• Газеты, часопісы і г.д.
  • I коціцца і валіцца (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны) Георгій Юрчанка

    I коціцца і валіцца

    (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
    Георгій Юрчанка

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 288с.
    Мінск 1972
    96.32 МБ
    У гаворцы вельмі распаўсюджаны дэрыватыўныя формы — вытворныя фразеалагічныя адзінкі, у якіх адзін з кампанентаў адрозніваецна словаўтваральнымі афіксамі ці іншымі формаі словаўтваральны-мі сродкамі. Рэдка сустракаецца ў фразеалагізмах замена дзеяслова назоўнікам, у той час як у літаратурнай мове гэта з’ява распаўсюджана значна шырэй. Пераліванне з пустога ў парожняе, тропка (трапанне) нерваў — такія адзінкавыя прыклады пры значнай агульнай колькасці аддзеяслоўных назоўнікаў у гаворцы.
    Дыялектныя фразеалагізмы маюць большую тэндэнцыю да шматзначнасці. У іх больш рухомы парадак кампанентаў. Агульнаадмоўныя, якія ў літаратурнай мове ўжываюцца толькі з адмоўем не, у гаворцы амаль усе ўжываюцца без адмоўя, праўда, з адмоўным значэннем.
    Пры падрыхтоўцы працы з-за нявырашанасці шматлікіх агульных пытанняў узнікла нямала цяжкасцей: што лічыць загалоўнай адзінкай, якімі павінны быць тлумачэнні, паметы, лексікаграфічная апрацоўка. будова артыкула, стылістычная характарыстыка, гісторыка-этымалагічныя даведкі, падбор ілюстрацыйнага матэрыялу і інш. Яшчэ далёка не высветлена пытанне аб размяшчэнні фразеалагізмаў. У «Фразеалагічным слоўніку рускай мовы» (1967) вызначаецца апорнае слова і фразеалагічныя адзінкі даюцца столькі разоў, колькі ў іх знамяналь-
    ных слоў. Гэта выклікала шэраг нараканняў. У друку выказвалася меркаванне, што такая падача абцяжарвае слоўнік і не заўсёды мэтазгодна. Шмат хто з даследчыкаў фразеалогіі лічыць найбольш мэтазгодным іменна алфавітнае размяшчэнне фразеалагізмаў. У той жа час існуюць думкі, што алфавітнае размяшчэнне-—гэта размяшчэнне па неістотнай прыкмеце. Але якія б думкі не існавалі, а праца павінна быць зручнай пры карыстанні. На думку ўкладальніка, алфавітная падача больш, чым іншыя віды яе, гэту зручнасць забяспечвае, хоць тут таксама ёсць пэўныя цяжкасці з-за таго, што шмат якія фразеалагізмы маюць вельмі няўстойлівы парадак кампанентаў.
    У данай працы прынят алфавітны парадак размяшчэння фразеалагізмаў у іх зыходных формах.
    Фразеалагізмы, якія дапускаюць перастаноўку кампанентаў, падаюцца ў той форме, у якой яны найбольш ужывальныя. Асабліва частую перастаноўку кампанентаў дапускаюць дзеяслоўныя фразеалагізмы. У іх звычайна на першае месца ставіцца дзеяслоў. А калі ён першае месца займаць не можа, тады фразеалагізм даецца з такім парадкам кампанентаў, які замацаваўся ў ім: адпускаць вожкі, браць ha мушку, але: зубы лупіць.
    Адваротныя варыянты (з перастаноўкай кампанентаў) не паказваюцца, але прыклады прыводзяцца з рознымі варыянтамі парадку кампанентаў.
    Варыянты фразеалагічных адзінак для зручнасці карыстання і для таго, каб не паўтараць тлумачэнне і не прыводзіць па некалькі разоў паметы, падаюцца ў адным артыкуле. Замяняльныя кампаненты прыводзяцца ў дужках: зжываць (зганяць) са свету. Варыянты падаюцца толькі адзін раз пры асноўнай фразеалагічнай адзінцы. У іншых месцах (па алфавіту) яны не змяшчаюцца. Разам даюцца тыя варыянты, у якіх не заўважаецца істотных адрозненняў. А калі такія адрозненні выяўляюцца, фразеалагізмы прыводзяцца асобна.
    He зводзяцца ў адзін артыкул дзеяслоўныя і намінатыўныя фразеалагізмы аднаго ўтварэння. Але ў адным артыкуле падаюцца іменныя ўтварэнні ад дзеяслова. Марфалагічныя варыянты падаюцца ва ўсіх выпадках, фанетычныя — толькі ў некаторых. Факультатыўныя кампаненты даюцца ў прамых дужках: зарубіць [сабе] на насу.
    Найболып складаная падача дзеяслоўных фразеалагізмаў, што абумоўлена багаццем граматычных катэгорый дзеяслова, яго формаі словаўтваральных сродкаў. Гэтыя фразелагізмы даюць найбольшую колькасць варыянтаў, толькі ў іх магчымы дэрыватыўныя ўтварэнні.
