• Газеты, часопісы і г.д.
  • I коціцца і валіцца (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны) Георгій Юрчанка

    I коціцца і валіцца

    (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
    Георгій Юрчанка

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 288с.
    Мінск 1972
    96.32 МБ
    Ад жылеткі рукава, іран. Абсалютна нічога (не атрымаць, не мець). Я ац сваіх пулучыла адж жылеткі рукыва, і ты ац свайго, верна, палучыш тоя самыя. Пріехыў рызадзетый, ну, думыю: паможыць, дасьць,— дык даў, адж жылеткі рукыва. У Трэбычкі возьміш адж жылеткі рукыва, іна б і чужоя зыгрібла пыць сябе.
    Ад зары да зары. Увесь дзень. Здароўя нада ні абыякоя—камінныя, каб адз зарі ды зарі састоіць у касе, як Дзінісёнык стыяў.
    Адзержываць верх, звыч. гумар. Перамагаць. Можа, аднаго-двух і піряборііш, а ныт кажным адзержывыць верьх табе ні ўдасца. Зак. Адзяржаць (адзержаць) верх. Адзін раз ты там адзіржаў верьх, дык дужа многа ета значыць. Айдзе табе, слыбакў еткыму, адзержыць верьх нат Колію, ён здыравіла, а ў цябе ж сілы, што ў кымыра. Адзержыць верьх ныд намі нікому ні ўдасца.
    Адзін аднаго (другога) стояць (стоіць), іран., цяп., пр. Аднолькавыя. Як тэй, так і другей адзін аднаго стоюць. I Ляксей, і Пятрок адзін другога стоюць, так і глідзяць, каб айдзе што пытхваціць. Рысказывый ты мне, хвалі сваіх пудлужань, там кажный адзін аднаго стоіць. Hi гыварі ты ўжо, ні гыварі, там адзін другога стоіць. Адзін аднаго стоілі, што меншый, што большыіі. Халеры ладныя былі, адзін другога стоілі. Усе яны былі дужа ладныя, адзін другога адзінакыва стоіў. Порыўну пулучылі? ■— ну й ладна, у іх адзін другога стоіў.
    Адзін (адна) душою. Без блізкіх і ўтрыманцаў. Во так ні жаніўся, астаўся і астаўся, жывець адзін душою. Ці думыла ты, сястріца, ці гыдала, што адна душою будзіш век дыжываць.
    Адзін (адна) як перст. Зусім адзінока. Дочкі — што ім, замуж выскычылі і рызьляцеліся, адна ў Мурмынску, адна ны Дымбасі, астаўся я адзін як перст у хаці. Старога майго ўжо німа, сяджу во адна як перст, відна, прідзіцца к сыну пірібірацца — і мішаць ба ім там ні хацелыся.
    Адзін адным. Зусім адзінока. Каб ты пажыў адзін адным чатырі гады, як я, тады б знаў, што ета такоя. Астанісься адзін адным — ныгарюісься.
    Адзін бог (гасподзь, госпад) знаець, уст., цяп., пр. Ніхто не ведае. Адзін бог знаіць, сколька мне чаго піряжыць прішлося. Ніхай ужо адзін гасподзь знаіць, што там у іх було і чаго ні було. Адзін госпыд знаіць, як нам пріхадзілыся цярьпець. Адзін бог знаў, як мы там пірідрыжэлі і пірікылаціліся. Адзін гасподзь знаў усю іх бяду і горя. Што ў іх тварілыся усе гады, адзін госпыд знаў.
    Адзін к аднаму. Аднолькавыя (звыч. добрыя па якасці). Ны прыдажу атыбрала кычанкі адзін к ыднамў, a што було хужэйшыя, сабе пасекла. Быракі сёліта адзін к ыднаму, хуць на выстыўку. Ніхай, што ў дзецтві замўрзыныя бегылі,— цяперя вырысьлі хлопцы адзін к ыднаму, ніхто загўны ні дасьць. Адзін кы днаму злудзюганы.
    Адзін канец. Усё роўна (з безнадзейнасцю). Яму ўжо ці яешні гатоў, ці бульбы няскобліныя ныварі — адзін канец. Едзь, ня едзь — адзін канец.
    Адзін на адзін. Без сведак, без удзелу іншых. Завець мяне: выйдзі ў сенцы, я табе хачу нешта скызаць адзін ны адзін,— я ні пышла: лухту якую зьвярзець. Прі людзях я зь ім брацца ня буду, ну адзін ны адзін як-небудзь сустренуся.
    Адзін пад адзін. 1. Амаль роўныя па ўзросту. Зайшоў я, глянуў ціріс парог— тамыцька мальгвы і такея, і такея, і во такенічкія адзін пыд адзін, шчытаў, шчытаў і зьбіўся: ці восіміра, ці дзісяціра. 2. Моцныя, дужыя. Бувала, як выйдуць хлопцы адзін пыд адзін упіцярых, ніхто зь імі ні справіцца.
    Адзін пачот, іран. Пра аднолькавасць падыходу, адносін, ацэнкі. У Мікіпыра усім адзін пачот. Сколька ты чаго ні прівылакі к такой сьвякрові, адзін будзіць пачот.
