• Газеты, часопісы і г.д.
  • I коціцца і валіцца (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны) Георгій Юрчанка

    I коціцца і валіцца

    (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
    Георгій Юрчанка

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 288с.
    Мінск 1972
    96.32 МБ
    Машараваць (мышырываць) -ру-ю, -ру-іш; незак. Гл. М а ш а р а в а ц ц а. Чаго ён узноў мышарўіць, хто яму ні ўладзіў?
    Набоўкнуць -н-іць; зак. Набрацца вадой.
    Наброхацца (набрёхыцца) -ы-юся, -ы-ісься; зак., груб. Напіцца (звыч. вады).
    Нажадацца (ныжадыцца) -ы-юся, -ы-ісься; зак. асудж. Здаволіцца, беручы, хапаючы, цягнучы. Відзіш, ныжадыліся, больйіы нічога ні нада.
    Накашаляць (ныкышыляць) -я-ю, -я-іш; зак. неадабр. Нарабіць беспарадку. Накідыіць, ныкышыляіць, заверніцца і пойдзіць, а каб упыряччыць — не, другей бяріся.
    Напаяць (ныпыяць) -я-ю, -я-іш; зак. 1. спец. Напаяць. Хырашо тапор ныпыялі. 2. Моцна высеч.
    Нарт м. і ж. неадабр. Назола, упарты. Нада ж такім нартым быць, як прістаніць, як нывяжыцца — ні таб’есься.
    Насцігаць (нысьцігаць) -а-ю, -а-іш; незак. 1. Даганяць. Сталі нысьцігаць, дык ён у кусты. 2. Прымушаць, дабівацца. Доўга нысьцігалі, каб я ім аўцў завёз.
    Насытацца (нысытацца) -а-юся, -а-ісься; зак. груб. Здаволіць прагнасць. He, яй-богычку, етыга ня бўдзіць, каб яны ды нысыталіся калі.
    Наўдобу прысл. Нібы, быццам бы. Наўдобу Мыкар, ды, кажыцца, ня ён.
    Наярыжыць (ныярыжыць) -ж-у, -ж-ыш; зак. Падбухторыць. Мы знаім, хто цябе ныярыжыў так.
    Незбалазь (незбылызь) ж. Ахвота. Ікая вам незбылызь грязь іціць мяс'іць.
    Ніціць -ч-у, -ц-іш; незак. Скручваць ніткі ў некалькі столак. Усё посьлібедзьдзя сядзелі ўдзьвюх, ніцілі.
    Няўрома (няўрёма) м. і ж. неадабр. Вельмі неаку-ратны. Чаго ж ты еткій няўрёма, айдзе ня стўпіш, прібірай зы табою.
    Пабядзіцца (пыбядзіцца) -дз-іцца; зак. Прыйсціся, давесціся.
    Павыхлянуць (павыхлінуць) -н-іць; зак. лаянк. Павыйсці.
    Падлежч -г-у, -ж-ыш; зак. 1. Легчы побач праз пэўны час. Я і ня чўла, калі ты пыдлігла ка мне. 2. жарт. Узяцца, прыняцца.
    Паднуцкываць (паднўцкывыць) -вы-ю, -вы-іш; незак. неадабр. Падбухторваць. Ён усё мяне паднўцкывыў вы„ступаць.
    Падшчасціць (пычшчасьціць) -ц-іць; зак. Добра
    -ўдацца.
    Пазнячок (пызьнячок) м. Позна народжаны (пра жывёлу). На зіму пызьнячкоў ні дай бог, ні хачў.
    Пайка ж. Участак. Чуць справіліся, ужо ў пріцімкых дыкашывылі пайкі.
    Папервасці (папервысьці) прысл. Спачатку; раней. Папервысьці яны дужа юціліся к нам.
    Паразітный (пыразітяый) прым. Дрэнны, нягодны.
    Паскутаць (паскўтыць) -ы-ю, -ы-іш; зак. Сагнаць у цесны гурт.
    Пасцю (пасьцю) прысл. асудж. Адкрыта, адчынена; недароблена. Дзьвері пасьцю, вокны пасьцю і ў хаці ні жывэя душы.
