I коціцца і валіцца
(Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
Георгій Юрчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 288с.
Мінск 1972
Адкладаць (адкладываць) у доўгій яшчык. Пераносіць на няпэўны далёкі час. Hi нада табе атклыдаць у доўгій яшчык зь естымі спраўкымі, заўтря схадзі у сільсавет, а тады посьлізаўтріга можа у горыд атвернісься,— ніхай пуд рукою бўдуць. Я ні стаў ба аткладывыць у доўгій яшчык, дукументы луччы ймець зыблыгаўремінна. Зак. Адкласць (атлажыць) у доўгій яшчык. Аткладзеш у доўгій яшчык, забўдзісься, дык ні нада так дзелыць, a
сядзь дый ныпішь'і. Атложыця ў доўгій яшчык — пішы прыпала. П рацягл.-фінальн. Наадкладаць (наадкладац. ца, наадкладываць, наадкладывацца, даадкладаць, даадкладацца, даадкладываць, даадкладывацца) у доўгій яшчык. Нытклыдаіш у доўгій яшчык, што яно ўсё ў цябе глўмым пойдзіць. Вот відзіш, як ты нытклыдаўся у доўгій яшчык. Ныаткладывыюць яны ў доўгій яшчык свае зборы, што нада будзіць ехыць, а ўсё ні ў пырядку. А ці вам жа людзі ні кызалі, што дыткладывыіціся ў доўгій дшчык, схваціціся ў пасьледній мамент. Дытклыдаюць яны ў доўгій яшчык, што будуць локці самі сабе грызьць. Во так во ікраз, як ты, і Лісяёнык дытклыдаўся у доўгій яшчык с кўплію. Ну што, дыаткладывылі у доўгій яшчык, за ўсё зразу цяперя ні схваціціся. Усё ні сьпяшыў: заўтря схаджу, посьлізаўтря, а тут ціліграма, дык зыхадзіў,— во дыткладывыўся ў доўгій яшчык. Наз. Адклад (адкладанне, адкладыванне) у доўгій яшчык. Атклад любога дзела ў доўгій яшчык пользы ні прінясець. Атклыданьня ў доўгій яшчык-—ета толька лішнія вылакіта. Каб ні твае вымудры ды ні аткладывыньня ў доўгій яшчык, то й мы б, як людзі, у хату г замырызкым улезьлі.
Ад коркі да коркі. Усё, ад пачатку да канца (прачытаць). Я ўжо даўно твае казкі ат коркі да коркі прычытаў, цяперя дай мне што-небудзь другоя.
Адкрываць Амерыку, неадабр.; адз., мн. Паведамляць пра даўно вядомае. Ты думыіш, што аткрываіш Амеріку, як бісь цябе ніхто нічога ня чуў і ні знаіць. Вы ўсігда ўсім аткрываіця Амерікі. Я етыя вашы новысьці даўно забыў. Зак. Адкрыць Амерыку. Ты мне Амеріку ні аткрыў, я сам усё відзіў і пынімаў, толька сквілу ні хацелыся пыднімаць ды пары ды часу. Думыіш, ты аткрыў Амерікі, мы ўсю ету трілюду даўно чулі,— нехта тріпанўў ізыком — і пашло: лах-лах-лах-лах. Ты ўзноў мне хочыш Амерікі аткрыць з лухтою ніпыцьсіваныю.
Адкрываць (раскрываць) вочы. Дапамагаць правільна зразумець. Ці табе хто должын вочы аткрываць на ўсё ўсякыя, ці ты сам ня відзіш, што ў цябе ў хаці дзелыіцца. Марка як быў, тэй рыскрываў Зьмітраку троху вочы, а як паехыў, етый ні на што ні глядзіць. Зак. Адкрыць (раскрыць) вочы. А я нічога ні зымічаў і ні пыдызріваў дайжа, пакуля яны ні аткрылі мне вочы на ўсю ету карціну. Як раскрылі яму вочы на ўсе іх прадзелкі, дык ён
ажно ахнуў: а я думыў, яны самыя чэсныя людзі. Працягл.-фінальн., іран. Наадкрываць (нараскрываць, даадкрываць, дараскрываць) вочы. Ты ўжо там ныткрываіш ім вочы, аднаго цябе яны толька і ждуць. Ныаткрываіць іна вочы, як Санька Сьціпану: етый слухыў, слухыў, a тады высьпіткым. Нырыскрывала Домна вочы: мыціріка пулучыла і пышла. Тэй дыткрываў вочы, і етыму січас тоя самыя бўдзіць. Дырыскрываіць іна вочы, чаго ёй лезьць, куды ня просюць.
