I коціцца і валіцца
(Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
Георгій Юрчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 288с.
Мінск 1972
Гарам (гарру) гарэць (брацца). Пнуць, прападаць. Ніхай гарым яно ўсё гаріць, нічога яму ні жалка, прыпыдаіць — ну й ніхай прыпыдаіць. Каб гарым усё бралыся, ён ба пальцым ні шывяльнўў. Во гарьрю ніхай гаріць, дайжа у тэй бок ні гляніць. Ніхай іпа гарьрю бярецца і жызьня тыкая, каб я тут хуць на дзінь яшчэ астаўся. Зак. Гарам (гарру) згарэць (узяцца). Каб гарым усё згарела, і вачэй ба ні ўзьняў у тэй бок глянуць. Хуць гарьрю вазьміся, яму худзь ба што, пад’еў, гармоню зы плячо і пыдаўся. Ніхай ты гарьрю згаріш зь естымі сваімі рызгаворымі. Луччы яно гарьрю возьміцца дзела такоя, што я тут магу зьдзелыць.
Гарачая галава. Пра нявытрыманага, неразважлівага. Андрей быў гырячыя гылыва, як успыхніць на што ні падўмыўшы — ні дгываріць. Раз гырячыя гылыва — вадою халодныю нада, ён тады астыніць сы сваё гылавою.
Гарод (прасла) гарадзіць, неадабр. Рабіць бескарысную справу. Ці стоіла і гарод гырадзіць, калі ні зналі толкым, ш чаго пычынаць. Што ты зыгадыіш прясла гырадзіць с кыхлянкыю, хто табе яе зьдзелыіць. Зак. Гарод (прасла) згарадзіць. Возьмісься — толька гарод згаро-
дзіш, толку ня будзіць ніякыга. Пычынаць, каб толька прясла згырадзіць, я ні хачу, а як нада зьдзелыць — уремя ня будзіць. Працягл.-фінальн. Гарод (прасла) нагарадзіць (дагарадзіць). Куды ета к чорту гадзіцца: ныгырадзіў гарод і кінуў. Бярўцца, каб толька прясла ныгырадзіць, большы нічога. Ныгародзіш прясла — я зы цябе пірядзелывыць ня буду. Што, дыгырадзіў гарод, рысьцягыіш? Дыгародзіця пряслы сы сваім нысьціланьнім, як бахніцца усё ўніз.
Гарэць ад (са) стыда (страму). Адчуваць вялікі сорам. Пыглядзелі мы на іх, абея пряма гарелі ац стыда. Ня трогый, іна і так гаріць сы стыда. Мы ў хату, а ён кыпаіцца ў сундукў: што ты дзелыіш? што табе нада?— гареў ён, гареў ац страму, дый гарець большы некуды. Тут нада гарець сы стыда, а яму худзь ба што. Зак. Згарэць ад (са) стыда (страму). Ны яго месьці нада було згарець ац стыда. Мы й то гарелі ац страму, а ды яго ні дайшло. Кінь, ато наткнўцца—дык будзіць згарець сы страму. Непаўн. Пагарэць ад (са) стыда (страму). He, йдзі, пыгарі'ш сы стыда — будзіш знаць, як браць чужоя. Там яму сядзець було ня дужа пріятна, пыгареў ац страму. Працягл. Нагарэцца ад (са) стыда (страму). Каб ныгареўся ац стыда, як Цюхялёнычык, тады б, можа, пурузумнеў. Хваціла абаім, ныгареліся сы страму, выйшлі красныя, што ракі.
Гарэць у руках. Выходзіць лоўка, хутка. За што ня возьміцца, усё гаріць у руках. Ен быў масьцір ні табе вірста, у яго ўсё, бувала, гарела ў руках.
Гатоў скрозь зямлю праваліцца. Пра адчуванне вялікага сораму, няёмкасці. Я быў гатоў скрозь зямлю прываліцца ат еткыга страму. Мы б гатовы скрозь зямлю прываліцца посьлі тых кынапель.
Гіблае (прапашчае) дзела. Дрэнная або дарэмная справа. Пблыя дзела задўмывыць што разым зь Дзім’янёнкым. Гіблыя дзела ў Івана, што ён цяперь даб’ецца?— нічога. У Стыхвана што-небудзь сыйскывыць — прыпашчыя дзела.
Гладзіць па галоўкі, неадабр. Патворнічаць. Гладзіла сваіх пы галоўкі і дыгладзілыся —дайжа вады пыдаць ня хвчуць. Зак. Пагладзіць па галоўкі. Зы такея дуры бацька цябе пы галоўкі ні пыгладзіць. Працягл.-фінальн.
Нагладзіць (нагладзіцца, дагладзіць, дагладзіцца) па галоўкі. Ныгладзіш ты яго пы галоўкі, што цірізь якей год-два ён пойдзіць пы гылывах. А ныгладзіліся іх пы галоўкі, нада ў рукі браць, ды крепка. Усё прышчала, зуступалыся, ну й дыгладзіла пы галоўкі: сыма плачыць. Я нічога ня буду гываріць, а толька самі пачўствыюць, што дыгладзіліся пы галоўкі.
