• Газеты, часопісы і г.д.
  • I коціцца і валіцца (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны) Георгій Юрчанка

    I коціцца і валіцца

    (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
    Георгій Юрчанка

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 288с.
    Мінск 1972
    96.32 МБ
    Выбівацца на дарогу. 3 цяжкасцю рабіцца самастойным. Настойлівый хлопіц, сымастыяцільна выбіваіцца ны дарогу. Хвенькі нялёхка було выбівацца ны дарогу, помышчы ніякія і ніаткўль іна ня відзіла. Зак. Выбіцца на дарогу. Вот выбіўся ны дарогу і кусок хлеба ўсігда імеіць. Айдзе гультаю выбіцца ны дарогу, будзіць так, пыпіхачом служыць вечна. Множн. Павыбівацца (павыбіцца) на дарогу. Зы старшых я ні біспакоюся, яны пывыбіваліся ны дарогу, каб скарей меншыга пудучыць. Паўлывы хлопцы хуць с трудом, ну павыбіліся ны дарогу.
    Выбівацца ў людзі. 3 цяжкасцю дабівацца матэрыяльнага дастаіку, павагі. Пархвен усё ірваў жыльля ны паню, выбіваўся ў людзі,— так і памёр у бытрыках. Табе б ужо
    нада выбівацца ў людзі, можыш заробіць ня меншы другіх. Зак. Выбіцца ў людзі. Сыны сталі пымыгаць, дык выбіўся ў людзі, а раншы жыў неік ні па-людзку. Ня дўмыю я, каб Піряпечкін выбіўся ў людзі: аторва ні с пасьледніх. Множн. Павыбівацца (павыбіцца) ў людзі. А во глядзі, пывыбіваліся ў людзі, ніхай сабе мурзапонымі ўсё хадзілі. Бацьку ніхто зы чылавека ня вёў, a сыны ў якея людзі павыбіліся!
    Выбіваць (выганяць) дур (дуры, дурыкі) [з галавы]. Сунімаць строга, патрабавальна. Вот есьлі я стану выбіваць дурь, тады скарей абразумісься. Ой, нада з вас выбіваць дуры, ой, нада. Сь цябе ўжо выбівалі дўрікі, ну, відна, мала. Як ні выгыняю дурь, нічога ні магу зьдзелыць. Выгыняй-ка ты зь іх дуры, лўччы будзіць. А ты на іх богу ні маліся, а выбівай дўрікі з гылавы, тады пыцішэюць. Я дужа ні цацкыюся, выгыняю дуры з гылавы. Сямён быйстра выгыняў дўрікі з гылавы. Зак. Выбіць (выгнаць) дур (дуры, дурыкі) [з галавы}. Калі цябе ні абрузумілі, то я быйстра выб’ю дурь з гылавы, мігым шаўковым станіш. Пастой, бацьку рыскажў, ён сь цябе вь'ібіць дўрікі. Пыдажджы, хто-небудзь найдзіцца, выгыніць дуры і сь цябе. Брат пріехыў, дык троху выгныў дўрікі. Калі Антон ня выбіў дурь'і з гылавы, я мымінтальна выб’ю, і аглянўцца ні пасьпеіш. Няўжэлі ніхто ні найдзіцца вь'ігнуць табе дурь з гылавы. Узмацн. Павыбіваць (павыганяць) дур (дуры, дурыкі) [з галавы]. Скора пріедзіць Аксён, ён пывыбіваіць з вас дурь. Ну дыбярўся, пывыбіваю дуры. Есьлі хто ні пывыгыняіць дурь, толку з вас ні палўчыцца. Каб хто найшоўся, пывыгыняў дўрікі, во мыладзец ба быў. Няўжэлі ніхто дурь з гылавы ні пывыбіваіць вам? Ім даўно нада було пывыгыняць дуры з гылавы. Як дўрікі ім з гылавы пывыгынялі, тады яны сталі трошку ны дзяцей пахожы.
