• Газеты, часопісы і г.д.
  • I коціцца і валіцца (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны) Георгій Юрчанка

    I коціцца і валіцца

    (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
    Георгій Юрчанка

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 288с.
    Мінск 1972
    96.32 МБ
    Адходчывае серца. Пра незлапомнасць, адходлівасць. Ай, ні бядуй ты, у Шуркі атхоччывыя серца, разым уськіпіцца, а тады атойдзіць і як нічога ні було.
    Ад цямна да цямна. Поўны дзень. Цэлых дзьве нядзелі петыліся ладна, аць цімна ды цімна тыпары з рук ні выпускалі.
    Аж (ажно, што) за вушамі трашчыць, цяп., пр., буд. 3 апетытам, з задавальненнем (есці.). Ныліла па міскі
    капўсты, а тады пу кускў быраніны пылажыла, дык яны нываліліся, сталі есьць, аж зу вушамі тряшчыць. Выбігыліся ладна, умінаюць усё пыдряд, ажно зу вушамі тряшчыць. Ядуць, што зу вушамі тряшчыць, прыгылыдаліся зы такую дарогу. Зразу атказывыліся, а тады міскі пыць сябе пыцьцягнўлі, сталі есьць, аж зу вушамі тряшчэла. Мылацілі усё пыдряд, што зу вушамі тряшчэла. Ніхай выбігыюцца, будуць есьць, ажно зу вушамі тряшчэць будзіць. Прытрясўцца, то возьмуцца зы яду, што тряшчэць зу вушамі будзіць.
    Аж (ажно, што) нос гнецца, цяп., пр., буд. 3 апетытам, з задавальненнем, ахвотай. Есьць сы смакым, аж нос гнецца. Ядуць усё пыдряд адзін пірід адным, ажно насы гнуцца, яны ніпірябірлівыя. Аплітаіць кылбасу з булкыю, што нос гнецца. Так цірябіў капусту, аж нос гнуўся. Прачўхыліся, дык жралі, што насы гнуліся. Выхыртыюцца, то ня будуць пірібіраць, а будуць есьць аж насы будуць гнуцца. Прібігаць зь леса, апсядуць міску, ажно насы будуць гнуцца,—так ім пойдзіць усё пыдряд.
    Азяліць (адурыць) галаву (галовухну). Вельмі надакучыць, атлуміць. Пыдняхверься, пыдняхверься астацца, ён табе за дзень азеліць гылаву, што ні рада будзіш і платы тае атрякесься. Азяліла ты маю галовухну сваёю трілюдыю, як толька табе язык ні зыбаліць несьць лухту ніпыцьсіваныю. Саўсім гылаву адурілі гылыгаленьнім, •ні адной мінутычкі спакойна ні пабўдуць. Адуріў жа ты мне галовухну, худзь ба быў уталон якей-небудзь.
    Азяліць і адурыць, асудж. Вельмі. надакучыць, атлуміць. Утраіх як рысхадзіліся — ні ўняць, азялілі і адурілі, і ні за што ні далі ўзяцца. Усеаг. Паазяліць і паадурыць. Другея ж дзеці як дзеці, а етых радзіміц іх знаіць, што у іх тваріцца, пыазялілі і пыадурілі.
    Айдзе бог дасць. Дзе прыйдзецца. Пайду, піріначую айдзе бог дасьць, цяперя лета, капў пупаў і сьпі, у сені дайжа здыравей на вольным воздухі.
    Айдзе наша не прападала. Пра гатоўнасць рызыкнуць. Канешня, Сапрынывічы ня блізкій сьвет, ну там ба мы хырашо гульнўлі,— дывай пайдзём, айдзе наша ні прыпыдала. Зак., адзінк. Айдзе наша не прапала. Купім? — айдзе наша ні прыпала, плаці грошы.
    Айдзе ракі замуюць, цяп., пр. Пра пагрозу цяжка пакараць. Я чыкыцца доўга ні люблю, у мяне скора пызнаіш, айдзе ракі зімуюць. Мы яму січас пыкажым, айдзе ракі зімувалі.
    Акалачываць (выкалачываць) парогі, асудж. Надакучаць частым наведваннем. Работыць ні прігоніш і ні прітўркыіш, а так во пы хатых зь дня ў дзень акылачывыіць парогі. Hi за што рукою ўзяцца ня хочыць еткій лабрэціна, выкылачывыў ба і выкылачывыў парогі, ды, знаць, ня дужа хочуць у хаты пускаць. Множн. Паакалачываць (павыкалачываць) парогі. Як пашлі з раньня, пыакылачывыюць парогі ува ўсіх, усё ізыкамі лах-лах-лах. Зы адзін дзень пывыкылачывыіць парогі у пыўдзяреўні. Гл. Аббіваць парогі.
    Ані гу-гу. Ціха, спакойна. Сяньня я выйшыў, сонца толька зьбіралыся ўсхадзіць, усюдых ані гу-гў, ажно кропна неік.