Гладзіць пад шэрсць (проця шэрсці), гумар. Рабіць, гаварыць наперакор. Ты пыбаісься, ета Пёкла — тая, бувала, ні глядзела, усё іх гладзіла пач шэрсьць. Ладна, кылі ўсё па шэрсьці ды па шэрсьці, а ніхай хто пычанець гладзіць проця шэрсьці — во тады сябе пыкажуць. Зак. Пагладзіць пад шэрсць (проця шэрсці). А ты папробыйка пыгладзь пач шэрсьць, тады яго луччы пызнаіш. Я ні пыбаюся і проця шэрсьці пыгладзіць. Працягл.-фінальн. Нагладзіць (нагладзіцца, дагладзіць, дагладзіцца) пад шэрсць (проця шэрсці). Ты ныгладзіш пач шэрсьць, будзіць цярьпець, цярьпець, а тады бірягісь. Ныгладзіць ён проця шэрсьці Іўтуха. Ныгладзісься пач шэрсьць, яны доўга чыкыцца ныўряд ці стануць. Ай, Прося, пірістань, ты і так ныгладзілыся іх проця шэрсьці. Дыгладзюць яны Сямёна пач шэрсьць, ён шуціць ня любіць. Зь ім жа так: адно слова ня тоя скажыш — і зыкіпеў, дык дыгладзіш проця шэрсьці. Глядзі, дыгладзісься пач шэрсьць, ныжывеш сабе урагоў на ўсю жысьць. Усігда йна любіла путку-
лупнўць, ну, во й дыгладзілыся проця шэрсьці.
Гладзіць па шэрсці, гумар. Рабіць прыемнае; паддобрывацца, улагоджваючы. Кажныга гладзіць па шэрсьці, проця слова ні скажыць. Зак. Пагладзіць па шэрсці. Ня сердзі, пыгладзь па шэрсьці, ніхай ні кіпіць. Працягл,фінальн. Нагладзіць (нагладзіцца, дагладзіць, дагладзіцца) па шэрсці. Ныгладзіла свайго кўма па шэрсьці: лаіць на чом свет стаіць незышта. Ныгладзісься па шэрсьці, скора ныдаесьць. Дыгладзілі брігадзіра па шэрсьці, атыбраў калёсы. Можа й мы дыгладзімся Віцьку па шэрсьці, як тэя Колю.
Глухая цяцера, абраж. Глушак, глухі. Ці гыварі, ці ні гыварі глухой йяцері, ён, як палка, нічога ня чуіць. Усё рыўна што з глухою цяцерію, ні так, ні етык с табою.
Глухей цецярлюк, абраж. Глушак, глухі. Што яму ўталкўіш — глухей ціцярлюк, нада у самыя вўха крічаць.
Глытаць слёзы. Плакаць, стрымліваючы рыданні. Сколька раз мы відзілі: стаіць Зьмітрок зу вуглом, глытаіць сьлёзы. Непаўн. Паглытаць слёзы. Ну што іна, троху пыглытала сьлёзы ды пышла. Узмацн. Наглытацца слёз. Ныглыталіся сьлёз усі ўтрёх, і плакыць жа дужа быяліся.
Глядзець бальшымі вачамі. Вельмі здзіўляцца. Ну што глядзіш бальшымі вычамі, як скызаў, так і будзіць. Зак. Паглядзець бальшымі вачамі. Стаім мы, нічога, рызгыварівыім, а ён прашоў міма, пыглядзеў бальшымі вычамі. Аднакр. Глянуць бальшымі зачамі. Глянула бальшымі вычамі, нічога ні скызала. Шматкр. Паглядаць (паглядываць) бальшымі вачамі. Ці йна мяне ні пызнала, ці што: усё пыглідала бальшымі вычамі. Усе ўжо кругом сталі пыглядывыць бальшымі вычамі, тады чуць-чуць сьціхлі. Працягл.-фінальн. Наглядзецца бальшымі вачамі. Ныглядзелыся я і бальшымі вычамі, і малымі, ці мне пірьвіна ета відзіць.
Глядзець ваўком (воўкам). Выяўляць злосць у позірку. Нешта Мітрыхван ны Кацю глядзіць ваўком. Трі гады хадзіў, воўкым глядзеў, усё ня мог забыць таго сходу. Зак. Паглядзець ваўком (воўкам). Абоя пыглядзелі ваўком і атвярнўліся зразу. А па мне ніхай пыглядзіць воўкым, а хочыць—ніхай сыбакыю гляніць. Аднакр. Глянуць (зірнуць) ваўком (воўкам). Усігда, як праходзіць, гляніць ваўком і атверніцца у другей бок. Ны Хвядору глянуў воўкым і ўсім астатнім дайжа здрастуй ні скызаў. У іхный бок зірнець воўкым усігда, кажыцца б, зьеў там каго. Шматкр. Паглядаць (паглядываць) ваўком (воўкам). Чаго ета ён пыглідаіць ваўком на Люську? Доўга воўкым пыглідаў, гады два. Учора і прывыджаць зь вічарінкі ні пашоў, і сяньня пыглядыіць ваўком. Працягл.-фінальн. Наглядзецца ваўком (воўкам). Ты ныглядзеўся на іх ваўком, што большы некуды, і маўчы. Ныглядзіцца воўкым, турнўць калі-небудзь, што адно шалўп’іцьця будзіць трынчэць.
