Губернскі Гродна
Аповяды з гісторыі горада (канец XVIII ст. - пачатак XX ст.)
Вячаслаў Швед
Выдавец: Баранавіцкая ўзбуйненная друкарня
Памер: 167с.
Баранавічы 2003
А цяпер пра капялюшы ад Бурды. Заводчык мешчанін Міхель Янкелсвіч Бурда прыехаў у Гродна з мястэчка Крынкі ў 1796 г. Ажаніўшыся, вырашыў адчыніць майстэрню па вытворчасці капялюшаў (“шляпочный завод”). У 1813 г. яна знаходзілася ў драўляным доме, які арандаваўся ў яўрэя Всніаміна Янкелевіча, а з 1816 г. у асабістым доме, які дастаўся Бурдзе ў спадчыну ад брата. Невядома, колькі было першапачатковага капіталу, а ў 1819 г. Бурда меў асабістага капіталу 200 рублёў серабром. Архіўныя матэрыялы даюць магчымасць сказаць, што прадпрыемства існавала не менш як да 1830 г. Всрагодна, спачатку быў адзін станок, на якім працаваў сам Бурда, які меў памочніка. Потым дватры, бо ў ведамасцях паказаны 23 вольнанаёмныя рабочыя. Яны выраблялі з заячай і авечай шэрсці капялюшы: паўпуховыя круглыя, простыя шарсцяныя, простыя яўрэйскія вялікія. У 1813 г. было зроблена 530 капялюшаў (адпаведна 30, 200, 300 шт.), у 1814 і 1815 г. 400, на што, відаць, уплывалі васнныя падзеі, бо з 1816 па 1830 г. аб’ём вытворчасці хістаўся ў рамках 220375 капялюшаў. Прадаваліся яны ў асноўным у Гродне.
Адной з буйнейшых тытунёвых фабрык у Расійскай імперыі была Гродзенская, якая працавала з 1862 г. (заява на дазвол была пададзе
21
на ў 1861 г. псцярбургскім купцом Іосіфам Лсйбавічам Шарашэўскім). У 1873 г. на фабрыцы былі конны млын і 6 станкоў для рэзкі тытуню, у 18801896 г. 3 паравыя машыны (34 к.с.), 2 паравыя катлы, 3 прэсы, 3 сталы, 14 станкоў для рэзкі паперы і 18 крышыльных. У 1895 г. дадаліся яшчэ 2 паравыя машыны (20 к.с.) і паравы кацёл, а ў 1913 г. працавалі 2 паравыя катлы (500 к.с.). Колькасць рабочых, занятых на фабрыцы, пастаянна павялічвалася: у 1885 г. 823 чал., у 1914 г. 1 400 чал. Сыравіну (махорку, тытунь) прывозілі з расійскіх губерняў, Украіны, Крыма, а тытунь вышэйшых гатункаў з Амерыкі. У 1873 г. было выраблена 2,6 тыс. пуд. тытуню, цыгар і папяросаў на суму 40 тыс. руб.; у 1884 г. 4,9 тыс. пуд. тытуню, 22,4 тыс. пуд. курыльнай і нюхальнай махоркі, 93 млн. шт. цыгар і 48 млн. шт. папярос усяго на суму 344 тыс. руб.; у 1913 г. 300 тыс. пачкаў курыльнай і нюхальнай махоркі, 6 млн. шт. цыгар, 1 500 тыс. шт. папярос усяго на 3,5 млн. руб. Склады прадукцыі знаходзіліся ў Вільні, Дзвінску, Варшаве, Лодзі, Любліне, Радомлі, Ломжы, Сімферопалі. У 1884 г. пры фабрыцы дзейнічала ашчадная каса, у 1885 г. пазыковая каса, дзе пазыкі выдавалі без працэнтаў, былі і беззваротныя пазыкі. У 1892 г. пачало працу вучылішча для ста падлеткаўдзяўчынак, якія працавалі на фабрыцы; быў усталяваны мсдыцынскі пост, на якім працавалі ўрач і фельчар, а таксама прадавалі медыкаменты з аплатай у сярэднім 10 кап. за рэцэпт.
