• Газеты, часопісы і г.д.
  • I коціцца і валіцца (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны) Георгій Юрчанка

    I коціцца і валіцца

    (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
    Георгій Юрчанка

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 288с.
    Мінск 1972
    96.32 МБ
    розум брацца, і зы работу. Працягл.-фінальн. Наваляць (накорчыць, наламаць, даваляць, дакорчыць, даламаць) дурака. Цяперя знаіш, як Паўлуша нывыляў дурука? Усе ўчыцьвярых накорчыця вы дурука, будзіця тады вярнўць адзін ны днаго. Ага, нулумаў дурука?— я ж гываріў, што йначы ня бўдзіць. Табе нядоўга дывыляць дурука, саўсім нядоўга, я ішчэ ні забылыся ны пызыўчырашнія. Дакорчылі дурука дужа ладна — схвацілі хлыбазіны, айдзе й корчыньня дзелыся. Сяньня ты ў мяне дулумаіш дурука, я хвытацца буду, а яму толька гігікі.
    Варонняя галава, асудж. Дурнаваты. Hi хацела піряйціць у сваю хату, вароньнія гылыва, то цяперя пу чужых будзіш пігацца да веку.
    Варон пашчытаць (палавіць), неадабр. Страціць ратазейнічаючы. Ну што, пышчытаў варон, нада ж було глядзець, цяперь во вазьмі трясцу, кашолкі рыбы німа. Паловіця варон, што скот ачынецца ў шкодзі, тады штрах заплоціця.
    Варон шчытаць (лавіць), неадабр. 1. Ратазейнічаць; упускаць добры выпадак. Ты ж тут варон ні шчытай, дзелый, што нада. Усе бралі, а ён варон лавіў, ну й прінёс •—дно закрыта. 2. Бяздзейнічаць, гультаяваць. Прістаў, ныстаў: ураз каб бралі малыю, а што ёй там дзелыць, варон шчытаць бўдзіць? Варон ба лавіў, большы яму дзелыць нічога ня хочыцца. Працягл.-фінальн. Варон нашчытаць (налавіць, дашчытаць, далавіць). 1. Нышчытаіць ён варон, што пріедзіць с пустымі калёсымі. Нылавіў варон?— такей пацьцёлык быў у руках. Дышчытаіць варон,— адзежу хто ўхваціць, і астаніцца біс тряпык. Варон дылавіла, будзіш зь лялькыю насіцца месіц, ісь сярпом нада глядзець ды глядзець. 2. Ніхай цягнуць аб адной бульбі, зато ж варон нышчыталі летым. Нылавіў варон, глядзіць, айдзе вазок сена купіць, а травы ж було хуць зываліся. Дышчытала варон, асталыся і біз бырыка і бяз морквіны, а капўсту пы сьнягў секла. Ты даловіш варон, як Сахвея, што бегыіць пы хатых ды глядзіць, каб хто што даў.
    Варочаць (паварачываць) аглоблі, гумар. Вяртацца назад. Дзялы твае плохі, прідзіцца варочыць аглоблі ні ш чым. Відзіць, што ні пылыса, дывай пывырачывыць аглоблі нызад. Зак. Павярнуць аглоблі. А што яму асты-
    валыся дзелыць, хочыш, ня хочыш, паверніш аглоблі. Чаго ж ён, храбрец, пывярнўў аглоблі.
    Варочаць (пераварачываць) уверх (дагары) дном (нагамі, тармашкамі). 1. неадабр. Раскідваць у беспарадку пры поійуках. Нашто ты варочыіш уверьх дпом пасьцель, хто зы табою пупруўляць будзіць. Пыглядзеў я ў вакно, там нехта варочыіць усё ўверьх ныгамі. Хто тут варочыў усё ўверьх тырмашкымі? Дзелыць, знаць, нечыга — варочыіць дыгары дном рыгазьзё, тоя. Вун відзіш, пычаў варочыць дыгары ныгамі. Якей зь естыга толк варочыць дыгары тырмашкымі. Ніхай яно ляжыць, як ляжыць, будзіш ты пірівырачывыць уверьх дном. Нашто ён пірівырачывыіць уверьх ныгамі тоя бырахло, яно ж хуць трошку було пріпўчына. Відзіў і Сыўчынка: пірівырачывыў уверьх тырмашкымі усё ў хаці — нечыга шукаў. Нашто тут було пірівырачывыць дыгары дном надворья? Hi пірівырачывый дыгары ныгамі, калі што нада—спрасі. Пірівырачыіць хлам дыгары тырмашкымі, дзелыць нечыга чылавеку. 2. Рашуча змяняць. Тут нада варбчыць уверьх дном усё чыста. Ты ўсё ўверьх ныгамі варочый, там нада харошый пырядык нывадзіць. Толька зьбіраўся варочыць пырядкі іхнія ўверьх тырмашкымі, зьдзелыць нічога ня зьдзелыў. I дыгары дном пробывыў варочыць, і рукі апускэў, — цяжолыя дзяреўня. Каб ты стырікоў слўхыў, то можна б варочыць дыгары ныгамі дайжа ў Лідагошчы. Пірівырачывыць уверьх дном я ні бярўся, ну пырядык у вас нывадзіць нада. Трўдна тут пірівырачывыць уверьх тырмашкымі. Каб пірівырачывыць дыгары ныгамі, нада знаць, за што сьпірва брацца. Што ён там пірівырачыіць дыгары тырмашкымі, нада, каб падзьдзержка ладныя была.Зак. Перавярнуць уверх (дагары) дном (нагамі, тармашкамі). 1. Што ні ліжала, пірівярнўлі уверьх дном, на двор ні ўзайціць. Уверьх ныгамі піряверніць, а пыправіць — паліц ап паліц ні ўдаріць. Хто тут пірівярнўў усё тряхольля уверьх тырмашкымі? Бісь цябе ні быйшлося, толька ты мог так пірівярнўць дыгары дном. Піряверніць дыгары ныгамі і кініць, пупруўляй ты. Што, бяресься узноў пірівярнўць дыгары тырмашкымі? 2. Мяне каб туды нызначылі, я б скора пірівярнўў там усё ўверьх дном. Кісель быў цьвёрдый чылавек, а пірівярнўць уверьх ныгамі ні пірівярнўў, так, трошку пытправіў. Хваліўся пірівярнўць дыгары дном,
    ды апсекся. Я пірівярнў дыгары ныгамі, у мяне за месіц будзіць жалезпый пырядык.
