• Газеты, часопісы і г.д.
  • I коціцца і валіцца (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны) Георгій Юрчанка

    I коціцца і валіцца

    (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
    Георгій Юрчанка

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 288с.
    Мінск 1972
    96.32 МБ
    Адны вочы блішчаць, цяп., пр. Пра вельмі бруднага. Уваліўся ў хату, зь яго і цякець і плувець, адны вочы блішчаць. Ты б толька глянула, ны каго ён быў паходж: як чорт, адны вочы блішчэлі.
    Адны вуглы асталіся, пр., буд. Усё ўкрадзена. На дзінь жа хату кініш, рініш і пыбягіш, ну й дыкідаліся: прішлі ў суботу, глянулі — замок зьбіт, зайшлі ўсярёдык — адны вуглы асталіся. Хочыш — калі адны вуглы
    астанўцца, есьлі так ня будзіш глядзець. Незак. Адны вуглы аставаліся. У мяне ўжо два разы адны вуглы астываліся, а ўчора ўзноў чуць ня пчысьцілі. Множн. Адны вуглы паасталіся (пааставаліся), пр., буд. Глядзіця, каб адны вуглы ні пысталіся, хрыбряцы еткія, улезуць і выбіруць усё. Тожа так ні глядзелі, храбріліся, а як пыстываліся адны вуглы, кусаюць сабе локці. Кылі адны вуглы пыстанўцца, хваціціся вума. Так глядзеўшы, калінебудзь адны вуглы пыстаюцца ува ўсіх траіх.
    Адны галавешкі асталіся, пр., буд. Усё згарэла. Прібегла, рукамі ўспляснўла, кукўіць, ну што, кукўй—ні кукўй, кылі адны гылавешкі асталіся. Во так есьлі будзіш грўбку другей раз кідаць, дык ат хаты адны гылавешкі астанўцца. Незак., рэдкаўж. Адны галавешкі аставаліся. Яны ж трі разы гарелі, ды як гарелі — адны гылавешкі астываліся. Множн. Адны галавешкі паасталіся (пааставаліся), пр., буд. Ніхто ні забўдзіць, як дзяреўня ў сорык трецьцім кіпела, адны гылавешкі пысталіся. Пакуля набеглі людзі, пычалі тушыць, адны гылавешкі пыстываліся. Хвацісься за розум, як адны гылавешкі пыстаюцца. Бірягіціся людзі: еткыя сухмень і яшчэ зь віцярком, ніхай іскырка — і ат пасёлка адны гылавешкі пыстануцца, гыласіця тады, кукуйця ці яшчэ што хочыця дзелыйця.
    Адны косці (робры). Вельмі худы. Учора відзіла я Хрітынка: дужа плахей від, адны косьці. Жыціль зь яго ніважный, адны рёбры, вот, лі двыра трошку топыіць.
    Адны косці (робры) асталіся, пр., буд. Пра вельмі худога (чалавека, жывёлу). Зьесьць чаго-небудзь нізашто ні прісіліш, высых, выпітріў, адны косьці асталіся. Адны рёбры асталіся, а ўсё з-зу дуроў, з-зу гульні' пад’есьць некылі. Ссохніш, што адны косьці астануцца, і я бегыць зы табою ня буду: зьеж, сыночык, тоя, зьеж ета. Ны саломкі пыўзімы як пыстаіць, к вясьне адны рёбры астанўцца. Незак., рэдкаўж. Адны косці (робры) астаюцца, цяп., пр. Адны косьці астываліся — такей быў худзюшчый. Былі ўжо саўсім адны рёбры астываліся, а глянька ты, аткліяў. Што вы будзіця гыняць яго, у яіго і так адны косьці астаюцца. Знаіш, к вясьне ж корм кынчаіцца, дык у каровы адны рёбры астаюцца. Множн. Адны косці (робры) паасталіся (пааставаліся), пр., буд. Адны косьці пыасталіся, а дуроў сваіх ні кідаюць. Як пыкарміў нядзелю сам, дык адны косьці пыстываліся. Пыстаюцца
    адны косьці— і ніхай, я лавіць вас ды кармі'ць ня буду. Ну бубнах жа на тых травінычкі глыданўць німа, адны косьці у скыта пыстанўцца. Што ты выбіріш, есьлі на іх на ўсіх адны рёбры пысталіся. Як яны пы зямле ходзюць, у іх адны рёбры пыстываліся. Зь зімы скот як выйдзіць с пуні, адны рёбры пыстаюцца, а тады ат’есца. Едзь ты ды зыбярі іх к сабе, глядзець іх там ніхто ня будзіць, адны рёбры пыстануцца.
    Адным вокам. Мелькам (бачыць, убачыць, паглядзець і г. д.). Бегла, адным вокым глянула на тэй бызар, гырлачы відзіла, што былі, а латык ні пагледзіла, некылі було дужа пріглідацца, Відзіў адным вокым, кажыцца, Іўоля стыяў з Ганныю. Ты ж ба хуць адным вокым пыглядзеў, там жа зазноба сядзіць.
