I коціцца і валіцца
(Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
Георгій Юрчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 288с.
Мінск 1972
За двумя зайцамі гнацца. Адначасова брацца за розныя справы. Тут ён зу двумя зайцымі гоніцца і прыгыдаіць. Hi нада було зу двумя зайцымі гнацца. Зак. За двумя зайцамі пагнацца. Зу двумя зайцымі пыгналіся і ні прыдзіржалі ні пацьцёлка, ні авец. Зу двумя зайцымі пагонісься ■— ні аднаго ня зловіш.
Задзіраць нос, неадабр. Ганарыцца, зазнавацца, важнічаць. I Пынаська пычаў зыдзіраць нос у новых лыпцях. Hi зыдзірай нос, ні зыдзірай, не ш чыга. Зак. Задраць
hoc. Зыдраў hoc, што кіім ні дыстаніш,— як жа, новыя боты узьдзеў. Множн. Пазадзіраць насы. Пызыдзіралі насы — ні пуцступіся, фынбаронымі зьдзелыліся куды там. П рацягл.-фінальн. Назадзіраць (дазадзіраць) нос. Што, ныгынаріўся, нызыдзіраў нос? Сьпірва адзін, a ўсьлед і другей дызыдзіралі нос. Гл. Д р ац ь но с.
Задзіраць хвост, іран. Пачынаць ганарыцца. Хвост-то зыдзіраіць, толька пы.хвастыцца дужа нечым. Зак. Задраць хвост. Во як зыдраў хвост, ідзець і дайжа ні глядзіць ні на кога. Множн. Пазадзіраць хвасты. Пызыдзіралі хвасты, уталону ніякыга ні найдуць. Законч. Адзадзіраць хвост. Пракопчыкыў адзыдзіраў хвост, і духу нійдзе ня чуць. П рацягл.-фінальн. Назадзіраць (дазадзіраць) хвост. Було ўремя, ды прайшло, нызыдзіраў хвост, а цяперя клопыты ды клопыты. Такея многія былі, кызалыся, ўходу ня будзіць, а дызыдзіраіць хвост і ўсё.
Задзяваць амбіцыю, кніжн., іран. Кранаць гонар. Hi гыварі ты так, ні гыварі, ато яму зыдзіваіць амбіцыю,— а я й ні так яшчэ скажў. Зак. Задзець амбіцыю. Відзіш, рышшылапўціўся — амбіцыю задзелі.
Заднім вумом разумен, неадабр. Пра запозненае ўсвгдамленне. Заднім вумом разўмін любэй можыць быць, a ты сьпірва падўмый, што і як выйдзіць. Цяперь ты стала заднім вумом разўмна.
Заднім чыслом. Пасля таго як зроблена, адбылося. Ніхай наш'шыць спраўку заднім чыслом і ўсё. Нешта пачўствывылі, заднім чыслом квітанцыі пірядзелыць хацелі. Я хырашо ні знаю, што там і як дзелылі, толька заднім чыслом нешта патпісывылі, піряпісывылі.
Заднія мыслі. Патаемныя намеры. У іх усігда нейкія заднія мысьлі. Німа ў мяне ніякіх задніх мысьліў, што ты пляцеш ніізьвесна што.
Задраць (адкінуць) ногі, жарт. Памерці. Як зыдзярў ногі, тады ты пыскачыш, узнаіш, як аднамў жыць. Ці ня ногі ты аткінуць прігатовіўся? Незак. Задзіраць (адкідаць, адкідываць) ногі. Прішла, знаць, пыра мне ногі зыдзіраць. He, аткідаць ногі ён саўсім ні зьбіраіцца. Вун, відзіш, аткідывыіць ногі, пупадзьдзіху нада везьць. Множн. Пазадзіраць (пазадраць, паадкінуць, паадкідаць, паадкідываць) ногі. Як вы тут ліпіцё, ногі ішчэ ні пызыдзіралі? Ай, каб пызыдраць ужо ногі, нешта цігацца па
сьвету ныдаела. Во мы пыаткшім ногі, а вы пыстыніцёся гыспыдаріць. Скора пыткідаім ногі, кынчаіцца наш век. Дзяржыціся, што вы пыаткідывьііця ногі, і пысваріцца некыму бўдзіць.
За душою (чыёю). 1. Па каго-н. (з’явіцца). Мы зразу пынялі, што яны прішлі за Сонькіныю душою. Я ўжо чўствыю, што ты зы маёю душою явіўся. 2. У наяўнасці пры сабе. У мяне тэя кукурузы зу душою ні разу ні було. Ікая табе гарелка, у нас яе зу душою німа.
Заехаць (з’ездзіць) у зубы (па зубах), груб. Ударыць па твары. Пацсўнуўся — і заехылі ў зўбы, кроўю падмыўся. Заедзіць пу зубах — і зьнясеш, што ты з дураком зьдзелыіш. Доўга Сахрону зьезьдзіць у зўбы каму хочыш? Дужа быў храбір, пакўліцька пу зубах ня зьезьдзілі, посьлі пыцішэў.
