• Газеты, часопісы і г.д.
  • I коціцца і валіцца (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны) Георгій Юрчанка

    I коціцца і валіцца

    (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
    Георгій Юрчанка

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 288с.
    Мінск 1972
    96.32 МБ
    3 гвалтам [і крыкам}, неадабр. 3 цяжкасцю. Толька. з гвалтым куды дашлесься яго. 3 гвалтым узяў сані, пі аддаець і ўсё. Чаго йта ў іх з гвалтым і крікым нада хамут браць, ці ета іх хамут, ці бацькі іхніга.
    Згладжываць войстрыя вуглы. Змякчаць вастрыню рознагалоссяў. Што там згладжывыць войстрыя вуглы, ніхай хырашэнька раз пыгаворюць, праўду адны другім выскыжуць. Зак. Згладзіць войстрыя вуглы. Во табе й згладзіў войстрыя вуглы, толька большы агонь рыспаліў. Узмацн. Пазгладзіць (пазгладжываць) войстрыя вуглы. Каб як пызгладзіць у іхный жызьні войстрыя вуглы, ніхай ба спыкайней жылі. Айдзе яны табе пызгладжывыюць войстрыя вуглы. Працягл.-фінальн. Назгладжываць войстрыя вуглы. Нызгладжыіць ён войстрыя вуглы, толька яшчэ хужы абазьліць.
    3 года ў год. Кожны год, пастаянна. 3 года ў год абішчаіць пріехыць і во ўжо сёмый раз едзіць.
    3 голымі рукамі. Без падарункаў. Як жа ты пойдзіш у атведзіны з голымі рукамі. Страмна з голымі рукамі г дзіцям пріціць, куш' хуць што трошку.
    3 горла (глоткі) перць (тарчэць, лезць, вылязаць, вылазіць), груб. Пра празмернасць. 3 горла прець усяго ўсякыга, а яшчэ б і хвыталі, і нясьлі, і вылаклі — ня могуць нысытацца. Ну, нагрёбся, большы некуды, з горла тарчыць. 3 горла ж лезіць атава, не — мала, яшчэ паехыў. Насыціў-тыкі сваю жаднысьнь, нічога ні нада стала, з горла вылізаіць. Пычало ўсё з горла вылазіць, ні нада большы. Ніхай з глоткі прець, усё рыўна мала, ні хвытаіць, ішчэ плакыць будуць. Вазіў, вазіў жэрдзя, тады дывай хвытаць кольля, ныкрятыў лесу, што ён у яго з глоткі тарчыць. Столька нывылачыў усяго, што з глоткі стала лезьць. У вас ужо з глоткі ці ні вылазіць дабро? Зак. 3 горла (глоткі) вылезць. Чужоя з горла вылізіць, ніхай спыжывець хуць сваё. Во як буваіць — дўмыў, цэлыга сьвету зь яго ні хваціць, а тут з глоткі ўсё вылізла. Пачын. 3 горла (глоткі) паперць (палезць). Сьпірва усё було мала, ні хвытала ніяк, а тут ужо нагрёбся, што з горла папёрла. 3 горла палезіць, і то ўсё ня будзіць табе хвытаць. Ныжадыіцца, з глоткі папрець калі-небудзь. Усё хацелыся большы, усё дўмылыся, што мала, а тут з глоткі палезла.
    3 гразі ў князі. Пра вельмі хуткае ўзвышэнне. Як ён скора пыдняўся— з грязі ў князі. Меціць з грязі ў князі, на меншыя ня хочыць.
    3 гулькін нос, жарт. Вельмі мала. Ікая ж тут іда, з гўлькін нос, сеў ба ды міску крупені умылаціў, а тады кусок мяса,— во ета, я знаю, іда.
    Здаваць рад. Абы адбываць. Проста здываць ряд я ні хачу, а памошч я там нічога ні пымагў — ні пайдў. Зак. Здаць рад. Атпасьвіў, здаў ряд, на дзьве нядзелі спакоін. Пысядзеў зы сталом, здаў ряд. Узмацн. Паздаваць рад. Дужа нам хацелыся вазіцца, пыздывалі ряд і пашлі.
    3 далёкім прыцэлам. 3 разлікам на будучае. Хомка зыпрышаіць ні так сабе, а з далёкім пріцэлым. Ніхай шаг стўпіць, і то з далёкім пріцэлым. 3 далёкім пріцэлым гываріў: а як жа, дынясўць.
    3 дарогі. Пасля падарожжа, паходу, паездкі. Ну што, налі чарычку з дарогі. 3 дарогі я ня проціў ба і пыліжаць.
    3 дзевак. 3 часоў дзявоцтва. Што зь дзевык прінісла, то дынашыю, а з мужуком яшчэ пакуль нічога ні справіла. А ні плач, у цябе яшчэ зь дзевык ляжыць ды радзімца.
    Здзелаць сваё дзела, часта неадабр. Здзейсніць намеры. Сьцёпка зьдзелыў сваё дзела, ён ні дурак. Відзіш, пыбылі — ужо зьдзелылі сваё дзела.
