I коціцца і валіцца
(Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
Георгій Юрчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 288с.
Мінск 1972
Аббіваць (убіваць) парогі, асудж. Надакучаць частым наведваннем. К каму — к камў, а к табе аббіваць парогі я ні стану і дайжа ў тэй бок ні разу ні пыгляджу, айдзе ты жывеш. Ніхай жывуць, як знаюць, ні мішаць, ні парогі ўбіваць я ім ня буду, ета ў мяне саўсім і ў гылаве ні стыяла. Зак. Аббіць (убіць) парогі. Нешта кума ўчора ны свадзьбі нымікала, што ты саўсім аббіў парогі ў яе суседкі. Hi гыварі ўжо, ні гыварі, Марья табе парогі яшчэ нісколічка ні аббіла. Ці мы ўжо табе парогі дужа ўбілі? Я ім парогі ні ўваб’ю, ніхай за ета ні біспакоюцца. Усеаг. Пааббіваць (пааббіць, паўбіць) парогі. У сваёй дзяреўні ты ўжо ўсім пыаббівала парогі, што людзі дайжа дзьвері зыпіраюць, увідзіўшы цябе, дык цяперя сюды зырядзіла. Пыаббіла парогі і цёткым, і дзядзькым, ныда-
ела ўсім хужы горькія редзькі. Мы вам парогі ні пыўваб’ём, ні нада быяцца. П рацягл.-фінальн. Нааббіваць (наўбіваць) парогі. Ну што ты пустоя гаворіш, ныаббівалі яны вам парогі,— можа раз у год і то ці зыхадзілі. Ныўбівала я вам парогі і даетуль, а цяперь і ныга мыя к вам ня стўпіць. Вы дужа быіцёся, што Пёкла вам парогі ныўбіваіць?
Абвадзіць кругом пальца. Падманваць з лёгкасцю. Любіў ба ты абвадзіць кругом пальца, ды не, са мною ў цябе так ня выйдзіць і ні палўчыцца. Зак. Абвесць кругом пальца. Пітрачок ні чылавек, а злыйдўх нейкій, ён каго хочыш кругом пальца абвядзець. Множн. Паабвесць (паабвадзіць, паабваджываць) кругом пальца. Едзьця, ды глядзіця: там жыва могуць пыабвесьць кругом пальца, што й ні аглініцёся. Пашлі вырынят, там пыабводзюць кругом пальца, і ні ш чым вернуцца. Як жа іх усіх пыабваджывылі кругом пальца, ай-яй-яй. Працягл.-фінальн. Наабвадзіць (наабваджываць, наабвадзіцца, наабваджывацца, даабвадзіць, даабваджываць, даабвадзіцца, даабваджывацца) кругом пальца. Столькіх ныабвадзіў кругом пальца, што й аткуля ў яго што бралыся. Ныабваджывыіш ты кругом пальца, сам так пупадзесься, што ня будзіш знаць, як вылізьць. Вун Ільлюшонык ныабвадзіўся кругом пальца, і табе ета самыя будзіць. Ныабваджыісься калі-небудзь кругом пальца і кругом двух пальцыў, як палучыш пы карку. Ты луччы рыскажы, як Мыкар дыбвадзіў гырыччань кругом пальца. Ен дыбваджыіць кругом пальца, што сыбярўцца, згаворюцца і атпярўць. Во відзіш, як ты дыабвадзіўся кругом пальца, ці я табе ні гываріла, што етык будзіць, палўчыш сваё. Відзіш, як Сярёжка дыбваджывыўся кругом пальца,— усё, бувала, хваліўся: я любога прывядў.
Абеімі рукамі. Цалкам; моцна, горача, ахвотна; з вялікай зацікаўленасцю. Зы швыгря абеімі рукамі, ого як рыскрічаліся зы яго. Дзяржыся абеімі рукамі зы Ісака, ён ні ў чом ні пыдвядзець. Я пытпішуся абеімі рукамі, вы толька сыстаўця хырашо. Ніхай прііжджаюць, бяруць, сколька хочуць, мы абеімі рукамі аддадзім. Ну, думыю, ўзяліся абеімі рукамі, скора сыставюць, ажно зы два дні астылі, і стаіць вун стальгом.
Аб’есца (наесца, пад’есць) блёкату (беляны). З’ехаць з глузду, здурнець. Ці ты блёкыту аб’еўся, што вярзеш
німаведыма што, я ж тых резьвіныў дўхым ня чуў і ў во«ы ня ві'дзіў. Во, знаць, біляны аб’еўся такую лухту перць, я там нагою ні была. Відна, ты, чылавек, наеўся блёкыту, што еткыю трілюду преш ніізьвесна чаго і навошта. А ніхай ты біляны наеўся с тваімі рызгаворымі. Лухтў гародзіш, як блёкыту пад’еў. Усё дно як біляны пад’елі ўсе троя, толку ат іх ні даб’есься. Усеаг. Пааб'ядацца (панаядацца, пааб’есца, панаесца) блёкату (беляны). Пыдыйшла я к ім, спрасіла па-чылавечыскі, дык явы ўсё роўна што пыаб’ідаліся блёкыту, як дуракі якея. Во, знаць, біляпы пыаб’ідаліся, як ш чырцямі, зь імі толку ні даб’есься. Ходзюць, што блёкыту пыныідаліся. Плятўць, як біляны пыныідаліся усе разым. Блёкыту нада пыаб’есца, каб ету трілюду пычаць несьць. Ці яны тамыцька пыаб’еліся біляны, ці што зь імі творіцца? Me a вы самі блёкыту пынаеліся большы нас. Усё рыўна, што пынаеліся біляны людзі тэя, а большы што нра іх скажыш ці толк якей-небудзь найдзіш.