Заехаць па карку (загрыўку, у каршэнь), груб. Ударыць па шыі. Угыварівыць дужа ні стануць, заедуць пы карку і ўсё. Уняўся, як пы загріўку заехылі, айдзе што й дзелыся. Нехта заехыў у каршэнь, дык ён пабег, большы ні ждаў.
Зажымаць (заціскаць) у кулак (кулаку). Поўнасцю падпарадкоўваць. Мы відзім, што цябе сталі зыжымаць у кулак, пад іхнію дўдку йграіш. Зыжымаюць Стася ў кулакў, дый крепка зыжымаюць. Тут ужо кажныму ясна, што Шуріка вы зыціскаіця ў кулак. Зыціскаюць яго ў кулаку, ш'снуць ні даюць. Зак. Зажаць (заціснуць) у кулак (кулаку). Лявон зыжаў Саўчынку у кулак і цяперь ні выпускаіць. Зыжалі ў кулаку, што дайжа ня пікніць. Есьлі чым-небудзь пупадзесься Кузьме, зацісьніць у кулак, ня выпусьціць. Hi храбріся, ні храбріся, яны любога заціснуць у кулаку. Узмацн. Пазажымаць (пазажаць, пазаціскаць, пазаціснуць) у кулак (кулаку). Пызыжымаюць вас у кулак, як мышы, бўдзіця пішчэць. Перш атпусьцілі вожкі, а тады як пызыжымалі ў кулаку, што й аглянўцца ні пасьпелі. Нада було у кулак пызыжаць, ато возіцца, угыварііць. Іх даўно там пызыжалі ў кулаку. Так умеюць пыдыйціць мякка, з ласкыю, а тады як пызыціскаюць у кулак — толька дзяржысь. Што вы цірьпіцё, есьлі вас так пызыціскалі ў кулаку. У кулак пызаціснўлі, ну ім так і нада. Пызаціснуць у кулакў, дык ні надзейціся і вырвыцца.
Закабункі выкідаць. Рабіць нечаканыя выпады. Узноў зыкабўнкі выкідаіць, відна, тріпанўлі нешта на хвермі. Зак. Закабункі выкінуць. Hi знаіш халеры, спунтруваўся — любэя зыкабўнкі выкініць. Узмацн. Закабункі павыкідаць. Hi пасьледнія гадысьць быў, пывыкідаў зыкабўнкі. П рацягл.-фінальн. Закабункі навыкідаць (давыкідаць). Нывыкідаіць зыкабўнкі, доўга я цярьпець ні стану: с хаты і ў суд — ніхай разводзюць. Андрей дывыкідаў зыкабункі, большы ні станіць выкідаць.
Закалдованный круг. Пра заблытаную справу. Пулучыўся нейкій зыкалдовынный круг, ніяк выбрыцца ні магў. Сядзіць як у зыкалдованым кругу, ні туды, ні сюды, тэя с аднаго боку жмуць, а етыя з другога.
За кампанію. Разам з інійымі. Зы кымпанію і я прісеў ны мінўтку, нялоўка було атказывыцца. Зы кымпанію цыган павесіўся.
Закатываць вочы, асудж. Рабіць выгляд непрытомнага. Валіцца, зыкатыіць вочы, глядзі, ўміраіць,— а ніхай цябе, слова ні пы табе скызалі. Зак. Закаціць вочы. Брязь ны пасьцель і вочы зыкаціў — ня жыў, а тэя ні дуракі былі ды вядро вады ны гылавў,— во пытхваціўся. Узмацн. Пазакатываць вочы. Ляглі і вочы пызыкатывылі — во ўміраюць. Працягл.-фінальн. Назакатываць (дазакатываць) вочы. У мяне скора нызыкатыіць вочы, я адурюваньня выгыню. Дызыкатывыла вочы, так яе адбрылі, што дзісятыму зыкажыць прідўрівыцца.
Закідаць (закідываць) вудачку (кручок). Рабіць спробу разведаць, ці будзе вынік. Пычалі' мы зыкідаць вўдычку, дык атмоўчывыіцца, нічога ні кажыць. Ісай зыкідаў крючок, відна, пры Аньку хацеў нешта ўзнаць. Увесь вечыр цыляў закідывыць вўдычку, ды апсікаўся. Hi с тваім уменьнім крючок закідывыць. Зак. Закінуць вудачку (крючок). Закінуў вўдычку, дўмыў, ці рызгыдаю-то я, што к чаму, ці не, а я ўжо забыў, пра што ён яшчэ ня дўмыў. А ты вазьмі ды і закінь ім калі крючок пры быракі, як нічога ні знаіш. Працягл.-фінальн. Назакідаць (дазакідаць) вудачку (кручок). Нызыкідаў вўдычку — сам пупаўся, што луччы ні прідўмыіш. Пыдажджы-ка, у мяне ён нызыкідаіць крючок, я атучў. Во як ты ладна дызыкідаў вўдычку. Цяперя Паўлюк дызыкідаіць крючок, мы яго вывідзім на чыстыю ваду.
