I коціцца і валіцца
(Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
Георгій Юрчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 288с.
Мінск 1972
Абмываць і абшываць. Ажыццяўляць догляд. Пышла ны сямейку дзевіць душ, бўдзіць да веку абмуваць і апшываць. Зак., рэдкаўж. Абмыць і абшыць. Ты яго абмый і апшый, а ён табе дайжа спасіба ні скажыць. Усеаг. Паабмываць і паабшываць (паабмыць і паабшыць). Я прішла, дык усё було запўшчына, кінута зы пакідзішча, нада ж було усіх пыабмуваць і пыапшываць. У-у, пакуля я іх пыабмыла і пыапшыла, хваціла мне, далося. Працягл.-фінальн. Наабмываць і наабшываць (наабмывацца і наабшывацца). Сколька я ўжо ныабмувала і ныапшывала, далося мне ў знакі дык далося. Ныабмувалыся і ныапшывалыся я за свой век, і горя цяпнуць німала прішлося.
Абразаць (рэзаць) крылле. Пазбаўляць магчымасцей дзейнічаць. Чаго табе так хочыцца абрізаць Зьмітраку крыльля етыю хлюндрыю, ён жа чылавек і спакойный, і тылкавітый. Ты ж етым самым ня толька Івана прузунтўіш, а й свякрові режыш крыльля. Зак. Абрэзаць крылле. Крыльля Міхалку абрезылі, ён цяперя як сам ня свой ходзіць. Множн. Паабразаць (паабрэзаць) крылле. Пыбрізалі хлопцым крыльля, нічога яны цяперя ні стануць дзелыць. Пішыця, раз хочыця пабрезыць крыльля.
Абрастаць (зарастаць) граззю, асудж. Пакрывацца брудам. Абрыстаюць дзеці грязьзю і ніхай сабе абрыстаюць, дайжа і ў тэй бок ні глядзіць, пыдывай ёй толька мужукоў новых — і ўсё. Як астаўся адзін, саўсім апусьціўся, пряма стаў зырыстаць грязьзю. Зак. Абросць (заросць) граззю. I сьцены абрасьлі грязьзю, і столь
2. Г. Ф. Юрчанка
17
чорныя, як у бані, у такой хаці ня то што жыць, а зыхадзі'ць туды стыдна. Настолька хата зырысла грязьзю, што хуць ломым калі ды кускамі вынасі, а дамыцца там ні дамыісься. Усеаг. Паабрастаць (пазарастаць, паабросць, пазаросць) граззю. Нада ж так пыбрыстаць грязьзю, што ні дамыцца ні за што на сьвеці. Тут ужо хуць і грязьзю пызырысталі, маўчыця, ні пікніця, бульбу ды дажджоў пада выхвыціць. Пыабрасьлі грязьзю, што хуць гыльніком шурўй. На месіц як паеду — пызырастўць грязьзю большы некуды: ніхто за імі ні глядзіць.
Абрастаць (зарастаць) мохам, іран. Апускацца. Сідзяць у сваёй халўпіні, абрыстаюць мохым, вачэй на людзі ні пыказыюць. Віджу, што саўсім зырыстаюць мохым, дык дывай троху тўркыць: прігледзьця сябе. Зак. Абросць (заросць) мохам. Аброс мохым і вочы грязьзю зуплулі, ны каго ты, чылавек, паходж стаў, як табе ня стыдна так на людзі пыказывыцца. Саўсім зарос мохым, пряма ні мушчына, а чўчыла нейкыя. Усеаг. Паабрастаць (пазарастаць, паабросць, пазаросць) мохам. Айт, што пра іх кызаць, пыбрысталі мохым. ходзюць атряхымі пасьледнімі. Пызырыстаюць мохым, што пада нядзелю прівадзіць сябе ў божыскій від. Ці ета ж так мыладым мушчыным пыабросьць мохым? Hi дагледзь іх, ні пріпуці, і бўдзіць і ні дагледжына, і ні пріпўчына, мохым пыабрастўць.
Абсалютный ноль (нуль). Нішто, поўная нікчэмнасць. Ніхай длі цябе Сідыр нешта нейкыя, а мне ён апсалютный ноль, і дўмыць я яго ні хачу. Длі нас твой Кузьма апсалютный нуль і большы нічога.