Аблівацца (залівацца, умывацца) слязамі. Горка, няўцешна плакаць. Hi мужык пупаўся, а горя: абліваіцца сьлізамі і днём, і ўноччы. Калі, бувала, ні зайду к Пуўлючыхі, усё абліваіцца сьлізамі пы сваіх, як чўла, што абоя голывы злажылі. Пышла замуж зы быгаства і сьлізамі зылівалыся ўвесь век. Hi завідый яе жызьні: сьлізамі умываіцца каторый год. Зак. Абліцца (заліцйа, умыцца) слязамі. Глянула я: аблілася сьлізамі, ну, дўмыю, нішчасьця нейкыя случылыся, — ажно чую: пырасёнка нехта акалечыў,—■ во жад'нысьць у чылавеку! Калі ні зайдў к Пыраскі, усігда як зальлецца сьлізамі, усё Пітрыка свайго ўспымінаіць. Скызала ты Ганьні, скажыш во Пёклі, а што Пёкла?—умыіцца сьлізамі і большы нічога. Множн. Паабліцца (пазаліцца, пааблівацца, пазалівацца) слязамі. Ну што вы ўжо так пыбліліся сьлізамі, можа йшчэ усё хырашо абойдзіцца. Ай, ні гыварі ўжо і ні пымінай, узноў нызальлюцца сьлізамі. Бувала, сядуць, пычанўць адна другой сваё горя рысказывыць, пыбліваюцца сьлізамі. Як прінісла пыштарька ізьвяшчэнія, яны там па месьці пызыліваліся сьлізамі. Працягл. Нааблівацца (наўмывацца) слязамі. I нутушнувалыся, і нутужылыся, а сколька іна сьлізамі ныаблівалыся — ніхто ня відзіў толька. Усё ны нашых вычах прыісхадзіла, толька нікому ні гыварілі, сколька яны ныўмываліся сьлізамі.
Абліваць граззю. Знеслаўляць, нагаворваць гнюснасц'.. Пірістань-ка ты грязьзю людзей абліваць, можа 5 луччы ны сябе пыглядзець пада. Зак. Абліць граззю, У Сьціпана ўжо натура тыкая: пряма ня можыць, каб каго ні абліць грязьзю. Узмацн. Паабліць (паабліваць) граззю. Пыабліць грязьзю — ета ім раз-два, ета яны ўмеюць. Во сім’я дык сім’я, кылі ім хто хуць настолька ні ўгадзіў, січас пыабліваюць грязьзю з пог ды гылавы. Працягл.-фінальн. Наабліваць (нааблівацца, даабліваць, дааблівацца) граззю. Ныблівала, жўржа, грязьзю, пулучыла сыма пы пятыя чысло. Харошыя была цаца, і нычарш'лыся, і наблівалыся грязьзю людзей— хваціць. Хочыш ты нейкыга пуцьця с Хадосычкіныя дачкі, ну грязьзю іна дыбліваіць, ны сваё нарьвецца. Дыабліваісься грязьзю, пыглядзіш, што дыабліваісься, як зыявюць ды упякўць штраху, будзіш знаць.