    Выбіць душу (дух). Вельмі моцна пабіць. Выбілі ш чылавека душу ні за што ні зы якыя. Пыдажджы, пыдажджы, яны сь цябе выб’юць дух, кылі ты дужа язышлівый.
    Вывадзіць на дарогу. Рабіць самастойным. А што ты зьдзелыіш, нада вывадзіць ны дарогу, ня кініш жа зы пакідзішча, свыя кроў. Зак,. Вывесць на дарогу. Глядзець за ім ні було каму, так ба й скруціўся, блыгыдыря што дзядзька вывіў ны дарогу. Узмацн. Павывадзіць (па-
    вывесць) на дарогу. А што, я хўжшыя матка, чым другея, ні сумею пывывадзіць ны дарогу? Яны сваіх павывідуць ны дарогу, так ня кінуць. Хто б вас павывіў у людзі, каб ня цётка, іна ж вас сныбжала столька ўремя.
    Вывадзіць з сябе. Даводзіць да страшэннай злосці. Ну, дыбярўся, дык дыбярўся, пірістаніш ты мяне вывадзіць сь сябе. Зак. Вывесць з сябе. Яго вывісьць сь сябе адна мінута, ні так хату піряйдзі — і зыкіпеў. Множн.. рэдкаўж. Павывадзіць з сябе. Стыхван з Толікым дужа цірьпялівыя, толька пывыводзіця вы і іх сь сябе. Працягл.-фінальн. Навывадзіць (давывадзіць) з сябе. Еслі хвачў лумачыну, буду перць ды быльшыка піріц сабою, нывыводзіш ты сь сябе. Дывыводзюць яны Цішку сь сябе, большы балывыцца ня ўздўмыюць.
    Вывадзіць на чыстую ваду. Выкрываць. Што ты будзіш мяне вывадзіць на чыстую вадў, я ні ў чом ні прывінілыся, ты вун вывідзі свайго дзядзічку. Зак. Вывесць на чыстую ваду. У нас ба ён доўга ні вірідуваў, мы б скора вывілі яго на чыстую ваду. Множн. Павывадзіць (павывесць) на чыстую ваду. Нейкій з гылавою рівізор пупаўся, як ні круцілі, ні муцілі, а пывывадзіў на чыстыіо вадў. Воць цяперя вас павывідуць на чыстую ваду, хваціць вам адурюваць. Працягл.-фінальн. Навывадзіць (давывадзіць) на чыстую ваду. Нывыводзіш ты на чыстую ваду, вываджэньнік такей. Дывыводзіць ён на чыстыю ваду і ны грязныю, як джвўхніць хто з-зу вугла, і ўся выда будзіць.
    Вывадзіць у людзі. 1. Дапамагаць у набыцці незалежнасці. А ты дўмыў, што цесьць станіць цябе вывадзіць у людзі — не, сам зароб. 2. Дапамагаць у набыцці прыстойных звычак. Karo ты хочыш вывадзіць у людзі? — ён па дзьве нядзелі ня мыіцца і слова біз мыціріка ні скажыць. Зак. Вывесць у людзі. 1. Вывісьць яго б ніхто ў людзі ня вывіў, каб сам за розум ні ўзяўся. 2. Я зы цябе вазьмўся, дык вывіду ў людзі, станіш ны чылавека пахож. Множн. Павывадзіць (павывесць) у людзі, Дапамагчы ў набыцці незалежнасці. А вы дўмылі, вас нехта пывыводзіць у людзі? — самі гыдайця, як жыць. Як я іх павывіду у людзі, самі ніхай выходзюць. Працягл.-фінальн. Навывадзіць (давывадзіць) у людзі. Пра дапамогу ў набыцці незалежнасці. I ты палўчыш у Мацьвея такоя высьпітанія, як ён сваіх пляменьнікыў нывывадзіў у людзі.
