I коціцца і валіцца
(Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
Георгій Юрчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 288с.
Мінск 1972
Браць з паталка (са столі), неадабр. Вырашаць, сцвярджаць беспадстаўна. Ты ні бярі с пытылка, а пышчытай і скажы, што пулучаіцца. Зы каго ж ты мяне шчытаіш, каб я са столі браў ці выдўмывыў што. Зак.
Узяць з паталка (са столі). Наш булгакцір такей; с пытылка што хочыш возьміць і напішыць. С пытылка ж ба ён ні ўзяў, наверна ж, відзіў. Я табе са столі ні вазьму, сколька вырыбытыла, столька й запісына.
Браць многа волі (свабоды). Сваволіць да самавольства. Бяреш ты, я віджу, многа волі, ну толька я волю ету сь цябе жыва выгыню. Многа свабоды яны ў цябе сталі браць, прідзержывый патроху ў руках. Зак. Узяць многа волі (свабоды). У мяне вы многа волі ня возьміця, ня ў тэя рукі пупалі. Прыпадзеш ты зь ім, кылі ён многа свабоды сабе возьміць.
Браць моду (манеру, манер, прывычку). Рабіць сістэматычна. Мал, мал, алі ж далі волю, бярець моду лазіць пы паліцых, пы шкапчыкых, айдзе яму саўсім ні нада. Ліксяёнык браў манеру руспускаць рукі, пакуль ні пупала па іх. Hi бярі-ка ты манер лазіць пы кырманых, там ня ты клаў і бісь цябе возьмуць. Hi бярі прівычку пыдглідаць, айдзе хто што дзелыіць. Зак. Узяць моду (манеру, манер, прывычку). Чаго йта вы ўзялі і ўзялі моду кажныя скрысеньня туды бегыць? Узяў манеру нікога ні прізнываць, ты яму гыварі, а ён гылавў атверніць, як ні яго кысаіцца. Абоя ўзялі манер ні за чым у дваре ні глядзець, і ні глідзяць, хут ты ім што. Есьлі возьміць якую прівычку дурнўю, тады дренна пірявўчывыць, луччы цяперя глядзець. Чаго ён узяў прівычку лазіць ні ў сваё дзела, другей раз пряма стыдна становіцца.
Браць на буксір, гумар. Аказваць дапамогу. Бярём іх ну буксір, яны ацстаюшчыя. Зак. Узяць на буксір. Каб ні ўзялі ну буксір, вы б яшчэ і сяньня упруўляліся з лўгым.
Браць на карандаш. Рабіць запіс. А відзіла, тэй с партхвелім сядзеў і ўсё браў ны кырындаш? Ну й бярі ны кырындаш, баюся я дужа ці што. Зак. Узяць на карандаш. Вазьмі ны кырындаш, можа й прігадзіцца. Што с таго, што вы ны кырындаш возьміця, толку ўсё роўна ніякыга. J
Браць на понт. Правакаваць з мэтай выведаць, дабіцца прызнання. 3 ласкыю с такою патходзіць: ну, як там твой стырічок, ці патрошку бўльбычку носіць? — ета браў мяне на понт. Зак. Узяць на понт. Доўга дужа ўзяць іх на понт, дўмыіш? — адна шылымша нічога ня смысьліць і другей няўрёма ніскюлька ні сыбрыжаіць.
Браць на прыцэл (мушку). He выпускаць з-пад увагі, сачыць. Я знаю, каго ты бяреш ны пріцэл — к рожыўскый Танькі клінкі пыдбіваіш. Васіль бярець на мўшку новыга брігадзіра, дўмыіць пыткаціцца. Зак.. Узяць на прыцэл (мушку). Яны твой сад даўно ўзялі ны пріцэл, толька ждуць, калі ты куды паедзіш. Ніхай возьмуць на мўшку, ніхай на дзве, мне ні халодна ні жарка, а ўстречу — мыціріка палўчуць.
Браць на пуп (жылле), неадабр. Дамагацца мэты сілаю. Аўлас усё на пуп браў, хацеў быгаства зыгнаць. Чаго табе ірвацца, на жыльля браць, пыдыйдзём і паможым. Зак. Узяць на пуп (жылле). Гріша ні разу на пуп ні ўзяў, за ўсю жысьць ні пірірваўся дужа. Hi дажджэсься, каб на жыльля ўзялі, усё глідзяць, каб айдзе збоку, айдзе ляхчэй.
Браць на пушку. Спрабаваць дабівацца хітрасцю, хлуснёй. Паспробывылі браць на пўшку Ісая, ну нічога ў іх ні пулучылыся, тэй адзін хітрей за іх піцярых. Зак. Узяць на пушку. Цябе ж ета на пўшку ўзялі, а ты дўмыіш і праўда. Колю хацелі на пўшку ўзяць, ажно самі асталіся ў дуруках.
Браць на сілу. Дамагацца мэты сілаю. Што ты бяреш на сілу, к сілі яшчэ гылыва нада. Hi бярі дужа на сілу, троху пыкашый ды аддыхні. Зак. Узяць на сілу. Ну што, узяў на сілу, а цяперя кычаіцца ўсю нядзелю сы сьпіною.
