I коціцца і валіцца
(Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
Георгій Юрчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 288с.
Мінск 1972
Ат (з) ніці да ніці. Усё (расказаць, выведаць). Іна усюдых дастўпныя, лі Пракопа банным лістом пычыла, а ён, як дурачок, усё ат ніці да ніці і вылыжыў. Я б так ні пышла, я ат ніці да ніці пра ўсё рыспрасіла б. Як пычанець, усе падробнысьці пірібярець, зь ніці да ніці ўсё чысьцінька руссусоліць.
Атлежч (атайціць, атлігнуць) ад душы (серца, на душэ). Пра наступленне палёгкі, заспакаення. Як пачўла я, што яны хырашо зьезьдзілі, нійдзе ні пупаліся лісьнікам, аж атлягло ад душы. Схадзі, пыталкўй, рузуверь,
можа ў яе атляжыць трошку аць серца, успакоіцца. Ці атлягло ў цябе ну душэ посьлі піряпўгу таго ў лясу, ці ўсё яшчэ баісься? Ты схадзі, прайдзі, зь людзямі пыгыварі — і атойдзіць ад душы, чаго ж ты будзіш сядзець і тушнуваць. Цяперь у цябе трошку атыйшло аць серца, ты пыспыкайнела. Ну-ка во вазьмі чарычку, ды мы с табою пыталкўім хырашэнька, каб ну душэ трошку атыйшло, ато што ўсё бідуваць ды бідуваць. Ну, ці атлігнўла ў цябе трошку ад душы, што ж ты так убіваісься. Худзь ба атлігнўла аць серца ў яе ны мінўтычку, нісколька ня можыць успакоіцца. Гаворіць, ужо атлігнўла ну душэ, ёй жа ныпісалі, што жыў, руку толька абыдрала.
Атліваць ат яйца, неадабр. Здабываць неверагодна лоўка. Можа толька атліваць ат ійца ні навучыўся яшчэ. У-у-у, была махырька, ат ійца атлівала. Зак. Атліць ат яйца. Вы толька што ні знаіця яе нявестку, іна ж ат ійца адальлець і вокым ні змаргнець.
Атліваць пулі. Рабіць або гаварыць надзвычайнае. Калі хто і ўмеў атліваць пўлі, дык ета Сямён, бувала, што зьдзелыіць — нядзелю ходзюць усе, пыкатыюцца co сьміху. Зак. Атліць пулю. Ці чуў ты, якую пулю атліў Шурка учора ны вічарінкі: прішоў п’яный, зы Машку і дывай па крўгу цігаць: я табе сь Пітраком жыць ні дам, усё рбўна ны табе жанюся. П рацягл.-фінальн. Наатліваць (даатліваць пулі. Во ета пыатліваў пулі, во ета пулучыў! Калінебудзь дытліваіць пўлі свае, пойдзіць як памыйкымі аблітый.
Ат ліца (імя), неалаг. Па даручэнню. Я гыварю ні сам, а ат ліца Віктыра, а ён с табою шуціць ні сыбіраіцца, ты сам ета луччы мяне знаіш. Пёкла прасіла ат яе імя скызаць, каб ты ўняўся з гарелкыю і сям’ю глядзеў як хызяін, а не — дык ня жджы, кылі іна ды цябе дыбярецца.
Ат малага да вялікага. Усе, і малыя, і дарослыя. У іхній дзяреўні дужа дрўжный народ, за што ні бярўцца — усігда гўртым, а на луг высыпаюць ат малыга ды вялікыга, адны стырікі астаюцца ў дваре, што хадзіць ня ўздоліюць.
Ат мала да вяліка, адзінк. Усе, і малыя, і дарослыя. Ай-яй, сколька іх там було, ат мала ды вяліка дзьвінулі, як цёмныя туча.
Ат начала да канца. 1. Усё. Зы два вічары прычытаў ат нычала ды кынца, дужа іньціресна. Прашоў дзяреўню ат нычала ды кынца, нійдзе німа. 2. Увесь час. Я там прытарчэў на той вічарінкі ат нычала ды кынца. Ат нычала ды кынца ён там ня высідзіць.
Ат нечага дзелаць. Пры адсутнасці занятку. Пашлі ат нечыга дзелыць к Анькі, пыўдня прутрубілі. Ат нечыга дзелыць лындыіць пы дзяреўні, пыт калодзіж нечыга пыцягнўўся. Дзень сьвятэй, схадзіць дужа некуды, ат нечыга дзелыць зываліліся ў сяніцу і прыспалі.
Ат рання да змяркання. Усё жыццё. Гурювала ат раньня ды зьмірканьня, усё зы быгаствым гналыся, зы работыю ні дня ні ночы ня відзіла.
