• Газеты, часопісы і г.д.
  • I коціцца і валіцца (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны) Георгій Юрчанка

    I коціцца і валіцца

    (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
    Георгій Юрчанка

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 288с.
    Мінск 1972
    96.32 МБ
    
    ВЫДАВЕЦТВА „НАВУКА I ТЭХНІКА"
    МІНСН 1972
    Г. Ф. Ю P 4 A H K A
    I КОЦІЦЦА
    I ВАЛІЦЦА
    УСТОЙЛІВЫЯ СЛОВАЗЛУЧЭННІ Ў ГАВОРЦЫ МСЦІСЛАЎШЧЫНЫ
    ВЫДАВЕЦТВА „НАВУКА I ТЭХНІКА" МІНСК 1972
    Ю83 4с(Бел.)
    Рэдактар кандыдат філалагічных навук A. А. КРЫВІЦКІ
    Юрчанка Г. Ф.
    I коціцца і валіцца (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны). Мн., «Навука і тэхніка», 1972.
    288 с. 1100 экз. 70 к.
    У кнізе падаюцца і тлумачацца ўстойлівыя словазлучэнні (фразеалагізмы), сабраныя ва ўсходняй частцы Магілёўскай вобл.— на Мсціслаўшчыне, на мяжы непасрэдных кантактаў сучасных рускіх і беларускіх гаворак. Кожнае словазлучэнне прыводзіцца ў кантэксце. Усяго пададзена звыш 5300 устойлівых адзінак, з іх 1330 рэестравых. У канцы змешчан слоўнік дыялектных слоў з ілюстрацыйных прыкладаў.
    7-1-5
    61-72
    4с(Бел)
    ПРАДМОВА
    1 коціцца і валіцца... На параўнальна невялікай тэрыторыі бытуе гэта выслоўе. Далёка не кожны беларус адкажа, што яно азначае. А на Мсціслаўшчыне гэты выраз можна пачуць досыць часта. А чаго ім беспакоіцца дужа, жывуць — у іх і коціцца і валіцца ўсяго чыста. Што ж ты,-— мадзееш, з бык.а на індыка перабіваешся, вун у суседа і коціцца і валіцца: рукі прылажыць умее. Hi разу не праспаў, не пралежаў, пра сям’ю думаў, адтаго і коціцца і валіцца ўсяго ўсякага. Выраз гэты азначае поўны дастатак, матэрыяльную незалежнасць і ўжываецца звычайна з адзнакай добрай зайздрасці, адабрэння ці пахвалы. На Мсціслаўшчыне, як і ўсюды ў нас, на Беларусі, любяць яркае, трапнае слова, дасціпны выраз. У дзелавой размове і ў жартах, за святочным сталом і на калгасным сходзе, у пахвале і асуджэнні, у гневе і радасці мсціслаўцы не абыходзяцца без такіх важкіх і ёмістых выслоўяў, якія ў навуковай лінгвістычнай літаратуры атрымалі назву фразеалагізмаў. Гутарка мясцовых жыхароў літаральна перасыпана вобразнымі характарыстыкамі, жывымі і яркімі словамі і іх спалучэннямі. Пра жанчыну, якая ўмее дасціпна адгукнуцца на любыя закіды і ў адказ на кожнае адрасаванае ёй слова пашле дзесяць уласных, скажуць, што яна і сячэ і паліць (у вынаўленні і сякець і паліць). Жартоўнае купіла прытупіла азначае, што ў некага «купілы», гэта значыць грошай, няма ці не хапае якраз у патрэбны момант. Дабрадушны, лагодны чалавек, які хоча паказацца грозным, неўтаймоўным,— гэта ў іранічным або жартоўным вызначэнні не хто іншы, як яшчэ мікалаеўскі бандыт. Пра хітруна, што прыкідваецца прасцяком, пачуеш, што яму азкі не адбіла. Няроўныя ўмовы жыцця розных людзей характарызуюцца так: каму годзя, каму глодзя. Калі ў некага штосьці не атрымліваецца ў справах ці жыцці, значыць, у яго не куецца і не плешчацца або не куецца.
