• Газеты, часопісы і г.д.
  • I коціцца і валіцца (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны) Георгій Юрчанка

    I коціцца і валіцца

    (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
    Георгій Юрчанка

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 288с.
    Мінск 1972
    96.32 МБ
    Адбіваць памяць (розум, галаву), асудж. Пра няпамятлівасць. Як ну дурноя што, дык і паміць яму ні дбіваіць. Ці табе розум адбіваіць, што ты пустоя трепіш. Яму, знаць, гылаву адбіваіць, мудряцў етыму, учора адно гываріў, сяныія пірядўмыў. Зак.Адбіць памяць (розум, галаву). Паміць ня дбіла, помніць, чые кынапелькі мяў. Ці табе паміць адбіла, куды ехыць, што ты верніш у равы. Калі што ня хочыць зьдзелыць, дык ты гыварі, а яму як розум атаб’ець. Ці табе гылаву адбіла, учора ж ты саўсім другоя пеў. Жджы, Хадосычкі атаб’ець гылаву. Усеаг. Паадбівапь (паадбіць) памяць (розум, галаву). Во, відзіш, паміць людзям пыдбівала: як прасілі пазыч — зналі, а аддываць— зубуваюць. Ны работу — прікідыюцца дуручкамі, а на што-небудзь дык розум ні пыдбівала. Што нада ўзятыя пріпесьць воўрімя, ім галовы пыдбівала, пічога яны ні знаюць. Можа вам паміць падбіла, што пазычыныя нада аддываць. А што, ці ім розум пыадбіла лезьць у балота, яны пу сухом з грабількымі пройдуць. Дажджэсься, пытаб’ець ім галовы ехыць у сумёт, ці яны ні знаюць, што ты прівязеш.
    Адбіваць (перабіваць, адбіраць) хлеб. Пазбаўляць заробку. Што йта за совісьць у чылавека адбіваць хлеб у сваііго дзірявенца, ды яшчэ суседа. Ідзі сьмела і дзелый, я ў цябе пірібіваць хлеб ні стану, а калі прагонюць — ны сябе нырікай. Хто табе скызаў такую лухту, каб я стаў адбіраць у цябе хлеб, устроіўся і работый ны здароўя. Зак. Адбіць (перабіць, атабраць) хлеб. Што ты ахыіш, ета ж, кажыцца, дваюрыдный брат хлеб у цябе адбіў. Кызалі, Хліманёнык думыў пірябіць у іх хлеб, а цяперя ны дарогу кім-то пуступіў. Нешта буўталі, нібыццым ба Сямён у Дзім’яна зьбіраіцца хлеб атыбраць.
    Адбіраць у старца кіёк (торбу). Забіраць апошняе, што ўжо не мае каштоўнасці. Судзіцца з Мыланкыю за тую халупіну — ета ж адбіраць у старца кіёк, тут жа нада саўсім пыціряць совісьць. I хочыцца ж Мікіцёнку торбу у старца адбіраць, зы банчыну вылакіту ўзьнімаіць, у яго ж усяго ўсякыга з горла прець. Зак. Атабраць у старца кіёк (торбу). Hi знаіш ты Цімохывый совісьці, ён гатоў у старца кіёк атыбраць. Нашто табе тэй
    трісьцен, ты ўжо хочыш атыбраць у старца пасьледнію торбу. Хомка і так ня жыціль быў, а цяперя, як адбяруць у старца торбу — ету хаччыну, ён астаніцца гол як сакол, хуць плач, хуць скач.
    Адбіць (адсадзіць) духі (пячонкі, глузды). Пабіць вельмі моцна, з пашкоджаннем унутраных органаў. Самі зывізаліся біцца, дык большыму адбілі духі, пыкархыў, пыкархыў і пашоў на тэй сьвет. Палезь, палезь, рызбырынятый, пячонкі атаб’юць, тады нырызбырыняіш. Злавілі, пыдзіржалі ў руках, глузды адбілі, так і ня выкычыўся. Чаму ні наўчыўся, а духі ацсадзіць умеіць, на ета і ўчыць ні нада. Пайдзі ўлезь і ты яшчэ, ні ацсадзілі пячонкі, дык ацсодзюць тэя баньдзіты. Некылі дыбярўцца ды цябе, ацсодзюць глузды, тады ўнімісься і ўспакоісься. Незак., адзінк. Адбіваць (адсаджываць) духі (пячонкі, глузды). Любіў ба ты адбіваць духі каму-небудзь, толька пыбірягі свае. Лавілі каго-зря і адбівалі пячонкі нізашто ніпрашто. Нашто яму адбіваць глузды, ён і так чуць ліш'ць. Былі зьвярі, ацсаджывыць духі умелі. Ты будзіш пячонкі ацсаджывыць, а ны цябе, думыў, маліцца стануць? А што, ацсаджывыў глузды, пакуля ні ўхайдошылі. Множн. Паадбіваць (паадбіць, паадсадзіць, паадсаджываць) духі (пячонкі, глузды). Нейдзі зы Сажом пыдбівалі духі, зычапіліся зь нейкімі атлётымі. Кылі ні пыдбівалі пячонкі, дык пыдбіваюць, пыглядзіцё, што пыдбіваюць. Зы такея выдзілкі вам ужо даўно нада було пыдбіваць глузды. Айдзе-небудзь пытаб’юць духі, дывалочыціся у ноч у гюўныч. Пячонкі пыадбілі, во й дыскыкаліся, усё ўхадору ні було. Пытаб’ець ён табе глузды, тады будзіш знаць, як з дураком зьвязывыцца. Пыацсодзюць духі — добря й чынюць, ня будзіця такея храбрыя. На што-небудзь другоя ніспасобны, а пыцсадзіць пячонкі могуць. Пыцсадзілі нейдзі духі, нырваліся ны сваіх. Ім ужо даўно зьбіраліся пыцсаджывыць духі, толька ўремя пыдбіралі. Гыварілі, што пыцсаджывылі пячонкі ў Дуброві, нейкія аттуль, с-пыт Хіславіч, жулікі. Ім даўно нада було пыцсаджывыць глузды, злудзюганым такім.