    Здзержу (судзержу) няма, цяп., пр., буд. Пра імклівасць, нястрымнасць. Стой з выднямі сваімі, зьдзержу табе німа, як пыцягнў хлыбазіныю, станіш. Сўдзіржу вам нійдзе німа, куды ні пашлю, усюдых атлічаіціся. У Віктыра былі коні, зьдзержу ім ні було. Хырашо, што ўнялі троху, саўсім жа сўдзіржу ні було. Пыглядзіш, адз Зорькі вь'ірысьціць жырябок — зьдзержу ня будзіць. I етыму сўдзіржу ня будзіць, як большыму.
    Здзержываць сябе. Утрымлівацца йд выяўлення пачуццяў. Зьдзержывый ты сябе троху, чаго табе с кажным зыідацца. Зак. Здзяржаць (здзержаць) сябе. Нада було зьдзіржаць сябе, чаго було ны ражон лезьць. Ну разьві ж ён зьдзержыць сябе ня можыць, за што тут було сваріцца. Гл. Дзяржаць сябе.
    3 дна марскога. Адтуль, адкуль амаль немагчыма. Ты Сьціпана толька пыпрасі, ён з дна марскога што хочыш дыстаніць. Ты можа толька з дна марскога ні дыстываў.
    3 дня ў дзень. Кожны дзень на працягу значнага часу. Іна зь дня ў дзень ходзіць ны работу, дый стыряіцца ні абы-як, аттуля і трудадні. Як грібы прулузнўліся, з дня ў дзень прыпыдаіць у кустах.
    3 другога цеста, жарт. He падобны; іншай натуры. Большый вылітый тата, а .меншый саўсім з другога цеста, і духым Аўласёнкывым ні пахніць. Пецьку пыбядзілыся, разьбіўся: трябух шшывалі, во табе й з другога цеста.
    3 душою. Шчыра; старанна; па-чалавечы. Каб атнёсься з душою, і ён ба саўсім друп'м быў. За што ні бярецца, усё дзелыіць з душою. Пыдыйшла з душою, ён усё й рыскызаў.
    З'едзь ідзець, цяп., пр., буд. Пра адсутнасць міру, нармальных узаемаадносін. Каторый год між імі зьедзь ідзець і кынца ня відна. Доўга ішла зьедзь, усё адзін другога нечым пыдзьдзівалі, а тады грызьліся. I паверь мне, што ета зьедзь у іх ішчэ доўга будзіць іціць. Зак. З’едзь пашла, пр., буд. Посьлі хрісьцін нешта пышла і пышла зьедзь. Есьлі ўжо зьедзь пойдзіць, то дыбра ня будзіць.
    З’есць грака (шмяка), жарт. Упасці, паваліцца. Такога зьеў гряка, што чуць устаў. Гряка зьясі тут, аж дзівіцца будзіш. Што, зьеў шмяка,— астарожній будзь, ні насіся на злом гылавы.
    З’есць дулю, іран. Нічога не атрымаць. У Хрісьцянкоў палўчыць — дўлю зьесьць і абліжыцца. Дўмыў, ого, будуць яму горы ныкладзіны, ажно зьеў дулю.
    З’есць і не аблізнуцца. He пад’есці, праглынуць у імгненне. Сколька там було, зьелі і ні аблізнўліся. Яму трі хўнты кусюган кладзі, тады хваціць, а скрылёк зьесьць і ні блізьнецца.
    З’есць (праесць) зубы. Набыць вялікі вопыт. Зы пітнаццыць гадоў зьеў зубы на кожых, толька ў рукі возьміць, і зразу відзіць ікая. Я тут, можа, ў такіх дзілах зубы праеў, а ты зьбіраісься мяне ўчыць.
    З’есць разам пуд солі. Шмат зрабіць разам. Буваіць, ш чылавекым пуд солі разым зьясі і то ды кынца ні раскўсіш. Нада ні адзін пуд солі разым зьесьць, каб чылавека пызнаць.
    З'есць у бога цялёнка, жарт. Правініцца. X ці Хведзя зьеў у бога цялёнка, што ён станіць кланіцца пірід Гаўріліхыю. Яны ў бога цялёнка ня зьелі, ім нечыга душою крівіць.
    З’есць хваробу (хваробы), груб. Нічога не атрымаць. Ня хочыш кашы, хваробу зьеж. Бярі, што даюць, ато хваробу зьясі. To табе ні так, ета ня етык, ну хваробы зьеж.
    Зжываць (зганяць) са свету. Даймаць прыдзіркамі, ствараць невыносныя ўмовы. Зы ірундў — зу курей пысваріліся і ўзяліся жжываць чылавека са сьвету. Ніхай ба яны мяне папробывылі згыняць са сьвету, я б ім пыкызаў. Зак. Зжыць (сагнаць) са свету. П’яный крічаў, жжывў са сьвету, а прыцьвірязіўся: ты знаіш, ты мой са-
    мый луччый друг. Каго ты хочыш сыгнаць са сьвету, ці ты забыў, што яны цябе, шчытай, узгудувалі. Узмацн. Пазжываць (пазганяць) са свету. Ня то што вылантыріць пычанўць, а гатовы пыжжываць са сьвету. Яны даўно запоіныя, пызгынялі б са сьвету нас, каб маглі. Працягл.-фінальн. Назжываць (назганяць, дазжываць, дазганяць) са свету. Тады іх воля была, у, сколька яны ныжжывалі са сьвету. Дажджэсься, нызгыняіш са сьвету, як сымаго патўрюць,— такім-то вырацілым задзелыўся. Што ж тут яшчэ хацець, дўмыў ні разу уніму ня будзіць, ажно дыжжываў са сьвету. Дызгыняюць са сьвету, абрузумяцца калі-небудзь.