    толькі плешчацца. Тоіі, хто надта шкадуе, раскайваецца, перажывае, есць губы і зубы. Зусім слабы, хворы—нежыцель не радзіцель. Абсалютнае няведанне вызначаецца выразам ні сном ні духам. Той, хто прыкметна паспытаў спіртнога, безумоўна, на пробку наступіў. Калі камусьці ніяк нельга дагадзіць, значыць яму ўсё ні ў чэсць ні ў ласку ці не слава богу. Калі моцна сарамацяць, дык б’юць па вачах. Хоць мацярынства наогул паважаецца глыбока, але калі пуза на нос дзярэцца, гэта ў адрас будучай маці, асабліва незамужняй, гучыць надзвычай непахвальна. Пра зусім бесталковага з рэзкім асуджэннем скажуць, што ў яго хапае здатнасці толькі на пень брахаць, на калоду тукаць. I пэўна ж ніхто не захоча, каб, чакаючы або ўспамінаючы яго, званілі ў разбіты лапаць. Добрая, спрытная танцорка б’е дробі; нехлямяжы з выгляду, але разумны не кыш варона; настырныя, напорыстыя бяруць бацьку за бараду і нават могуць узяць бога за бараду; дзяўчына, што выйшла замуж па-суседску ці ў сваёй вёсцы, і ў двары і замужам; неспакойны сядзіць як на вінтах-; жанчына-няўмека не шые, не порыць; аматар да спіртнога не пралье; зламыснік грэе грэнку, а ў распусніка рогі параслі.
    Дух раняць, хадзіць ханалём, не вярста, не ў часці, пацалаваць у прабой, кожа гарыць, на карон, не чорт бяды, ні то ні два, ні ў голавы ні падаслаць, елькіна ахрана, на след не наступаць і шмат іншых не менш яркіх, вобразных, каларытных выразаў гучаць літаральна на кожным кроку.
    Тут змешчаны фразеалагізмы, што занатаваны галоўным чынам у вёсках Чырвонагорскага сельсавета Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Многія з іх, відаць, вузкамясцовыя, рэгіяналыіыя. Але ёсць і больш або менш агульнавядомыя. Адсеяць, адабраць толькі мясцовае ў бытуючай фразеалогіі той ці іншай гаворкі зараз яшчэ досыць цяжка. Ды і калі ўважліва прыгледзецца да вядомых фразеалагізмаў і іх ужывання ў гутарцы мясцовых жыхароў адзначанага кутка Мсціслаўшчыны, можна заўважыць нямала новага, арыгінальнага і цікавага. Агульнавядома, напрыклад, устойлівае словазлучэнне галаву кружыць. А між тым тут яно выступае ў многіх варыянтах, некаторыя з якіх, магчыма, невядомы ў іншых месцах: галаву закружыць, галаву ўскружыць, галаву пакружыць, галаву накружыць, галаву дакру-
    жыць. Апрача таго, дзеяслоў кружыць часта замяняецца сінонімам круціць, які ў сваю чаргу дае тыя ж прэфіксальныя ўтварэнні. Вядомы фразеалагізм ездзіць на чужой шыі дае адзінкі паездзіць на чужой шыі, ад’ездзіць на чужой шыі, наездзіць на чужой ійыі, наездзіцца на чужой шыі, даездзіць на чужой шыі, даездзіцца на чужой шыі. Кампанент фразеалагізма назоўнік шыя ў сваю чаргу замяняецца назоўнікам спіна. Ў фразеалагізме грэць змяю на грудзях дзеяслоў дае ўтварэнні з прыстаўкамі са-, пры-, па-, ата-, на-, да-. Вялікую колькасць форм з дэрыватыўнымі варыянта.мі дзеяслоўных кампанентаў маюць фразеалагічныя адзінкі вадзіць за нос, ваўком выць, віляць хвастом, выбівацца ў пень, глядзець бальшымі вачамі, глядзець у бутылку, драць кожу, дрыжэць за сваю ійкуру, ездзіць вярхом, забягаць перад і шмат якія іншыя.
    Усё гэта гаворыць за тое, што трэба больш уважліва прыглядацца да аднаго з багацейшых пластоў вуснай народнай мовы, якім з’яўляюцца фразеалагізмы.
    Фразеалогія — гэта экспрэсіўна-эмацыянальны фонд мовы, сродак моўнай стылістыкі. Вобразна-выяўленчая выразнасць, эмацыянальна-экспрэсіўная насычанасць, прастата граматычнага афармлення абумоўліваюць даўгавечнасць гэтай багатай і вельмі прадуктыўнай скарбніцы сродкаў мовы.
