I коціцца і валіцца
(Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
Георгій Юрчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 288с.
Мінск 1972
Выплакываць вочы. Плакаць горка і доўга. Выплакывыла вочы, а паможч... чым жа іна пымыгла. Зак. Выплакаць вочы. Арьхіпіха так убіваіцца каторый год, вочы даўно выплыкыла. Узмацн. Павыплакаць (павыплакываць) вочы. За трі гады мы вочы павыплыкылі. I нутушнуваліся, і нугурюваліся, і вочы пывыплакывылі, што ж ты хочыш — у дваццыць пяць гадоў удовымі пыстывацца.
Выпускаць вожкі. Траціць уладу. А нашто ж ты зразу выпускаў вожкі? Зак. Выпусціць вожкі. Усё дывала і дывала пытачку — жалела, так і выпусьціла вожкі. Усеаг. Павыпускаць вожкі. Есьлі пывыпускаіця вожкі з малымі, як пыдрастўць, трудна будзіць у рукі узяць.
Выпускаць (упускаць) з віду. Забываць. Што ж ты самыя глаўныя выпускаіш зь віду, пры хату нада було абізацільна прызнаць. Разы трі зьбіралыся пыглядзець і ўсё упускала зь віду. Зак. Выпусціць (упусціць) з віду. Я ж саўсім выпусьціў зь віду, што ў нас сьвет зыпаліць нечым. Ты ж ні ўпусьці сьляпўючы зь віду пыглядзець, якім іна целім. Усеаг. Павыпускаць (паўпускаць) з віду. Што ж яны пывыпускалі усе зь віду рыспрасіць, калі там і як пычынаіцца. Зы вас хто-небудзь другей бегыць ня будзіць, ежылі пуўпускаіця зь віду.
Выпускаць (упускаць) з рук. Страчваць тое, што можна выкарыстаць або мець. Есьлі дўмыў дзелыць, ні нада було выпускаць з рук. Ныстыяшчыя удача ідзець чылаве-
ку у рукі, а ён упускаіць із рук проста пы свайму рытазейству. Зак. Выпусціць (упусціць) з рук. Выпусьціў з рук сам верныя грошы, нечыга цяперя ахыць. Раз аддаюць зы пяцьсот— бярі, упўсьціш з рук — ніізьвесна калі што пупадзецца, а біс хвыста зь дзіцямі ні салодка. Усеаг. Павыпускаць (паўпускаць) з рук. Пывыпускаіця з рук, што несмысьлі якея, усё вам хадзі усьлед ды пытказывый. Таго, што ні хацелі думыць, пыупускалі з рук, a посьлі ўсхўпіліся: ай, чаго ж мы ні бралі.
Высалапіўшы (высунуўшы) язык. 3 апошніх сіл. Бег некуды высылыпіўшы язык. Я ўжо высылыпіўшы язык хвытаць ня буду, зь мяне дос і таго, што ёсьць. Бутўіцца ныт пнямі высунуўшы язык. I цягніць, і ўзноў бягіць высунуўшы язык, ніяк ні ныбярецца і ні ныхвытаіцца.
Высасываць з пальца, неадабр. Выдумваць. Высасывыць с пальца я ня буду, а што чуў, таго скрываць ні стану. Зак. Выссаць з пальца. Ты дўмыіш, ён што відзіў, знаіць? — с пальца выссыў. Узмацн. Павысасываць (павыссаць) з пальца. Яны пывысасывыць с пальца умеюць, учыць іх на ета ні нада. Аткуля, ты дўмыіш, пра тэя пупёлышкі што ўзялі? — с пальца павыссылі. Працягл.-фінальн. Навысасываць з пальца. Сколька хочыш нывысасыіць с пальца любэя лухты.
Выскакываць (выпрыгываць) з сябе, іран. Вельмі гарачыцца. Hi выскакывый сь сябе, пыгыварі зь людзямі спакойна. Адно слова ніхай ні так скажыць хто, січас выпрыгыіць сь сябе. Зак. Выскачыць (выпрыгнуць) з сябе. Ну й сьпічка чылавек, чуць што — гатоў сь сябе выскычыць. Ты ўжо кіпяціся, толька глядзі ня выпрыгні сь сябе. Узмацн. Павыскакываць (павыскачыць, павыпрыгываць, павыпрыгнуць) з сябе. Як толька я пымянўла копкі з Маслывыга балота, яны зразу пывыскакывылі сь сябе. Зьдзержывыйціся, ато сь сябе павыскычыця, як жа тады будзіць. Ай-я-яй, што зь імі тварілыся, як толька ні пывыпрыгывылі сь сябе. Гатовы сь сябе павыпрыгнуць, як пымянеш ім таго жырістыга. Працягл.-фінальн. Навыскакываць (навыпрыгываць, давыскакываць, давыпрыгываць) з сябе. Сколька ж Лісей нывыскакывыў сь сябе, каб толька хто відзіў! Нывыпрыгывылі сь сябе абея, кажыцца, зьесьць гатовы былі Бырысінка. Глядзі, ня ёрзый дужа, ні скач, ато дывыскакывыіш сь сябе жыва. Дывыпрыгывыў сь сябе, як мыціріка пулучыў.