    Ён дывыводзіць у людзі, што наўчыць піць, як у сымаго бельмы ні прысыхаюць.
    Выварачывацца назнанку. Адкрывацца да канца. Вывырачывыцца нызнанку піріт табою я ні стану, во скызала — і ўсё, хочыш верь, хочыш ня верь. Зак. Вывернуцца назнанку. Гатоў нызнанку вывірнуцца пірід Ганныю, у зяці ж цэліцца. Узмацн. Павыварачывацца назнанку. Ці яны ж табе нызнанку пывывырачыюцца, па-мойму рыскызалі, што большы ні нада.
    Выдаваць з галавою. Па-здрадніцку расказваць пра ўсё. Прівык ты выдываць з гылавою любога-кажныга. Зак. Выдаць з галавою. Во пыглядзіш, выдыдуць цябе з гылавою тэя хлюсты. Множн. Павыдаваць (павыдаць) з галавою. Малыя большых пывыдывалі з гылавою, усё чыста рыскызалі. Ну што ж ні нарошня,— як там ні пулучылыся, а павыдылі іх з гылавою.
    Выдаваць сябе. Выяўляць сваю асобу. Ты ні выдывай сябе, ніхай яны што хочуць вярзўць, а ты маўчы. Зак. Выдаць сябе. Пыт крываць схуваўся, а тады чыхі-чыхічыхі і вь'ідыў сябе. Толька увідзіла Яшку і зразу выдыла сябе. Множн. Павыдаваць (павыдаць) сябе. Яны нічога ня ўмеюць скрыць, зразу пывыдаюць сябе. Дыгываріліся муўчаць, а тады адна хіхікніць, другая пырсьніць і павыдылі сябе.
    Выдаваць сябе з галавою. Поўнасцю выяўляць сваю асобу. Ты ж выдаеш сябе з гылавою, як толька Ганнычка заходзіць. Зак. Выдаць сябе з галавою. Ай, як жа яны выдылі сябе з гылавою, ніхто б ні падумыў, што стануць пацслўхывыць. Як толька зыйшла Прося, ён рыскрасьнеўся, места ні находзіць, выдыў сябе з гылавою. Множн. Павыдаваць (павыдаць) сябе з галавою. Ай, дуракі ж вы, дуракі, пывыдывалі сябе з гылавою. Яны сябе павыдыдуць з гылавою, а тады айкыюць: нашто ж я так кызаў.
    Выдзелываць крындзялі, іран. Ісці зігзагамі (пра п’янага). Відзіш, у абнімку выдзелывыюць кріньдзялі, нейдзі пыдваліла, нылізаліся. Працягл.-фінальн. Навыдзелываць (давыдзелываць) крындзялі. Нывыдзелывыюць кріньдзялі, што сўнуцца айдзе і пыкалеюць. Дывыдзелывылі кріньдзялі — пупалі п’яныя пыд машыну, у бальніцу зывязьлі.
    Выдзержываць хракцір. Праяўляць стойкасць. Кызаў, што нізашто ня ўстўпіць, будзіць выдзержывыць хракцір. Зак. Выдзержаць хракцір. Аддай ты ім тэя капейкі, ніхай ні жвянькыюць, ай ты рішыў выдзіржыць хракцір? Працягл.-фінальн. Навыдзержываць (давыдзержываць) хракцір. Стась нывыдзержывыў хракцір: кінула і пышла, скызала, большы туды і ны вярёўкых ні зыцягнуць. Абоя дывыдзержывылі хракцір, жыць умесьці большы некуды стала, ну, хату пы баку, грошы пыпылам і разьехыліся.
    Выедзеннага яйца не стоіць, цяп., пр. Пра тое, што не заслугоўвае ўвагі. Выідзінныга ійца ня стоіць усё дзела, адных толька рызгаворыў надзелылі ны паўгода. Чаго б я ўзноў пычынала рызгавор, есьлі яно ўсё ўмесьці выідзінныга ійца ня стоіла, а што ты рысхадовый, ета праўда.