Абуць (падбуць) у лапці, іран. Падмануць значна, выкарыстаўшы 'даверлівасць або недасведчанасць. У тоя скрысеньня лоўка Максіма абулі ў лапці: усучылі старый тулўп, а ўзялі за новый. Hi зырікайся, нойдуцца атлёты,. так падбўюць у лапці — дзівіцца бўдзіш. Незак., рэдкаўж. Абуваць (падбуваць) у лапці. Ты думыў, увесь век і кажныга будзіш абуваць у лапці і ўсё табе схадзіць з рук бўдзіць? Мікіцёнык быў — тэй умеў пудбуваць у лапці, а ты не, ня тоя, ня сьпец яшчэ. П рацягл.-фінальн. Наабуваць (нападбуваць, наабувацца, нападбувацца, даабуваць, дападбуваць, даабувацца, дападбувацца) у лапці. А ты ці многа ныабуваў у лапці Пісырівых? Ну ты, канешня, каго толька ні нупудбуваў у лапці. Глядзі, 18
хлюст, і ў лапці ныабуваісься, і ў бацінкі, ці можа сам бысяком пыбягіш. Ты нупудбуваісься ў лапці, як Зыбрік Хрісьцінку. Ці чуў, як Лісейчык дыабуваў у лапці — у адной сарочкі прібег,— і табе ета самыя будзіць. Што, дупудбувалі ў лапці, самі ў дуруках асталіся? Кіріла дыабуваўся ў лапці, зьезьдзіў у Тытаршчыну як дурак. Яны дупудбуваюцца у лапці, саміх хто-небудзь так падбўіць, што аглянўцца ня ўсыіеюць.
Абы з рук [збыць]. 1. Абы-як, вельмі нядбайна. Усігда дзелыюць абы з рук, а тады хадзі ўсьлед ды пірядзелывый. Відзіш, ускопына абы з рук збыць: аі'ідзе пырянўта, айдзе не. 2. Каб пазбавіцца (з він.). Яму абы з рук етыя клопыты с хатыю, большы б ён тут ні мінуты ні сядзеў. Мне абы з рук збыць Хадоскіныга мульчугана, a тады я вольныя птўшка.
Абы рад здаць. 1. Абы-як, вельмі нядбайна. I бацька з бўхты бырахты, і сын абы ряд здаць. 2. Каб толькі лічылася. Ікая там дужа работа, схадзілі абы ряд здаць.
Агулам базар, неадабр. Бяздумна, безразважна. Што ж ты зьбіраісься купляць агўлым бызар еткыю пастройку-махіну, тут нада падўмыць ды падўмыць. Я ні браў ба агўлым бызар столька гуркоў: звыляюцца, пыгніюць, а саліць ішчэ рана.
Ад бальшога вума, асудж. Ад празмернай самаўпэўненасці ў сваёй беспамылковасці. Ета ад бальшога вума ты пашоў рызгыняць вечыр,— ну й правільна, што вярёўкымі успакоілі. Ад бальшога вума ляпнула пры стырікоў, — усе на хохыт пыднялі.
Адбівацца ад двара (хаты). Рабіцца бадзяжным. Адну ноч німа, цірізь нядзелю яшчэ нейдзі начўіць, віджу, што ўжо стаў адбівацца ад двыра—я дзьвері ны зывал: ідзі, аткуль прішоў. Стала аўца ад двыра адбівацца, думыю, саўсім зблўдзіцца, дык я злавіў ды па горлу, во й крошка мяса ссьць. Раз быран, то што ж ты хочыш, будзіць адбівацца ад двыра, нада було зьліхчаць вясною. He, Шуляк ні такей, каб адбівацца ат хаты, ета Сідарёііык біс цыря ў гылаве: сяньня бярецца строіцца, а нызаўтріга прапіць усё можыць. Такей жа быў ладный кыцянок — кошычка серінькыя, а посьлі стала і стала адбівацца ат хаты, цянеря саўсім некуды сыйшла. Зак. Адбіцца ад двара (хаты). Во так во адбіўся ад двыра і ад-
біўся, зблукуняўся саўсім, а ежылі і зайдзіць калі — што зьдзелыць і ў тэй бок ні глядзіць. Ігняты неік адбіліся і адбіліся ад двыра, зразу ні пагледзіла ў тубункў, а пазьней хвацілыся шукаць — вазьмі трясцы. За ета сваё нычальствывыньня адбіўся ат хаты, айдзе днюіць, айдзе начўіць, гарелішчы жрець — вочы ні прысыхаюць. Харошый быў такей кацёнык, а во неік адбіўся ат хаты, нада айдзе другога шукаць. Множн. Паадбівацца (паадбіцца) ад двара (хаты). Што ж ета вы зы бабы такея, што ў вас мужукі пыдбіваліся ад двароў. Месіц ні пыбыла, дык і грязьзю ўсё зырасло, і скот пыдбіваўся ад двыра — цялёнык прібіўся к калхозным, воўцы ў суседкі нучувалі. Луччы ўжо рызвадзіціся, чым так жыць — пыдбіваліся ат хаты, нічога ні глідзяць, а хызяйства ніхай гініць. Сколька було тых ціплят, і тэя пыдбіваліся ат хаты, адзін вун цыўкыіць нейкій нягеглый. Так ты сям’ю вядзеш, што ў цябе дзеці ад двыра пыадбіваліся. 3 дурнэя зь нейкія пароды воўцы: як на поля — пытаб’юцца ад двыра, нізашта ні зыгнаць. Глядзіця, пытыб’іцёся ат хаты, рыссыбачыціся і пропыдым прыпыдзіцё. Сь ціплятымі так: пусьціш — пытаб’юцца ат хаты, тады ходзіш, слухыіш, сыбіраіш.