    3 жыру бясіцца, неадабр. Разгульнічаць. Дзелыць жа нічога ні зыстыўляюць, чаго ж ім ж жыру ні бясіцца. Зак. 3 жыру збясіцца. Каб пыстыяла сь сярпом дзень у дзень ды пыцігала во карзінкі, як мы, дык ба знала, пачом хунт ліха, а так што ёй атхадзіла — ж жыру й зьбясілыся. Пачын. 3 жыру ўзбясіцца. Узьбясіўся ж жыру: кідаіць Машку, пойдзіць к Каці,— ныжывець. Непаўн., множн. 3 жыру пабясіцца. Летыся пыбясіўся ж жыру, a сёліта пыцішэў.Усе яны пыбясілюя ж жыру, дзелыць жа ні за што ні бярўцца.Законч. 3 жыру адбясіцца. Кузьмовіч ж жыру адбясіўся, хваціўся за розум. Працягл.-фінальн. 3 жыру набясіцца (дабясіцца). Тады яны вун як ныбясіліся ж жыру, воля была на ўсё. Дыбясіліся ж жыру, цяперя дўмыюць, айдзе якей клок сена узяць, хуць карову вядзі ны бызар.
    3-за вугла. Спадцішка, вераломна. У вочы харошый, мяккій, хуць ды раны пріклыдай, а з-зу вугла што хочыш гаўкніць. Ткачонык любіць з-зу вугла ўкусіць.
    3 заплюшчанымі (закрытымі) вачамі. Дасканала ведаючы. Што тут іціць, тут з заплюшчынымі вычамі дойдзіш. Клубкі твае з закрытымі вычамі найдзіш: пыдыйшоў к сталў і бярі.
    3 (з-пад) іголачкі. Зусім новае. Прііжджаў — пальто с іголычкі, касьцюм быгатый-быгатый,— рызадзет, што куды там. Што ты гаворіш ношыный, пулушўбык толька с іголычкі. Абоя рызадзеты с-пыд іголычкі, відна, ладна зырыбатыюць. Ныпрянут с-пыд іголычкі, як сяньня з мысьцярской.	(
    3 зубоў ірваць (вырываць), асудж. Браць, забіраць нахабна. Ай, пірістань ты ўжо ў чылавека з зубоў ірваць
    етыя клачкі, ці ты йшчэ мала нагрёбся лісавэя травы. Як ім ня стыдна з зубоў вырываць пасьледнія тряпкі. Зак. 3 зубоў вырваць. Ня то што сваё ўстўпіць. а й чужоя з зубоў вырьвіць. Узмацн. 3 зубсў павырываць (павырваць, папавырваць). У сымаго нічога ні було дужа, a што й було, з зубоў пывырывалі. Лўччы ні пыказывый: ні агледзісься, як з зубоў павырвуць. Сіньнічка гудуваў, жыціна якоя було і тряхольля трошку вісела — усё з зубоў пыпавырвылі.
    Зімою снегу не купіць (не дакупіцца, не выпрасіць, не дапрасіцца), асудж. Пра вельмі сквапнага. Марінка тыкая, што ў яе зімою сьнегу ня кўпіш. Хочыш ты грошы у Ільлёвых пазь'ічыць, у іх сьнегу зімою ні дакўпісься. Ня йдзіця і ні страміціся, тама сьнегу зімою ня вь'іпрысі.ця. Што жаднысьць дзелыіць ш чылавекым: зімою сьнегу ні дапросісься. Зімою снегу купіць (дакупіцца, выпрасіць, дапрасіцца). Ты ў іх паспробый зімою сьнегу купіць. Такей, што зімою сьнегу вьшрысіць, і то нільзя. Снегу зімою дыпрасіцца ня пробый, а ня то ныпрятку дасьць табе.
    3 калена выламываць. Даваць, даставаць, тое, што немагчыма зусім. С калена выламывыць сьвердзіл я табе ня буду. Зак. 3 калена выламаць. Ці я табе с калена вылымыю тае сьвёклы, я сыма пызычала ў Кыстылёўны. Ну, раз німа, то с калена ня вылыміш. Множн. 3 калена наламаць (навыламываць, павыламываць). С калена ніхто ж ні нулумаіць інструменту, куш'ць нада, зыкызаць. Хто ж вам с калена нывыламывыіць пругоў, раз німа, то німа. Разьві ты с калена пывыламывыіш, што абішчаіш. Есьлі німа, с калена ні пывыламывыюць.