    Патурала (путурала) м. і ж. неадабр. Папіхач. Так і нюхыіць, каб найціць сабе путуралу.
    Паязджаць (пыіжджаць)-а-ю, -а-іш; незак. Папіхаць. На мне пыіжджаць ня цэльціся, я ськінуць магў.
    Перастракаць (пірюстрюкаць) -а-ю, -а-іш; незак. 1. Сустракаць са зламыснымі намерамі. 2. іран. Дагаджаць. Пірюстрюкаіць сваіх сватоў, ні знаіць, чаго ім паднесьць.
    Перахалопіць (піріхалопіць) -пл-ю, -п-іш; зак. Перабраць меру. Тут вы сы сваімі ізыкамі піріхалопілі, пуддурілі вас і ўсё выпытылі.
    Перахлябістый (піріхлябістый) прым. Высокі тонкі.
    Подрасні (подрысьні) мн. Падросткі. Відзіш, ужо ладныя подрысьні выкычыліся, гадоў пы чатырныццыць.
    Попад (попыд) м. 1. Пакаранне. 2. Гібель. Якей ета попыд ны ціплят нываліўся?
    Празор м. Свабоднае месца накшталт шчыліны; прасвет. Лі плітня ў цябе кылы бярёзык ладный празор.
    Празорына (празоріна) ж. Свабоднае месца накшталт шчыліны. Айдзе ікая празоріна была, усё дрывамі зыклаў.
    Прайціць прайду, пройдзіш; зак. 1. Прайсці. 2. Падмануць, перахітрыць.
    Пракавуліна (прыкавўліна) ж. Маленькі завулак, пад’езд да двара. Кінуў калёсы у прыкавўліні.
    Пралузнуцца (прулузнўцца) -н-ецца; зак. Вырасці, паказацца (пра плады). Ужо й гурочкі прулузнўліся, і сылат ішчэ ёсьць.
    Прасол м. Расол. На-ка пакўшый, якей прасол смашный.
    Пратрубіць (прутрубіць) -бл-ю, -б-іш; зак. 1. Пратрубіць. 2. перан. неадабр. Растраціць, змарнатравіць.
    Прыбудушчый (прібўдушчый) прым. Будучы, надыходзячы. Ны прібўдушчыя лета ні я буду, ійто ў Мінск зьежджу.
    Прынародня (прінародня) прысл. У прысутнасці іншых, адкрыта, ня тоячыся.
    Прыпутаць (пріпўтыць) -ы-ю, -ы-іш; зак. 1. Спутаць спехам. Пріпўтыў пывадком, ён слабінькій і пырваўся. 2. Злавіць, заспець.
    Прыстаўкі (прістыўкі) мн. неадабр. Вычваранне, прыстаўленне. Я тваіх прістывык доўга цярьпець ня буду.
    Прышлі (прішлі) прысл. Лепш, зручней. Вам ба прішлі новыю хату ныпытаць.
    Пупёлашкі (пупёлышкі) мн. Маленькія, недаразвітыя плады; завязь. Ну гуркі сёліта ня год, пупёлышкі к.ойайдзе ліжаць па нохцю.
    Путній прым. Здольны, дзелавы. Каб жа пўтній чылавек быў, ато ж ніпуцьцё пасьледнія.
    Путніна м. і ж. неадабр. Балаўнік. Ох, путніна, німа ны цябе піряломы.
    Путніца м. і ж. неадабр. Балаўнік.
    Пуццё (пуцьцё) неадабр. 1. н. Толк, лад. 2. м. і ж. Балаўнік. / мыя такоя пуцьцё, як твой.
    Пялетаваць (пялетывыць) -ывы-ю і -ы-ю, -ывы-іш і -ы-іш; незак. Есці з апетытам, прагна. Ныработыіцца, дых пялетыіць толька пыдывай.
    Равануць (ріванўць) -н-у, -н-еш; зак. 1. Раўнуць. Уродзі у тым баку ріванўла, схадзі-ка пыглядзі лі копык. 2. перан. Заплакаць.
    Раздрахцець (рыздряхцець) -е-ю, -е-іш і -ц-іш; зак. неадабр. Растаўсцець, растлусцець.