Адкрываць (раскрываць) душу (серца). Шчыра расказваць пра што-н. асабістае. Дужа б я стала піряд імі аткрываць душў, вогірі такея-то найшліся. Матрўніна не, ня с тых, серца іна дужа аткрываць ні станіць. Многа яны зыхацелі, твае роднінькія, каб я піріт кажным устречным-пыпяречным рыскрывала душў. Так ужо, так стыряіцца, пряма серца ім рыскрываіць, ці ня меціць каторыга ў зяці. Зак. Адкрыць (раскрыць) душу (серца). Hi зыхацеў ён аткрыць мне душу, ні зыхацеў, а пы ўсяму відна: дужа хацелыся рыскызаць. Усё ім серца аткрыла, пра ўсё чысьцінька рыскызала сыма, я дужа й ні дапытывылыся. Душу ён, канешня, ні раскрыў, ну толька рыскызаў пры сябе дужа многа. Во калі Лаўрін раскрыў серца. Працягл.-фінальн. Наадкрываць (нараскрываць, даадкрываць, дараскрываць) душу (серца). Скызаць ты скажы, толька ні ныаткрывай так душў, як Танька Сьціпанідзіна. Нырыскрываіш ты душу пыразітым етым. Ныткрывала ты дураку серца: ходзіць пы дзяреўні, усім рысказыіць і рягочыць. Я б ім пырыскрывала серца, дыждаліся б яны. Яны цябе прысьмяюць як мілінькыга, во й дыаткрываіш ты душу. Нада веріць, ды глядзець каму, ато дыаткрываіш серца. Каму ж ён паверіў, мылахольным тым, дырыскрываў душу. Дырыскрываў Коля серца, пыднялі на сьмех.
Ад крышкі да крышкі. Усё ад пачатку да канца (прачытаць). Якую кніжышчу ні пупадзець, пакуля ат крышкі да крышкі ні прычытаіць — з рук ня выпусьціць, Во чытаныія: за вечыр ат крышкі да крышкі прычытаў.
Адкуль (адкуля, адкуліцька) ні вазьмісь. Нечакана, раптоўна. Мы былі выпрывіліся ў Лырьяныва, а тут аткуль ні вазьмісь Коля, гаворіць, там нічога німа. Сяджу, пірякўсыю, а заіц аткуля ні вазьмісь жыг лі мяне, Аткўліцька ні вазьмісь бягіць, крічыць: «Спысайся!»
3. Г. Ф. Юрчанка
33
Адкуль вецер дмець (дуець), асудж. Пра таго, хто беспрынцыпова паводзіць сябе ў залежнасці ад абставін. Усігда нюхыіць, аткуль вецір дмець, а сам сабою нічога ня зьдзелыіць і ні скажыць нічога. Прахор узнаў, аткуль вецір дўіць, есьлі так гываріў, івычы б зь яго шчыпцямі слова ня выцігнуў пра іх.
Аднаго поля ягады (ягадкі), неадабр., іран. Аднолькавыя па дрэнных паводзінах і учынках. Што Анька, што Хрісьцінка — аднаго поля ягыды, што хочыш тріпануць і вокым ні змаргнуць. Хто іх ні знаў, аднаго поля ягыдкі былі. Пыдыбраліся ягыды аднаго поля, відна, хваціла чорту сыбіраць іх да кучы,— нада ж еткіх зьвесьць.
Адна кожа. Вельмі худы. Ну Кузьмянкў адна кожа, як толька ён цігаіць ногі.
Адна кожа асталася, tip., буд. Пра вельмі. худога. Устреціў я Сямёна, глянуў —ажно страшна: адна кожа асталыся,— што балезьня дзелыіць, быў жа мушчына, як гром. Ны Гаўріку адна кожа астылася, а йдзець — чуць толька ныгамі дзьвігыіць. Во ня будзіш слухыць, ня будзіш нічога есьць, дык адна кожа астанецца. Пыжывеш так месіц-другей— адна кожа астаніцца. Незак. Адна кожа астаецца, цяп.., tip. Летым жа есьць ні загоніш, высыхнуць, выпітріюць, адна кожа астаецца. Калі йта, летыся, кажыцца, у аўгусьці ат’іжджалі мы, дык на іх адна кожа астывалыся. Множн. Адна кожа паасталася (пааставалася), пр., буд. На іх там на ўсіх адна кожа пысталыся. Нада ж так схуднець—адна кожа пыстылася. Праседзілі трі нядзелі ў лесі, на іх там адна кожа пыстывалыся. Дугультайнічыюцца, што есьць нечыга будзіць, адна кожа пыастаецца, тады пышавелюць мызкамі. Бувала, зы вясну так высыхнуць — адна кожа пыстаніцца.
Адна ласка (міласць, шана), іран. Пра аднолькавасць падыходу, адносін, ацэнкі. Ці прывыляйся дзень, ці ў доску разьбіся касі—усігда адна ласка. Як ні стыряйся, як ня рьві жыльля, у яго ўсігда адна мілысьць: во, што ты там зьдзелыла. Угыждала ім, угыждала, ажно адна mana, ласкі ня выслужыла.
Аднаму богу (госпаду) ізвесна, уст. Ніхто не ведае. Аднаму толька богу ізьвесна, што тама зь імі случылыся. Нічога ні сыбшчаюць і ня пішуць, аднаму госпыду ізьвесна, ці жывы хуць яны там.