    Адным вухам. Крыху, мімаходам (слухаць, чуць, пачуць і г. д.). Адным вўхым чуў: нешта пыміналі Бальшэй Кот — ці то пірівазіць аттуля зьбіраліся, ці капу там укралі. Мінутычку прістоіў, адным вухым паслўхыў — так, тріпаліся ат нечыга дзелыць. Пастой, пастой, я тожа пра ета адным вухым чуў.
    Адным духам. Адразу, у адзін прыём. Адным духым апыражніў лыханчык, а там жа ня меншы, як кварты чатырі мылыка.
    Адным заходам. У адзін прыём. Лўччы було б, каб адным заходым купіць і солі і сахыру і дзіцям пы машыных што пыглядзець. Хочыш адным заходым двух зайцыў забіць?
    Адным махам. Хутка, шпарка, адразу. Што яму, адным махым пірякінуў тоя сена. Далёка тут да тых Сьлёзык, адным махым зьбегыіць. Сіла нямерныя, адным махым рыссадзіў еткыю калодзішчу. Адным махым забіў семсот мынахыў.
    Адным мірам мазаны, іран. Аднолькавыя па якасцях, паводзінах. I Пятрок харош, і Андрей дужа ладзін, абоя адным мірым мазыны.
    Адным пальцам. Проста, лёгка, не прыкладаючы намаганняў. Я б іх тама адным пальцым рашштўрьхыў. К табе датронься адным пальцым, ты й пыляціш. Ну й сіла ж — пряма нямерныя, ён жа Сьцёпку адным пальцым пыклаў.
    Адным словам. 1. Карацей кажучы. Дыгываріцца яны там, адным словым, ні дыгываріліся. Адным словым, сяньня я, відна, нікўды ні пайду. 2. Коратка і ясна. Скажы яму адным словым, каб ні ждаў асобыга пріглашэнія, ато ўжо як дыбярўся, бўдзіць харош.
    Адпаліць номер (штуку), часта асудж. Зрабіць вельмі. надзвычайнае. Во хто атпаліў номір, дык атпаліў, папробый прідўмыць такоя. Хочыш, такую штуку атпалюць—ува сьне ні сасьшш. Цюхіліняты табе такей номір атпалюць, што дзівіцца будзіш, яны на ўсё спасобны. Незак. Адпаліваць намяра (штукі). Помніш Саўкіныга зяця, во быў масьцір атпалівыць ныміра. Ці рыскызаць, якея мы атпалівылі ныміра у двыццатых гыдах, як дзяреўня пу хутурах рыспыўзлася. Атпалівылі штукі, як бандыю хадзілі, німала людзей ат іх пыплакыла. Працягл,фінальн. Наадпаліваць (даадпаліваць) намяра (штукі). Нытпалівылі ныміра, такоя тварілі, што як іх зімля дзіржала. Зьехыліся, сыбраліся ўзноў, цяперь нытпаліюць штукі аравыю. Во дытпалівыў ныміра, ну й добря, так і нада, ато ж праходу ні було. Ніхай сабе абыйшлося, ну калі ж небудзь дытпалівыюць штукі, нарвуцца ны сваё. Г л. А д к а л о ц ь н о м е р.
    Адпраўляцца (іціць) на тэй свет. Паміраць. Атпрыўляюцца стырікі паціхіньку на тэй сьвет. Ніхай якей ні старэй, а йціць на тэй сьвет нікому ня хочыцца. Зак. Адправіцца (пайціць) на тэй свет. Раз Трахім атправіўся на тэй сьвет, то мне й бог вялеў сыбірацца, ён жа здароў быў, як гром. Рана пашоў на тэй сьвет і ўсё так, ціріс сваю глўпысьць.
    Адпраўляць на тэй свет. Забіваць; даводзіць да смерці. Любіў ба ты атпрыўл5Іць людзей на тэй сьвет, глядзі, каб сымаго ні схвацілі ды ні тправілі. Зак. Адправіць на тэй свет. Вы мяне скора сваімі дурамі атправіця на тэй сьвет. Зь імі толька зьвяжыся, хочыш — піканўць, a не — дык пыцьсьцірягўць і на тэй сьвет атправюць. Множн. Паадпраўляць на тэй свет. Ты нас на тэй сьвет зьбіраісься пытпрыўляць, — ня выйдзіць, можыш сам скарей туды пупасьць. П рацягл.-фінальн. Наадпраўляць (наадпраўляцца, даадпраўляць, даадпраўляцца) на тэй свет. Во ізьвірьг быў, нытпрыўляў людзей на тэй сьвет. Адзін нытпрыўляў на тэй сьвет і другей скора ета самыя палўчыць. Нытпрыўляліся яны людзей на тэй сьвет, лі
    Цёмныга лесу, кызалі, пылажылі многа. Во, дытпрыўлялі народухну на тэй сьвет, насьіціліся кроўю. Дытпрыўляўся людзей на тэй сьвет, па ім тыкі даўно пітля плакыла.
