• Газеты, часопісы і г.д.
  • I коціцца і валіцца (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны) Георгій Юрчанка

    I коціцца і валіцца

    (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
    Георгій Юрчанка

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 288с.
    Мінск 1972
    96.32 МБ
    Весць двор. Гаспадарыць. Двор усігда вядзець жонка, а мужык — ета прішоў, пад’еў і пашоў. Пачын. Павесць двор. Прішла нявестка — саўсім іначы пывіла двор, і пырядку большы стала. П рацягл.-фінальн. Навесць (давесць) двор. Так нывіла двор, што хут ты с хаты уцікай
    стала: і сьвіньні сьцены грызўць, і карова рявець, і печ ня топліна, а сыма, як квакўха, кыпаіцца лі гырлачоў. Давёў двор, што есьць зваріць не ш чыга.
    Весць сябе. Паступаць пэўным чынам. Ня ўмеіш ты весць сябе ну людзях. Ліза вядзець сябе строга, ніхто пры яе плахога слова ні скажыць. Пачын. Павесць сябе. Сь первых дней павёў сябе хырашо, і ўсе яго увыжаюць.
    Ветрам падшытый. Лёгкі, які не абараняе ад холаду (пра адзенне). Ціпла ў тваім пінжачкў німа ніякыга, увесь ён ветрым пачшытый. Кўртычка ета ветрым пачшытыя, наверьх нада пулушўбык ныпрянўць.
    Ветраная галава, неадабр. Легкадумны, несур’ёзны. Ты мне табун ускрыіш, ветріныя гылыва.
    Ветраная мельніца, неадабр. Пустазвон, балбатун. Во ўжо ветріныя мельніца, кажыцца, што далеіць, то дурнеіць. Ветріныя мельніца ляпніць што хочыш.
    Вецер гуляіць (свішчыць) у (па) карманах, цяп., пр., буд. Пра адсутнасць грошай. У Чубука вечна вецір гуляіць у кырманых, што ж ты хочыш, што ні заробіць — прап’ець. Як жа ты дўмыіш жыць, раз у цябе вецір гуляіць пы кырманых. I ў аднаго вецір сьвішчыць у кырманых, і ў другога тоя самыя. Што ён табе паможыць, есьлі у сымаго вецір сьвішчыць пы кырманых. Сколька жыў, у яго вецір гуляў у кырманых, капейкі зу душою ні було. Вун помніш Грі'шкіныга зяця, у таго вечна вецір сьвістаў пы кырманых. Есьлі ня бўдзіш хуць троху прібірігаць, усігда вецір будзіць гуляць пы кырманых. Нічога ні разу ты ня бўдзіш імець, толька вецір будзіць сьвістаць у кырманых.
    Вецер [ходзіць (гуляець)} у галаве, цяп., пр., буд. Пра вельмі легкадумнага. Што с табою саветывыцца, кылі ў цябе вецір у гылаве. У Мыланкі усігда вецір ходзіць у гылаве. Во і ў сястры ў твае, дырагея, як і ў цябе, вецір у гылаве гуляіць. У Кындрацёнка усігда вецір хадзіў у гылаве. Каб вецір гуляў у гылаве, то ня жыў ба так, ён толька зь віду нідапечыный. Есьлі вецір будзіць хадзіць у гылаве, як цяперь, жыць ты на сьвеці ня будзіш.
    Вечная гісторыя, кніжн. Заўсёды. адно і тое ж. Сь Пітраком вечныя гісторія: усё ўсюдых зубуваіць, хут ты яму сваю гылавў прістыўляй.
    Вешацца (чапляцца, віснуць) на шыю, асудж. Прыставаць навязліва і непрыстойна з каханнем. Вадзіўся зь Нінкыю, пріваджывыў яе двору — ніхай, я к яму вешыцца на ніыю ні стану. Ці помніш, як Нінка чыплялыся Колю на шыю, чаго толька ня дзелыла, падушку г жывату прівязывыла. Ты яму саўсім ні нада, і ныпрасна ты вісьніш на шыю. Зак. Павесіцца (пачапіцца, павіснуць) на шыю. Бясстыдныя дзеўка, павесіцца хлопцу на шыю і ні ацстаніць. А ты зьдзелый, як Алёна: пычапіся к яму на шыю, што ён зьдзелыіць. Павісла у Сярьгея на шыі і ні атвязыіцца, таму і дзівацца некуды. Працягл.-фінальн. Навешацца (начапляцца, давешацца, дачапляцца) на шыю. Навешыісься ты на шыю, як Нінка, што бегыла ў Равы радзі'ць. Нычыплялыся на шыю, што з брюхым асталыся, а ён паехыў. Хырашо давешылыся на шыю, і добря зьдзелыў бацька, што вожкымі прувучыў. Я цябе дычыпляюся на шыю — зьдзярў ўсе транты, дам вун андрак ірваный, тады чыпляйся.