    У загаловак, як правіла, выносіцца фразеалагізм з дзеясловам незакончанага трывання, за выключэннем тых выпадкаў, калі фразеалагізм з дзеясловам незакончанага трывання зусім не ўжываецца або незакончанае трыванне з’яўляецца вытворным ад закончанага.
    Парныя па трыванню фразеалагізмы падаюцца разам, паколькі яны абазначаюць адно і тое ж дзеянне і з’яўляюцца відавымі формамі адных і тых жа лексічных адзінак. Толькі ў адзінкавых выпадках у залежнасці ад трывання мяняецца значэнне фразеалагізмаў. У такіх выпадках фразеалагізмы падаюцца на сваіх месцах па алфавіту: валяць дурака і зваляць дурака.
    Для зручнасці карыстання і эканомнасці ў адным артыкуле з зыходнай формай даюцца дэрыватыўныя ўтварэнні без тлумачэння, але з сэнсавай паметай. Толькі ў тых выпадках, калі мяняецца колькасць значэнняў, усе формы і ўтварэнні ў артыкуле тлумачацца асобна.
    У асабовых фразеалагізмах у адрозненне ад інфінітыўных указваецца час: аж за вушамі трашчыць, цяп., пр., буд.
    У некаторых выпадках паказваюцца змены ў ліку. Гэта робіцца тады, калі змены ў ліку нясуць якое-небудзь дадатковае сэнсавае адценне, гл. дух дрыжыць, дух вылазіць, з пустымі карманамі.
    Калі недзеяслоўны фразеалагізм мае кампанент-дзеяслоў, які змяняе трыванне, то змяненне трывання не паказваецца, а толькі пазначаецца: незак. і зак.
    Пры неабходнасці даецца граматычная характарыстыка, паказваюцца розныя абмежаванні. Даецца стылістычная характарыстыка, прыводзяцца розныя паметы сэнсавага і эмацыянальна-экспрэсіўнага характару. Зрэдку паказваецца прыналежнасць да розных гістарычных пластоў мовы (уст. і інш.).
    У неабходных выпадках паказваецца сувязь з кантэкстам: перамываць косці (каму), зарэзаць без нажа (каго). Пранікальнасць фразеалагізмаў не паказваецца.
    Да асобных фразеалагізмаў (мясцовага паходжання) даецца іх гісторыя.
    Каб падмацаваць значэнне, паказаць сінтаксічныя сувязі, апраўдаць стылістычную кваліфікацыю, фразеалагізмы падаюцца ў кантэксце. 3 мэтай эканомнасці прыводзіцца звычайна па аднаму прыкладу на фразеалагізм. А ў значных па аб’ёму артыкулах асо'бныя аднатыпныя фразеалагізмы падаюцца без прыкладаў.
    У гаворцы агульнаадмоўныя фразеалагізмы часта ўжываюцца без адмоўя. Апошнія формы падаюцца без тлумачэння ў гэтым жа артыкуле пасля ілюстрацыйнага матэрыялу.
    У кнізе змяшчаюцца фразеалагізмы з рэестравымі адзінкамі на літары A—3, што складае каля палавіны ўсяго сабранага матэрыялу. Варыянты і іншыя формы сустракаюцца на літары ўсяго алфавіту. Поўны алфавітны паказчык мяркуецца даць у заключнай частцы працы
    СПІС СКАРАЧЭННЯУ
    Тут прыводзяцца ўсе граматычныя і лексіка-семантычныя паметы, якія сустракаюцца ў фразеалагічнай частцы і дадатку-слоўніку. Абв.— абвесны лад; абмеж.— абмежавана; абраж.— абражальнае; адз.— адзіночны лік; адзінк.—адзінкава; адм.— адмоўнае; аднакр.— аднакратнасць; асудж.— асуджальнае; буд.— будучы час; він.— вінавальны склон; вульг.— вульгарнае; гл.— глядзіце; груб.—~ грубае; гумар.— гумарыстычнае; жарт.— жартоўнае; зак.— закончанае трыванне; законч.—• закончанасць; звыч.— звычайна; зніж.— зніжальнае; іран.— іранічнае; кніжн.— кніжнае; лаянк.— лаянкавае; мн.— множны лік; множн.— множнасць; н.— небудзь; наз.— назоўнікавае ўтварэнне; неадабр.— неадабральнае; неалаг.— неалагізм; незак.— незакончанае трыванне; нездав.— нездавальненне; непаўн.— непаўната дзеяння; пагардл.— пагардлівае; параўн.— параўнайце; пачын.— пачынальнасць; перан.— пераноснае значэнне; пр.—• прошлы час; прам.— прамое значэнне; працягл.— працягласць; працягл.-фінальн.— працягла-фінальнае значэнне; рапт.— раптоўнасць; рэдкаўж.— рэдкаўжывальнае; рэзульт.— результатыўнасць; спец,— спецыяльнае; сучасн.— сучаснае; узмацн.— узмацняльнасць; ум.—■ умоўны лад; усеаг.— усеагульнасць; уст.— устарэлае; цяп.— цяперашні час; шматкр.— шматкратнасць; час.— часовасць.