Браць ногі ў рукі, жарт. Шпарка ісці. Бярі-ка ты nori ў рукі, ато на, што спозьнісься і прастўдзісься яшчэ ў прідачу. Зак. Узяць ногі ў рукі. А тут нада ўзяць ногі ў рукі, ды Чарнілыва яшчэ вярсты ш чатырі, а дождж вотвот можыць хлянуць.
Браць пад зашчыту (абарону). Аказваць заступніцтва. Браць пыдз зашчыту нас ніхто ні хацеў, а калі пісалі, як табе скызаць, кругавўю паруку, Хралёнык зыкрічаў: «Што яго прінімаць, чым ён будзіць плаціць? Яго ні пріняць у парўкі!» — і ні прінялі. Іх усігда брала пыд абарону Ксеньня. Зак. Узяць пад зашчыту (абарону). Toto і ёсьць, што пыдз зашчыту цябе ніхто ня возьміць. Як жа я цябе вазьмў пыд абарону, есьлі ты кругом вінуват.
Браць пад крыло. Длапаціцца, аказваць заступніцтва. Дужа б я стаў браць пыт крыло гультуя етыга. Ты яго
бярі пыт крыло, а ён табе во як адзьдзячыць. Зак. Узяць пад крыло. Тэя узялі яго пыт крыло, і цяперь ён нікога ні баіцца. Возьміш пыц сваё крыло рыштанта і рад ня будзіш.
Браць прымер. Паступаць па ўзору іншага. Ты зь Якыва бярі прімер, якей ён вежлівый усігда і пытхватный. Нечыга з гультуя браць прімер, сам гультаём зьдзелыісься. Зак. Узяць прымер. Табе ўзяць прімер ёсьць с каго, дзелый так, як я, і ўсё.
Браць (прынімаць) к серцу (душэ). Пакутаваць спачуваючы. Hi нада вам так кажныю мелыч браць к серцу. Як жа ты гаворіш ні бярі г душэ, калі ўсё було пріпўчына, усё було зьдзелына, а цяперь толька да іх датронься, да вокын етых — і пасыплюцца. Ты толька прінімай к серцу,— тая ланка дўмыць ны цябе забыла. Горя, канешня, горя, толька дужа ўжо г душэ ні прінімай. Зак. Узяць (прыняць) к серцу (душэ). Яны тады абея дужа ўзялі к серцу і с тых пор ня могуць успакоіцца. Да не, Пракоп дужа г душэ ня возьміць, ён ні заботлівый чылавек. А вы знаіця, як прініла я к серцу посьлі таго слўчыя, на ўсё здароўя мне пыўліяла. Якыў ня с тых, што пріміць г душэ, па ім хуць трыва ні расьці, ён спакоін.
Браць (прынімаць) у парукі, уст. Ручацца ў агульнай справе; сучасн., звыч., гумар. Ствараць групу, кампанію. Многія сыглышаліся, а быгачы як выступілі: ні браць яго ў парўкі, старца етыга,— і ні ўзялі. Усёю дзяреўнію прінімалі ў парукі, а тады гырнізуваліся і куплялі у пані зямлю. Зак. Узяць (прыняць) у парукі. Усіх узялі ў парўкі, хто дайжа бядней зы бацьку, а бацьку ні ўзялі. Што йта мы чулі: і цябе ні прінялі ў парукі, як жа так,— лўччыга друга. Множн. Пабраць (папрынімаць, папрыняць) у парукі. Дывай пыбярём іх у парўкі, мы будзім касіць, а яны мух лавіць пут кустамі. Каго ж вы тут сабе, каго пыпрінімалі ў парукі? Яно б ня штука і ў парўкі іх пыпріняць, толька ж хто вас усіх разым дыглідаць будзіць. Працягл.-фінальн. Напрынімаць (дапрынімаць) у парукі. Ныпрінімалі Сярёжку ў парукі, падвёў чышчы некуды. Гультаёў дыпрінімаіця ў парукі,— будуць кычацца і пысьміхацца.
Браць (прынімаць) у разон (рашчот, уніманіе). Крыху слухацца, лічыцца. Ай, ні гыварі, рызбалывыўся, ці
сыма ні знаю, калі ён мяне і ў рязон ні бярець. Саўсім нікога ні бярець у рашчот. Дужа б я стаў браць яго у ўніманія, каб ні Райка,— ета пацсўнулыся: паслўхый, паслўхый. Вот ты чужэй саўсім, а цябе прінімаіць у рязон хут троху. Hi прінімаіць у рашчот нікога і нічога, ну пыкаіцца, толька позна тады будзіць. Што ж ета за сын, што дайжа вы ўніманія ні прінімаіць матку. Зак. Узяць (прыняць) у разон (рашчот, уніманіе). Худзь ба ж у чымнебудзь узяў у рязон, дык ні ў чым ні бярець дайжа во настолічка. Ты дўмыіш хрёсныга возьміць у рашчот? — ён жа вўхым ні вядзець, што родный скажыць. Кажыцца, узяў Кірея у ўніманія, а што мы гыварілі — саўсім ні дыхадзіла ды яго. Нада ж пріняць у рязон, табе ж дзела гаворюць. Прімі ў рашчот, што табе к яму ні раз прідзіцца абраціцца. Я й так думыў і етык, ну пріняў у рашчот, што хызяйства там крепкыя. Ня пріміш вы ўніманія, дык ня пріміш, сам жа сабе хужы зьдзелыіш.
