• Газеты, часопісы і г.д.
  • I коціцца і валіцца (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны) Георгій Юрчанка

    I коціцца і валіцца

    (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
    Георгій Юрчанка

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 288с.
    Мінск 1972
    96.32 МБ
    Аставацца з носам. Аказвацца без ніякага прыбытку. Ну й астывайся з носым, раз ня хочыш слўхыць, што Ta66 гаворюць, як чылавеку. Зак. Астацца з носам. Дзім’янёнык астаўся з носым, айдзе яму с Пракопым цігацца. Множн. Пааставацца (паастацца) з носам. Бўдзіця ждаць — і палўчыцца з вашыга ждыньня, што пыстыіцёся з носым. Ніхай, яны тожа пыстануцца з носым.
    Аставацца на бабах. Апынацца без нічога. Ты прідўмый-ка еткыя дзіва: усё зыбярўць яны, а ты астывайся ны быбах. Табе ўсігда пріходзіцца ны быбах астывацца, а ўсё з-зы таго, што шчытаіш сябе рузумнейшым за ўсіх.
    Зак. Астацца на бабах. Ныляцелі, як выраньнё, усё рысхвыталі, рысхвыталі, а ты, родныя дычка, асталыся ны быбах. Усеаг. Пааставацца (паастацца) на бабах. Яны ўсё чыста зыгряблі, а мы пыстываліся ны быбах. Глядзі што, Кузьмовічы пыстануцца ны быбах.
    Аставацца ў баку. He прымаць удзелу. Мне тожа астывацца ў баку нялоўка було. Зак. Астацца ў баку. Усігда лыцнаіць, каб астацца ў баку. Ляксей Зьмітракоў ні астаніцца ў баку.
    Аставацца ў выйгрышы. Аказвацца з прыбыткам. Відзіш, думыў: ужо астаецца ў выйгрышы, а тут на табе — усё ўверьх тырмашкымі. Зак. Астацца ў выйграшы. Ты саўсім случайна астаўся ў выйгрышы, ета табе проста пыдвязло.
    Аставацца ў дзеўках. He выхадзіць замуж. Ну што ж мне дзелыць есьлі ніхто ні бярець, прідзіцца астывацца ў дзеўкых. Зак. Астацца ў дзеўках. А якой ета хочыцца астацца ў дзеўкых, кажныя глядзіць, каб сям’ю імець, свой вўгыл. Луччы ў дзеўкых астацца, чым іціць зы каго зря. Множн. Пааставацца (паастацца) у дзеўках. Нашых гадоў многа ў дзеўкых пыстывалыся, зы каго ж було выхадзі'ць, калі з вайны ні пыварочыліся. Ну й што, кылі ў дзеўкых пыстанёмся, а табе што?
    Аставацца ў дураках. Аказвацца ў недарэчным становішчы. Хто што айдзе ня зьдзелыіць, а ты ўсігда ў дуруках астаесься. Няўжэлі табе дужа аньціресна астывацца ў дуруках? Зак. Астацца ў дураках. Ох, якея мудряцы: яны будуць муўчаць і толька пасьміхывыцца, а ты выступі і астанься тады ў дуруках. Множн. Пааставацца (паастацца) ў дураках. Во так во стыялі, глядзелі пырызявіўшы раты і пыстываліся ў дуруках. Глядзіця, можыця пыастацца ў дуруках быйстра.
    Асыпаць (засыпаць) золатам. Адорваць багаццем. Ты мяне ўжо ці ні чацьвёртыю асыпаіш золытым? Ны слывах зысыпаюць золытым, толька ў жызьні капейку ці пріжджэш калі. Зак. Асыпаць (засыпаць) золатам. Ен асыпіць золытым, будзіць асыпына, ніхай ба хуць сябе прыкарміў. Пріедзіць — дык зразу золытым зась'шіць, усіх ныградзіць.