    Раллё (ральлё) неадабр. 1. н. Беспарадак. Айдзе ты ў етым ральлі як рызьбяресься ці найдзіш што. 2. я. і ж. Няўмека, неакуратны.
    Раскакацістый (рыскыкацістый) прым. Сукаваты, развесісты.
    Раскаціць (рыскаціць) -ч-у, -ц-іш, зак. 1. Раскаціць. Дурачыліся і рыскац'ілі бярьвеньня. 2. перан. Моцна парэзаць. Рыскаціў ладонь ды касьці, кылі зыжывець цяперя. 3. неадабр. Растраціць.
    Распекаваць (рысьпікуваць) -у-ю, -у-іш; зак. Адкрыць (бутэльку, банку). Я ні знаю, як рысьпікуваць ету банку.
    Распятый (рысьпятый) прым. неадабр. Раскрыты, расчынены; недароблены.
    Рассядацца (рысьсідацца) -а-юся, -а-ісься; незак. 1. неадабр. Рассядацца. 2. Трэскацца. Во калі, ат кліна стала рысьсідацца калода. 3. асудж. Крычаць. Паслўхый-ка, чыя то етык рысьсідаіцца, аж поля тряшчыць.
    Расхадовый (рысхадовый) прым. Неэканомны. Такей рысхадовый: матка дыла болі сотні грошы — усё рыскаціў.
    Расчацца (рышчацца) -ан-уся, -ан-есься; зак. Пачаць. Рышчаліся сь сенцымі і ні пасьпелі накрыць, так зызімувалі.
    Расчынацца (рышчынацца) -а-юся, -а-ісься; незак. Пачынаць. Дужа ні саветыю рышчынацца з банію.
    Расчысляць (рышчысьляць) -я-ю, -я-іш; незак. Меркаваць, разважаць, думаць. Мы рышчысьлялі так, што етый чылавек пыгареліц, выбіўся, угасьціў.
    Росць (росьць) растў, расьцеш; незак. 1. Расці.2. Атрымліваць задавальненне. Ты, я віджу, расьцеш, што табе лішнія ношычка піріпала.
    Састаўляцца (сыстыўляцца) -я-юся, -я-ісься; незак. 1. Састаўляцца. 2. Будаваць, будавацца.
    Скаверкаць (скаверкыць) -ы-ю, -ы-іш; зак. 1. Перакрыўляць. 2. Сапсаваць. Там нічога дужа путнога ні було, алі ж і тоя скаверкылі.
    Скачарожыцца (скычарёжыцца) -ж-уся, -ж-ысься; зак. Сагнуцца. Саўсім скычарёжыўся, спіны рыспряміць ня можыць.
    Склейный прым. Умелы; панятлівы. Склейный хлопіц, усё відзіць ны хадў і схватыіць.
    Скружыць -ж-ў, -ж-ыш; зак. Злёгку прасеяць рэшатам, каб адыходы аказаліся зверху.
    Следачок (сьлідачок) м. гумар. Апошні. Ты первый, ён другей, а я ўжо сьлідачок.
    Сляпуючы (сьляпўючы) прысл. He бачачы. Уляцеў у ямку сьляпўючы.
    Спантравацца (спунтрувацца) -рў-юся, -рў-ісься; зак. Прывыкнуць, звыкнуць, узяць за звычай. Спунтрувалыся цігацца с хаты ў хату.
    Спіць (сьпіць) сап’ю, сап’еш; зак. І. Спіць. Вяршкі з гырлачоў сьпілі. 2. Выпіць.
    Страднік м. часта іран. Мучанік. Жалка глядзгць на тых коні ны страднікыў — месюйца галодныя лі балота.
    Страллё (стряльлё) н. Прымітыўная зброя; стрэльба.
    Стыльж. Холад, халадэча. Стыль, што ня вытрывыць, хуць зьніз ныдзівай.
    Сухоцце (сухоцьця) 1. м. і ж. Вельмі худы. Такей сухоцьця, што глядзець німа на што, адны косьці. 2. н. Худзізна.