Адна нага тут, другая там, жарт. Вельмі шпарка, хутка. Ты бягі, ды так бягі, каб адна ныга тут, а другая там. Сашка ні пыдвядзець, ён усігда бяп'ць адна ныга тут, другая там.
Адна [толька] назва. ГІра неадпаведнасць назвы сутнасці. Адна назва, што баня стаіць, ужо год у ёй ня мыліся: дух нісколька ні дзяржь'іцца. Якея там грібы, адна назва, што грібы, дырма ногі зьбі'лі. Адна толька назва, што замужым, іна ў бацькі ўсё ўремя сядзіць.
Адна чарка, гумар. Пра аднолькавасць падыходу, адносін, ацэнкі. Ці старінькій там ніхай будзіць, ці малінькій, у яго ўсім адна чарка.
Адно за другое заходзіць, цяп., пр., буд. Пра запаслівасць. Лявоніха сьціпла жывець, у яе ўсігда адно зу другоя заходзіць. Я дужа нічым ні раськідывылыся, у мяне ўсігда адно зу другоя зыхадзіла. Відзіш, акыпіруваліся і пыднімаюць тряхольля, у іх ужо адно зу другоя пычынаіць зыхадзіць. Зак. Адно за другое зайшло, tip., буд. У іх ба хуць ны сяньня було што ў рот укласьць ды зьмяніцца посьлі бані, а ня то што, каб адно зу другоя зайшло. Ты пыаканом так, як я, і ў цябе адно зу другоя зайдзіць. Як хваціцца за розум, дык ня то што ні хваціць, а й адно зу другоя зойдзіць.
Адно званне. Пра амаль поўную страту прадметам ці асобай сваіх вартасцей. Званьня адно, што ён у хаці, нічога ні глядзіць, толька б ат кніжкі вачэй ні твадзіў. Адно званьня шуба, ціпла зь яе ні на грош.
Адной (аднае) масці, жарт. Вельмі падобныя. Усе троя адной масьці, кажный пызнаіць, што Сярьгеіва прірода. Во ўжо хто аднае масьці — ета Хлімыняты, пряма ні рызьлічыш, айдзе каторый. Як Рыгазёнык, так і Даніла адной масьці, толька і глядзіць, што айдзе блізка ляжыць. Земскій усё ўремя краў, а разьві Лявон ні аднае масьці быў злодзій?
Адно к аднаму. У адно цэлае. Сьпірва біс пырасёнка асталіся, а цяперя карова так пыдвіла, і адно купі, і другоя,— етык адно к аднамў і выходзіць. Нешта адно кы днаму ўсё бяс толку. Адно кы днамў, адно кы днамў, дык яію й ёсць.
Адно [толька] названіе (празваніе). Пра неадпаведнасць назеы сутнасці. Ікая там маліна, адно нызванія
маліна, можа дзесіць ягыдзін сядзіць. Адно прызванія, што Трыхімёнык, хызяйства, як Трыхыміняты, ні глядзіць, выпіць, пугуляць — большы нічога. Адно толька нызванія, што лажок, травы на ём у самыя лўччыя гады ні хваробы ні буваіць. Вот прызванія толька адно чылавек, у яго нічога чылавечыскыга ні сталыся, усігда ходзіць як воўк.
Адно ў адно. Адборнае, добрае. Нывыбіраў яблык адно ў адно, пывязў, гаворіць, унукым, ніхай паспробыюць сваіх, ні куплёных.
Адно ўважэніе, іран. Пра аднолькавасць падыходу, адносін, ацэнкі. Хуць у нітку выцігніся, у Грібыча адно уважэнія: гы-ы, маць-пірімаць, мала зьдзелыла. Усю жызьню відзіла адно уважэнія — добрыга слова ня чула.
Адною душою. Зусім адзінока. Сыбраўся і едзь, плакыць дужа ні стану і ўсьлед ні пыбягў, прыжывў і адною душою.
Адны вочы. Вельмі худы. Думыю, ці ні бальнэй ён чалавек: адны вочы, а ўвесь ажно хістаіцца.
Адны вочы асталіся, пр., буд. Пра вельмі худога (чалавека). Во носіцца і носіцца днямі, гатоў і ноч бегыць, адны вочы асталіся. Зьбегыіцца, што адны вочы астанўцца, а тады ўжо я пыткармлію. Незак. Адны вочы астаюцца, цяп., пр. Глянь-ка ты, у яго ж адны вочы астаюцца, ці ні зыбалела што ў сярёдку. Я думыў, ён і ня выжывіць, летыся ў яго адны вочы астываліся. Множн. Адны вочы паасталіся (пааставаліся), пр., буд. Там ужо і глядзець нё ны кыга, адны вочы пыасталіся. Высыхлі вун на шчэпку, адны вочы пыстываліся. Увідзіш, якея зьдзелыюцца за лета, адны вочы пыстанўцца. Глядзець Іх тама некыму будзіць, дык у іх адны вочы пыастаюцца.