    Асядаць на зямле. Пераходзіць да сталага занятку земляробствам. Ён мне зразу скызаў, што асідаць ны
    зямле і ня думыіць, і ні зьбіраіцца. Hi мае ўжо гады, каб асідаць ны зямле, я ног цігаць ня ўздолію. Зак. Асесць на зямле. Яго прадзід неік лі карчмы прівіваўся, адно ўремя, знаць, сам дзіржаў, а дзед тады купіў кусок поля у пані, кустоў троху, цірябілі там, так і аселі ны зямле. Множн., рэдкаўж. Паасесць (паасядаць) на зямле. Былі пыаселі ны зямле, папробывылі, ды не, ні смашна, цяжол мужыцкій хлеб. Ніхай троху паезьдзюць, тады пысідаюць ны зямле, нікуды яны ня дзенуцца.
    Ат Адама. Здалёк (пра гаворку). Ты мне ні зывадзі ат Адама, а рыскажы, як там було і што. У Жэнькі ўсігда тыкая прівычка: кылі пычынаіць што рысказывыць, то абізацільна ат Адама.
    Аталлюцца кату мышкіны слёзы, жарт., буд., рэдка пр. Пра непазбежнасць адплаты. Пулучыла Верка дзьве тысічы і вырвылі тэя грошы, ну нічога, атальлюцца кату мь'ішкіны сьлёзы. Во пырьхыў і дыскыкаўся, атліліся кату мышкіны сьлёзы.
    Аталлюцца слёзы, буд., рэдка пр. Пра непазбежнасць адплаты. Атальлюцца сьлёзы, нягож ні атальлюцца, век жа вірідуваць ня будзіць. Ніхай табе мае сьлёзы атальлюцца ўдзісяціра. А ета ж людзкея сьлёзы атліліся.
    Атвадзіць вочы. 1. Адцягваць увагу, падманваць. Ты едзь, ды глядзі, ато жулікі найдуцца — адзін будзіць вочы атвадзіць, а другея с калёс усё выцігнуць і зьнясўць. Ета, рысказывылі, русалкі умелі вочы атвадзіць — атвядўць вочы каму і тады куды хочыш зыцягнуць,— дык ета прідўмывылі, можа, каб дзяцей пужаць. 2. He глядзець, саромеючыся. Што, цяперя атводзіш вочы, а як лаіцца ўчора пы-ўсякыму дык дужа ладна ўмеў? Зак. Атвесць вочы. 1. Глядзі, ня будзь вароныю, там жыва атвядуць вочы і так аблапошуць, што агледзіцца ня ўсьпеіш. Дзед рысказывыў, што раншы ў лесі нібытта нехта мог атвесьць вочы і цэлыю ноч вадзіць, а к раньню атпускаў. 2. Я йшла міма, дык абея атвялі вочы і дзелыюць від, што мяне ня відзюць: стыдна, як сўчкым. Множн. Паатвесць (паатвадзіць) вочы. 1. рэдкаўж. Яны каму хочыш вочы пытвядуць. Пыдыйшлі к вызам, дывай усякыю трілюду несьць, пытвадзілі тым вочы, а самі шлеі пыбрізалі. 2. Чаму ж ня стыдна, пытвялі вочы, ні глідзяць. Пыатводзюць яны вочы, пыдажджы трошку, ім німа ніякыга ні стыда ні сырыма.
    Атвадзіць душу. 1. Суцешваць, супакойваць. Я цірязь дзень, ціріз два хаджу, атваджу ёй душу,— а так усё сядзіць, ташнўіць. 2. Суцешвацца, супакойвацца. Пыпарюся то ны гародзі, то на бульбі, a то лі двыра топыю, трошку атваджў душу. Гаворіць, атвадзіць душу пайду. Зак. Атвесць душу. 1. Пыгыварі-ка ты зь ім, рузуверь, атвядзі яму хуць троху душу. 2. Схадзіла, пыбыла ў Пынасывых трошку, хуць атвіла душу, ато як сяджў ў хаці, як ныбярў ў гылавў, дык ні знаю, што б дзелыла.