    Адзін перад адным (другім). Старанна, хвацка. Адзін пірід адным гонюць пакосы, тэй: я быстрей, а етый: нет, я. Купіла двух пырасёнычкыў, так жа ладна ядуць: поўныя карыцца нальлю, стануць цок-цок-цок адзін піріда дным, аж хвытаюць,— зы мінуту чыста. Яны ўсігда адзін пірід другім усё дзелыюць, каб пыкызаць сябе. Выйдуць на лён — адна пірід адною: каторыя скарей узматычыць. Тоцька с Хвенькыю як возьмуцца адна пірід другою, радзіміц у іх сядзіць. Як сталі адны пірід аднымі: мы первыя, нет, мы первыя, во рёгыту було. Што зь іх толька там дзеілыся, адны пірід другімі хвыталі: чыя первыю дыгрябець, а копы абы-як валілі.
    Адзін радзімец (прыпацак), груб. Пра аднолькавасць, юеснасць прадметаў, выніку. Мне адзін радзіміц, ці ты пойдзіш, ці астанісься. Табе, канешня, адзін радзіміц, Ka­ro там пыставюць, а нам ні адзін. Па-мойму, дык і Шулянок адзін радзіміц, што тэй пріежджый. Быў тэй—ніхай тэй, будзіць другей — адзін пріпадык.
    Адзін у адзін. Аднолькавыя, вельмі добрыя па якасці. Адзін у адзін кулі, іх толька у рукі харошыму масьціру, здзелыіць крышу — сто гадоў стыяць бўдзіць. Хлопцы адзін у адзін, як дубы, ім усякыя работа паць сілу.
    Адзін у аднаго. 1. Аднолькавыя. Мушчыны што нада, адзін у аднаго, узяліся за йструб — зы пуўдня ськідылі, а к вечыру зыряшэцілі. Бысякі адзін у аднаго, што хочыш атпалюць. 2. Вельмі падобныя. Пыглядзела ны яе мальцыў: адзін у аднаго, пряма ні пызнаць, айдзе каторый, па росту толька і рызьбяреш.
    Адзін чорт, неадабр. Пра аднолькавасць, тоеснасць прадметаў, выніку. Нам адзін чорт, хто зь іх будзіць правіць, абы ня піў. Лісей быў дужа харош, і Крайчонык адзін чорт.
    Адзін чорт маляваў, неадабр. Аднолькавыя. Што Бырысёнкыва, што Хныкоўка, абея хырашы: як сьпічкі, адзін чорт мулюваў.
    Адзін шаг. Вельмі блізка. Адзін шаг табе ды таго мыгазіна, у любоя ўремя падбегла і купіла, што нада. Ці раз мне було адзін шаг ад гібілі.
    Адзін шчот. Пра адсутнасць усякай карысці з прадмета, асобы або яе дзеянняў. Адзін шчот, што хызяін, кылі ён двору пріходзіць раз у нядзелю. Ікая тут куртка, адзін шчот, што адзежына, жывога места німа, усюдых дзірька на дзірькі.
    Ад зямлі не відна (чуць відна, не атрос). Пра вельмі малога ростам. Ну й прістырялыся ты сабе ныпарніка: адзь зямлі ня відна. Якей жа ты гулец, цябе ж адзь зямлі ня відна. Во, чылавека таго — адзь зямлі чуць відна, зыдач, праўда, ны пыўдзяреўні хваціць. Адзь зямлі яго чуць відна, а ўжо й ён у тэй бок глядзіць, каб з большымі хлопцымі г дзеўкым бежч. Ну, есьлі жонка нізінькыя, то яшчэ так-сяк, а калі мужык адзь зямлі чуць відзін, дык што йта зу мужык. Адзь зямлі чуць відны, а йдуць с пыпіроскымі, як бальшэя, і дымяць. Ніхай сабе адзь зямлі ні атрос, а любая работа гаріць у руках, і пынятлівый такей: на што ні гляніць — мымінтальна паймець. Адзь зямлі ні трысла, а ўжо спруўляй ёй і ныріджайця яе, а йна, хочыш, у пыстаньні прінясець, цацкыйціся.