Браць сваё. Дасягаць мэты або належнага стану. Мне ўжо браць сваё позна, якей я жыціль. Айдзе Анікын будзіць браць сваё, ён слова скызаць баіцца. Нябось ты, сядзела, сядзела бульба прікарюзлыя, а як пашлі дажды, стала браць сваё. Зак. Узяць сваё. Усё хваліўся: я яшчэ вазьму сваё, — во як узяў. Па бульбі ты дужа ні гарюй: дождж пройдзіць — і йна возьміць сваё.
Браць сябе ў рукі. Дасягаць самавалодання. Ня ўмеіш ты браць сябе ў рукі, кіпяціцца так саўсім нечыга. Бярі сябе ў рукі, ні сьмяшы людзей, толька хохыту надзелыіш. Зак. Узяць сябе ў рукі. Сыіірва быў рызгареўся, во-во сарьвецца, а посьлі узяў сябе ў рукі.
Браць у пугі. Сячы пугамі.. I тріножылі, і ў пўгі бралі, і чаго ня дзелылі, як выйшла ў поля — ніякій пастух ня ўгледзіць. Зак. Узяць у пугі. Прівялі, спўтылі, пусьцілі; два разы скубнўла, гылаву зыдрала, чмыхнула і кытанўла (пута напыл), ну тады ўзялі ў пўгі, далі. Узялі ў дзьве пугі — уюном круціўся.
Браць у работу (абарот, пераплёт). Даваць праборку, наганяй, ушчуваць. Бярі ў работу свайго, яй-богу бярі: сап’ецца, збысятнічыіцца, чылавекым ня будзіць. Сколька разоў ужо брала яго ў абарот: ні зьвязывыйся с тымі бысікамі, а ён аж прягніць за імі. Hi знаіш, чаго яны ў цябе такея рызбалывыныя? — у піряплёт ні бяреш. Зак.
Узяць у работу (абарот, пераплёт). Як узялі яго ў работу, як узялі — ён і пыхыў, і красьнеў, зразу агрызаўся, a тады сьціх. Стыршына у абарот як возьміць — атрякесься і ат палык тых. Вазьмі свайго ў піряплёт ды крепка вазьмі, выпусьціш з рук — тады позна будзіць.
Браць у рукі. Падпарадкоўваць сабе. Пакўля ня позна, бярі ў рукі, ато будзіш сыма сабе локці кусаць. Сам рызбалывыў, у рукі ні браў, цяперіцька ні жалься і ня войкый. Зак. Узяць у рукі. Брат пріехыў сы Сьвярдлоўска, памог узяць у рукі, да етыга саўсім зладу ні було.
Браць усім. Мець выдатныя фізічныя і духоўныя якасці. Усім бярець дзеўка — і зь ліца, і розумым, і прыцавітысьцю. Зак. Узяць усім. Твой маліц усім узяў, ніхайка такей другей хто найдзіцца, не-к, ні найдзіцца.
Браць у толк. 1. Разумець. Што ты ніяк ні бяреш у толк, тут жа усё прасьцей простыга. 2. Слухацца. Бацьку троху слўхыіцца, а я ці гыварю, ці тэй вецір веіць — і ў толк ні бярець. Ты ж бярі у толк, раз табе гаворюць. Зак. Узяць у толк. 1. Пуўчыса біліся, аб’ісьнялі, ну, кажыцца, ўзяў у толк, пашоў, а глянулі ціряс сколька ўремя — ідзець нызад, зублудзіўся. 2. Сколька ім тулкувалі — ня едзьця, нашто вы ў тым горыдзі — чуць-чуць у толк узялі, асталіся.
Браць у шоры. Моцна трымаць у руках, рашуча і жорстка абмяжоўваць ва ўчынках. Між усёй дзяреўні серца адзін узрываіць, нада браць у шоры і як можна скарей. Зак. Узяць у шоры. Ты толька хваліўся, што ўзяў у шоры сваіх галўзьнікыў, яны ў цябе рызбалывыліся хужы некуды.
Браць (хватаць) быка за рогі. Дзейнічаць рашуча. А ты зразу бярі быка за рогі, тут нечыга сьцісьняцца, ня пойдзіць ■— другую найдзіш. Лявон умеіць хвытаць быка за рогі, ён у любым дзелі дужа рішыцільный. Зак. Узяць (схваціць) быка за рогі. Крўта ж ён ўзяў быка за рогі, во й табе так нада було. Во-о, ты б схваціў там быка за рогі, зы цябе любўю мелыч ня зьдзелый — ня бўдзіць зьдзелына.