    Ані (ні) ў зуб. 1. Нічога (не разумець, не ведаць). Ані ў зуб нічога пі знаюць, аткуль жа ім знаць, кылі ды цімна у мячыка носюцца. Стала тулмачыць ёй кросны: ты ж во так глядзі і во так кідай, дык ні ў зуб ні пынімаіць. 2. Нічога (не есці, не піць). Суліла я і крупені, і кашы зыбіляныя і крошку вокырка атрезыла — ані ў зуб ні ўзяў. Я ні знаю, нешта Адарка дужа слабыя, ні ў зуб нічога ня хочыць: ні магў, ні дывайця, атвяжыціся.
    Ані (ні) ў зуб нагою. Нічога (не разумець, не ведаць). У плотністві ён ані ў зуб нагою ня смысьліць. Дывай я спрашывыць, што сяньня учылі, што ўчора прыхадзілі, спрасіў пы гісторіі, пы гіяграфіі — ён жа ні ў зуб нагою ні знаіць, а ета ж сёмый клас.
    Ані подступу (падступіцца). Hi ў якім разе. Хацела я пыгываріць зь ім, як ш чылавекым, рыспрасіць, што, як случылыся — айдзе там, ані поцступу. Сядзіць туча-тучыю, ані пуцступіся; скызалі, што дренна работыў лі стога.
    Апасная гульня. Небяспечная справа. Зьвязывыцца з зысыжанцымі — ета апасныя гульня. Hi зывадзіця апасныю гульню, пупыдзіцёся і пысадзюць, як чарцей якіх. Дыныравюцца табе калі твае апасныя гульні.
    Апрастаць (аслабаніць) рукі. Вызваліць, памёршы пасля працяглай хваробы. Намўчылыся сы стыріком:
    ліжаў, ні пыднімаўся большы паўгода, пакуль апрыстаў рукі. Сы днаго боку аслыбаніла рукі, а з другога ж і пымыгала трошку хуць кыла печы. Незак. Аслабаняць рукі. Ай, ныжылася, хваціць, нада ўжо рукі аслыбыняць мыладым.
    Апускацца на дно. Траціць годнасць чалавека. А так во апускаіцца на дно і апускаіцца, ніхто ні глядзіць за ім, а сам узяцца зы сябе ня здолііць. Зак. Апусціцца на дно. Апўсьціцца на дно, сап’ецца і прыпадзець ні за нюх тыбакі. Множн. Паапускацца (паапусціцца) на дно. Самі так пупускаліся на дно, гарелка зьвіла, што ну людзей ні паходжы. На дно пыапўсьцюцца, будуць на іх глядзець, як ну глумакоў якіх.
    Апускаць (вешаць) галаву (нос). Сумаваць; прыходзіць у адчай. Hi апускай гылаву, дзяржыся, ніхай ідзець, ты сабе яшчэ ня еткыю найдзіш. Пасьледнія ўремя і Стыльмашонык нешта пычаў апускаць нос. Будзіш во так вешыць гылаву, ну й трясцы палўчыш, ідзі і дыбівайся. Ня вешый нос,— утрата-то тыкая. Зак. Апусціць (павесіць) галаву (hoc). I ты апусьціў ба гылаву, каб такоя случылыся. Во й Лёнька што-то апусьціў нос, відна, нешта выйшла ні пы яго. Прідзісь табе такоя, і ты павесіў ба гылаву. Што вы, хлопцы, павесілі насы, нада глядзець пітухамі. Множн. Паапускаць (паапусціць) галовы (голавы, насы). Усё храбріліся: нікога ні баімся, а тут пыапускалі галовы. Дужа ні асьмелівыйціся, пупускаіця насы і сьмелысьць айдзе дзеніцца. Во калі пыапусьцілі голывы, ато ўсё ім места нійдзе і ні разу ні було. Што вы пыапусьцілі насы, як мокрыя куріцы глідзіцё.
    Апускаць (вешаць) вушы. Губляцца, адчайвацца. Што йта вы апускаіця вушы, вун відзіця, як другея дзіржацца. Канешня ж, такоя дзела ніпріятна, толька вешыць вушы ні нада. Зак. Апусціць (павесіць) вушы. I ты апусьціў ба вушы, каб ні сяньня-заўтря ждаў павесткі на суд. Павесіў Ільля вушы, відна, чуствыіць, што так дзела ня бойдзіцца, прідзіцца атвічаць. Множн. Паапускаць (паапусціць) вушы. Ну, пры свайго як пачуюць, пыапускаюць вушы. Вушы цяперіцька пыапўсьцюць, тут ім ні ду гулюшык.
    Апускаць вожкі. Даваць залішне волі. Што ж апускаіш вожкі, як рыспадзецца, тады наныва складывыць
    плоха. Зак. Апусціць вожкі. Апусьціў вожкі — яно й патло укріў і ўкось. Множн. Паапускаць вожкі, Нешта яны пыапускалі вожкі, ці ні зьбіраюцца рыспрыдывацца. П рацягл.-фінальн. Наапускаць (даапускаць) вожкі. Ныапускаіця вожкі, як і с хызяйства сыб’іцёся, і с паездкыю нічога ні палўчыцца. Дыапускаюць вожкі, што біс куска хлеба астануцца.