    Ад прыроды (прыроддзя). 3 нараджэння ці па спадчыне. У іх кыртавысьць ат пріроды, матка малінькыя, бувала, як пычанець турлычыць, забі, ні рызьбяреш ні слова, а пыдрастўць — і нічога нулумаюцца гываріць. Ен ат пріродзьдзя такей спасобный, у іх у раду глумакоў ні було. Ат пріродзьдзя гультай, нягож ач чаго.
    Ад пуза, груб. Уволю. Быгаценныю свадзьбу справілі, усяго ат пўза було. Ныпікла сваім пірагоў: ежця ат пўза, хуць рысьпіряжыціся.
    Адпускаць вожкі. Змяншаць кантроль, даваць крыху волі. Hi нада було атпускаць вожкі, зразу ляхчэй дзіржаць у руках. Зак. Адпусціць вожкі. Раз атпусьціла вожкі, другей раз атпусьціла, а на трецьцій яны і вухым ні вядўць. Множн. Паадпускаць вожкі. Што ж я скажу, пыатпускалі вожкі, а цяперь айкыіця. Працягл.-фінальн. Наадпускаць (даадпускаць) вожкі. Відзіш, як ты нытпускаў вожкі, што зь естыга выйшла. Во як дытпускалі вожкі, ці лёхка цяперя пірідачы насіць. Гл. А с л а бляць вожкі.
    Адпускаць (пускаць) душу жывою (жывую), часта жарт. Праяўляць спагаду пасля мардавання. Атпускай ты ўжо яго душу жывою, ніхай скарей бягіць,— к машыні спозьніцца. Ну што ты, ужо і душу маю ня хочыш атпускаць жывўю. Ды во дўмыю, ці пускаць, ці ні пускаць тваю душу жывою. Пускайця вы яго душу жывую, нашто ён вам. Зак. Адпусціць (пусціць) душу жывою (жывую). Атпусьці ты маю душу жывою, нічога я аць цябе ні хачу і ні прашу. Нейкія бысячўгі злавілі, атыбралі ўсё, што нёс, касьцюм зьнялі, тўхлі, толька душу атпусьцілі жывую. Ці вы пусьціця маю душу жывою, ці ня пусьціця? I ні хацелыся б пусьціць тваю душу жывую, ну ладна ўжо, ідзі.
    Ад сілы. Самае большае. Тут аць сілы трі хўнты ўсяе квасолі, а ты мне хочыш зы два кілыграмы ўперць. Нізашто ні нылівай многа, я аць сілы пяць ложык зьем.
    Ад слова да слова. Усё поўнасцю. Пірідалі ац слова да слова усё чысьцінька і дайжа прібавілі, пра што я духым ні знаў і ня чуў.
    Ад случая к случаю. Несістэматычна. Я ў сваіх у Пыстырнакых редка буваю, так, ац слўчыя к слўчыю зыхаджў калі.
    Адставаць ат ног. Стамляцца ў час хадзьбы. Як пройдзіш підзьдзісят вёрст, ат ног, бувала, ацстывалі. Зак. Адстаць ат ног. Столька выхыдзіць, ні хыця ацстаніш ат ног. Усеаг. Паадстаць (паадставаць) ат ног. Мы ж пряма ат ног пыцсталі — столька прайціць ды з ношкымі. Я знаю, што пыцстаюць ат ног, Шамыва ня блізкій сьвет.
    Адставаць ат рук. Стамляцца працуючы. I ў хаці хвытаіш, і ны дваре нада зьдзелыць, і ны грідах ня поліна — за дзінь ат рук ацстаеш. Зак. Адстаць ат рук. Сколька чаго пірядзелыіш — ацстаць ат рук можна. Усеаг. Паадстаць (паадставаць) ат рук. Пакуля зьвеілі ды ў мяшкі ссыпылі — там жа дзьве машыны — ат рук пыацсталі. Пыцстывалі ат рук лі кынбайна — і пыднасіць, і атнімаць, і адгрібаць нада зразу.
    Ад [усёй (чыстай)] душы. 1. Адкрыта. Пысядзелі, ад душы пыгыварілі, ён мне пра ўсю сваю жызьню рыскызаў. He, я віджу, што ён ат усёй душы гаворіць. Каб жа ета гыварілыся ач чыстый душы, ато ж не. 2. Радасна, шчыра. Зайдзі-ка, зайдзі к куме, іна цябе пычастуіць ад душы. Ат усёй душы прінімала гасьцей. Каго ні сустрюкаюць, дык усігда ач чыстый душы. Яны так ужо блыгыдарілі ач чыстыя душы, ну, што мы дзевычку прівязьлі.
    Ад усяго (чыстага) сэрца. 1. Адкрыта, чыстасардэчна. Я ж нічагенічка ні хувала і ні скрывала, я ж ат усяго серца гываріла: што було, то було. Васіль ня тэй чылавек, ач чыстыга серца гываріць ня дужа разгоніцца. 2. 3 найлепшых пабуджэнняў. Бярі, раз даюць ат усяго серца. Мы ж бізь нічога ніякыга, ач чыстыга серца вам, а яно вун што пулучаіцца.