    Адбою няма, цяп., пр., буд. Ніяк. не адвязацца, не адмахнуцца. Во нугудуваў Арьхіп дачок: ац сватоў адбою німа. Нехта тріпанўў, што прыдаю істрўб, а людзям жа нада і верюць, дык німа адбою, усё ідуць і спрашыюць. Хата як лялька і ны харошым дужа месьці, ат купцоў
    адбою ні було, ну як цану пачўюць, ацступаюцца жыва. Такея валінкі толька вынісь ны бызар, ат купцоў адбою ня будзіць.
    Адбываць прынуду (прынудзілаўку). Выконваць прымусовую або нялюбую работу. Спрашывыіш, айдзе Мікіта? — адбуваіць прінўду трецьцій год. У Воршы, кызалі, адбуваў прінуду, а тады некуды яшчэ пыгналі. Ныдаелі хужы горькія редзькі ямы етыя, адбуваю во трецьцію нядзелю прінудзілыўку. Што ты кыпаісься, як прінудзілыўку адбуваіш. Зак. Адбыць прынуду (прынудзілаўку). Hi так даўно вярнуўся, адбыў прінуду, пулучыў жа трі гады. I прінуду адбыў, а ўсё днб свайго ня кідыіць, як і раншы, места німа. Каб скарей мне адбыць ету сваю прінудзілыўку ды паехыць. Адбылі-тыкі прінудзілыўку, .вольныга свету ня відзілі, заўтря сыбіраімся к поізду.	I
    Ад гаршка два вяршка. Зусім малы ростам па гадах ці з прыроды. Ны ліцо б ён нічога, а толька ростым ад гыршка два віршка, зь ім і на людзі нялоўка выйціць. Ад гыршка два віршка, а ўжо бярецца ўказывыць, ды й кымандывыць хочыць.
    Аддаваць богу душу. Канчацца, паміраць. Кылі я, кўмычка, буду богу душу аддываць, ты ж хуць прідзі, х:уць пыгляджў ны цябе пасьледній раз. Зак. Аддаць богу душу. Во і Сенька дыждаўся ўремя, аддаў богу душу. Множн. Пааддаваць богу душу. Сколька ўжо стырікоў пыддывала богу душу, відна, і наша ўремя пыдбіраіцца.
    Аддаваць канцы, вульг. Паміраць. Прішла, знаць, пыра і Хомку аддываць канцы, во зносу ні було чылавеку, толька за ету зіму пыдаўся. Зак. Аддаць канцы. Што, жджэш, пакуль родзіч аддасць канцы, хатка дужа прішлася пы ныраву?
    Аддаваць (класць, лажыць) душу. Горача заступацца. Тыкая ніразлўшныя дружба — адзін зу другога аддаюць душу. Клаў, клаў ён душу зы Пісклячонкыў — і на табе, дрўжба ўрозь. Іх було вадою ні разьліць, адзін зу другога душу лажылі. Зак. Аддаць (пакласць, палажыць) душу. Ён такей чылавек—зу друзей душу аддасьць. Яны ўсе за свой род душу б пыклалі. Душу пылажыў ба, каб толька яго зь бяды выбывіць. Працягл.-фінальн. Нааддаваць (дааддаваць) душу. Ныддаець ён душу за тую
    ляньцёху, іна прыдасьць яго ў любўю мінуту. Табе ж гыварілі, якей ён друг, во ты й дыаддываў душу за чорта. Прідзіць уремя, сам рызьбярець, каму дыаддываў душу і ці варты яны былі дайжа добрыга слова.