Глядзець ва ўсе вочы. Надзвычай здзіўляцца ад неразумення. Я стаў, стаю, а ён глядзіць ва ўсе вочы: і пызнаць ба нада, і ня веріцца. Зак. Паглядзець ва ўсе вочы. Ва ўсе вочы пыглядзеў, сьпірва хацеў, відна, скызаць нешта, а тады пывярнўўся і пашоў. Аднакр. Глянуць ва ўсе вочы. Ва ўсе вочы глянула: аткуля я ўзяўся.
Шматкр. Паглядаць (паглядываць) ва ўсе вочы. А чаго ж Ганна пыглідаіць ва ўсе вочы? Пыглядывыіць ва ўсе вочы, ня веріць, што я тут магу быць. Працягл.-фінальн. Наглядзецца (нагледзецца) ва ўсе вочы. За дзесіць гадоў нагледзіліся мы ва ўсе вочы на іх жызьню.
Глядзець другімі вачамі. Ацэньваць іначай. Посьлі таго случыя мы сталі глядзець ны Лявонывых друп'мі вычамі. Зак. Паглядзець другімі вачамі. Па-мойму, цяперя яны пыглідзяць другімі вычамі, раз самі увідзілі такоя дзела. Аднакр. Глянуць другімі вачамі. А вы гляньця другімі вычамі, ато прівыклі ўсё хваліць. Шматк.р. Паглядаць (паглядываць) другімі вачамі, А ніхай, я ўжо другімі вычамі пыглідаю на усю тую кытывасію. Цягіеря і ты другімі вычамі пыглядывыіш ны Стыхвана?
Глядзець за сабою. Быць уважлівым у адносінах да сябе, да сваіх паводзін. Вулька абы-чаго ні ляпніць, іна строгыя, усігда зы сабою глядзі'ць. Лісей, бувала, глядзеў зы сабою, у чым зря ні разу на людзі ня выйшыў. Зак. Паглядзець за сабою. Пыглядзі зы сабою, можа і табе што-небудзь іначы дзелыць нада. Аднакр. Глянуць за сабою. А ты калі-небудзь вазьмі ды глянь зы сабою. Шматкр. Паглядаць (паглядываць) за сабою. Я б табе саветывыў зы сабою луччы пыглідаць. А зы сабою пыглядывыць тожа нада, ня толька зу другші.
Глядзець зверху ўніз. Адносіцца з непавагай, пагардай. Прівык ты глядзець зьверьху ўніз на ўсіх. Зак. Паглядзець зверху ўніз. А мне, думыіш, дужа важна, есьлі ны мяне хто пыглядзіць зьверьху ўніз. Аднакр. Гля* нуць зверху ўніз. Ніхай гляніць зьверьху ўніз, ніхай гляніць зьнізу ўверьх ці саўсім ні глядзіць — мне ета ноль біс палычкі. Шматк.р. Паглядаць (паглядываць) зверху ўніз. Быркаўчонык — тэй, бувала, на ўсіх пыглідаў зьверьху ўніз: як жа, быгаства нямерныя було. Ты замеціла: ны сваіх дзевык ён пыглядывыіць зьверьху ўніз.
Глядзець (паглядзець, глянуць, зірнуць) ненашта (ненавашта). Пра марнае, слабае, малое. Відзіла я тую кыравёнку, там глядзець ненышта. Сёліта капуста ні зырадзіла, кычанкі пу кулакў, глядзець ненывышта. Узяў жонку, што пыглядзець ненышта, плоскыя, як доска, і сьперіду, і ззаду. Як рысхвалюць, як рызрісўюць— ня дзеўка, а шсыныя крысавіца, а зірнеш — пыглядзець ненывышта. Глянуць ненышта баня тая, воз дроў і то гні-
лых. Скасіў, раськінуў, сагрёб, а як склаў — і глянуць ненывышта, хуць у резьвіны бярі. Каб знаў, што там ненышта зірнуць, і ні пашоў ба. Там саўсім ненывышта зірнуць на тую цёлычку: худзенькыя, здохлінькыя, ці будзіць зь яе толк якей.
Глядзець прама ў вочы. Адчуваць сябе невінаватым, незалежным. Я гляджў пряма ў вочы, мне стыдзіцца нечыга. А што ім цяперь атходзіць, глідзяць пряма ў вочы. Зак. Паглядзець прама ў вочы. Пыглядзець пряма ў вочы ты ня можыш, совісьць мўчыць.