    Вешаць (чапляць) сабак, асудж. Нагаворваць, паклёпнічаць. Якіх толька сыбак на іх ня вешылі, ды нічога ня зьдзелылі. Ны мяне ўжо чыплялі сыбак, а я сыма сабе дўмыю: за бык ні глыдыніцё. Зак. Павесіць (пачапіць, пачапляць) сабак. Мала што ён табе ні ныравіцца нечым, дык ны яго нада павесіць сыбак? Гатова ўсіх сыбак пычапіць ны чылавека. Толька зьвяжыся зь нячыстыю сілыю, пычыпляіць усіх са сьвету сыбак. Множн.. Навешаць (начапляць, панавешаць, паначапляць, панавешываць, паначэпліваць) сабак. Яны ж такея ізыкатыя, навешыюць сыбак ні за што ні пра што. Нычыплялі ны Мыкара сыбак, а ён чылавек якей тылкавітый. Папробый сто раз угадзі, а раз ні ўгадзі — пынавешыюць сыбак с усіх бакоў. Доўга ім умеючы сыбак пынычыпляць. Пынавешывыць сыбак яны мысьціра хуць куды. Ен на сходзі нешта скызаў, дык пыначэплівылі ны яго сыбак, як на кол асінывый.
    Відаць віды. Пабываць у складаных і цяжкіх абставінах. Мяне ты дужа ні пугай, я відаў віды. Hi хвастыйся, што ты відаў віды, я, можа, ні такея віды пірівідаў.
    Відзець наскрозь. Разумець сутнасць. Кажный цябе відзіць наскрозь, мудріца еткыга. Вот ты дужа рызьліваісься сылаўём, а я цябе наскрозь віджу, што ты дўмыіш.
    Відзець скрззь зямлю (скрозь землю, пад зямлёю, на тры аршыны ў зямлю). Еыць вельмі праніклівым. У ёй халера сядзіць, іна скрозь зямлю відзіць. Во быў чылавек, ён жа скрозь землю відзіў. Міця пыдзь зямлёю відзіць, a ня то ён ні замеціці вузілка ны ганкых. Уздўмыў ты Хынчынка абвесьць, ёч відзінь на трі аршыны ў зямлю. Зак. Увідзець скрозь зя.млю (скрозь землю, пад зямлёю, на тры аршыны ў зямлю). Ат яго ты нійдзе нічога ні схуваіш, ён скрозь зямлю ўвідзіць і вьшыріць. Я скрозь землю увіджу і рызьбярўсь, што к чамў. Андрос еткій прузукуватый, пыдзь зямлёю увідзіць. А ні хваліся, і на трі аршыны ў зямлю ты увідзіш, і ны пяць.
    Відзець след (зер) перад сабою. Дрэнна бачыць, мець слабы зрок.. Ен саўсім ужо старый і слабый і вочы дренныя, адно што відзінь сьлед піріц сабою, ні нада зу рукаў вадзіць. Любка стала саўсім сьлепнуць, чуць відзіць зерь піріц сабою.
    Відзець упярод (уперад, напярод, наперад). Мець здольнасць прадбачыць будучае. Кыласкоў умеў відзіць упярёд, а ты не, ня ўмеіш. Мы ўперід відзілі, што большы ты у зіцях ні ныжывеш. Я ныпярёд віджу, што с тваіх зацей нічога ні палўчыцца. Hi ўсякій жа умеіць відзіць наперід. Зак. Увідзець упярод (уперад, напярод, наперад). Як жа я упярёд увіджу, што цірізь нядзелю можыць случыцца. ён хітрый, уперід усё ўвідзіў. Стэшка ныпярёд усё ўвідзіў, аттаго й ні паехыў. Да не, наперід ён нічога ня ўвідзіць, нейкій, як глумак.
    Відна птушка па палёту. Пра выяўленне якасцей праз паступкі, справы. Відна птўшку пы палёту, што ты зы чылавек. Нечыга мне аб’ісьняць: харошый, харошый, відна птушка пы палёту.
    Віду не падаваць (не паказываць). He выражаць знешне пачуццяў. Іўанешня піріжываіць, хто б ны яе месьці ні піріжываў, ну віду ні пыдаець. Хто яе знаіць, што ўжо ў яе там ну душэ, а так віду ні пыказыіць. Зак. Віду не падаць (не паказаць). Ніхай як ні кіпіць адз злосьці, а віду ні разу ні пыдасьць. Па-мойму, ладна расьсердзілыся, толька што віду ні пыкызала.
    Віламі па вадзе пісана. Пра малаверагоднае. Ета йшчэ вілымі пы вадзе пісына, што ён паедзіць у Ірыслаў.
    Пакуль вілымі пы вадзе ш'сына, як яму ўдасца спыгнаць грошы.