    Аддаваць (класць, лажыць) жызню (жызінь, жысць). 1. Гінуць. Ці хацелыся яму еткім мыладым, у дваццыць гадоў, аддываць жызьню. На фронці аддывалі жызінь, дык зналі за што. Нашы сылдаты ні дырма аддывалі жысьць. Як пачуіш: то там б’юцца, то там стріляюць, кладуць людзі жызьню. Каму йта хацелыся класьць жызінь? Узноў гыварілі пы радзіву: пірястрелкі, узноў кладуць жысьць, і калі якое зыміренія бўдзіць. За тоя бысяччо ніхто ні станіць жызьню лажыць, ніхай іх хуць пызыбіваюць. Як жа було цяжола жызінь лажыць, яму ж толька дваццыць трі гады. Што ты завеш яго жысьць лажыць, а дзяцей карміць ты будзіш? 2. Горача заступацца. Чаго б ета Лявон зы Ткычынят так жызьню аддаець? Ты б толька паслухыла, што Хомычка гываріў, ён жа пряма жызінь аддываў зы Хвядотывых. Адзін зу другога жысьць аддаюць — так сьпеліся. Во ў каго дружба была — адзін зы днаго жызьню клалі. Пятрок зы Сярьгея жызінь кладзець. Так ужо апстаівылі яго усім кыгалым, пряма жысьць клалі. Раз пызвалі, другей раз ныпаілі, дык цяперь жызьню за іх ложыць. Я так ба жызінь зу гультаёў тых ні лажыў. Ен жа на сходзі зы Высілёнка жысьць лажыў, што луччы таго й на сьвеці німа. Зак. Аддаць (пакласць, палажыць) жызню (жызінь, жысць). Загінуць. Аддаў жызьню так, ныпрасна, чыряз дўрысць сваю, а мог ба жыць ды жыць, здароўя було нямерныя. Твайго гарелка зьвіла ў магілу, а мой на хроньці аддаў жызінь. Есьлі ўжо аддаць жысьць, то нада знаць за што, а ні так, як Хвядула — зы гарелку. Канешня, горя бабі: такея хлопцы жызьню пыклалі. Васіль пыклаў жызінь, як калхозы гырнізувалі: знайшлі з разьбітыю гылавою. Жысьць пыкласьць нядоўга і па дўрысьці. Во й твае пылажылі жызьню, нё к кыму цяперя і гылавы пріхінўць. Пісалі мы, шукалі — ну што: прыпаў бізь вясьцей, відна, у первыя дні ны граніцы пылажыў жызінь. Прішоў інвалідым, ну хуць жысьць ні пылажыў. Множн. Пааддаваць жызні (жысць). Загінуць. Столька людзей пыддывала жызьні, с аднае нашыя дзяреўні сколька лягло! Усе зналі, што могуць пыддываць жысць, а йшлі,— а хто ж ба вуюваў.
    Аддаваць (класць, лажыць) здароўе. Рабіць, працаваць са шкодай для здароіуя. А нашто табе ны каго-то аддываць здароўя, будзіш бутувацца — і спасіба ні пачуіш. Ахоты'чка ж табе дзень прі дні зыдарым класьць здароўя. Ложыць здароўя і ложыць: ай, усё каб большы,— ці ў магілу будзіш браць с сабою быгаства? Зак. Аддаць (пакласць, палажыць) здароўе. Аддасі здароўя — на чорта ты каму тады будзіш. Сколька я на іх здароўя пыклаў! Пылажыў здароўя, цігаючы лес, цяперіцька толька ходзіць ды кархыіць. Множн. Пааддаваць здароўе. Пыаддыіцё здароўя — будзіця ліжаць ды глядзець, каб хто кружку вады пыдаў.
    Ад даскі да даскі (ад доскі да доскі). Ад пачатку да канца, поўнасцю (прачытаць). А мой жа прінёс во такую таўшчэнныю і за нескылька вічароў прычытаў ад даскі ды даскі. Сколька кніжык ні ныбярець, усё прычытаіць ад доскі да доскі.
    Аддувацца сваімі бакамі. Расплочвацца за чужую віну. He, брат, я табе ні застўпнік, знаў, што дзелыў, дык аддувайся сваімі быкамі. Зак. Аддуцца сваімі бакамі. Што ты, аддуўся сваімі быкамі зы Іванывы выдзілкі. Множн. Пааддувацца сваімі бакамі. He, за іх ніхто атвічаць ня будзіць, пыаддуваліся сваімі быкамі, хуць і выкылытырілі паўсвета.
    Аддувацца чужымі бакамі. Расплочвацца за кошт іншага. Што ня вытвырюць, а аддуваюцца чужымі быкамі. Зак. Аддуцца чужымі бакамі. Любіш ты, каб аддуцца чужымі быкамі зы свае гряхі. Множн. Пааддувацца чужымі бакамі. Нытварілі там ладна, а во відзіш жа, пыаддуваліся чужымі быкамі. Працягл.-фінальн. Нааддувацца (дааддувацца) чужымі бакамі. Ныаддуваўся чужымі быкамі, зь любой пятлі выкрўчывыўся. Ты дыддуваісься чужымі быкамі, так уліпніш кылі-небудзь, што луччы некуды.