Атрасаць рукі. Адмаўляцца. Пыглядзеў я, што і длі чаго дзелыіцца, зразу стаў атрісаць рукі, ні хачў я ў грязныя дзела мішацца. Зак. Атрэсць рукі. Рукі я атрёс ат тых яблык, зыбірай ты іх, еж, я к ім і пальцым большы ні прітронуся. Атрясі ты рукі, нашто табе ны якыя палкі тэя, сквілу мала було? Увідзіш, ікая там сыбаторія — ат усяго рукі атрясеш. Множн. Паатрасаць (паатрэсць) рукі. Усе рукі пытрісалі, а мне чаго аднамў мішацца. Луччы пыатресьць рукі і ацстуш'цца, чымся слўхыць такоя. Працягл.-фінальн. Наатрасаць (даатрасаць) рукі. Во нытрісалі рукі: усім було нялоўка, а каб зразу ўмішаліся, і кончылыся б усё хырашо. Дытрісалі рукі ўсе кругом, і свае, і чужэя, а цяперь ахыюць с усіх бакоў.
Ат рукі. Уручную, без спецыяльнага інструмента. Я ат рукі лўччы атлінею, чым ты зь лінейкыю. Што там доўга вазіцца, ці ета вытачывыць нада, троху апцісаў, апцісаў ат рукі, зарубкі засек ну гужы, во й каромісьлік гатоў.
Атрэзаный ломаць (краец). Той, які адасобіўся, пачаў жыць самастойна. Раз паехыў, то ён ужо атрезаный ломыць, нызад яго і ны вярёўкых ні пріцягніш. Жынатый — ета атрезыный краіц, яму ж нада сваю сям’ю глядзець.
Ат языка к языку, неадабр. 3 вуснаў аднаго ў вусны другога. Ягор скызаў так сабе, а тут ат ізыка к ізыкў пашло: ён зьбіраіцца тоя зьдзелыць, другоя зьдзелыць,— пра што тэй і дўмыць ня дўмыў. Вот ты скызаў ні падўмыўшы, а ат ізыка к ізыкў пірідасца, пылядзіш, пірідасца.
Аўчынка выдзелкі не стоіць. Пра нікчэмную справу. Я, відна, ні вазьмўся за ета дзела, тут аўчынка выдзілкі ня стоіць. Зьвяжысься ты, уремя ўваб’еш многа, а аўчынка выдзілкі ня будзіць стоіць.
Аціраць бакі. Марнатравіць час. Нечыга вам тут бакі аціраць, вун бўльбу выпахывыць нада. Непаўн. Пааціраць бакі. Hi воддых, ні работа, так бакі месіц пыаціралі. Працягл.-фінальн. Нааціраць (дааціраць) бакі. Ныціраіця вы мне тут бакі, пакуля вазьму тряпку ды с хаты папрў. Што, дыціралі бакі лі Сыханкоў, хваціліся вума, што бясь сена астыіцёся?
Ачарця галаву. Бяздумна. Ня кідыйся ачырця гылавў, сьпірва падўмый, што зь естыга выйдзіць. Палез ты ачырця гылаву, упўтыўся, а цяперя ні знаіш сам, як вылізьць.
^аба разанская, неадабр. Няўклюда. Сядзіць баба різанскыя, ні шылахніся лі яго. Ну ты, баба різанскыя, адзьдзьвінься.
Бабская памяць, абраж. Пра няпамятлівага. У цябе ўсігда была бабскыя паміць, табе скажы, а тады дзесіць раз пухтарі. Ай, с тваёю бабскыю паміцьцю... нейкій расьсеінный урадзіўся.
Бабскія казкі, неадабр. Выдумкі. Ахота вам слўхыць бабскія казкі, Пілька ўсігда чуш якую-небудзь нясець. Тваіх бабскіх казык ні ў век ні піряслўхыіш, хуць год зь места ні схадзі.
Базарная баба, асудж. Скандаліст. Пыднілася бызарныя баба, папёрла свае трілюды, нясець, што на рыт лезіць. Ня будзь бызарныю бабыю, людзей пыстыдзіся, глідзяць усе.
Бакі (жывоцікі, жывот) ірваць, звыч. неадабр. Смяяцца да знямогі. Што йта яны тамыцька бакі ірвўць, ажно сьцены дрыжаць, верна, тэй лырьяныўскій нейкыю трілюду рысказыіць. Во ўжо рвалі сяньня жывоцікі, калі Вірькяёнчык стаў рысказывыць, як ён прістываў у зяці ў Шыркых. Чаго ты жывот ірьвеш, можа чылавеку ныпраўду дренна стала і нада паможч. Зак. Бакі (жывоцікі, жывот) парваць (нарваць). Як пычанець рысказывыць ды яшчэ, хочыш, і пыкажыць — бакі парьвеш. Hi
нырвалі вы бакі свае, ці дос ужо лухтў перць ніпыцьсіваныю. Там усе жывоцікі пырвалі, пряма пыкатывыліся с хохыту. Ну, кажыцца, нырвалі жывоцікі уволю, большы некуды. Пряма жывот пырваў, як пычалі ўсё ўсякыя выдзелывыць. Паслухыйця яго трілюды, нырьвіцё жываты.