На базе тытунёвай фабрыкі, якая належала І.Л. Шарашэўскаму і Ф.Ш. Русота, на пасяджэнні заснавальнікаў і акцыянераў у Гродне 31.12.1906 г. (ст. стыль) было створана акцыянернае таварыства тытунёвай фабрыкі “І.Л. Шарашэўскі” з мэтаю “працягвання і развіцця дзеянняў ... тытунёвай фабрыкі, якая дзейнічае пад фірмаю “І.Л. Шарашэўскі” і знаходзіцца ў Гродне, па вуліцы Маставой, у дамах І.Л. і Д.Г. Шарашэўскіх і Ф.Ш. Русота, а таксама для ўсталявання і эксплуатацыі тытунёвых фабрык у іншых мясцовасцях Расіі і для гандлю вырабамі як сваіх, так і іншых фабрык і наогул прадуктамі тытунёвай прамысловасці ў сырым і апрацаваным выглядзе...” (1 арт. статута). Заснавальнікамі былі І.Л. Шарашэўскі (1 170 акцый, 60 % маёмасці) з правам 20 галасоў і гродзенскі купсц Файвель Шэншалевіч Русота (780 акцый, 40 % маёмасці) з правам 20 галасоў.
Акцыянерамі сталі: гродзенскі купец Г.В. Геллер (5 акцый), купецкія сыны Ш.І. і Г.І. Шарашэўскія (адпаведна 5 і 4 акцыі), жонка купца Д.Г. Шарашэўская (5 акцый), жонка купца А.І. Геллер (4 акцыі), жонка купсцкага сына Ш.М. Шарашэўская (4 акцыі), інжынср Я.В. Фрумкін (1 акцыя), жонка інжынера І.Г. Фрумкіна (1 акцыя), прысяжны павераны Г.Я. Яноўскі (1 акцыя), купецкі сын Г.Х. Ліўшын
22
ОвшіЯ ВНІ. М He»»/ W •_' Widok c;oiny і Nc *у es,t
Мал. 2. Выгляд новага маста і тытунёвай фабрыкі
(5 акцый), купецкі сын Ш.Ф. Русота (5 акцый), купецкі сын Г.Ф. Русота (4 акцыі), купецкі сын С.Ф. Русота (2 акцыі), жонка купца С.Л. Русота (3 акцыі), жонка купецкага сына Н.Ф. Ліўшын (1 акцыя). Дырэктарамі праўлення выбраны І.Л. Шарашэўскі (старшыня), Г.В. Геллер, Ф.Ш. Русота, Г.Х. Ліўшын (усе тры сябры), а кандыдатамі С.І. і Г.І. Шарашэўскія, С.Ф. і Г.Ф. Русоты. Сябрамі рэвізійнай камісіі сталі Д.Г. і Ш.М. Шарашэўскія, А.І. Гсллер, С.Л. і С.Ф. Русоты, бухгалтарам Л.Г. Язерскі. Асноўны капітал таварыства ў 1907 г. складаў 2 млн. руб. (1 акцыя =1 000 руб.). Нерухомая маёмасць (будынак фабрыкі) ацэньвалася ў суму каля 200 тыс. руб., машыны і рознае абсталяванне каля 300 тыс. руб. У 1913 г. таварыства набыло тытунёвую фабрыку “Нёман”.