Закідаць (закідываць) зайца. Перагароджваць жаніху дарогу з мэтай узяць выкуп, калі ён едзе да нявесты. Сколька раз мы зайца хлопцымі зыкідалі — ні сышчытаць. Пойдзім глядзець: січас мыладому будуць зайца закідывыць. Зак. Закінуць зайца. Закінулі ім зайца усё чэсьць па чэсьці і хлеб-соль пылажылі, дык старэй адбыяріўся дзьвюмя бутылкымі нейкія гарі, як выда, толька шчот што гарелка. Працягл.-фінальн. Назакідываць (дазакідываць) зайца. Ну што, нызакідывылі зайца, пучустувалі вас як нада? Дызакідывыюць яны зайца, што будзіць і заіц, і лісіца зразу.
Закідаць (закідываць) слова. Заступацца або хадатайнічаць у невялікай меры, выказваннем. Дужа б я стаў зыкідаць слова за чорта, дык жа дзяцей жалка. Раншы ён, бувала, закідывыў слова зы сваіх, а цяперя не, прымаўчыць і ўсё. Зак. Закінуць слова. Ніхай ба хто-небудзь слова закінуў, дык усе муўчалі, як ня іх кысалыся. Працягл.-фінальн. Назакідаць слова. Клім нызыкідаіць слова, дажджэсься ат яго застўпы.
Закідываць граззю. Чарніць, знеслаўляць. А ні выдўмывыйця вы, ні паріця лухты, хто яго там закідывыў грязьзю,— сам улез луччы некуды. Зак. Закідаць граззю. Закідылі чылавека грязьзю, а цяперя пальцымі торкыюць усе: вун тэй, вун тэй. Hi ўгадзі адзін раз у чом—зыкідаюць грязьзю. Узмацн. Пазакідываць граззю. Што зуслужылі, то й пулучылі: пызакідывылі грязьзю саміх.
Закладаць (закладываць, заліваць) за галстук, ірач. Выпіваць, напівацца. Нечыга кызаць, зыклыдаіць зы галстук ладна, наўчыўся. Во былі кызанцы нейкія: два прііжджалі, во ета зыкладывылі зы галстук. Зыліваць зы галстук умеіць, ну а што я зьдзелыю, кылі і ні кажь'і і ні гыварі ні слова. Зак. Закласць (заліць, залажыць) за галстук. Перш зыклалі зы галстук у Бедні, а тады тут дыбавілі і саўсім зьвіліся. Як зальлець зы галстук, тады мяккій, добрый, хуць бярі і ды раны пріклыдай. Ты пылядзіш на іх, як заложуць зы галстук, тады другоя зыпяеш. Узмацн. Пазакладываць (пазаліваць) за галстук. Пызыкладывылі зы галстук так, што двору ні дыцягнўліся, нучувалі зы рыскыкацістыю ігрўшыныю у копых. Як пызыліваюць зы галстук, тады ім зьдзержу ні буваіць. Працягл.-фінальн. Назакладываць (назаліваць, дазакладываць, дазаліваць) за галстук. Нызыкладывыюць зы
галстук, што біш штаноў хадзіць будуць. Віджу, нызыліваў зы галстук, — ты ж апўх ужо ат п’янства. Дызыкладывылі зы галстук — нейдзі заснўлі як ніжывэя, а зь іх усё й пысьцягывылі. Скора дызыліваюць зы галстук: пыбігаць ны дарогу пызычаць.
Закон не пісан, неадабр. Пра адсутнасць разумення правілаў прыстойнасці і паводзін. Табе закон ня пісын што хочыш учудзіць. Дуракў закон пя пісын. Закон пісан. Разьві табе закон пісын, што можна, што нілізя,— што стўкніць у гылавў, то й тваріш.
Закрадацца (украдацца) ў серца. Узнікаць міжвольна, непрыкметна. Нешта стала мне зыкрыдацца ў серца, усё неік трівожуся, каб чаго ў іх тама ні случылыся. Буваіць, што ўкрыдаіцца ў серца, сьпірва патрошку, а тады большы і большы. Зак. Закрасца (украсца) ў серца. Ай, табе нешта зыкралыся ў серца ньшрасна, нічога там ні случылыся і ні случыцца. Як што украдзіцца ў серца, ні даець спакою, тока і дўмыю пра тоя.
Закрываць (прыкрываць) лавачку. Спыняць дзейнасць (заганную, злачынную). Нада зыкрываць іхнію лавычку, іпакуль ды кынца ўсё ні пырысьцягывылі. Ужо трі разы вашу лавычку прікрывалі, большы хваціць цярьпець. Зак. Закрыць (прыкрыць) лавачку. Быў скылаціў сабе хеўру, пычалі дурець с пышанічкыю, ну тут быйстра іх лавычку закрылі. Доўга ім ныжывацца ні ўдасца, скора прікрыюць іхнію лавычку.