    У аснове фразеалагізма ляжыць, як правіла, звычайнае словазлучэнне. Сінтаксічная ўстойлівасць узнікае ў выпіку метафарычнага пераасэнсавання свабодных словазлучэнняў, калі іяны набываюць абагульненае пераноснае значэнне. Пры гэтым у пераважнай большасці выпадкаў той сэнс, на які абапіраецца метафара, у падобных словазлучэннях захоўваецца, гэта значыць адны і тыя ж злучэнні слоў могуць выступаць то як фразеалагізмы, то як свабодныя спалучэнні: адліваць пулі — прамы сэнс 'вырабляць кулі’ і пераноснае значэнне ’рабіць або гаварыць надзвычайнае’. Тое ж выразна нраглядае ў спалучэннях глядзець у бутылку, недалёка адысці, вінціка не хватае, зматываць вудачкі, прышчаміць нос і інш. Але сустракаюцца фразеалагічныя ўтварэнні, якія не маюць адпаведных аманімічных свабодных словазлучэнняў: глядзець у душу, запасць у душу, паміраць са смеху, стрэляны верабей, малоць чуш, гарадзіць чапуху. Такія спалучэнні слоў не ўжываюцца ў прамым значэнні. Асоб-
    ;’ыя фразеалагізмы ў якасці свабодных словазлучэнняў Быступаюць толькі аказіянальна.
    Фразеалагізмы валодаюць радам толькі ім уласцівых прызнакаў, па якіх яны дакладна вызначаюцца: сэнсавая цэласнасць, невывадзімасць іх значэння з «сумы» значэнняў слоў, раздзельнааформленасць, устойлівасць, узнаўляльнасць, пераасэнсаванасць (пры наяўнасці непераасэнсаваных аманімічных адпаведнікаў), неперакладальнасць, вобразнасць, экспрэсіўна-эмацыянальная выразнасць. Яны нярэдка будуюцца як гіпербалы, літоты, паронімы, эўфанізмы, антытэзы, аксюмараны і іншыя сродкі паэтычнай выразнасці. Некаторыя з іх заснаваны :аа ігры слоў, каламбурах, сінанімічных паўторах, алагіччых спалучэннях. Пэўную ролю адыгрывае акцэнтуацыя. Ім уласцівы самыя разнастайныя эмацыянальныя адцен■J— гумару, жартоўнасці, насмешлівасці, гневу і інш.
    Фразеалагізмы — гэта самастойныя, гатовыя адзінкі мовы са сваім лексічным значэннем. Для іх характэрна непадзельнасць на часткі. Іх устойлівасць закладзена ў семантычнай сутнасці словазлучэння, бо фразеалагізм не проста гатовае цэлае, а адзінае цэлае. Ен не арганізуецца ў працэсе моўных зносін па волі гаворачага, а ўзнаўляецца ў гатовым выглядзе, як клішэ. у якім строга фіксаваны лексічны састаў, структура і значэнне.
    Вывучэнне дыялектнага фразеалагічнага матэрыя— адна з актуальных задач беларускай лексікалогіі. Наш народ мае багацейшыя запасы гэтага матэрыялу. Зафіксаваць, вывучыць яго — святы абавязак кожнага лакалення, бо ў гаворках побач з няспынным папаўнен;:еді іх ідзе інтэнсіўны адваротны працэс: шмат што са старога дыялектнага інвентару забываецца, беззваротна знікае. Тое, што не запісана сёння, заўтра можа быць страчана назаўсёды. А гэта ж неацэннае народнае багацце, выпрацаванае практыкай і вопытам многіх і многіх лэхаленняў. Без вывучэння фразеалогіі жывой народнай м вы нельга вывучаць фразеалогію мовы літаратурнай, 'о яны цесна ўзаемазвязаны. Вывучэнне дыялектнай ілазеалогіі дасць каштоўны матэрыял для выяўлення агульных заканамернасцей утварэння і бытавання сінтахсічна непадзельных адзінак.
    Тут зроблена спроба даць апісанне фразеалагічнага матэрыялу, які бытуе на абмежаванай тэрыторыі — у су. снай гаворцы жыхароў часткі аднаго раёна. У гэтай
    гаворцы сустракаюцца самыя розныя па свайму паходжанню фразеалагізмы. Сярод іх нямала такіх, якія яшчэ ніколі не фіксаваліся і не былі ў навуковым і літаратурным ужытку. Вусная форма гаворак абумоўлівае шырокае вар’іраванне фразеалагізмаў. У гаворцы яны часцей выяўляюць свае граматычныя магчымасці. Дзеяслоўныя, напрыклад, значна часцей ужываюцца ў абодвух трываннях. Так, у літаратурнай мове не маюць закончанага трывання капціць неба, тачыць лясы, тоўч ваду ў ступе, тачыць зубы, цягнуць каніцель. А на Мсціслаўшчыне скрозь гавораць: адкапціць неба, патачыць лясы, патоўч ваду ў ступе, дауягнуць каніцель і г. д. Часцей мяняюцца лік і час дзеясловаў. У гаворцы досыць часта ўжываюцца ў фразеалагізмах дзеясловы ў будучым складаным часе, значна часцей мяняюцца стан і лад дзеясловаў, значна шырэйшае змяненне па асобах: вума не прыкладзеш, у толк не возьмеш, далёка зойдуць.