Бакі забіваць, іран. Загаворваць, упэўніваць падманам. Устреціўся мне Баріс Хомкін, дывай бакі зыбіваць, перць мох з балота, усё роўна як я паверю яму. Ты мне бакі ні зыбівай, я пыняў, длі чаго ты ета гаворіш. Зак. Бакі забіць. Каму ты хочыш бакі забіць, ён жа даўно большы забыў, чым ты знаіш. Усеаг. Бакі пазабіваць (пазабіць). Глядзіця, бакі пызыбіваюць і апчысьцюць, як белык. Бакі ім пызабілі, а яны сідзяць, раты разінуўшы.
Бакі падвадзіць (падцягываць). Адчуваць голад. Як ніхай бакі ні падводзіць, а нізаштычка нічога ні папросіць, во хракцір у чылавека. Садзісь-ка за стол ды піріхваці троху, у мяне во і малінькыя ёсьць, ато ўжо табе бакі пыцьцягывыіць. Станіць бакі пыцьцягывыць, дык зьесьць. Зак. Бакі падвесць (падцягнуць). Віджу, віджу, табе ўжо бакі пыдвяло, січас буду ныліваць. Ня хочыць браць, ніхай ні бярець, пыдвядзець бакі, тады пыжалеіць. Сядзь ды зьеж, ні ўпінайся, я знаю, бакі пыцьцягнўла. Такей дзень сустоіць лі скыта ня еўшы — бакі пыцьцягніць, чаму ні пыцьцягніць.
Бальная скула. Капрызнік. Ну й быльная ж скўла твой меншый, і то яму ні так, і ета ня етык, усё яму ні ўгадзіш,— як ты толька годзіш.
Бальное места. Тое, ійто непакоіць, хвалюе. Самыя бальноя места ў мяне — ета меншыя — неік жызьня яе ні склалыся: зы днаго выйшла, цяперя з другім рызыйшлася, а троя ж ну руках. Ета мнё паездкі бальноя места, а табе яны дайжа ні брыдзяць.
Бальшая вада. Разводдзе. Сёліта быльшая выда ні прідвідзіцца, якей тут сьнег. Пышла быльшая выда, ня скора куды вылізіш. Мне було неік гадоў дзесіць, дык помню бальшую ваду, дзяреўні лі рякі зылівала.
Балыпая (вялікая) песня. Працяглая справа. Я зразу гываріў, што быльшая песьня рышчынацца с такою пўнію, дык ён жа бяды: справімся, ішчэ да бульбы ўсё зьдзелыім — дык зьдзелылі: зызімувала рысьпятыя. He,
ета вялікыя песьня узяцца зы піцісьценку, рышчацца лёхка, а калі ты што кончыш.
Бальшое (вялікае) серца. Добры, спагадлівы, чулы. Бальшоя серца ў Дзім’яна, што ён так церьпіць яе балыўства, другей ба за шкырку і носым ціріс парог: ідзі туды, айдзе цігалыся. Дай бог кажныму добрыму такога чылавека, якоя ў яго вялікыя серца.
Бальшэй (вялікій) бог будзіць, абв., ум. Пра малую верагоднасць падзеі. Балыпэй бог бўдзіць, есьлі табе сянішнія прадзелкі з рук сойдуць. Калі ты ўспаленія ні схваціў, бальшый бог будзіць. Ну, калі толька ніхто нічога ні замеціць, вялікій бог будзіць. Бальшэй ба бог быў, каб лісьнікі' ні пранюхылі, хто столька лесу вывіз. Вялікій ба бог быў, каб ён стаў работыць, як усе людзі.
Бальшэя (бальшэнныя, вялікія, сумашэдчыя, бешаныя) грошы. Надзвычай дорага. Хата харошыя, ніхто й ня гўніць, ну толька ж грошы бальшэя зыламіў. Можа іна, твыя карова, і дужа ладныя, ну такея бальшэнныя грошы нільзя плаціць. Вялікія грошы вылыжыў, а жыць ні прішлося. Такея сумашэччыя грошы яму далі! Калі ў іх з горла прець, яны і бешыныя грошы заплоцюць.
Банным лістом ліпнуць (прыліпаць), неадабр. Надакучліва прывязвацца, чапляцца. Чаго ты банным лістом ліпніш, ты мне нада як ні знаю што. К табе ён, верна, г дзісятый во так во банным лістом пріліпаіць. Зак. Банным лістом прыліпнуць. Банным лістом пріліп к Просі, ны шаг ат яе ні атходзіць. ГІрацягл.-фінальн. Банным лістом дапрыліпаць. Дыпріліпаў банным лістом, што аччытала — красьнеў як рак.
Банным лістом слацца, неадабр. Паддобрывацца з выключнай ліслівасцю і абыходлівасцю. Пряма банным лістом сьцеліцца пірід зіцямі. Зак. Банным лістом паслацца. Гатовы банным лістом пыслацца, каб толька як падлезьць. Працягл.-фінальн. Банным лістом наслацца (даслацца). Ныслаўся Хнычонык банным лістом, ні пызвалі на ксьціны. Дасьцеліцца ён банным лістом, што мыціріка завернуць, каб ні ныдыідаў.