    Таўморыцца (таўморіцца) -р-юся, -р-ісься; незак. 1. Тоўпіцца. Нешта лі аборка таўморіліся раньня. 2. Вазіцца, кешкацца.
    Ткаць -а-ю, -а-іш; незак. неадабр. 1. Торкаць; саджаць. Нашто ён ткаіць ішчэ вербы, тут і так зацінь усігда. 2. Даваць. Дывай мне ткаць у рукі нейкія пряснўшкі: пакўшый.
    Туібень (тўібінь) м. асудж. Гультай. Расьцець пасьледнім тўібнім.
    Туркнуць -н-у, -н-іш; зак. Прыкрыкнуць. Тўркні, ніхай скарей зьбіраіцца.
    Узыйграць -а-ю, -а-іш; зак. іран. 1. Бурна разбушавацца. 2. Моцна захацець.
    Укаснуцца -н-ўся, -н-есься; зак. Умяшацца (звыч. не да месца). Усігда ўкасьнецца, як ня просюць.
    Укласць (укласьць) -д-у, -дз-еш; зак. 1. Укласці. 2. Моцна пабіць. Уклалі яму ладна, ня скора забўдзіць. 3. Моцна стаміць.
    Укухтываць (укўхтывыць) -ы-ю, -ы-іш; зак. Хутаць.
    Уміць уміш; незак. Думаць, разважаць. Ці ўмяць яны, што зь естым скатом дзелыць будуць.
    Умыкаць -а-ю, -а-іш; незак. Умешваць. Hi ўмыкай ты яшчэ мяне у етыя дровы.
    Упаяць (упыяць) -я-ю, -я-іш; зак. 1. Упаяць. 2. Моцна высеч. Дыганю — дык упыяю пўгі.
    Ускрыць -ы-ю, -ы-іш; зак. 1. Раскрыць, выкрыць. Каб самі ні прізналіся, ніхто б ня ўскрыў. 2. Патрывожыць, узагнаць.
    Усхупіцца -пл-юся, -п-ісься; зак. Усхадзіцца; растрывожыцца. У схўпіліся, глядзім, а тут нічога й німа.
    Хісць (хісьць) ж. Прыхільнасць. Hi було ў нас к ім хісьці ні разу.
    Цель. м. Цяленне. Карова пятым целім — ета самыя мылако.
    Цяжаль (цяжыць і ціжаль) ж. Цяжар. Ціжаль пынасіў, дык у сьпіне ламоты.
    Чэгнуць -н-у, -н-іш; незак. 1. Чэзнуць. 2. Моцна хацець. Аддай ты яму калёсікі, ніхай ён ня чэгніць.
    Шабуціла (шубуціла) м. Буян, крыкун, дэбашыр. Калі-то ён быў шубуціла ого якей.
    Шалудзіцца (шулудзіцца) -дж-уся, -дз-ісься; незак. неадабр. Задавацца. Мне і глядзець праціўна, як ён станіць шулудзіцца.
    Шаламша (шылымша) м. і ж. іран. Недалёкі, няўмелы, нязграбны. К прукурору сходзіць тыкая шылымійа,— нічога нійдзе ні даб’ецца.
    Шапярня (шыпірня) м. гумар. Старыя. Ікая молыдзіж, адна шыпірня асталыся ў дзяреўні, век дыжываць.
    Шумуха ж. гумар. Шум, неразбярыха. Мы дўмылі ушчаць шумўху, ды ні пулучылыся.
    Ягліць -л-іць; незак. Карцець, хацецца. Узноў вам ягліць злазіць у мідунічкі.
    Язышлівый прым. неадабр. Балбатлівы, сварлівы. Іна дужа язышлівыя, за ўсю дзяреўню.
    ЗМЕСТ
    Прадмова 	 3
    Спіс скарачэнняў	10
    Фразеалагічная частка	11
    Слоўнік (словы з	ілюстрацыйных прыкладаў) .	278
    Юрченко Георгйй Федоровйч. Н катнтся м валнтся. Устойчнвые словосочетання в говоре Мстнславіцнны. Н а белорусском я з ы к е. Нздательство «Наука н техннка». Мннск, Ленннскнй проспект, 68.