    A байціцца (стаць, выйціць, уляцець) у капейку (капеечку, капейчыну). Каштаваць вельмі дорага. Я ны тваём месьці ні рызмахывыўся б на еткыю стройку: іна можыць у такую капейку абыйціцца, што астанісься гол як сакол. А ці мы ж табе ні кызалі, што задўма твыя у такую капеічку абойдзіцца, што ахніш. Пальто, я сыма віджу, харошыя, зато ж яно мне абыйшлося ў капейчыну. Хата мне стала ў капейку: і то купі, і ета дыстань, і там дыплаці, і тут піріплаці, а ў мяне ж кузьні на грошы німа, з мызыля жыву. Свадзьба стала ў капеічку, столька ж роду ды знакомых, друзей нада було сызваць чуць ні сы ўсяго сьвету. Думылі, таго-сяго трошку возьмім — во й вечыр, а як пычалі браць, і тоя нада, і ета — дык трухтуваньня у ладныю капейчыну стала. Пяцісьценку разьвёў аршын на тріццыць, і сенцы хуць скач, і клець бальшэнныя, усё пыд аднў зьвязь— грошы ў яго, канешня, ёсьць, ну такея харомы выйдуць у капейку ні абыякую. Як ты зыгадывыў, ну дурняк свадзьбу ні справіш, выйдзіць у капеічку, ішчэ, хочыш, і ў даўгі ўлезіш. Ежы■ лі такея грошы зы кажныю палку бухыць, дык адна асада, знаіш, у якую капейчыну выйдзіць. Уляцела ў капейку пастройка, ні знаю. як з даўгоў вылізьць. А ніхай яе і пўню еткыю, ці ты знаіш, у якую капеічку іна ўляцела мне, ны адных лісьнікоў пашло ні сышчытаць сколька. Уляцелі мне іхнія гулі ў такую капейчыну, што луччы ні спрашывый. Незак. Абхадзіцца (станавіцца, выхадзіць, улятаць) у капейку (капеечку, капейчыну). Зразу траіх учыць ды ў разных гырыдах — знаіш, у якую капейку апходзіцца. Каб табе апхадзілыся у капеічку, як мне, ета карова кажын год, ты б тады пустога ні гываріў. Сыдзіржаць чылавека адзьдзельна аць сям’і апходзіцца ў капейчыну — двайнэя расходы. Дровы мне ў капейку становюцца: сілы німа, наймі і прівезьць, і пыпіліць і рыска-
    лоць прасі, а хвастом жа пірід людзямі ні накрыісься. Другея завідыюць: ай, у горыдзі, у горыдзі жывець, а ў горыдзі што ні вазьмі, ўсё купі, жыць там, знаіш, у якую капеічку становіцца. А ты думыіш, ні становіцца карова ў капейчыну прі бяскорміцы? — становіцца, ды яшчэ як становіцца, кажыцца б, зьняў пасьледній пінжак за клок сена. Трі гады мне выхадзіла ў капейку нынімаць ім квацеру ды карміць на дзьве сям’і. Ну што ж, з дочкымі і з малымі клопыт, і з бальшымі ня меншый, адны свадзьбы у капеічку выходзюць. Як дзіржалі дваіх у горыдзі, выхадзіла у капейчыну, ну цяперь, праўда, адзін сотню, другей сотню і прішлюць, і прішлюць. Ты знаіш, у якую капейку улітаюць мне твае ныряды. Пастройкі нам улітаюць у капеічку, расходыў хвытаіць. Што вы пычынаіця аб’ісьняць, ці мы самі ні знаім, што гулюшкі улітаюць у капейчыну усігда.
    Абайціцца (стаць, выйціць) у тры дарап' (пяць дарагоў). Каштаваць надзвычай дорага. Лўччы за Сож куды схадзіць ды ныпытаць гатовыю хату, а купляць палкымі — яно табе у трі дырагі абойдзіцца. Мы ж думылі, каб яно як луччы, як дзішавей, дык ета дзішавей абыйшлося у пяць дырагоў. Луччы б я купіў первыя пупаўшыя пальто ня думыўшы, а пакуль пашыў, яно мне стала у трі дырагі. Ці паўмілі вы галовымі сваімі, што так купляць вам у пяць дырагоў станіць і пасьледнію кыравёнку пыцягніця з двыра. Ці я ні гываріў, што еткыя купля выйдзіць табе у трі дырап'. Кызалыся, што выгыдыім і йшчэ сыканомім троху, а як плаціць, выйшла у пяць дырагоў.