Выскакываць (выпрыгываць) са шкуры (з кожы), іран. Велымі злавацца. Што ты выскакыіш са шкўры, разьві такую ціжаль аднаму пыднімаць. Зыпаілі ладна, дык ніхай хто паўслова на іх скажыць — выскакыіць с кожы. Асядзься, ўспакойся, чаго табе выпрыгывыць са шкўры. Зразу як рызыйшоўся, с кожы выпрыгыіць, a посьлі атыйшоў, сьціх. Зак. Выскачыць (выпрыгнуць) са шкуры (з кожы). Зьліцца—зьліся, толька са шкуры ня выскыч. Мы ўжо дзівіліся, як ён с кожы ня вь'іскычыў, a там бяды тэя—кўріца на бўльбу ўзыйшла, скрабнула. Якей у яго хракцір сымашэччый: ні так глянь—січас жыг, вь'іпрыгнуць са шкуры гатоў. Цішы, цішы, ато с кожы выпрыгніш. Узмацн. Павыскакываць (павыскачыць, павыпрыгываць, павыпрыгнуць) са шкуры (з кожы). Толька адно, што са шкуры ні пывыскакывылі, ато ўсяго було. Глядзі, дзяржы, с кожы січас пывыскакыюць. Кулагін як увайшоў, айдзе й злосць дзелыся, ато чуць былі са шкуры ні павыскычылі. Ніхай кіпяць, рысьсідаюцца, хуць і с кожы пывыпрыгыюць. Ну як, са шкуры яшчэ ні павыпрыгнулі? Такея мыладэя, а злосьці — глядзі с кожы павыпрыгнуць. Працягл.-фінальн. Навыскакываць (навыпрыгываць, давыскакываць, давыпрыгываць) са шкуры (з кожы). У мяне ён нывыскакыіць са шкуры, я скора унімў. Нывыскакывыіш ты с кожы сы сваім злом, яго нехта дужа баіцца. Заліўка такей быў, дык ён нывыпрыгывыў са шкуры, і ты етыга дажджэсься. Ну й нывыпрыгывылі с кожы тэя хлюсты, думылі мы: пырызарвўцца. А дывыскакывыіш ты са шкуры, уніміць хто-небудзь. Ірзала іна, ірзала, резылыся зь людзьмі, ды во дывыскакывыла с кожы. Дывыпрыгывыюць са шкуры самі і другіх паднўцкывыць пірістануць. Што, і дывыпрыгывыў с кожы, і ныжадыўся разым, нічога ні нада стала?
Выхадзіць (вылазіць, вылязаць) бокам. Дрэнна заканчвацца, не ісці на карысць. Стала бокым выхадзіць япо дурачыньня, ато ўсё ўходу ня ймеў. Усё, што ні гыварі'ла, ня слўхыў, а цяперя тваё неслухства вылазіць бокым. Hi бярі ты і ні хаці чужога, чужоя усігда бокым вылізаіць. А помніш, як сам людзей абіджаў, дык во табе ета бокым вылізаіць. Зак. Выйціць (вылезць) бокам. Глядзі, папомніш маё слова, што етыя гулюшкі выйдуць бокым: голый, разьдзетый і пабег, і пабег. Ныдзівайся ды ногі дзяржы ў цяпле, ато тыкая храбрысьць, як застўдзісь-
ся, бокым вылізіць. Ніхай ім бокым вылізуць мае яблыкі. Узмацн. Павыхадзіць (павыйціць, павылазіць, павылязаць, павылезць) бокам. Можа калі бокым пывыходзіць жаднысьць еткыя і павыхлініць. Сухоцьця ж ясна аткуль: чужоя горя павыйшла бокым. Во бралі-бралі, хвыталіхвыталі, а яно й пывылазіла бокым. Ладна, ладна, дыжджыцёся, ня сёліта дык налета пывылізаіць бокым жаднысьць ваша. Грябўць, хвытаюць, адж жаднысьці зытырхнўліся б, толька павылізіць бокым яно, так ня бойдзіцца.
Выхадзіць (выпадаць) з галавы (памяці). Забывацца. Я даўно хацеў рыскызаць табе пра тоя сянцо, ды ўсё неік выхадзіла з гылавы. Як увіджу вас, тады ўспомню пра грошы, а так выходзіць с паміці. Мы ж два разы былі пад Белыю гарою, а мелу ныкыпаць усё выпыдала з гылавы. Нешта дужа часта усё ў вас выпыдэць с паміці стала. Зак. Выйціць (выпасць) з галавы (памяці). Ах-ах, так жа яно выйшла з гылавы, што сьпічык ні сьпічыны німа. Віліны б тэя уськінуў ны калёсы, глядзі б, сколька дроў було, дык выйшла ж с паміці. А ты трошку дўмый пра дзела, і яно ня выпыдзіць з гылавы. Ета ў іх с паміці, відна, выпыла твыя моркыўка, ато б іна зацэліла. Узмацн. Павыхадзіць (павыйціць, павыпадаць, павыпасць) з галавы (памяці). Калі ж у вас пасьпела пывыхадзіць з гылавы, ці ні заўчора я вам пріказывыла? Сколька ні талкуй ім, зы час пывыходзіць с памяці. Ці ў вас з гылавы павыйшла, што там січас можна зукупацца. Hi хыця ўсё павыйдзіць с паміці, калі так скот уклаў. Што ж вы гаворіця, пывыпыдала з гылавы, есьлі Шылабода вам ужо ў лесі пымінаў. Як захочуць, то ні пывыпыдаіць с паміці, а так прітвыряюцца. Ай, павыпылі з гылавы і твае аббіцікі, і прасол, ні да іх було. Дужа нешта скора павьшыла ў вас усё с паміці.