Абмываць (абчышчаць, абтрасаць) поршы (шолудзі). 1. гумар. Багацець. Усё жыў — куска хлеба ны стале ні було, а цяперь стаў абмуваць поршы. Ну, што ты, абмуваіш троху шолудзі, рыжжываісься? Сьціпыняты апчышчаюць поршы, ужо касьцюмы пуспруўлялі ладныя. Во відзіш, і Домна апчышчаіць шолудзі: пырасёнка прівізла з бызара, пацьцёлык пугуляў ужо. Аптрісай-ка ты поршы троху, цяперіцька работыючы жыць можна. Нада ж аптрісаць шолудзі пымалу, ны цябе ж пасьледнія дзеўка ні гляніць. 2. Даглядаць, прыводзіць у належны выгляд (каго-н., сябе). Я б, забі, ні стала, як Анька, поршы ім абмуваць, самі ня хворы. Ты ж хвірюбіну спыласнўць лянісься, век табе то сістра, то нявестка і абмувалі шолудзі. Мне ўжо ныдаела вам поршы апчышчаць, большы я ны вас дайжа ні гляну. He ўжо, апчышчаць зы кагонебудзь шолудзі я ні стану. Аптрісай, кылі хочыш ім поршы, а яны яшчэ прысьміхаць бўдуць. А вы хацелі, каб вам да веку хто-то шолудзі аптрісаў? Зак. Абмыць (абчысціць, абтрэсць) поршы (шолудзі). 1. Рызадзелыся, ўся ў шыўках, ці даўно абмыла поршы. Во, сам ба ён дужа абмыў шолудзі, ета яму дзядзькі з Масквы пымаглі. Вун Кузьма апчысьціў поршы, дык хвігыю носа у яго ні дыстаць стала. Пастой, ніхай апчь'ісьцюць шолудзі, тады зразу увідзіш, што зь іх будзіць тваріцца. Відзіш, як Зьмітрачонкі аптрясьлі поршы, ідуць і ну людзей ні глідзяць. Трошку аптрясьлі шолудзі і шчытаюць ужо сябе фонбарбнымі. 2. Ждуць, каб хто ім абмыў пор-
шы,— ды чаго рызьлянелі людзі. Ідзі ў баню схадзі, хуць шолудзі абмыіш троху. Ета цётка апчысьціла табе поршы, а каб ня цётка, дык ба хадзіў — і кызяўкі пы лапцю поўзылі. Шолудзі нада троху апчысьціць, ты ж ужо ны чылавека ні паходж стаў. Пріехыла сістра, дык хуць дзіцям аптрісла поршы, ато ж зыкарелі, маткі ж за гўлімі некылі. Кылі чужэй хто найдзіцца добрыя душа, аптрясець шолудзі, а пы маткі ніхай пыкареюць. Усеаг. Паабмыць (паабмываць, паабчысціць, паабчышчаць, паабтрэсць, паабтрасаць) поршы (шолудзі). 1. І\аб поршы пыабмыць, нада меншы гультайствывыць. Нябось, як пычалі троху рукі прікладывыць к рабоці, дык пыабмылі шолудзі. Ежылі будуць стыряцца, то пыабмуваюць поршы. Айдзе Мільлянёнык пыабмуваіць шолудзі, кылі ён паліц ап паліц ударіць ляніцца. Есьлі пірістануць ляніцца, дык пыапчьісьцюць поршы, чорт ня возьміць. Пыглядзі-ка, як малыя зічычані пыапчысьцілі шолудзі. Чорт іх ні бярець, поршы пыапчышчалі ўжо, нічога жывуць. Тут глаўныя есьлі матка бўдзіць гылавою дўмыць, то шолудзі троху пыапчышчаюць. Стыльмышыняты пыптрясьлі поршы, рызадзеліся, што й ні скажыш: Стыльмышыняты. Вам даўно ўжо можна було пыаптресьць шолудзі, па-людзку жыць. Як за розум узяліся, дык пыптрісалі поршы. He, нябосьця вы, і Зыйчыняты пыаптрісалі шолудзі, дзеўкі дык вун у шыўках кругом. 2. Пакуля у той псярні пыабмыіш поршы, дўху дасіся. Сям’ішча •—дзьвінаццыць душ, хвытаіць, пакўліцыса пыабмыіш шолудзі кажныму. Пыабмувайця поршы хуць з большыга, ні цігайціся атряхымі. А мне, дўмыіш, лёхка було пыабмуваць шолудзі с тымі ніряхымі? Можа хто найдзіцца і Трыхімінятым пыапчысьціць поршы. Папчысьці ім шолудзі, а яны будуць ны бакў ліжаць ды пысьміхацца. Пыпчышчайця поршы свае, ні хадзіця як старцы якея. Перш, як прішла, пыапчышчала шолудзі, а тады ж пада було ішчэ троху к пырядку іх пріўчаць. Нубутўісься, пакўліцька пыптрясеш поршы гультуям тым. Ці я ні знаю, на што іду: нада шолудзі пыаптресьць— хваціць дзялоў, а кажный жа дзень нугутуваць ды нугутуваць нада. Каб там Лісавета ні пыптрісала ім поршы, пыкарелі б, у грязі' пудушыліся б. Ета блыгыдарнысьць ёй, што пыаптрісала шолудзі ды ў людзі пымыгла выйціць. Працягл,фінальн. Наабмываць (наабчышчаць, наабтрасаць) поршы (шолудзі), звыч. іран. Надаглядацца. Ныабмувала
я поршы каму й стоіла, а хто й капейкі ні варт. Пыдажджыця, прідзіць нявестка, іна вам нубмуваіць шолудзі,— іна к вам рук ні прікладзець. Чаго ня бўдзіць, а поршы ныпчышчаіць, тыкая сямейка дасца ёй. Ты ўжо ныпчышчала шолудзі, пы табе б усе там зырасьлі і зыкарелі ад грязі. Каму толька іна за свой век ні ныапчышчала шолудзі. Каб ты ныптрісала столька поршы, сколька я, тады б іначы запела. А ты зьдзелый, як Сашка ныптрісала сваім поршы: шайку вады пыставіла, усё тряп’ё туды, туды, а тады зыкасывыйці-ка, мужык і сьвёкыр, рукавы ды мыйця свае Кыряўкі, кылі зупусьцілі. Дыжджыцёся, Хрўзычка вам ныптрісаіць шолудзі, бўдзіця чыстыя аж блішчэць. Ныаптрісалі шолудзі, хваціць, у бытракі к ім ніхто ні ныймаўся.