    Ваўком (воўкам) выць. Вельмі гараваць. Хуць ваўком вый, хуць ня вый, паможч ужо нічога ні паможыш. Ета толька ніхто ні знаіць, Жэнька воўкым выла ат мужука, ікая там жызьня. Пачын. Ваўком (воўкам) завыць. Ат такея жызьні, як у Саркі, ні хыця ваўком завыіш. Цярьпеў, цярьпеў дый воўкым завыў, канешня, зь імі ніякій чорт ні ўжывець. Непаўн. Ваўком (воўкам) павыць. Павыіць іна ваўком ат Мірёна. Мікілай воўкым павыў, пакуля некуды ня зьехыў. Рапт. Ваўком (воўкам) узвыць. Узвыіць іна ваўком ні раз, прыклянець і дзень тэй, і час, калі сыгласілыся к такой сьвякрові пайціць. Узвыла воўкым, ды позна, зь лялькыю нікуды ня кінісься дужа. Законч. Ваўком (воўкам) атвыць. А разьві мала яны ваўком атвылі? Атвыіш ты воўкым за ўсё маё горя і зы пазор за мой. Узмацн. Ваўком (воўкам) навыцца. Гапка з дычкамі столька ваўком навылыся, што ніхто толька ні знаіць. Цяперя адна воўкым навыіцца, цяпніць горя.
    Ва (на) ўсе вочы. Уважліва; здзіўлена (глядзець). Кажыцца ж ва ўсе вочы глядзела, а як яны прышмыгнўлі — ні знаю. Мы патходзім, а Іван глядзіць ва ўсе вочы і ня можыць пызнаць. Пыдыйшоў, глядзіць на ўсе вочы: што тут такоя тваріцца.
    Ва ўсе лапаткі. Вельмі шпарка. Ляцеў па вуліцы ва ўсе лупаткі. Дыгані папробый ды з маімі ныгамі, калі кінуўся ва ўсе лупаткі.
    Ва ўсякім разе (случае), неалаг. Аднак. Я б вы ўсякім разі так ня дзелыў ба. Вы ўсякім слўчыі Пёкла етыга ні скызала б і зывыльняць ба ні ў чом ні стала.
    Вачам веры не даваць. He верыць відавочнаму. Гляджу й вычам веры ні даю, няўжэлі ета ты стаў такей сівый. Вачам веры даваць. Во й дывай веры вычам, тургуваў — було ўсё хырашо, а купіў — ні к чорту годна. Зак. Вачам веры не даць. Я ж ба вычам веры ні даў, каб ты ні зыгываріў, нізаштычка ж ба ні паверіў, што Кірей так можыць зьмяніцца. Ці ета ты, я ж вычам веры ні дам. Вачам веры даць. Як жа я вычам веры дам, кылі дваццыць гадоў цябе ня відзіў. Што ты вычам веры даць ня можыш, цябе ж ніхто ні станіць пыдмыняць.
    Вачамі лупаць, неадабр. Глядзець з неразуменнем. Вычамі лўпыіць і ні рызьдзяўбецца, што над ім сьмяюцца. Пачын. Вачамі залупаць. Як крікнула, нашто ты ета ўдвору цягніш, тады вычамі залўпыў. Аднакр. Вачамі лупнуць. Будзіла я, будзіла, штўрьхыла, штўрьхыла — лупнўла вычамі і ўзноў сьпіць. Непаўн. Вачамі палупаць. Ну што ён пыстыяў? — вычамі палўпыў дый пашоў.
