотой зубр с чернымн глазамн н языком”), гербу нададзены расійская імператарская карона, стужкі і лісце дуба (такую выяву герба можна паглядзець у 3 томе Энцыклапедыі гісторыі Беларусі, C.125).
    Гэтым жа ўказам 1802 г. быў зацверджаны мундзір Гродзенскай губерні. У Поўным зборы законаў Расійскай імперыі ён апісваецца наступным чынам: “Кафтан тёмнозелёного цвста, воротннк н обшлага бархатные, красного цвета, подкладка белая, камзол н нсподнее платье белые, пуговмцы белые с нзображеннем герба” (Т.27. С. 190). Звярніце ўвагу на спалучэнне зялёнага і чырвонага колераў у вопратцы чыноўніка.
    28 жніўня (9.09) 1802 г. былі зацверджаны штаты прысутных месцаў Гродзенскай губерні. Вышэйшай службовай асобай (начальнікам) губерні, надзеленай адміністрацыйнай, судовай, ваеннай і палітычнай уладай, з’яўляўся губернатар. Ён назначаўся царом па прадстаўленню міністра ўнутраных спраў з ліку асоб, якія належалі да вышэйшых колаў дваранства. Абавязкі губернатара абумоўліваліся настаўленнямі 1728 і 1764 г. (галава і гаспадар губерні), наказам губернатарам 1837 г. (прадстаўнік вярхоўнай улады на месцы), указам 1856 г. (права выдаваць пастановы і інструкцыі, якія раскрываюць агульныя артыкулы законаў). Губернатар як прадстаўнік вышэйшай урадавай улады павінен быў сачыць “за непарушнасцю вярхоўных праў самадзяржаўя, карысцямі дзяржавы і дакладным выконваннсм законаў, статутаў, найвышэйшых загадаў, указаў Сената і загадаў начальства”. Губсрнатар з’яўляўся старшынёю губернскага праўлсння, статыстычнага камітэта, губернскіх прысутніцтваў (па сялянскіх справах, па земскіх і гарадскіх справах, па піцейных і па фабрыч