    Ат вады [не] атабрацца. Пра нязмерную прагу да вады. Што ты такоя зьеў, што ат вады ні адбяресься. Ці адбяруцца яны сяньня ат вады? Кажыцца ж, нямножка і зьела — хвост сялёдкі, праўда, трошку сыліныватыя, і ўвесь дзень ат вады атыбрацца ні магу.
    Атварачываць (вярнуць) морду (рыла), груб. Адмаўляцца, выражаць нязгоду. Яму прідлыгаюць як чылавеку вазьмі, а ён яшчэ морду атвырачыіць: ні пы ныраву He­rnia. Чаго ты атвырачывыіш рыла, што, я табе тарелычкі пызалочыныя буду выпісывыць? — во пыставіла міску — і жрі. Іна і так, і етык: Пітрачок, чаго ж ты, ну рыскажы што-небудзь, а тэй Пітрачок верніць морду. Hi вярні рыла, а сядзь ды напўргыйся, пан то еткій. Illто ты ўсігда атвырачывыіш морду, як ён табе працівін.— А нягож ні працівін, і ты б рыла вярнўла, каб ціряз ноч у дваре нучуваў. Зак. Атвярнуць морду (рыла). Ты яму гыварі, дукўй яго, а ён атверніць морду і ноль уніманія тваім слывам, дайжа вўхым ні вядзець. Чаго ты атвярнуў рыла, я ж доўга чыкыцца с табою ня буду, у мяне раз-два і зыгаворіш, і паслўхыіш. Множн. Паатварачываць (паатвярнуць) морды (рылы). Пыглядзіш на іх, як пытвырачывыюць морды. Пытвырачывылі рылы і сідзяць: ікая іда біз гарелкі. Ну й ніхай пытвярнўлі морды, мне што да етыга. Надўюцца, патвернуць рылы і сідзяць, глядзі, січас зарюхыюць. Працягл.-фінальн. Наатварачываць (даатварачываць) морду (рыла). Што, нытвырачывыў морду, пулучыў ласку? — і другому ета самыя бўдзіць. Нытвырачывыіць рыла, ой, нытвырачывыіць, хваціцца калі за розум. Як дыбяруся ўжо з вожкымі, дык ты ў мяне дытвырачывыіш морду. Есьлі с Анькыю ты дужа сьмел, то ў мяне мігым дытвырачыіш рыла.
    Атварачываць (вярнуць) нос, іран. Адмаўляцца, выражаць нязгоду. Іна піряд ім і так, іна піряд ім і етык, a
    ён атвырачыіць hoc. Хваціць вярнўць нос, кажыцца ж, ня дужа з бальшых паноў. Зак. Атвярнуць нос. Чаго ён там атвярнуў нос, жджэць асобыга пріглашэнія? Множн. Паатварачываць (паатвярнуць) насы. Ну што насы пытвырачывылі, што ні пы ныраву? А мне дык дужа важна, есьлі яны патвернуць насы. Працягл.-фінальн. Наатварачываць (даатварачываць) нос. Нытвырачыіш нос, дажджэсься прісмакыў, во кіну, ріну — і будзіш галодный сядзець. Дытвырачывыіш нос, што вылізіш із-зы стыла зыплакыўшы і пойдзіш ня еўшы.
    Ат варот паварот. Катэгарьтная адмова. Ну што, пысватыўся, пулучыў ат варот пыварот? А па-мойму, дык суседка табе дыла ат варот пыварот.
    Ат веку. Здаўна. Ета ат веку було: толька пірякоцісься ціріз быльшак — і шчыплі, і шчыплі ягыды; а не — дык толька зыкаціся сюда, як Ісай жыў,—тут жа сосны. сосны былі ат веку,— узноў ягыд ні тыбрацца.