    Адкалоць (выкінуць, атмачыць) номер (штуку). Зрабіць надзвычайнае. Ці чўла ты, якей номір аткалоў учора
    большый Сярьгеіў: напіўся і дывай зы дзіця.мі гыняцца па вуліцы. Ніхай толька у чарку нюхнуць, такую атколюць штуку, што і ўва сьне ня ўвідзіш. Кудрічані выкінулі раз у Зяціцы номір: клубок нітык у каго-то ўзялі і пірімыталі быльшак ат хаты к хаці па ўсёй дзяреўні. Ета што, ён табе другей раз і ні такую штуку вьікініць. Ці чуў, якей номір атмачылі яны ў Бялішчыні — пастой, Куліна січас рыскажыць. Хрітон, бувала, як атмочыць штуку, дык усе зы жываты хвытаюцца. Незак. Адкалываць (выкідаць, атмачываць) намяра (штукі). Як успомніш, якея мы аткалывылі ныміра, ажно січас сьмех бярець. Аніс любіў аткалывыць штукі, а тады, бувала, стаіць збоку і толька пысьміхаіцца. У молыдысьці мы выкідалі ныміра, ня то што цяперішнія мыладзёж. Ты, знаць, бяресься выкідаць штукі, як Холда, не, таго ні піряскочыш. Мы сь Пітраком хадзілі пы вічарінкых, атмачывылі ныміра. Бувала, сыбяруцца гурьбою і пашлі атмачывыць штукі, — такоя дзелылі, што табе і ўва сьне ні прісьнілыся б. Працягл.-фінальн. Наадкалываць (навыкідаць, навыкідываць, наатмачываць, даадкалываць, давыкідаць, давыкідываць, даатмачываць) намяра (штукі). Ну, вы там, канешня, ныаткалывылі ныміра, можа сядзелі і пікнуць быяліся. Мы ў тэй год, як прііжджаў Ачсён, ныткалывылі штукі. Нывыкідаіця ныміра, палўчыця сваё—і большы нічога. Пыглядзіш толька, яны ішчэ ііывыкідваюць штукі. Летыся тут нывыкідывылі ныміра, яшчэ сёліта іх пымінаюць. Нывыкідывыіш ты штукі, калі-небудзь так пы загріўку хто заедзіць, што дзівіцца будзіш. Ну, ныатмачывылі ныміра, ці я ні гываріў, што так кончыцца. Яны сябе пыкажуць: нытмачывыюць штукі. Вы дыаткалывыіця свае нымяры, што вас і зу людзей весьць ня будуць. Дыткалывыл’ яны сяньня штукі: апсьміялі, што некуды було вочы дзіваць. Ты пулучыў—і ён дывыкідаіць ныміра. Дывыкідалі штукі, што іх узялі ды саміх выкінулі за дзьвері. Яны скора дывыкідывыюць свае ныміра, што кўмільгым будуць у мяне каціцца. Дывыкідывыў Арьхіпёнык штукі: апхыхыталі — большы некуды. Ты ў мяне дыатмачывыіш нымяры, ой, дыатмачывыіш, нулуплю, сколька ўлезіць. Мы ж кызалі, што дытмачыіць ён свае штукі, так і пулучылыся.
    Адкалоць (выкінуць) каленца. Зрабіць надзвычайнае. Ну й сядзіць жа ў чылавеку радзіміц: як атколіць каленца, дык век ба думыў — ні прідўмыіш такога. Выкінулі
    каленца ўчора зы Сажом у Дубрыўкі ладна — ныпіліся, біцца палезьлі, а тады некыму вокны пывысаджывылі.
    Незак. Адкалываць (выкідаць) каленцы. 1. Рабіць надзвычайнае. Што цяперь,—во раншы мы аткалывылі каленцы, будзь здароў. Я помню, як вы каленцы выкідалі с Хомкінымі хлыпцамі. 2. Лоўка, па-майстэрску танцаваць. Як выйшлі адзін піріда дным, як дывай аткалывыць каленцы,— айдзе там нашым, і ў падмёткі тым ні гыдзяцца. Схадзі і ты глянь, як Моціны госьці выкідаюць каленцы, ім там Лыўрянок іграіць. П рацягл.-фінальн., рэдкаўж. Наадкалываць (навыкідаць, навыкідываць, даадкалываць, давыкідаць, давыкідываць) каленцы. Нарабіць надзвычайнага. Відзіш, як ты ныаткалывыў каленцы. Яны сябе скора пыкажуць, нывыкідаюць каленцы. Во зырічанцы нывыкідывылі каленцы—ета да! Дыаткалывыіць ён каленцы етыя свае, нарьвецца ны сваё. Дывыкідыіш ты каленцы, што возьмуць ды атпярўць столька, сколька ўлезіць. Во відзіш, як яны дывыкідывылі каленцы, дужа былі хрыбряцы, уходу ні зналі.
    Адкінуць хвост, жарт. 1. Легчы, разлегчыся. У пўні ны саломі аткінуў хвост, ідзі-ка будзі, ніхай вячэрііць ды к конім сыбіраіцца. 2. Памерці. Пыдажджы, во аткіну хвост, дам табе волю, пыжывеш адзін, пыкрасўісься. Незак. Адкідаць (адкідываць) хвост. Паміраць. Што ета ты залёг, ці ні сыбраўся ўжо хвост аткідаць? Чаго ляжу? — думыю ўжо хвост адкідывыць. Множн. Паадкінуць (паадкідаць, паадкідываць) хвасты. 1. Я пыдыйшла— пыаткінулі хвасты, храпўць. Што яны там пут кустамі пыткідалі хвасты,— косы нада кліпаць. Пыаткідывылі хвасты у плятнёўкі, а што ім посьлі вічарі'нкі. 2. Пры днаго спрашыю, пру другога, пра трецьціга, а ўжо, гаворюць, пыаткінулі хвасты. Пыткідаюць стырікі хвасты, тады ўжо будзіця хызяйнічыць, як самі знаіця. Можа і нас успымяніця, як пыаткідывыім хвасты.