    Выедзеннае яйцо. Дробязь. Уся пытрава — выідзінныя яйцо, только кріку ны дзяреўню. Што тама стоптына — пяць каліў, на выідзінныя яйцо, — ета хракцір кастрівый: рыскрічаўся.
    Выжываць з розуму (памяці, вума, с ума), часта неадабр. Траціць развагу. Калі ты з розуму выжываіш, дык бясіся, ідзі, ну дзяцей я табе ні аддам. Зы дзівяноста гадоў дзіржалыся Марья, а пыт канец стала выжываць с паміці, ня ўсіх пызнывала, зыгыварівылыся, толька як прысьвятленія найдзіць, узноў у сваім вуме. 3 Ганьніныю сьвякровыю саўсім дренна, стала з вума выжываць, што зря гаворіць. Ці ты с ума выжываіш, ці дзяцініц ныпаў ны цябе? Зак. Выжыць з розуму (памяці, вума, с ума). Усё дно як з розуму выжыў, нешта пляцець абы што, як нісмышлёныш. Ці ты с паміці выжыў, што табе дзяціныя цацкі пынадыбіліся? Hi зырікайся, маё дзетка, можа і сам з вума выжывіш, у жызьні ўсякыя буваіць. Яй-богу, чылавек, ты с ума выжыў, большы пры цябе нічога ні скажыш. Множн. Павыжываць (павыжыць) з розуму (памяці, вума, с ума). Во дурукуватыя людзі, з розуму пывыжывалі, нада ім зу пустоя сваріцца. С паміці нада пывыжываць, каб рішыцца ны такоя. Толька што з вума пывыжывалі, большы нічога ні скажыш. Ці вы с ума ныпраўду пывыжывалі, ці вам дурь урімінамі пыцскакыіць? Ці з розуму павыжылі, ці ім ікая другая дурь пытпыдаіць. Во сумашэччыя, во с паміці павыжылі, ета ж нада так адурюваць. Ты толька глянь, што яны твыряць,
    ці ета ні павыжылі з вума?— яй-богу павыжылі. С ума нада павыжыць, каб ны такоя дурноя дзела надўмыцца узрослым людзям.
    Выкідаць (выкідываць) дур з галавы. Разумнець, пазбаўляцца ад дрэнных звычак. Глядзі, хлопіц, ня хочыш сам выкідаць дурь з гылавы, людзі памогуць, і ні пыцацкыюцца с табою. Ніяк ня мог апомніцца ні настолічка, толька цяперя выкідывыіць дурь з гылавы. Зак. Выкінуць дур з галавы. Выкінь дурь з гылавы,— ходзіць і шчоўкыіць, прісьвісьні яшчэ. Узмацк. Павыкідаць (павыкідываць) дур з галавы. Hi малінькія, дурь з гылавы пыра пывыкідаць. Толька г двыццаці гыдам пывыкідывыў дурь з гылавы, ато ўсё прітвыряўся малютычкыю.
    Выкідаць (выкідываць) з галавы. Пераставаць думаць, імкнуцца забыць. А чаго я буду выкідаць з гылавы Хвеньку, што йна — хужы твае дачкі ці што? Табе дык даўно пыра выкідывыць дзевык з гылавы, скора свае нявесты замуж аддываць пыдрыстаюць. Зак. Выкінуць з галавы. Я ўжо даўно з гылавы выкінуў Варычку, дужа іна мне важна, ніхай ідзець зы каго хочыць. Узмацн. Павыкідаць (павыкідываць) з галавы. Табе адной ета дужа важна, а яны, я знаю, даўно з гылавы усё пывыкідалі. А пывыкідывый ты з гылавы свае дзялы ды пысядзі зь людзямі, як чылавек, ато зы работыю і памерць ня бўдзіць уремя.