Адбівацца ад дзярэўні (зямлі). Пакідаць вёску, пакідаць займацца сельскай гаспадаркай. Молыдзіж г зямле цяперь ня дужа хіліцца, адбіваіцца адзь дзяреўні. Мыладэя глідзяць, каб у горыд, каб у горыд, адзь зямлі адбіваюцца. Зак. Адбіцца ад дзярэўні (зямлі). Колю ня дужа цягнула г зямле, троху ны дарогі пыработыў, тады ў горыдзі нешта дзелыў, а посьлі саўсім адбіўся адзь дзяреўні. Бацька твой быў первый сьпіцыяліст пы хызяйству, а вы адбіліся адзь зямлі ныўсігда. Множн. Паадбівацца (паадбіцца) ад дзярэўні (зямлі). Пыдбіваліся адзь дзяреўні, гаворюць, нызад ужо і ні цягніць. Пыдбіваіціся адзь зямлі, а ў родныю мясьціну усё роўна бўдзіць цягнўць. Кіреівы усе пыадбіліся адзь дзяреўні, каторыя ў Ленінград зьехылі, старшый ну Уралі ны заводзі. Вырыстуць, рысьцягнуцца па сьвету, пытаб’юцца адзь зямлі, пріедуць г бацьку—і кыня запрежч ня ўмеюць.
Адбівацца ат рук. Рабіцца непаслухмяным. I мае як пыдрасьлі, сталі адбівацца ат рук, твае такея ж самыя будуць. Зак. Адбіцца ат рук. Змалку за ім ні глядзелі і ні глядзелі, дык пазьней ён і саўсім ат рук адбіўся.
Атаб’юцца ат рук — нукукўісься, лўччы змалку патворства ні дывай. Множн. Паадбівацца(паадбіцца) ат рук. Саўсім рызбалывыліся, пыдбіваліся ат рук, што ні скажы —дайжа вухым ні вядуць. Падбіліся мальцы ат рук, ніякыга зладу німа, а ты ўсё шчытаіш іх ціхінькімі.
Адбівацца рукамі і нагамі. Рашуча адмаўляцца. Ныліла гырлачычык мылыка, банычку сьмітаны нылажыла: вазьмі, зынясі дзіцям і самі патрошку зьясьцё — айдзе там пынясець, рукамі і ныгамі стаў адбівацца, нізашто ні ўзяў. Зак., рэдкаўж. Адбіцца рукамі і нагамі. Так прічапілыся Ганна к Хвядосу — ны свадзьбу разым завець, што тэй ня можыць адбіцца рукамі і ныгамі. Як прісталі, як ныкысаліся, дык чуць адбіліся рукамі і ныгамі.
Адбіваць ад двара (хаты). Прымушаць пакінуць сялібу. Ты сыма адбіваіш яго ад двыра — іна варіць ня бўдзіць, ды ёй мыць ня хочыцца,— плюніць і пойдзіць, такую найдзіць усігда. Пасынык ні пасынык, а ні дбівай ат хаты, можа і ён калі прігадзіцца. Зак. Адбіць ад двара (хаты). Знаіш, чым ты яго адбіла ад двыра?—дўрысьцю сваёю. Адбілі курей ад двыра, усё камлыжкымі ды камлыжкымі, ніізьвесна айдзе нясуцца. Ну ладна, атаб’еш ты яго ат хаты, а самой жа нада жыць неік? Множн. Паадбіваць (паадбіць) ад двара (хаты). Ты ж сам пыдбіваў ад двыра, усё с палкыю і с палкыю, як радзіміц нейкій, а цяперь: авец на двор ні ўзганю. Hi пірістаніш так гыняць, ну й пыдбіваіш к чорту ат хаты, ныпрасна гудуваў бўдзіць. Нада ж так пыадбіць ад двыра, к чужым ахотній ідуць, чым к сабе. Так і ат хаты пыадбіць нядоўга.
Адбіваць ад дзярэўні (зямлі), рэдкаўж. Вымушаць пакідаць сельскую гаспадарку. Гаворіця, што мыладэя ня хочуць астывацца ны зямле, а самі ж адбіваіця адзь дзяреўні. Нарошня адбіваюць адзь зямлі, каб куды зьехыў. Зак. Адбіць ад дзярэўні (зямлі). Пычалі гыняць то туды, то сюды, сяньня адно, заўтря другоя, і адбілі адзь дзяреўні, узяў і пашоў ны кымбінат. Атаб’юць адзь зямлі і другога, заверніцца і паедзіць.
Адбіваць ахоту. Пазбаўляць жадання; адвучваць. He, я сваім нідаўна адбівала ахоту бегыць у тую моркву. Зак. Адбіць ахоту. Маўчы, ні рысказывый, ато атаб’еш ахоту жаніцца. Ты дажджэсься, атаб’ю я табе ахоту пы грідах лазіць. Множн. Паадбіваць (паадбіць) ахоту.
Як рыскызалі еткія слўчыі, дык пыдбівалі ахоту ехыць. Пупадўць вас хлопцы Пынасывы ў саду, яны вам пытаб’юць ахоту ат яблык.