Заснаванне таварыства прывяло да павелічэння вытворчасці прадукцыі, што неаднаразова адзначаў у сваіх заключэннях Дзяржаўны банк, які выдаваў таварыству кожны год усё большыя крэдыты. У агульным заключэнні Уліковага камітэта Гродзенскага аддзялення Дзяржбанку за 1912 і 1913 гады пра фабрыку гаварылася: “Адна з самых буйных і грунтоўных фабрык у Расіі. Рэпутацыя фірмы цудоўная, справа пастаўлена правільна, адміністрацыя выклікае поўны давер”, Вырабы фабрыкі таварыства былі ўшанаваны медалямі: сярэбраным на выставе ў Маскве (1882), у Парыжы (1888, 1889), Бруселі (1888), залатым медалём у Ніжнім Ноўгарадзе (1896).
На аснове закона польскага ўрада “Аб тытунёвай манаполіі” ад 1.06.1922 г. распараджэннем міністра фінансаў ад 31.03.1924 г. ты
23
тунёвая фабрыка таварыства была нацыяналізавана і да 1939 г. знаходзілася ў кіраванні Варшаўскай дырэкцыі польскай тытунёвай манаполіі.
Гродзенскія прадпрымальнікі даволі паспяхова ўдзельнічалі ў прамысловых выставах. Тытунёвая фабрыка не адзіная атрымлівала ўзнагароды. Так, напрыклад, за выдатную якасць вырабаў, прадстаўленых на Маскоўскай мануфактурнай выставе ў 1843 г., былі ўзнагароджаны гродзенскія суконныя фабрыканты Адольф Бухольц залатым медалём для нашэння на шыі на Ганненскай стужцы і Адольф Рэйху вялікім сярэбраным пахвальным медалём (указ імператара ад 25.07.1844 г.).
У дарэформенным Гродне некаторыя жыхары займаліся сельскай гаспадаркай. У сярэдзіне XIX ст. 360 дзесяцін (1 дзес.=1,45 га) і 780 кв. сажаняў (1 сажань=2,13 м) гарадской зямлі было занята раллёй, 125 дзесяцін і 925 кв. сажаняў выганамі, 25 дзесяцін і 179 кв. сажаняў уяўлялі непрыдатную зямлю. Гаспадарамі раллі былі мяшчанехрысціянс, якія высаджвалі да 300 і збіралі да 1 600 чвэрцяў (1 чвэрць=209,91 л) жыта, пшаніцы, бульбы, аўса і інш. Такі ўраджай нс задавальняў патрэбы жыхароў. Жывёлу па нсабходнасці і ў нсвялікай колькасці трымалі мяшчане, некаторыя купцы і чыноўнікі. Больш усяго было свіней (600 шт.) і коз (608 шт.), амаль напалову мснш буйной рагатай жывёлы (310 галоў) і коней (285 шт.). Агародніцтвам займаліся стараабрадцы, якія прыязджалі на лета з Чарнігаўскай губ. (7 сямей), і замсжныя мяшчане (да 30 сямей). На арандуемых агародах яны вырошчвалі для горада агуркі, якія каштавалі 15 капеек, капусту 1,5 2,5 руб. за капу, моркву 2 руб. за чвэрць і іншую гародніну. Фруктаў было дастаткова ў гарадскіх і навакольных фруктовых садах, якія ў большасці таксама здаваліся ў арэнду.
Развіццё рамяства, прамысловасці і сельскай гаспадаркі садзейнічала гандлёваму абмену. Адной з буйных арганізацыйных форм таварнага абароту былі кірмашы (ярмонкі). Гродна аірымала права мець тры штогадовыя кірмашы дзякуючы Вялікаму князю літоўскаму Аляксандру 1 у 1496 г., а потым гэта пацвердзіла ў 1540 г. Бона. У пачатку 1760х гадоў праходзіла некалькі не вельмі жвавых кірмашоў. У 1845 г. з дазволу Міністэрства ўнутраных спраў у Гродне быў заснаваны Іванаўскі кірмаш, які пачынаўся 2526 чэрвеня і доўжыўся цэлы месяц. Першыя два гады на яго ніхто не прыязджаў. У 18471851 г. на кірмаш штогод прывозілі тавараў у сярэднім на 15,5 тыс. руб., прадавалі на 3,3 тыс. руб., у 18521856 г., адпавсдна, на 9,7 і 3,9 тыс. руб. У 1857 г. прывоз значна зменшыўся і склаў 3,7 тыс., а рэалізацыя 3 тыс. руб., у 1858 г., адпавсдна, 3,8 і 1,8 тыс., у 1859 1,2 і 0,7 тыс. руб. У 1860 г.