    Ат ветру валіцца (хітацца, хістацца, шатацца). Быць вельмі слабым. Зьмітрок яшчэ ў прошлым гаду ат ветру валіўся, пряма ўстыяць ны ныгах ня мог. Якей зь яго жыціль: ідзець і ат ветру хітаіцца, а есьць скуліндў, і то калі пысаміцца што. Такей ужо ён слабый, такей слабый, проста ат ветру хістаіцца. Летыся ат ветру хістаўся, a сёліта, глянь, нічога чылавек стаў. Чаго ты ня лечысься, ты ж чуць ны ныгах стаіш, ат ветру шытаісься. Ня дзіва столька атвыляцца пы ўсякіх бальніцых ды лызаретых, ні хыця будзіш ат ветру шытацца.
    Атвешываць (развешываць, адтапырываць) губы, іран. Крыўдзіцца вельмі моцна. Як пычанець атвешывыць губы, дык ны нядзелю кріўды хвытаіць. А ты сыма ці даўно пірістала разьвешывыць губы ат кажныга слова. Чаго ня ўмеіць, а губы аттапырівыць умеіць, ні кажы ёй ні слова, ні паўслова і ні гыварі. Зак. Атвесіць (развесіць, адтапырыць) губы. Ікая ня ёсць карміна, сыламіна, мякніць, а ён губы атвесіў і сядзіць: ні так глянулі ны яго. Чуць што ні пы яго, нізашто — забі — ня возьміць, губы разьвесіць і будзіць сядзець. Вун твой хлюст, аттапыріў губы: нешта ні так скызалі. Узмацн. Паатвесіць (паатвешываць, паразвесіць, паразвешываць, паадтапырыць, паадтапырываць) губы. Ай, ні абрышчай уніманія, пыатвесюць губы — ета ў іх ужо ў кроў увайшло. Вун яны сідзяць зы ставымі, пыатвешывылі губы. Ты гляну-
    ла б на іх, як яны губы пыразьвесюць, цэлыя указэя. Ну, раз пыразьвешывылі губы, тут толку ні даб’есься. Чаго пыттапырілі губы, пірід вамі ны каленкі стынавіцца ніхто ня будзіць. А ня трогый, ні дражні, яшчэ губы пыттапыріюць. Працягл.-фінальн.. Наатвешываць (наразвешываць, наадтапырываць, даатвешываць, даразвешываць, даадтапырываць) губы. Ныатвешыіць ён губы, што пойдзіць ні ш чым. У мяне іна быстра губы ныразьвешывыіць: зу ручонку ды ў хату. Ну, ныттапырівыў губы, пулучыў і дзьве, і пяць кніжык. Ты ў мяне так ужо дыатвешывыіш губы, што луччы некуды будзіць. Абоя дыразьвешывылі губы. Дыаттапырівыюць губы, што з рёвым пойдуць ні глідаючыся.
    Ат відна да відна. Усю ноч. Як сыбярўцца гурьбою, пойдуць і цігаюцца нейдзі ат відна ды відна, с сонцым пріходзюць.
    Атвячаць галавою. Браць на сябе поўнасцю адказнасць. Я гатоў атвічаць гылавою, што Сьціпан ні пыдвядзець, у яго ўсігда слова сьвята. Глядзі, каб ні прішлося атвічаць гылавою за етыя твае прадзелкі, цяперя с такімі дзіламі строга. Зак. Атвеціць галавою. Папомніш, што зы такія выдзілкі можыш атвеціць гылавою. Я гатоў атвеціць гылавою, што зы два дні трактыр будзіць атріманцірывын і стыяць, што новінькій. Множн. Паатвеціць галовамі (голавамі, галавамі). Ніхай толька яны пупадўцца ў рукі, пыатвецюць галовымі зы сваё зьдзікацільства. Вірідувалі-вірідувалі, ды голывымі пыатвецілі. Пыдажджыця, так ні мінецца адурюваньня, гылывамі пыатвеціця за ўсе свае выдзілкі. П рацягл.-фінальн. Наатвячаць галавою. Нытвічаіць ён гылавою: некуды зьбег, і ніхто ні знаіць куды, а пеньсіі людзям зымытаў.