    Апускаць вочы. Саромецца. Чаго ж табе апускаць вочы, ты ж ні ўкраў і ні атыбраў, сваё нясеш, заробліныя. Зак. Апусціць вочы. Дужа храбра біз Матруны дзіржаўся, а як іна прішла, зразу апусьціў вочы. Множн. Паапускаць (паапусціць) вочы. Зразу ого як, наўгрудкі кідыліся, а як стала Марья страміць, пыапускалі вочы. Пыапусьцілі вочы, стыдна стала ўсім траім.
    Апускаць рукі. Траціць запал. Адзін ацступіўся, другей ні бярецца і трецьцій, віджу, апускаіць рукі, дык я думыю: дывай-ка сыма вазьмўся ды дывядў ды кынца. Зак. Апусціць рукі. Ныпрасна ты рукі апусьціў, нада було дзела зьдзелыць, а тады ўжо ехыць. Множн. Паапускаць (паапусціць) рукі. Увідзілі, што дзела ня выпыліць, і рукі пыапускалі. ІІІто ж яны рукі пыапусьцілі, тут, ныбарот, нада скарей дывадзіць ды ладу ўсё.
    Апяць дваццаць пяць, неадабр. Зноў тое ж самае. Я гыварю, бягі скарей, спозьнісься, а ён апяць дваццыць пяць, сваё трілюдзіць.
    Арашацца (рашацца) вума. Вар’яцець, прам., перан. Зь ёю пычало нешта тваріцца, стала вума арішацца, тады сыгряблі і зывязьлі ў Мугулеў. Нагледзілыся я, як вума рішаюцца, ета ж з маёю цёткыю ны маіх вычах усё стала. Hi арішайся, чылавек, вума, яй-богу, ні арішайся, дзелый, што табе гаворюць. Ці ты вума рішаісься, ці дзяцінісься саўсім, што с табою, як з малютычкыю, гываріць нільзя. Зак. Арашыцца (рашыцца) вума. Прібеглі, глянулі — кіпіць пастройка, дык ён нічога, зубамі зыскріпеў, а сыма на месьці вума арішылыся. Ад горя ні зырікайся ат ніякыга, во ці дўмыла, ці гыдала баба, што сын вума рішыцца. Ну ці ты арішыўся вума выпрыўляцца ў дарогу еткім надворьім, калі сыбаку с хаты нільзя выгныць. He, знаць, ты саўсім рішылыся вума,— айдзе ж ты будзіш хадзіць пы нізнакомыму горыду і спрашывыць Хутулёнка. Множн. Паарашацца вума. Пырішаліся вы,
    людзі, вума: ета ж падўмыць толька: ім ужо нічога ні нада, ніхай прыпыдаіць.
    Арду ўзнімаць (паднімаць, падымаць, пачынаць, усчынаць). Пачынаць крык, сварку, лаянку. Hi ўзьнімай ты ардў зу пустатў, цэла бўдзіць твыя дзіхцярка, прінясўць. Кажнінькій дзень арду пыднімаюць, ціха ні аднаго часу ні абыйшлося. Во сядзіць у бабі халера, узноў арду пыдымаіць, чуіш, пымінаіць нейкія снапы. Пірістань, адўмыйся, ні пычынай яшчэ арду пу-суседзку. Як жыць зь ёю, як быць — пряма сам ні знаю: зы нішто ніякынькыя арду ушчынаіць кажын дзень. Зак. Арду ўзняць (падняць, пачаць, усчаць). Узьнялі арду на полі, зы пяць вёрст чўтна. Арду паднімуць — ні стыда у людзей, ні сырыма. Ты паслухый-ка, якую арду пычалі Манька с Просію, во ўжо горлы, дык горлы. Зычапі толька адным словым, січас арду ушчанўць,— злыйдўх сядзіць у бабых.
    Арціст на глянішчах, іран. Хлюст, задавака. Ці відзілі вы таго арціста ны глянішчых, што абізьянкі ны гальштуку. Вун явіўся арціст ны глянішчых, пулюбўйціся ны яго, ажно сіяіць, толька грязь зыкарела пад носым.
    Арціст пагарэлага цяятра, іран. Неімаверны хвалько. Вот ён, арціст пыгарелыга ціятра, пыд’явіўся, січас прістаўленія пычанецца. Мы тут ня відзілі еткіх арцістыў пыгарелыга ціятра.
    Аслабляць (паслабляць) вожкі. Змяншаць кантроль, даваць крыху волі. Аслыбляць вожкі тут ні ў якім разі нілізя. Стань пыслыбляць вожкі хуць троху, тады ўжо ў руках ня ўдзержыш. Зак. Аслабіць (паслабіць) вожкі. Чуць аслабіў з малымі вожкі — і пышла распўста. Як вожкі пыслабіш, пуця ня жджы.