24
кірмаш не адбыўся, і ў наступным не было ніводнага прыезджага купца. Як пісаў даследчык Гродзенскай губерні П. Баброўскі, “на гродзенскі кірмаш, які існуе толькі па назве, прыязджаюць дватры гандлярывандроўнікі, якім усё роўна, дзе прадаць тавар у вёсцы, мястэчку ці горадзе, абы дасягнуць сваёй мэты”.
Патрохі гродзенскі кірмаш западаў. У 1890х гадах ён ужо не ўспамінаўся ў статыстычных матэрыялах. Чаму так здарылася? Адной з прычын гэтага быў непрыдатны тэрмін яго склікання. Пасля віленскага кірмашу (які пачынаўся 23.04) купцы ехалі ў Варшаву (12.06), адтуль у Зэльву (25.07), затым у Свіслач (25.08). А Гродна заставаўся ў баку камерцыйных шляхоў. Баброўскі прапанаваў цікавы выхад: перавесці ў Гродна Зэльвенскі (Ганненскі) кірмаш і праводзіць яго ў жніўніверасні, пасля заканчэння палявых прац. Для гандлю трэба было пабудаваць пастаянныя мураваныя памяшканні ці, па амерыканскаму прыкладу, жалезныя паблізу горада, у месцы, бяспечным ад агню і даступным публіцы. Такое мссца магло бы быць за фарштатам, на беразе Нёмана альбо каля вусця Ласосны (думаю, уважлівы чытач прыкмеціў, што сённяшні крыты рынак знаходзіцца прыкладна ў названым месцы). У 1857 г. губернатар І.А. Шпейер хадайнічаў аб пераносе кірмашу з Зэльвы ў Гродна, але Міністэрства ўнутраных спраў яму адмовіла.
Другой формай гандлю былі базары гандаль на адкрытым месцы, торг, рынак, сход, з’езд у базарныя дні тыдня для продажу і куплі, асабліва харчовых тавараў. У Гродне з XIV ст. гасціны двор размяшчаўся на галоўнай плошчы горада, якая і называлася Рынак (як у Варшаве, Кракавс і іншых еўрапсйскіх мссцах). Тут адбываліся кірмашы, былі мясныя і хлебныя рады, крамы, праходзілі базары. Па нядзелях, серадах і пятніцах былі яны на Сенным рынку (прыкладна на месцы, дзе цяпер аўтастаянка па вул. Траецкай), а за недахопам памяшканняў яшчэ і на плошчы каля Скідзельскай заставы (сучасны раён аўтавакзала) і нават на бліжэйшых вуліцах (ці не напамінае гэта сённяшні гандаль?). На левым беразе Нёмана таксама быў адзін рынак. На базары сяляне прывозілі зернавы хлеб, крупу, мёд, воск, хмель, солад, сена, скуры і інш. У сярэдзіне XIX ст. гэта складала ад 300 да 1 тыс. падводаў таваў на суму да 3 500 руб. На базарах гандлявалі рамеснікі і прамыслоўцы, якія задавальнялі сваімі вырабамі патрэбы сялян і мяшчан. У 1698 г. Вялікі князь літоўскі і кароль польскі Аўгуст II дазволіў рыбакам Гродна заснаваць свой цэх і ўсталяваць у горадзе свой рынак для рыбнага гандлю (ён знаходзіўся недзе каля Сеннага). Так што мясцовас насельніцтва і прыезджыя маглі забяспсчваць сябс свежаю рыбай.