    Віляць хвастом, неадабр. 1. Няшчыра паддобрывацца. Так ужо віляіць Васіль пірід Максімым хвастом, а ён і ў тэй бок ні глядзіць. 2. Ухіляцца ад канкрэтнай размовы. Віляіць хвастом, каб харошыму быць і с аднымі, і з друп'мі. Пачын. Завіляць хвастом. 1. Зывіляў хвастом пірід Аўсеім, ажно глядзець прітырна й тошна. 2. Раншы гсрла рызіваў, а як каснўлыся г дзелу, зывіляў хвастом. Аднакр. Вільнуць хвастом. 1. Пірід адным вільнець хвастом, пірід другім — во й усім харош. 2. Есьлі мелыч — ён гірой, а як што сур’ёзныя — вільнець хвастом. Працягл.-фінальн. Навіляць (давіляць) хвастом. 1. Ты тожа нывіляіш хвастом, як Андрей пірід Мархвыю. Сьціпаніха дывіляла хвастом пірід стыршыною: аштрухуваў за вўтык ны пітнаццыць рублей. 2. Нывілялі хвастом, што чуць-чуць ні пысадзілі разым с Клімым за ложныя пыкызаньні. Дывіляў хвастом, што і адна ні глядзіць, і другая мыцірікамі прыздравіла.
    Вінціка не хватаець, іран. Дурнаваты. Есьлі віньціка ні хвытаіць, то маўчы і ня лезь зь ізыком. У цябе ў сымаго віньціка ні хвытаіць.
    Вісець (дзяржацца) на валаску (валасінке). Ледзь трымацца; канчаткова не вырашацца. Што зы работа, кылі ён там вісіць ны выласкў. Твае дзялы вісяць ны выласке. Hi прітрагывыйся, тут усё вісіць ны выласінкі. Пакуль работыіць, ну дзяржыцца ны выласкў, скызалі, толька п’яный прідзіш — выгынім. Тут столька ныграможджына і ўсё дзяржыцца ны выласінкі. Зак. Павіснуць на валаску (валасінке). Ныдаела мне ета вызьня, павісла ўсё на выласке і ніяк ні рішаіцца ні туды ні сюды. Буваіць, ны выласінкі павісьніць дзела і ніяк ня зьдзьвініш.	)
    Вісець на шыі. Абцяжарваць. А ты дўмыіш, мне ныравіцца, што ён вісіць у Сярьгея на шыі, толька што ж ты зьдзелыіш, ня выгыніш жа за дзьвері.
    Вісець у воздухе. 1. Адчувацца. Вот-вот хлыніць дождж, ён пряма вісіць у воздухі. Старэй Васіль усё, бувала, гываріў: глядзіця, жджыця, вайна пряма вісіць у воздухі. 2. Затрымлівацца, не вырашацца. Нейкія бумажкі ні хвытаіць, і нічога ні магу дабіцца, так усё і вісіць
    у воздухі. Зак. Павіснуць у воздухе. 1. Чуіш, што Ахрем гаворіць: дождж ужо ў воздухі павіс, а тым дожджом і ні пахніць. 2. Як што павісніць у воздухі, тады ня скора зь места зьдзьвініцца. Узмацн. Завіснуць у воздухе. Затрымацца, не выраійыцца. Ніізьвесна чаго завісла ўсё ў воздухі, і цяперь мы ні знаім, калі што будзіць новыя.
    Віснуць на шыі. 1. Абцяжарваць. У Дзім’яна вісьніць на шыі тоя жыта, што летыся зы яго рысьпісаўся. 2. асудж. /7рыставаць навязліва і непрыстойна з каханнем. Так жа дайжа нікрасіва на шыі віснуць, якей ён табе жаніх. Зак. Павіснуць на шыі. 1. Луччы ні зьвязывыйся, ні патпісывыйся, павісьніць увесь лес ны тваёй шыі і, хочыш, ішчэ плаціць бўдзіш. 2. Цяперь табе амба. раз Тонька павісла на шыі, іна ні аччэпіцца. Узмацн. Завіснуць на шыі. Абцяжарыць. Каб жа я знаў, што яно завісьніць на шыі, нашто б мне што пыд аччот браць.
    Віць вяроўкі. Поўнасцю падпарадкоўваць сабе. Марьічка саўсім пыччыніла сабе Колю, пряма вярёўкі зь яго ўець. 3 Высіля табе вярёўкі віць ні ўдасца.
    Во айдзе сабака зарыт (зарыта). Пра разгадку з’явы або паводзін чалавека. Я ўсё думыў, чаго там такоя тваріцца, ажно во айдзе сыбака зарыт. Ты гываріў, што ціріс свадзьбу тыкая зьедзь пышла, а тут во йдзе сыбака зарыта.
    Вожка пад хвост папала, пр., буд., іран. Пра натурыстасць. Міцю ўжо вожка пат хвост пупала, цяперя ня скора угамоніцца. Яму есьлі вожка пат хвост пупадзець, то ня дужа ўгаворіш. (
    Вожыгам гарэць. Балець надзвычай пякуча. Троя сўдык вожыгым гарела рана, места ні ныхадзіў, а спаць — мінуты вычамі ня зьвёў. Пачын. Вожыгам загарэцца. Думыў нічога, усё прайшло, а тут як хваціла, вожыгым зыгарелыся, дўмыў, кончуся к раньню.