Выхадзіць за рамкі, рэдкаўж. Пераступаць межы дазволенага. Дзяржы-ка ты сваіх хлюстоў у руках, іх жа выдзілкі выходзюць зы ўсякія рямкі. Нада усё каб нырмальна, а калі што выходзіць зы рямкі, ета ня дзела. Зак,. Выйціць за рамкі. Скажы, ніхай трошку пыцішэіць, ато саўсім зы рямкі выйшыў. Усеаг. Павыхадзіць (павыйціць) за рамкі. У чужых людзях нада весьць сябе яшчэ цішэй, а яны ж пывыхадзілі зы рямкі кругом. Усе вялі сябе, як нада, толька мазылыўскія хлопцы павыйшлі зы
рямкі,— п’яныя, дык ім места ні бул-о. Гл. Выхадзіць з р а м а к.
Выхадзіць з возраста (гадоў). Станавіцца старым, не падыходзячым па ўзросту. Я выхаджў з возрысту, і сіла саўсім падбілыся, ні спрыўляюся як раншы. Як будзіш выхадзіць з гадоў, пызнаіш, што такоя старысьць. Зак. Выйціць з возраста (гадоў). Я вот-вот выйду з возрыста, будзіця самі хызяйнічыць. Куды табе ны дзійствіцільныю, ты ўжо выйшыў з гадоў. Міхалка даўно выйшыў з гадоў, пеньсію пулучаіць. Усеаг. Павыхадзіць (павыйціць) з возраста (гадоў). Гады пыдбіраюцца жыва, вот-вот пывыходзім з возрыста. Сьпірва ім дывалі нейкыю ацсрочку, а іюсьлі з гадоў пывыхадзілі, так і ні пашлі служьіць. Што ім, яны павыйшлі з возрысту. Уремя йдзець, ніпріметна павыйдзім з гадоў, і аглянуцца ні пасьпеіш.
Выхадзіць з пялёнак. Станавіцца дарослым. Нада Ta66 выхадзіць сь пялёнык, нянчыць цябе ні я, ні хто другей ня будзіць. Зак. Выйціць з пялёнак. Ты ж ужо выйшыў сь пялёнык, каб ны цябе ўсё зырыбляць. Усеаг. Павыхадзіць (павыйціць) з пялёнак. Слава богу, пывыхадзі'лі сь пялёнык, самі сябе могуць прыкарміць. У мяне скора павыйдуць сь пялёнык: пыдрасьлі і выпрыўляйціся на свой кусок хлеба.
Выхадзіць з рамак, неалаг. Пераступаць межы дазволенага. Канешня, сьцяўшы зўбы нашто сядзець, ну й з рямык выхадзіць ні нада. Зак. Выйціць з рамак. Так жа нільзя, ты ж сы ўсякіх рямык выйшыў. Усеаг. Павыхадзіць (павыйціць) з рамак. Тут яны ўжо саўсім пывыхадзілі з рямык. Павыйшлі з рямык, ажно глядзець стыдна на іхныя дурачыньня.
Выхадзіць з сябе. Вельмі злавацца. Якое там укўхтыла, так, ныпрянула і ўсё, а ён сь сябе выходзіць: пірягрела. Зак. Выйціць з сябе. Чаго ета Сонька выйшла сь сябе, як ні рызрываіцца, крічыць. Узмацн. Павыхадзіць (павыйціць) з сябе. Узноў Дубіняты пывыхадзілі сь сябе, крічаць, што двор тряшчыць. He, яны, відна, ні зря павыйшлі сь сябе, дывялі іх чым-небудзь.
Выхадзіць на арбіту, жарт., неалаг. Набываць вагу ў грамадстве. Ты, кызалі, ны арбіту выходзіш, і ў раёні пры цябе пішуць — у нейкій калючкі. Зак. Выйціць на арбіту. Глянь-ка, як іна скора выйшла ны арбіту. Усеаг. Павыха-
дзіць (павыйціць) на арбіту. Есьлі вы пывыходзіця ны арбіту, лі вас ні шылахнўцца станіць. Атлічыліся, павыйшлі ны арбіту, хуць пысьміяцца ёсьць ш чаго,— во попыду ня відзюць ні разу, пріжаць некыму.