    Вачамі свяціць. 1. неадабр. Прысутнічаць без патрэбы. Відзіла, і Мільлянок там стыяў бяс толку, вычамі сьвяціў. 2. Адчуваць сорам. Што, стыдна сяньня пірід людзямі вычамі сьвяціць, а ўчора було моря пы калена. Непаўн. Вачамі пасвяціць. 1. А якей толк, што яшчэ й ты вычамі тамыцька пасьвеціш. 2. Канешня, стыдна було, вычамі пысьвяціў, толька ды яго дужа ні даходзіць.
    Вачэй (вочы) не паказываць. He заходзіць, не наведваць. Неік раз зайшоў ны мінутку, а большы вачэй ні пыказыіць. С тых пор вачэй ні пыказывылі. Мы дўмылі, ты ўремя ат уремя і зайдзіш, а ты дайжа вочы ні пыказыіш. Вочы паказываць. Ты ж хуць патроху вочы пыказывый, ні зубувай, як тэя гаўрікі. Зак. Вачэй (вочы) не паказаць. Што ж ты і к Сямёну, і к Просі заходзіш, а ка мне дык і вачэй ні пыкажыш. Такоя горя було, чужэя прішлі, а ён, родный брат, вочы ні пыкызаў. Вочы паказаць. Нада б калі і ў Мідзькыўшчыну вочы пыкызаць, дык жа некыльства зырізаіць.
    Вачэй не атвадзіць (не звадзіць, не атрываць, не спускаць). Глядзець з захапленнем, сачыць вельмі ўважліва. Увесь вечыр ат Пашкі вачэй ні атвадзіў. Што вы с аднае Танькі вачэй ня зводзіця, ці вам дзевык большы німа. Глядзелі рот разінуўшы, вачэй ні атрывалі. Во пупаўся ты ў крепкія рукі, іна сь цябе вачэй ні спускаіць. Зак. Вачэй не атвесць (не звесць, не атарваць, не спусціць). Во іньціресный канцэрт пыказывылі, вачэй ні атвесьць було. Тут і старыму вачэй ня зьвесьць, ня то што дзіцям. Там жа так аньціресна, вачэй ні атырваць. За ўвесь вечыр вачэй зь яго ні спусьціла.
    Ваша сястра. Жанчыны наогул. Так толька ваша сістра можыць зьдзелыць, мушчына ні дадўмыўся б. А ні зуступайся ты ўжо, ваша сістра тожа дужа ладна.
    Ваш брат. Мужчыны наогул. А ваш брат, што, лыкым шыт? Зразу відна: вашыга брата работа. Ваш брат 90
    і ні такоя можыць ляпнуць. Каб ваш брат пабуваў у нашый шкўрі хуць дзень, тады б вы другоя запелі.
    Век векаваць. Жыць усё жыццё. Пріходзіцца адной век вікувапь. Зак. Век звекаваць. Век зьвікуваў, а такея аторвы ня відзіў. Непаўн. Век давяковываць. Дывяковывыю век адзін, што ж ты зьдзелыіш, раз сім’я сьцёрлыся. Законч. Век давекаваць. Дывякўю я век у сваёй хаці, чаго ж мне іціць пу чужых вуглах.
    Веку няма, цяп., пр., буд. Пра здаровае, моцнае. Яму ж пад восімдзісят пыдбіраіцца, а яшчэ веку німа— так здароў. Каб ня немцы, тэя пыразіты, нашый ба хаці веку ні було. Дуб крепкій-крепкій, а яшчэ аппаліў сухей,— етым штындарым веку ня будзіць.
    Вераю і праўдаю. Чэсна, сумленна. Служыў-служыў Анікын Бўдку верыю і праўдыю і ні ш чога ні зь якыга ніхарош стаў.
    Весць броўю. Звяртаць увагу. Ладна ты вядзеш броўю, дыслацца куды — нервы жалезныя нада. Пычанеш гываріць — броўю ні вядзець, ішчэ гыкніць: нашто ты гаворіш. Зак. Павесць броўю. Сколька ні гыварілі, дайжа броўю ні павёў. Матрунін пывядзець броўю, дажджэсься.
    Весць вайну, неадабр. Спрачацца, лаяцца. Кінь ты весьць вайну с тымі мылахольнымі, шго ты ім дыкажыш. Каця ўсё вядзець вайну с суседзімі, усё ёй міру німа.
    Весць вокам. Глядзець, звяртаць увагу. Ня хочыць Коля ны Таньку дайжа вокым весьць. Нешта твой дырагей і вокым у твой бок ні вядзець. Зак. Павесць вокам. Пывядзець ён вокым і двумя, дужа ты яму нада цяперя. Прыйшла міма, а ён і вокым ні павёў.
    Весць вухам. Крыху слухацца. Ну як яны вядуць вухым: захочуць — паслўхыюць, ні захочуць — не. Зак. Павесць вухам. Угыварівыла, прасіла: схадзі, сыночык, дык етый сыночык і вўхым ні павёў. Ыіхай сабе што, папросіш крўжку вады пыдаць — дайжа вухым ні пывядзець.